Для Японіі такое рашэньне мужчыны — рэдкасьць. Міністар патлумачыў, што хацеў бы стаць прыкладам для іншых мужчынаў.
PEN America лічыць, што штраф для беларускага пісьменьніка Ўладзімера Арлова за прачытаньне свайго эсэ «Незалежнасьць — гэта…» падчас акцыі пратэсту ў Менску зьяўляецца парушэньнем правоў на свабоду сходаў і свабоду слова.
Раней гэтую ж прэмію атрымлівалі і беларусы: Андрэй Дынько ў 2006 годзе і Сьвятлана Алексіевіч у 2007.
Беларусь на адным месцы з Кітаем, Лесота і Марока. А суседняя Латвія — у самым топе, дзеліць першае месца з Бэльгіяй, Канадай, Даніяй, Францыяй, Ісьляндыяй, Люксэмбургам і Швэцыяй.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч 15 студзеня зладзіла прыём выбарцаў сваёй акругі ў будынку адміністрацыі Фрунзенскага раёну Менску.
Выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў валодае нерухомасьцю, ацэначным коштам каля 10 мільёнаў даляраў.
Студэнткі пісалі заяву ў міліцыю, вінавацілі выкладчыцу (а не дырэктара) ў паборах «на корм кацянятам» і «на датэрміновую здачу іспытаў», а таксама ў продажы касмэтыкі проста на занятках.
Суд у Гішпаніі аштрафаваў на 52,4 мільёна эўраў і прыгаварыў да 18 месяцаў турмы 83-гадовага банкіра Хаймэ Батына, які спрабаваў вывезьці з краіны карціну Пабла Пікаса «Галава маладой жанчыны». Пра гэта паведамляе газэта El País.
Міліцэйскі кіраўнік бачыць амаральнасьць у продажы свайго цела. Але сорам — гэта купляць людзей.
У міліцыі расказалі, як змагаюцца з пэдафіламі і які маштаб прастытуцыі ў Беларусі.
«Спадар Свабода» — драматычны аповед пра Ігара Герменчука, журналіста і палітыка, аднаго з бацькоў незалежнасьці Беларусі, рэдактара газэты «Свабода». Газэта пісала праўду пра чынавенства, таму выходзіла пад пастаянным ціскам з боку кіраўніка ўраду Кебіча, а ў часы Лукашэнкі была забароненая.
Абмяркоўваем праўду і міты, асьцярогі і стэрэатыпы, стыгмы і забабоны, зьвязаныя з экстракарпаральным апладненьнем (ЭКА), разам з жанчынамі, якія выкарысталі гэты мэтад дзеля нараджэньня дзяцей.
Прэм’ер-міністар Латвіі наведаў Менск і пацьвердзіў магчымасьць паставак нафты ў Беларусь праз латвійскія парты. Ці шмат вы ведаеце пра краіну-суседку? Праверце сябе.
Пётар Кучура кажа, яму «давалі зразумець, што прасьцей учыніць самагубства, чым чакаць выхаду на волю». Ён адседзеў 16 гадоў за забойства, хоць у справе адпачатку было шмат нестыковак.
Сэнат Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ) аднагалосна прыняў рашэньне аб наданьні ступені Ганаровага доктара выбітнаму дзеячу беларускай эміграцыі Вітаўту Кіпелю «за самаадданасьць справе беларускай асьветы і культуры замежжа».
Партыю ацанілі ў 106 тысяч эўра.
У топ-10 мадэляў чатыры Lada, дзьве Geely і дзьве Renault, па адной Kia і Volkswagen.
Нацыянальны аэрапорт Менск за 2019 год павялічыў перавозку пасажыраў да 5,1 мільёна чалавек (+12,5%). Прыблізна столькі ж — больш за 5 мільёнаў пасажыраў — перавёз летась міжнародны аэрапорт Вільні.
На сьнежаньскіх мітынгах супраць інтэграцыі з Расеяй сярод мітынгоўцаў можна было заўважыць сівога невысокага мужчыну ў форме афіцэра вайскова-марскога флёту СССР. Іншыя мітынгоўцы паміж сабой празвалі яго «марак». Што гэта за чалавек?
Ад 3% да 7% беларускіх вучняў здольныя ўжываць веды на практыцы. Экспэрты абмеркавалі: што ня так зь беларускай адукацыяй?
Горадзенскага бізнэсоўца Аляксандра Прасьняка забілі 15 студзеня каля ягонага дома.
