Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 20 красавіка.
Хваробу зафіксавалі ў 45 пацыентаў раённай бальніцы. Яны чакаюць вынікаў тэстаў на каранавірус. Пра гэта паведамілі Свабодзе крыніцы з мэдычнага асяродзьдзя.
Сям’я Шапялевічаў з Бабруйску больш за месяц жыве ў самаізаляцыі, і адолець дэпрэсію ад яе ім дапамог выраб мэдычных масак. Узяліся яны іх шыць два тыдні таму. За гэты час мэдыкам бясплатна перададзена больш за 200 масак.
Вольга Лагвіновіч з Маладэчна больш за 3 тыдні дамагалася тэсту на каранавірус. «Няма падставаў», — адказвалі лекары. Цяпер COVID-19 у яе пацьвердзіўся, у мужа двухбаковая пнэўманія, двое дзяцей кашляюць. Сям’я чакае, калі ўсім чацьвярым знойдуць месца для шпіталізацыі.
Хакеіст прэзыдэнцкай каманды Дзьмітры Мялешка сказаў карэспандэнту Свабоды, што ён хворы на пнэўманію і мае станоўчы тэст на COVID-19.
У санітаркі Вясноўскага дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця, што ў Глускім раёне на Магілёўшчыне, выявілі каранавірусную інфэкцыю. Кіраўніцтва кажа, што санітарна-эпідэміялягічная абстаноўка пад кантролем, інтэрнат працягвае працаваць.
Урад Паўднёвай Карэі адрынае паведамленьні пра тое, што паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын нібыта перанёс апэрацыю на сэрцы.
На менскім заводзе лядоўняў «Атлянт» паведамілі, што сярод працаўнікоў прадпрыемства зьявіліся новыя хворыя на каранавірус.
Аляксандар Лукашэнка ня бачыць падставаў для пераносу рэспубліканскага суботніку 25 красавіка. Калі будзе так, як цяпер, то «прарвёмся», заявіў ён.
Мясцовыя жыхары расказваюць, што шпіталізавалі ўладыку проста зь велікоднага набажэнства. У саборы было вельмі шмат людзей.
Пагутарылі з ляўрэатамі штогадовай прэміі «Людзі Свабоды», найбольш актыўнымі у грамадзкім жыцьці людзьмі, да думкі якіх цікава прыслухацца і сёньня, у складаныя часы пандэміі каранавірусу.
«У той час, калі мы знаходзімся ў сацыяльнай ізаляцыі, мы не павінны забываць сотні тысяч беларускіх яўрэяў, якія страцілі жыцьцё; тых, хто выжыў; і многіх беларускіх праведнікаў, якія рызыкавалі жыцьцём, каб выратаваць суседзяў».
Улады нямецкай зямлі Баварыя заявілі 21 красавіка, што ў сувязі з пандэміяй каранавірусу яны адмяняюць сёлетні Oktoberfest у Мюнхэне.
Але верагодна, што там першыя матчы пройдуць без гледачоў.
Сям’я Гуляшовых тры гады таму пасьля канфліктаў зь дзяржаўнымі органамі заявіла пра адмову ад беларускага грамадзянства. Як на сям’ю, якая пазьбягае дабротаў цывілізацыі і гаспадарыць нібы ў даіндустрыяльную эпоху, паўплывала пандэмія каранавірусу, — у публікацыі Свабоды.
Пакуль у выходныя людзі едуць на шашлыкі ці ідуць у царкву, Дар’я і яе калегі апранаюць супрацьчумныя касьцюмы, каб супрацьстаяць пандэміі.
Цырымонія ўручэньня міжнароднай Букераўскай прэміі перанесеная ў сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі. Ляўрэатка ці ляўрэат адной з самых прэстыжных узнагародаў у літаратуры будзе абвешчаны ня ў траўні, а ў канцы лета.
YouTube-канал Радыё Свабода 20 красавіка перасягнуў мяжу ў 60 тысяч падпісчыкаў.
63-гадовага ўладыку Гурыя (сьвецкае імя — Мікалай Апалька) шпіталізавалі з падазрэньнем на каранавірус, ён у рэанімацыі.
Асуджаная тройчы прымала «матэрыяльныя каштоўнасьці» ад прадстаўнікоў менскіх крамаў «за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзілі ў яе кампэтэнцыю».
Міністэрства абароны Расеі адправіла назад у свае часткі вайскоўцаў, якія рыхтаваліся да мерапрыемстваў у гонар 75-гадовай гадавіны перамогі на падмаскоўным палігоне Алабіна. Усе ўдзельнікі рэпэтыцый адправяцца на карантын, паведамляе ТАСС.
У прэстыжнай сталічнай гімназіі з двух дзясятых клясаў на ўрок матэматыкі прыйшоў толькі адзін вучань. У іншай гімназіі з 28 трацяклясьнікаў на занятках прысутнічалі 6. І хоць дырэктары школ давалі справаздачы ва ўпраўленьні адукацыі, атрымаць ад чыноўнікаў афіцыйную інфармацыю Свабодзе не ўдалося.
У рамках першага этапу паслабленьня жорсткіх абмежавальных захадаў 20 красавіка ў Чэхіі адкрыліся аўтамабільныя і фэрмэрскія рынкі, салёны па продажы аўтамабіляў, дзяржаўныя ўстановы.
«Шпіталі, дзе лечаць інфікаваных на каранавірус, сталі больш закрытымі, чым турмы», лічыць псыхоляг Тацяна Маладзьянава, чыя маці цяпер знаходзіцца на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх з дыягназам “каранавірусная інфэкцыя” ў 4-й лякарні Менску.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала дакумэнт з рэкамэндацыямі, як абыходзіцца зь целамі памерлых ад COVID-19.
