У анэксаваным Расеяй Крыме суд у Сімфэропалі арыштаваў мясцовага жыхара, 42-гадовага грамадзяніна Ўкраіны Івана Яцкіна.
Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, нечакана выйшаў на волю і вядзе жывы рэпартаж. Ён кажа, што яму агулам далі 90 сутак арышту.
Актывіст з Воршы Зьміцер Казлоў, вядомы як блогер Шэры Кот, з 26 сьнежня адбывае адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах супраць інтэграцыі з Расеяй. Агулам ён атрымаў 4 тэрміны па 15 сутак. Ці законна гэта?
Паводле ранейшага расьсьледаваньня, трэці ўдзельнік замаху на былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку ў брытанскім Солсбэры, зьвязаны з замахам у Баўгарыі.
19 студзеня ў Менску памёр беларускі музыка Руслан Уладыка, сузаснавальнік гурту «Ляпіс Трубяцкі» і гітарыст гурту Trubetskoy, вядомы пад псэўданімам «Пан». А 20 студзеня ў Партызанскім судзе Менску працягваецца працэс над Сяргеем Шакуном, якога абвінавачваюць у зьбіцьці Руслана Ўладыкі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 20 студзеня адправіў у адстаўку генэральнага пракурора Юрыя Чайку.
Дачка былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі Алена зьехала ў Нямеччыну, калі ёй было былі 24 гады. У мінулым засталіся вучоба ў Акадэміі МУС, праца інспэктарам у справах непаўналетніх, шчасьлівая сям’я.
Свабода прапануе некаторыя выказваньні Марціна Лютэра Кінга, якія адлюстроўваюць яго жыцьцёвую філязофію і ангажаванасьць у змаганьне за лепшы сьвет.
Сталічныя таксісты патрабуюць ад службаў і сэрвісаў, у якіх яны працуюць, павялічыць кошт кілямэтра прабегу на 5 капеек. У выпадку адмовы кіроўцы абяцаюць заблякаваць працу службаў і перакрыць праспэкт Незалежнасьці, піша Tut.by.
Родзічы «несправядліва асуджаных» зьвяртаюцца да судоў і прэзыдэнцкую адміністрацыю: будзьце міласэрднымі, прымяніце амністыю. На 20 студзеня сабрана 3428 подпісаў.
Сацыяльная няроўнасьць ва ўсім сьвеце выходзіць з-пад кантролю, паколькі эканамічная сыстэма выключае жанчын і дазваляе мільярдэрам назапашваць неймаверныя маёмасьці, не плацячы падаткаў, лічыць міжнародная гуманітарная арганізацыя Oxfam.
Больш за мільён даляраў, сьцьвярджаюць сьледчыя, ён прайграў у казіно.
Прынц Гары выказаў шкадаваньне з прычыны рашэньня брытанскай каралевы Лізаветы II пазбавіць яго каралеўскага тытулу.
Піліп Шаўроў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна, паведаміў у фэйсбуку лідар БХД Павал Севярынец.
Трэці чалавек памёр у горадзе Ухань кітайскай правінцыі Хубэй ад новага тыпу каранавірусу, гаворыцца ў паведамленьні гарадзкога камітэту аховы здароўя Кітаю.
Трэба распрацаваць закон «Аб абыходжаньні з жывёламі». Той самы, які адхілілі ў 2018-м, калі над ім працавалі ўжо сем гадоў.
Пінскіх запалак больш нельга будзе набыць у крамах, бо запалкавая фабрыка «Пінскдрэву» закрылася з новага году. Як выглядалі ўжо гістарычныя запалкі зь Пінску, паказаў пісьменьнік і калекцыянэр Сяргей Чыгрын.
Па дадзеных часопіса Forbes, дырэктар кампаніі Louis Vuitton Moët Бэрнар Арно зьяўляецца на сёньняшні дзень самым багатым чалавекам у сьвеце. У сьпісе Forbes ён абышоў заснавальніка кампаніі Amazon Джэфа Бэзаса.
На пачатку гэтага года амаль 423 тысячы замежнікаў у Польшчы мелі дзейсныя віды на жыхарства. На працягу 2019 года гэтая колькасьць павялічылася крыху больш за 50 000 чалавек.
Тэмпы прыросту насельніцтва Нямеччыны ўпалі да самага нізкага ўзроўню з 2012 года. Але колькасьць насельніцтва працягвае расьці, паведаміла ў пятніцу статыстычнае ведамства ФРГ.
Трагічны выпадак адбыўся на курорце амаль тыдзень таму. 34-гадовы менчук памёр у Хургадзе на мінулым тыдні ў ноч зь нядзелі на панядзелак.
Нараджальнасьць у Кітаі абрынулася да самай нізкай адзнакі з часоў заснаваньня Кітайскай народнай рэспублікі 70 гадоў таму, нягледзячы на адмену правіла «адна сям’я — адно дзіця».
За мінулы год Дэпартамэнт дзяржаўнай інспэкцыі працы Мінпрацы выявіў 2886 фактаў парушэньняў наймальнікамі тэрмінаў і сум выплат заробкаў. Агульная сума штрафаў — больш за 837 тысяч рублёў.
