«Гэтыя кадры здымаліся ў пачатку красавіка ў Беларусі, дзе да гэтага часу не ўвялі маштабныя абмежаваньні ў сувязі з эпідэміяй» — такім тэкстам на тле відаў перапоўненых вуліц Менску пачынаецца новая сэрыя праекту «Невядомая Беларусь».
Тэлепраграма па-беларуску зьнікне зь вяшчаньня польскай тэлевізіі на Беласточчыне акурат на праваслаўны Вялікдзень.
Жыхары Буда-Кашалёва ўстрывожаныя ўспышкай каранавірусу ў райцэнтры. Тут захварэлі мэдыкі — ад санітаркі да лекараў. Не абмінула зараза і «простых сьмяротных». Паводле неафіцыйнай інфармацыі, «зьлеглі» мэдычныя работнікі з тэрапэўтычнага і рэанімацыйнага аддзяленьня.
Пандэмія каранавірусу і ўвядзеньне карантыну ў большасьці краін справакавалі новую мадэль паводзінаў людзей. Адно зь яе наступстваў — пераасэнсаваньне дачыненьняў.
Паводле Сусьветнай арганізацыі турызму, агулам 75 мільёнаў працоўных месцаў у турыстычнай галіне пад пагрозай праз каранавірусны крызіс. Найбольш гэта можа закрануць эўрапейскія краіны.
Каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II папрасіла скасаваць салют у гонар яе 94-годзьдзя 21 красавіка. На думку каралевы, урачыстасьці ва ўмовах пандэміі каранавірусу недарэчныя.
Маці анархіста Мікіты Емяльянава другі тыдзень ня можа атрымаць зьвестак, куды накіравалі яе сына для адбыцьця пакараньня паводле прысуду Менскага гарадзкога суду. 18 красавіка Анастасія Емяльянава пазваніла ў Жодзінскую сьледчую турму, каб даведацца пра сына, але ёй зноў адмовілі ў інфармацыі.
Захворваньне на пнэўманію сярод насельніцтва ўзрасло з прычыны сэзоннай перамены клімату, заявілі ўлады.
Падзеі тыдня на фатаздымках сусьветных агенцтваў.
Прыватны адукацыйны цэнтар для дзяцей «Робавіта» у Віцебску закрыты больш за тры тыдні. У вытворчай лябараторыі цэнтру дырэктар наладзіў выраб засьцерагальных шчыткоў для мэдыкаў.
Усе рытуальныя службы і залі ў Барысаве адмовіліся правесьці разьвітаньне, калі даведаліся, што ў памерлага быў каранавірус. Адпяваць 50-гадовага фэльчара хуткай дапамогі Васіля Ліпіліна пагадзіўся толькі адзін сьвятар.
Міністэрства аховы здароўя назвала новыя лічбы па хворых і памерлых на каранавірус, не назваўшы агульнай колькасьці захварэлых.
На 17 красавіка ў Аршанскім раёне зарэгістравалі 57 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі, памерлі 3 чалавекі.
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 17 красавіка.
У Берасьці міліцыя затрымала Дзьмітрыя Бекалюка, аднаго зь лідэраў ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу кампаніі «АйПаўэр».
Супрацоўніку паліцыі трэба будзе прад'явіць копію дамовы арэнды кватэры, або копію дакумэнту аб уласнасьці для апартамэнтаў, у якіх нельга зарэгістравацца
А расейскія тэсты «ні к чорту».
«Ты сядзіш на беразе Нёмана, чуеш пах ракі, шум хваляў. Вада цёмна-блакітная. Сонца заходзіць. Ты ў гэты час граеш на банджа, п’еш віскі, крышку бурштынавага колеру. Пры гэтым ты перабіраеш рукамі валасы каханай жанчыны. Гарыць вогнішча. Ты адчуваеш дотык ветру да твару і пах вогнішча».
15 красавіка выйшаў у сьвет новы альбом Лявона Вольскага «Амэрыка». І сольна, і з рознымі гуртамі — ад Мроі і NRM да Крамбамбулі і Zet — Вольскі зрабіў мноства запісаў. Праверце, ці зможаце вы працягнуць радкі з 10 песьняў Лявона.
Праз тыдзень пасьля першай паездкі ў Докшыцы Свабода сабрала інфармацыю ад мясцовых жыхароў пра тое, што там зьмянілася за гэты час.
Падчас наведваньня Лідзкага раёну 17 красавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што дарожная інфраструктура важнейшая за каранавірус.
Свабода на месцы высьвятляла, як у райцэнтры змагаюцца з каранавірусам.
Як паведамляе Reuters, ён стане другой акрамя Беларусі краінай у сьвеце, дзе на матчах будзе дазволеная прысутнасьць гледачоў. Футбольны сэзон таксама працягваецца ў Нікарагуа і Таджыкістане, але пры пустых трыбунах.
Цеплавізар, які дазваляе на адлегласьці выяўляць пасажыраў з падвышанай тэмпэратурай, запрацаваў у тэставым рэжыме на ўваходзе на станцыю мэтро «Плошча Леніна» з боку чыгуначнага вакзалу, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
Масавыя адпраўкі папяровых паштовак ва ўмовах пандэміі — гэта настолькі абсурдна, што яшчэ крыху, і я пачну верыць у тэорыю змовы, паводле якой Таемны Ўрад вельмі хоча зьнішчыць нашу нацыю, у тым ліку акцыяй «#СпасибоМедикам».