Міністэрства інфармацыі 20 красавіка вынесла патрабаваньне за распаўсюд недакладнай інфармацыі ўласьніку «Нашай Нівы» — кампаніі «Суродзічы».
Кампанія «А1 Беларусь» падтрымала ініцыятыву Фонду ААН у галіне народанасельніцтва і аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» зрабіць званкі на агульнанацыянальную гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту 8-801-100-8-801 бясплатнымі для сваіх абанэнтаў.
Пацьверджаны каранавірус у аднаго з афіцэраў вайсковай часткі ў Слоніме.
Паводле дадзеных на 20 красавіка ў Беларусі зарэгістраваныя 6264 станоўчыя тэсты на COVID-19, паведаміла Мінздароўя ў Тэлеграме.
У сталіцы рэспублікі Паўночная Асэтыя, Уладзікаўказе, некалькі соцень чалавек у панядзелак выйшлі на «народны сход» — ня ўзгодненую з уладамі акцыю пратэсту.
Доктар Энтані Фаўчы, дырэктар нацыянальнага інстытуту алергіі і інфэкцыйных хваробаў ЗША, сказаў нядаўна: «Па шчырасьці, я ня думаю, што нам ужо некалі давядзецца паціскаць рукі адзін аднаму». Як бы мы маглі вітацца ў эпоху каранавірусу? Вось некалькі ідэяў.
Суд Ленінскага раёну Берасьця 20 красавіка арыштаваў на 15 сутак затрыманых у суботу пратэстоўцаў супраць запуску акумулятарнага заводу Зьмітра Андрасюка і Аляксандра Кабанава.
«Учора мне лекары сказалі, што пры ўльтрафіялеце, сонечным сьвятле вірус гіне», — заявіў Лукашэнка 19 красавіка. Ці праўда, што каранавірус гіне ад ультрафіялету і сонечнага сьвятла?
У Віцебску памерла 41-гадовая мэдсястра абласнога клінічнага шпіталя Надзея Фаміна. У яе была пнэўманія з пацьверджаным каранавірусам. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на калегаў нябожчыцы.
19 красавіка ў абласным цэнтры прайшла традыцыйная акцыя пратэсту праціўнікаў акумулятарнага заводу кампаніі «Ай-Паўэр». Яна моцна адрозьнівалася ад большасьці папярэдніх.
Стаматоляг Вялейскай цэнтральнай раённай лякарні Кацярына Зімніцкая апынулася ў шпіталі з дыягназам COVID-19 пасьля кантакту з заражанай пацыенткай. Нягледзячы на сымптомы ёй, мужу ідзецям адмаўлялася рабіць тэсты на каранавірус.
Эўгеніюш Шпакоўскі, дырэктар беластоцкага цэнтру Польскай тэлевізіі, назваў паведамленьні аб магчымым спыненьні штотыднёвай беларускай тэлеперадачы фэйкавымі.
Гэта менавіта такія рэсьпіратары, якія Сусьветная арганізацыя здароўя раіць выкарыстоўваць мэдыкам падчас працэдураў з пацыентамі, хворымі на COVID-19.
У горадзенскім кардыялягічным цэнтры засіліўся пацыент. Сьледчы камітэт праводзіць праверку па факце сьмерці мужчыны.
Бюст Алеся Адамовіча, які паўгода таму паставілі ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёну, з ініцыятывы грамадзян і на ахвяраваньні грамадзкасьці, застаецца ў прыватнай уласнасьці.
На пачатку красавіка на вуліцы Ленінскай, 12 у Нясьвіжы зьнесьлі двухпавярховы мураваны будынак, датаваны канцом ХІХ стагодзьдзя. Згодна з архіўнымі зьвесткамі, у пачатку 1900-х сюды засялілася габрэйская школа Тарбут.
Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару прыняў удзел у дэманстрацыі ў сталіцы краіны Бразыліа супраць абмежавальных мер, якія ўведзеныя з прычыны каранавіруса. Усяго ў акцыі ўдзельнічалі каля 600 чалавек, паведамляе ў панядзелак, 20 красавіка, AFP.
Арганізацыйны камітэт Чарнобыльскага шляху прыняў рашэньне не праводзіць сёлета традыцыйныя шэсьце і мітынг, паведаміў старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.
17 красавіка ў 10-й лякарні Менску ад каранавірусу на 81-м годзе жыцьця памерла Мая Зісіна, якая перажыла Галакост і была актывісткай габрэйскіх арганізацый і грамадаў Беларусі.
У 2009 годзе гэтую справу называлі першым у гісторыі Беларусі судовым працэсам супраць групоўкі, падазраванай у рэйдэрскіх захопах дзяржаўнай маёмасьці.
Непаўналетнім асуджаным за наркотыкі, незалежна ад часткі артыкулу 328, скароцяць тэрміны на 1 год.
10 красавіка галоўны доктар Ушацкага раённага шпіталя Сяргей Маісееў паведаміў у інтэр’ю газэце «Патрыёт», што з пнэўманіяй лечыцца 35 пацыентаў. 16 красавіка «раёнка» паведаміла пра 53 хворых на пнэўманію, прычым двое на апаратах ШВЛ.
У ноч з 18 на 19 красавіка адбыўся віртуальны канцэрт у падтрымку лекараў, якія змагаюцца з каранавірусам. У ім узялі ўдзел Білі Айлиш, Пол Макартні, Элтан Джон, Лэдзі Гага, Тэйлар Сьвіфт, Стыві Ўандэр, The Killers і іншыя вядомыя артысты.
17 красавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што інфэкцыйныя шпіталі «на постсавецкай прасторы ва ўсіх дзяржавах зьнішчылі». Ці праўда, што ў краінах былога СССР няма інфэкцыйных шпіталяў?
Загрузіць яшчэ