На пачатак 2020 года працадаўцы заявілі вакансіі 1.516 інжынэраў, 720 мэдсёстраў і 661 кухараў. На пастаянную і часовую працу ў 2019 годзе ўладкавана 9.021 чалавек.
Адзначым некалькі тэндэнцыяў, якія зрабілі гэтыя 10 год асаблівымі, і людзей, якія за гэтым стаялі.
Для Японіі такое рашэньне мужчыны — рэдкасьць. Міністар патлумачыў, што хацеў бы стаць прыкладам для іншых мужчынаў.
PEN America лічыць, што штраф для беларускага пісьменьніка Ўладзімера Арлова за прачытаньне свайго эсэ «Незалежнасьць — гэта…» падчас акцыі пратэсту ў Менску зьяўляецца парушэньнем правоў на свабоду сходаў і свабоду слова.
Раней гэтую ж прэмію атрымлівалі і беларусы: Андрэй Дынько ў 2006 годзе і Сьвятлана Алексіевіч у 2007.
Беларусь на адным месцы з Кітаем, Лесота і Марока. А суседняя Латвія — у самым топе, дзеліць першае месца з Бэльгіяй, Канадай, Даніяй, Францыяй, Ісьляндыяй, Люксэмбургам і Швэцыяй.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч 15 студзеня зладзіла прыём выбарцаў сваёй акругі ў будынку адміністрацыі Фрунзенскага раёну Менску.
Выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў валодае нерухомасьцю, ацэначным коштам каля 10 мільёнаў даляраў.
Студэнткі пісалі заяву ў міліцыю, вінавацілі выкладчыцу (а не дырэктара) ў паборах «на корм кацянятам» і «на датэрміновую здачу іспытаў», а таксама ў продажы касмэтыкі проста на занятках.
Суд у Гішпаніі аштрафаваў на 52,4 мільёна эўраў і прыгаварыў да 18 месяцаў турмы 83-гадовага банкіра Хаймэ Батына, які спрабаваў вывезьці з краіны карціну Пабла Пікаса «Галава маладой жанчыны». Пра гэта паведамляе газэта El País.
Міліцэйскі кіраўнік бачыць амаральнасьць у продажы свайго цела. Але сорам — гэта купляць людзей.
У міліцыі расказалі, як змагаюцца з пэдафіламі і які маштаб прастытуцыі ў Беларусі.
«Спадар Свабода» — драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты «Свабода». Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы Лукашэнкі была забароненая.
Абмяркоўваем праўду і міты, асьцярогі і стэрэатыпы, стыгмы і забабоны, зьвязаныя з экстракарпаральным апладненьнем (ЭКА), разам з жанчынамі, якія выкарысталі гэты мэтад дзеля нараджэньня дзяцей.
Прэм’ер-міністар Латвіі наведаў Менск і пацьвердзіў магчымасьць паставак нафты ў Беларусь праз латвійскія парты. Ці шмат вы ведаеце пра краіну-суседку? Праверце сябе.
Пётар Кучура кажа, яму «давалі зразумець, што прасьцей учыніць самагубства, чым чакаць выхаду на волю». Ён адседзеў 16 гадоў за забойства, хоць у справе адпачатку было шмат нестыковак.
Сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ) аднагалосна прыняў рашэньне аб наданьні ступені Ганаровага доктара выбітнаму дзеячу беларускай эміграцыі Вітаўту Кіпелю «за самаадданасьць справе беларускай асьветы і культуры замежжа».
Партыю ацанілі ў 106 тысяч эўра.
У топ-10 мадэляў чатыры Lada, дзьве Geely і дзьве Renault, па адной Kia і Volkswagen.
Нацыянальны аэрапорт Менск за 2019 год павялічыў перавозку пасажыраў да 5,1 мільёна чалавек (+12,5%). Прыблізна столькі ж — больш за 5 мільёнаў пасажыраў — перавёз летась міжнародны аэрапорт Вільні.
На сьнежаньскіх мітынгах супраць інтэграцыі з Расеяй сярод мітынгоўцаў можна было заўважыць сівога невысокага мужчыну ў форме афіцэра вайскова-марскога флёту СССР. Іншыя мітынгоўцы паміж сабой празвалі яго «марак». Што гэта за чалавек?
Ад 3% да 7% беларускіх вучняў здольныя ўжываць веды на практыцы. Экспэрты абмеркавалі: што ня так зь беларускай адукацыяй?
Горадзенскага бізнэсоўца Аляксандра Прасьняка забілі 15 студзеня каля ягонага дома.
Уладзімер Архангельскі не выключае, што выставачны цэнтар можна было б пабудаваць і ў іншым месцы Менску.
У Магілёве калектыў ААТ «Мажэліт» абараніў ад звальненьня шматгадовага кіраўніка Вікенція Ермалёнка. Гарантыі таго, што ён застаецца дырэктарам, даў першы намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Васіль Акуліч 15 студзеня на сходзе працаўнікоў прадпрыемства.
Беларусь заняла 70-е месца ў рэйтынгу «найлепшых краінаў сьвету» паводле амэрыканскага часопісу US News & World Report.
Загрузіць яшчэ