«Кампанія, у якой былі людзі з розных гарадоў, зьездзіла на шашлыкі, а потым мы па ўсіх гэтых гарадах высьвятляем удзельнікаў».
Сьвятлане 40 год. Цяпер яна ляжыць у адным зь віцебскіх шпіталяў з пнэўманіяй. Яе 53-гадовы муж памёр у іншым шпіталі з пацьверджаным каранавірусам. Яна не змагла разьвітацца з каханым чалавекам. З дазволу жанчыны Свабода публікуе яе гісторыю.
Мэдработнікі з клінік сьвету гавораць пра стрэс, зьнясіленьне і адчай ад барацьбы з COVID-19. І ўсё ж яны вераць у перамогу.
У Пастаўскім раёне выяўлена 13 хворых на каранавірус. Яшчэ 8 красавіка паведамлялася пра 2 выпадкі. З чым зьвязаны такі рост?
Да актывісткі руху «За свабоду» Вольгі Быкоўскай прыйшла судовая выканаўца з Савецкага раённага аддзелу выкананьня судовых пастаноў. За няплату штрафаў у Быкоўскай апісалі частку хатняй маёмасьці.
Новая схема дзейнічае з 15 па 29 красавіка. Яе ўвялі «ў сувязі зь неспрыяльнай эпідэміялягічнай сытуацыяй».
Мастачка Воля Кузьміч стварае сьвет мабільных гульняў. Яна працуе ў ІТ-кампаніі, а яшчэ вельмі любіць ілюстраваць кнігі і рабіць арт-праекты.
Усе сабраныя Згуртаваньнем Беларусаў Канады сродкі пойдуць на падтрымку ініцыятыўнай групы ByCovid19, якая арганізавала тэрміновы збор для дапамогі мэдыкаў у Беларусі.
Беларуская фотажурналістка Тацяна Ткачова з праектам «Паміж правам і сорамам» заняла другое месца ў намінацыі «Партрэты».
Дачку беларускага бізнэсоўца Юрыя Авяр’янава абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў на суму 892 тысячы рублёў, паведамляе Сьледчы камітэт.
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 16 красавіка.
Міжнародны зьвяз канькабежцаў (ISU) у выніку онлайн-канфэрэнцыі скасаваў шэраг спаборніцтваў 2020 году праз пандэмію каранавірусу.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў пра перанос параду ў гонар 75-годзьдзя перамогі, паведамляе «Медуза».
На ўездах у горад будуць стаяць патрулі. Прыежджых з падвышанай тэмпэратурай у Пінск ня пусьцяць. А гараджан папрасілі на сьвяты не выяжджаць зь Пінску, «асабліва ў Лунінецкі раён».
Ураджэнка Менску, кіраўніца International School of Advanced Learning у амэрыканскім Бостане Марына Львова расказвае, як праз пандэмію цалкам перайшлі на дыстанцыйнае навучаньне ў штаце Масачусэтс, дзе знаходзяцца найлепшыя ўнівэрсытэты ЗША.
Міністры ўраду Новай Зэляндыі і прэм'ер Джасінда Ардэрн скарацілі сабе заробкі на 20% на знак салідарнасьці са сваімі грамадзянамі, якія фінансава пацярпелі ў часе пандэміі. У краіне 1386 інфікаваных і 9 памерлых ад каранавірусу.
Каранавірус выяўлены ў службоўца вайсковай часткі № 3310 — гэта брыгада ўнутраных войскаў МУС, якая дысьлякуецца ў паселішчы Ваколіца пад Менскам.
Сыстэму распрацавала кампанія Grin IT, рэзыдэнт беларускага Парку высокіх тэхналёгій.
«Беларусь па-ранейшаму застаецца моцна залежнай эканамічна ад Расеі, у той жа час паміж імі захоўвалася напружанасьць праз цэны на імпартаваныя энэрганосьбіты і супраціў Беларусі шляху далейшай інтэграцыі, якая магла б пагражаць яе сувэрэнітэту».
Фінскія навукоўцы вывучалі перанос і распаўсюджваньне каранавірусу па паветры. Вынікі паказваюць, што аэразольныя часьцінкі, якія пераносяць вірус, могуць заставацца ў паветры даўжэй, чым лічылася першапачаткова.
Шмат цяжарных хварэюць на пнэўманію, бранхіт, ВРВІ. Дактарам, акрамя лячэньня, даводзіцца яшчэ і супакойваць парадзіх, якія адмаўляюцца лячыцца ці рабіць рэнтген. Свабода сабрала некалькі гісторый жанчын, якія нядаўна нарадзілі.
У 4-гадовага Давіда Трафімовіча ў садку выявілі каранавірус. Хлопчыка адправілі дахаты, а на наступны дзень да яго прыехалі мэдыкі і ўзялі мазок на аналіз. У інтэрвію Свабодзе Давід патлумачыў, чаму, на яго думку, ён ня ходзіць у садок, што такое каранавірус і як ад яго засьцерагчыся.
Гэта добры ўрок — падумаць аб тым, як арганізоўваць сваё жыцьцё пасьля так званай пандэміі, — заявіў Лукашэнка.
Адключаць гарачую ваду ў траўні, як плянавалі раней, ня будуць, тэрміны адключэньня перанясуць, заявіў першы намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.
Загрузіць яшчэ