Свабода сустрэла Паўла Палейчыка каля лідзкага ІЧУ і даведалася пра ўражаньні ад першай у жыцьці адседкі.
Беларускі Дэпартамэнт па авіяцыі апублікаваў інструкцыю па авіяперавозках ва ўмовах пандэміі.
Нацыянальны аэрапорт абслужыў толькі шостую частку заплянаваных авіярэйсаў.
Паводле афіцыйных дадзеных, падчас сутыкненьняў у Андыжане ў траўні 2005 году загінулі 187 чалавек, паводле неафіцыйных — да некалькіх тысячаў. Некаторыя называюць тое, што здарылася, масавым забойствам.
14 траўня ў гарадзкім пасёлку Сьвір Мядзельскага раёну разьвіталіся з загадчыкам гаспадаркі псыханэўралягічнага дома-інтэрнату 62-гадовым Віктарам Янцэвічам. Паводле родных, у даведцы аб ягонай сьмерці стаіць каранавірусная інфэкцыя, паведамляе партал TUT.BY.
Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) і ААН заявілі, што пандэмія каранавірусу наносіць шкоду псыхічнаму здароўю, і заклікалі кіраўнікоў краінаў зьвярнуць сур’ёзную ўвагу на псыхалягічную дапамогу.
Пяты дзень у ізалятары галадуе магілёўскі журналіст Алесь Асіпцоў, якога суд пакараў 10 суткамі адміністрацыйнага арышту за тое, што 5 траўня ён асьвятляў сустрэчу прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя пачаткам выбарчай кампаніі.
У Данецку сілавымі структурамі так званай «ДНР» у сакавіку сёлета быў арыштаваны Леанід Харчанка — адзін з чатырох абвінавачаных па справе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» над Данбасам летам 2014 году, якая разглядаецца судом у Нідэрляндах.
«Мы прайшлі проста колы пекла, вам не перадаць, што мы перажылі», — мянчанка Марына расказвае гісторыю сьмерці сваёй 87-гадовай цёці Веры. Цела жанчыны пасьля сьмерці больш за 16 гадзін праляжала ў кватэры, кажа пляменьніца.
Абяцаюць інфармацыю за пэрыяд 1917-1991 гадоў.
Турыстычная сфэра — адна зь першых, па якіх ударыў крызіс ад каранавірусу: межы закрытыя, людзі намагаюцца заставацца дома. Але на дапамогу прыйшлі новыя тэхналёгіі, каб пераарыентавацца і працаваць далей.
У аэрапорце Бэн-Гурыён каля Тэль-Авіва стартавала экспэрымэнтальная праграма адпраўкі пасажырскіх рэйсаў з захадамі бясьпекі супраць заражэньня каранавірусам.
Праект «Этнаўсё» сабраў і апублікаваў сьпіс з 448 адселеных у выніку аварыі ў Чарнобылі населеных пунктаў.
Мігаш не параіўся са сваім Міністэрствам замежных спраў, браць ці не ўдзел у парадзе 9 траўня ў Менску, чым парушыў пратакол.
Таксама кажуць, што ні ў кога з удзельнікаў параду з роты ганаровай варты няма пацьверджанага COVID-19. Раней Telegram-канал Nexta сьцьвярджаў, што ў роце ганаровай варты захварэлі сама меней 9 чалавек.
Блогерка і вядоўца Ганна Бонд у часе пандэміі самаізалявалася, бо яна ў групе рызыкі. Найбольш трывожыцца за маці, якая з інсультам трапіла ў шпіталь, і за пляменьніка, які заразіўся каранавірусам у войску.
Міністар аховы здароўя Ўкраіны Максім Сьцяпанаў сьцьвярджае, што ўпершыню за ўвесь час карантыну ва Ўкраіне за мінулыя суткі колькасьць грамадзян, якія паправіліся ад COVID-19, перавысіла колькасьць тых, хто заразіўся.
Беларусы сталі пазьней брацца шлюбам. Калі ў 2010 годзе мужчыны ў першы раз жаніліся ў сярэднім у 26 з паловай гадоў, а жанчыны выходзілі замуж у 24,4 года, дык у 2019-м — у 28,3 і 26,1 года адпаведна.
У 56-м палку сувязі, што ў менскім Уруччы, у часткі салдат тэрміновай службы выявілі каранавірус.
У лякарнях з дыягназам COVID-19 і віруснай пнэўманіяй знаходзяцца 10 сясьцёр Сьвята-Елісавецінскага манастыра, у большасьці стан здароўя значна паляпшаецца.
Новы запіс расейскага панк-гурту Pussy Riot зь песьнямі «Нож» і «Яна» прысьвечаны жанчынам, якія сталі ахвярамі гвалту і цкаваньня. Лідэрка Pussy Riot Надзея Талаконьнікава расказала пра ўласнае сутыкненьне з хатнім гвалтам.
Былога кіраўніка выбарчага штабу Дональда Трампа лабіста Пола Манафорта перавялі з турмы пад хатні арышт у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі.
Гэтую інфармацыю крыніц з выдавецтва Свабодзе пацьвердзіў намесьнік гендырэктара Юрый Арыхоўскі. Паводле Юрыя Арыхоўскага, усяго захварэлі «больш за 20 чалавек», але дакладнай лічбы намесьнік гендырэктара выдавецтва не назваў.
Мазырскія ўлады вырашылі ліквідаваць Цэнтар мэдычнай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў «Радуга». Бацькі, іх дзеці і грамадзкасьць супраць закрыцьця ўнікальнага для рэгіёну цэнтру.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўстанавіла парадак падаўжэньня і скарачэньня тэрмінаў знаходжаньня грамадзян на самаізаляцыі.
