У Бабруйску сябры і сваякі разьвіталіся з Уладзімерам Міхайлоўскім. 33-гадовы дакумэнталіст загінуў у аварыі 14 траўня разам з 26-гадовым гукарэжысэрам Максімам Гаўрыленкам. Каманда вярталася са здымак у Гомлі.
У Гомлі 16 траўня міліцыя затрымала Дзьмітрыя Лукомскага, паплечніка Сяргея Ціханоўскага. Сёньня ён паведамляў Свабодзе, што на яго ўжо тыдзень палюе міліцыя.
Нацыянальны авіяперавозчык і чыгунка Ўзбэкістану будуць патрабаваць ад пасажыраў унутры краіны даведку аб адсутнасьці каранавіруснай інфэкцыі.
У 27 краінах сьвету аднаполыя пары могуць усынаўляць (удачараць) дзяцей; у 32 краінах яны могуць усынаўляць (удачараць) дзяцей сваіх партнэраў. Заўтра, 17 траўня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.
Сёньня мусіў вызваліцца з ІЧУ ў Пухавічах блогер Уладзімір Няронскі (YouTube-канал «Слуцк для Жизни»).
Паводле дадзеных ЦВК сёлета на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па збору подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты падалі заяўкі 55 асобаў. Але ці праўда, што сёлетняя колькасьць прэтэндэнтаў перавышае іх колькасьць на ўсіх папярэдніх прэзыдэнцкіх выбарах?
Пра беларускую мову, падрыхтоўку да выбараў і грошы.
Беларусы адрэагавалі на пандэмію крэатыўнымі маскамі — усе адрозьніваюцца па выглядзе, матэрыялах і кошце. Іх шыюць і прафэсійныя дызайнэры, і звычайныя людзі.
Дзьмітрый пазьбегнуў затрыманьня, але заяўляе, што ўжо тыдзень за ім палюе міліцыя.
Дакумэнталісты здымалі фільм для тэлеканала «Настоящее время» пра валянтэрскую дапамогу мэдыкам і самі ў гэты дзень развозілі дапамогу па шпіталях. Каманда вярталася са здымак у Гомлі.
Мастацкі кіраўнік міжнароднай тэатральнай кампаніі HUNCHtheatre ў Лёндане Ўладзімер Шчэрбань расказвае, як пандэмія зьмяніла ягонае жыцьцё, што ён думае пра каранавірус у Беларусі і як будуць адзначацца другія ўгодкі заснаванага ім супольна з брытанскім акторам Олівэрам Бэнэтам тэатру.
Мы спыталі мінакоў на вуліцах Менску, ці паўплывала пандэмія на іх пляны летняга адпачынку.
Рэпартаж Свабоды пра карантын беларусаў, якія абралі ізаляцыю сваім стылем жыцьця 8 гадоў таму.
26-гадовы гукарэжысэр Максім Гаўрыленка загінуў у аварыі 14 траўня разам з рэжысэрам Уладзімерам Міхайлоўскім. Рэжысэрка Любоў Зямцова, якая была зь імі ў машыне, цяпер у цяжкім стане ў рэанімацыі менскай бальніцы хуткай дапамогі.
У траіх студэнтаў Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўнівэрсытэту пацьвердзіўся каранавірус, іх шпіталізавалі.
Прадпрымальнік, інвэстар, ініцыятар шэрагу стартапаў, сузаснавальнік Tut.by, hoster.by, Café Netto Кірыл Валошын апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку зварот да мэдыкаў, у якім заклікаў іх не маўчаць пра цяперашняе становішча ў мэдыцыне.
Сэзон расейскай футбольнай Прэм’ер-лігі будзе адноўлены 21 чэрвеня. Рашэньне дайграць восем тураў чэмпіянату было прынятае на сёньняшнім пасяджэньні выканкаму Расейскага футбольнага саюзу, паведамляецца ў твітэры арганізацыі.
У Празе,каб спыніць пашырэньне каранавірусу сярод бяздомных, для іх паставілі цэлы намётавы гарадок.
На пачатку красавіка Васіль Грынь, гаспадар аграсядзібы на Валожыншчыне, напісаў пост у Facebook пра ідэю дапамагаць мэдыкам гарачымі абедамі. «Думаў — дзень ці два неяк дам рады. А яно як панеслася ўсё!», — кажа гаспадар сядзібы.
Генадзь Забара, які перахварэў на цяжкую пнэўманію і COVID-19, пабачыў і лекараў-супэрпрафэсіяналаў, і мэдыкаў, якія ставяцца да каранавірусных грэбліва. На яго думку, шмат людзей заражаюцца каранавірусам менавіта ў шпіталях.
Сёньня мог бы адзначыць свой 60-гадовы юбілей бліскучы хормайстар, музыказнаўца і пэдагог Кірыла Насаеў. Яго ўжо два гады няма з намі. Кірыла стаў героем новага выданьня маёй кнігі «Імёны Свабоды», якая цяпер рыхтуецца да друку.
Супрацоўнікі могілак і намесьнік дырэктара спэцкамбіната расказалі Свабодзе, як разьвітваюцца з ахвярамі пандэміі.
У Чэхіі 14 траўня колькасьць інфікаваных каранавірусам SARS-CoV-2 павялічылася на 82 выпадкі. Гэта самы высокі штодзённы рост заражэньняў, рэгістраваных у гэтым месяцы.
«Ня трэба нагнятаць». Наведвальнасьць у школах адрозьніваецца па рэгіёнах, асабліва ў сельскай мясцовасьці: там «значна больш» школьнікаў на занятках. А ў Менску іх каля 27-28%.
