Што нас чакае сёлета — натуральнае пытаньне. Нехта скажа — гэта гаданьне на кававай гушчы. Тым ня менш, Свабода, як і ў папярэднія гады, зьвярнулася да шэрагу экспэртаў з просьбай адказаць — чаго яны чакаюць у 2020 годзе, што яны бачаць у чароўным шары свайго вопыту, ведаў і інтуіцыі?