82-гадовая Пас Дамейка жыве ў Сыднэі. У інтэрвію Свабодзе праўнучка філямата, навукоўца і Нацыянальнага героя Чылі апавяла, як праводзіць час у карантыне, па чым найбольш сумуе і якім, на яе думку, будзе сьвет пасьля пандэміі.
30 красавіка 70 прадпрымальнікаў падалі ў адміністрацыю заявы з просьбай аб зьніжэньні арэнднай платы. Адказ яны атрымалі 12 траўня.
Да нядаўняга часу імя гэтага чалавека было невядомае беларускім гісторыкам. Але ягоны лёс, як і лёс ягонага сына, — каштоўная ілюстрацыя да нацыянальнага зьместу паўстаньня 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
У 100 са 118 раёнаў Беларусі ёсьць пацьверджаныя выпадкі каранавірусу. Такую інфармацыю сабрала Свабода з адкрытых крыніц.
Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае матэрыяльна падтрымаць асуджаных калегаў.
113-гадовая жанчына, якая лічыцца самай старой у Гішпаніі, пераадолела каранавірусную інфэкцыю COVID-19, паведамляе AFP са спасылкай на дом для старых, дзе яна жыве.
Свабода пагутарыла зь віцебскімі бацькамі, якія ў сувязі з пандэміяй каранавірусу вырашылі не адпраўляць дзяцей у школу да наступнага навучальнага году. Па просьбе суразмоўцаў уласныя імёны зьмененыя.
Улады амэрыканскіх штатаў вяртаюць апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх «Авента-М», прывезеныя з Расеі. Апараты не выкарыстоўваліся ў лякарнях, а захоўваліся на складах, паведамілі BuzzFeed у Фэдэральным агенцтве ўрэгуляваньня надзвычайных сытуацый ЗША.
33-гадовы мянчук Ільля Вайстраценка 33 дні хварэў на каранавірусную інфэкцыю — больш за тыдзень дома, 25 дзён у шпіталях. Некалькі дзён таму яго выпісалі — з адмоўным тэстам на каранавірус, але ўсё яшчэ з двухбаковым запаленьнем лёгкіх.
Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Арлем Дэзір і праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзілі арышты ў Беларусі журналістаў і заклікалі неадкладна ўсіх вызваліць.
На волі Арцём Сакаў, Аляксандар Арановіч і Сьцяпан Лазаронак. Але пад арыштам яшчэ Ўладзімер Няронскі і сам заснавальнік каналу «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі.
11 траўня ў рэанімацыі першага гарадзкога шпіталя Гомля памёр 56-гадовы Анатоль. Ён адчуваў сябе кепска ад 21 красавіка. «З паліклінікі адправілі дахаты, сказалі піць ангрымакс. Выклікалі хуткую — тыя абураліся», — кажа яго грамадзянская жонка Алена.
Свабода працягвае сэрыю публікацый пра беларусаў, якія перакрочылі 100-гадовы рубеж. Суразмоўцы расказваюць пра перажытае і пра тое, як пандэмія каранавірусу 2020 году зьмяніла іхнае жыцьцё.
Падчас пандэміі жыцьцё сям’і беларускіх архітэктараў зь Менску амаль не зьмянілася, каб не адна рэч: на малюнках маленькай дачушкі нечакана зьявіліся дзіўныя вобразы. Усе малюнкі нагадваюць каранавірус, хаця дзіця ніколі ня бачыла яго выявы.
Блогеры Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін цяпер знаходзяцца ў Берасьцейскай цэнтральнай гарадзкой бальніцы. Аляксандар Кабанаў трапіў туды 9 траўня пасьля таго, як сам выклікаў хуткую дапамогу, бо дрэнна сябе адчуваў, паведамляе БАЖ.
Расейскі АМАП затрымаў і павёз у псыхіятрычны шпіталь якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ў мінулым годзе абяцаў выгнаць з Крамля прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна.
Наколькі могуць зьмяніцца правілы пасажырскіх пералётаў, калі пандэмія каранавірусу пойдзе на спад і аэрапорты зноў адкрыюцца для камэрцыйнага авіяруху? Прагназуе Forbes.
У Беларусі апошнім часам на фоне распаўсюджваньня каранавірусу скарачаецца колькасьць вакансій, паведаміла 12 траўня міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч падчас нарады з Лукашэнкам, піша БелТА.
У Нью-Ёрку злачыннасьць зьнізілася на 12% у сакавіку ў параўнаньні зь лютым, у Лос-Анджэлесе — на траціну. Свабода паглядзела, што адбываецца са злачыннасьцю ў Беларусі на фоне пандэміі.
Інфармацыя пра звальненьне Бабарыкі «на ўласнае жаданьне» зьявілася на сайце банку.
Як адзначае БАЖ, беларускі закон «Аб СМІ» дае журналістам права прысутнічаць на масавых мерапрыемствах і перадаваць адтуль інфармацыю.
Найчасьцей пра сьнег пішуць 12 траўня з Горадні. Але фота са сьнегам публікуюць і зь Ліды, Маладэчна, Нарачы. Таксама сьнег у гэты дзень бачылі ў суседніх зь Беларусьсю гарадах, Пскове і Вільні.
У размове са Свабодай Дзьмітры Нарышкін расказвае, чаму Беларусі не патрэбен карантын, пра знаёмства з Валерам Цапкалам і пра тое, як, працуючы валянтэрам, выгараў раз на тыдзень.
У спэцпраекце «На перадавой» беларускія мэдыкі расказваюць Свабодзе, як пандэмія каранавірусу зьмяніла іхнае жыцьцё.
Загрузіць яшчэ