Свабода сустрэла Паўла Палейчыка каля лідзкага ІЧУ і даведалася пра ўражаньні ад першай у жыцьці адседкі.
Беларускі Дэпартамэнт па авіяцыі апублікаваў інструкцыю па авіяперавозках ва ўмовах пандэміі.
Нацыянальны аэрапорт абслужыў толькі шостую частку заплянаваных авіярэйсаў.
Паводле афіцыйных дадзеных, падчас сутыкненьняў у Андыжане ў траўні 2005 году загінулі 187 чалавек, паводле неафіцыйных — да некалькіх тысячаў. Некаторыя называюць тое, што здарылася, масавым забойствам.
14 траўня ў гарадзкім пасёлку Сьвір Мядзельскага раёну разьвіталіся з загадчыкам гаспадаркі псыханэўралягічнага дома-інтэрнату 62-гадовым Віктарам Янцэвічам. Паводле родных, у даведцы аб ягонай сьмерці стаіць каранавірусная інфэкцыя, паведамляе партал TUT.BY.
Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) і ААН заявілі, што пандэмія каранавірусу наносіць шкоду псыхічнаму здароўю, і заклікалі кіраўнікоў краінаў зьвярнуць сур’ёзную ўвагу на псыхалягічную дапамогу.
Пяты дзень у ізалятары галадуе магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў, якога суд пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага арышту за тое, што 5 траўня ён асьвятляў сустрэчу прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя пачаткам выбарчай кампаніі.
У Данецку сілавымі структурамі так званай «ДНР» у сакавіку сёлета быў арыштаваны Леанід Харчанка — адзін з чатырох абвінавачаных па справе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» над Данбасам летам 2014 году, якая разглядаецца судом у Нідэрляндах.
«Мы прайшлі проста колы пекла, вам не перадаць, што мы перажылі», — мянчанка Марына расказвае гісторыю сьмерці сваёй 87-гадовай цёці Веры. Цела жанчыны пасьля сьмерці больш за 16 гадзін праляжала ў кватэры, кажа пляменьніца.
Абяцаюць інфармацыю за пэрыяд 1917-1991 гадоў.
Турыстычная сфэра — адна зь першых, па якіх ударыў крызіс ад каранавірусу: межы закрытыя, людзі намагаюцца заставацца дома. Але на дапамогу прыйшлі новыя тэхналёгіі, каб пераарыентавацца і працаваць далей.
У аэрапорце Бэн-Гурыён каля Тэль-Авіва стартавала экспэрымэнтальная праграма адпраўкі пасажырскіх рэйсаў з захадамі бясьпекі супраць заражэньня каранавірусам.
Праект «Этнаўсё» сабраў і апублікаваў сьпіс з 448 адселеных у выніку аварыі ў Чарнобылі населеных пунктаў.
Мігаш не параіўся са сваім Міністэрствам замежных спраў, браць ці не ўдзел у парадзе 9 траўня ў Менску, чым парушыў пратакол.
Таксама кажуць, што ні ў кога з удзельнікаў параду з роты ганаровай варты няма пацьверджанага COVID-19. Раней Telegram-канал Nexta сьцьвярджаў, што ў роце ганаровай варты захварэлі сама меней 9 чалавек.
Блогерка і вядоўца Ганна Бонд у часе пандэміі самаізалявалася, бо яна ў групе рызыкі. Найбольш трывожыцца за маці, якая з інсультам трапіла ў шпіталь, і за пляменьніка, які заразіўся каранавірусам у войску.
Міністар аховы здароўя Ўкраіны Максім Сьцяпанаў сьцьвярджае, што ўпершыню за ўвесь час карантыну ва Ўкраіне за мінулыя суткі колькасьць грамадзян, якія паправіліся ад COVID-19, перавысіла колькасьць тых, хто заразіўся.
Беларусы сталі пазьней брацца шлюбам. Калі ў 2010 годзе мужчыны ў першы раз жаніліся ў сярэднім у 26 з паловай гадоў, а жанчыны выходзілі замуж у 24,4 года, дык у 2019-м — у 28,3 і 26,1 года адпаведна.
У 56-м палку сувязі, што ў менскім Уруччы, у часткі салдат тэрміновай службы выявілі каранавірус.
У лякарнях з дыягназам COVID-19 і віруснай пнэўманіяй знаходзяцца 10 сясьцёр Сьвята-Елісавецінскага манастыра, у большасьці стан здароўя значна паляпшаецца.
Новы запіс расейскага панк-гурту Pussy Riot зь песьнямі «Нож» і «Яна» прысьвечаны жанчынам, якія сталі ахвярамі гвалту і цкаваньня. Лідэрка Pussy Riot Надзея Талаконьнікава расказала пра ўласнае сутыкненьне з хатнім гвалтам.
Былога кіраўніка выбарчага штабу Дональда Трампа лабіста Пола Манафорта перавялі з турмы пад хатні арышт у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі.
Гэтую інфармацыю крыніц з выдавецтва Свабодзе пацьвердзіў намесьнік гендырэктара Юрый Арыхоўскі. Паводле Юрыя Арыхоўскага, усяго захварэлі «больш за 20 чалавек», але дакладнай лічбы намесьнік гендырэктара выдавецтва не назваў.
Мазырскія ўлады вырашылі ліквідаваць Цэнтар мэдычнай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў «Радуга». Бацькі, іх дзеці і грамадзкасьць супраць закрыцьця ўнікальнага для рэгіёну цэнтру.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўстанавіла парадак падаўжэньня і скарачэньня тэрмінаў знаходжаньня грамадзян на самаізаляцыі.
Загрузіць яшчэ