Уладзімер Архангельскі не выключае, што выставачны цэнтар можна было б пабудаваць і ў іншым месцы Менску.
У Магілёве калектыў ААТ «Мажэліт» абараніў ад звальненьня шматгадовага кіраўніка Вікенція Ермалёнка. Гарантыі таго, што ён застаецца дырэктарам, даў першы намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Васіль Акуліч 15 студзеня на сходзе працаўнікоў прадпрыемства.
Беларусь заняла 70-е месца ў рэйтынгу «найлепшых краінаў сьвету» паводле амэрыканскага часопісу US News & World Report.
Арбітарка па шахматах з Ірану Шахрэ Баят заявіла, што ня вернецца ў краіну пасьля скандалу зь яе фатаграфіяй. Пра гэта іранка расказала ў інтэрвію Бі-бі-сі.
Грамадзянская ініцыятыва «Наша права» сабрала больш за 2700 подпісаў пад зваротам да ўладаў з нагоды плянаванай сёлета амністыі. Падпісанты просяць прымяніць амністыю да маладых людзей, асуджаных па «наркатычным» артыкуле Крымінальнага кодэксу № 328.
Пасьля заканчэньня школы Вера разьбіла рукой вакно і выскачыла з трэцяга паверху.
Марыя Сушчанка старшынявала ў Глушанскім сельскім выканкаме 13 гадоў. Была дэпутаткай Бабруйскага раённага савету. Пасаду пакінула датэрмінова. Матывы яе звальненьня застаюцца незразумелымі. Сама яна пазьбягае кантактаў з прэсай.
Гэта найгоршы паказьнік сярод дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у праграме ЭЗ «Усходняе партнэрства».
Раней на шыльдзе з цытатай генэрала Васіля Маргелава быў фон з амэрыканскімі верталётамі «Х’юі» UH-1 Iroquois і вайскоўцамі арміі ЗША, узброенымі карабінамі М1.
26 гадоў таму адбыўся першы і пакуль адзіны візыт у Беларусь прэзыдэнта ЗША. Тагачасныя кіраўнікі Беларусі Вячаслаў Кебіч і Станіслаў Шушкевіч і лідэр Апазыцыі БНФ у Вярхоўным савеце 12-га скліканьня Зянон Пазьняк прыгадваюць падзеі 15 студзеня 1994 году.
На будынку велізарны крыж, уваход на сыгналізацыі, а за дзьвярыма — жыцьцё, падобнае да любога садка ці школы. Чаму менчукі сюды водзяць дзяцей і як каталіцкая манашка кіруе нетыповай установай, — у матэрыяле Свабоды.
З 1999 году да 2015-га ўключна не каралі нікога.
Доля людзей у Эўропе, якія гавораць дома на дзяржаўнай мове, адрозьніваецца ў розных краінах. У той час, як практычна ўсе палякі карыстаюцца польскай, толькі 80% баўгараў гавораць дома па-баўгарску і толькі 55% украінцаў па-украінску.
У Магілёве калектыў ААТ «Мажэліт» бароніць ад звальненьня шматгадовага кіраўніка Вікенція Ермалёнка. Зварот у яго падтрымку падпісалі больш за 200 чалавек. Назіральная рада не падтрымала прызначэньня новага дырэктара, сьцьвярджаюць у таварыстве.
Актор Марк Гэміл, вядомы роляй Люка Скайўокера ў кінаэпапеі «Зорныя войны», выдаліў свой акаўнт у сацсетцы Facebook, пратэстуючы супраць рашэньня кампаніі не адмаўляцца ад палітычнай рэклямы.
19-гадовы Руслан Зайцаў загінуў падчас тэрміновай службы ў Мазырскім памежным атрадзе. У першыя дні пасьля сьмерці Памежны камітэт агучыў вэрсію самагубства, але родныя ня вераць у яе і кажуць, што ня могуць дабіцца праўды пра сьмерць хлопца.
У Магілёве 10-месячнага хлопчыка, якога сваячка выкінула з гаўбца, а таксама ягонага старэйшага брата вярнулі сям’і. Бацькі месяц пераконвалі службы апекі, што дзецям зь імі будзе бясьпечна.
У Кіеве беларускія і ўкраінскія актывісты пікетавалі амбасаду Беларусі ва Ўкраіне, патрабуючы спыніць перасьлед удзельнікаў акцый супраць паглыбленьня беларуска-расейскай інтэграцыі.
Рэдакцыя звольнілася
Адміністратара групы «Это Минск, детка!» Яўгена Малахоўскага выклікалі ў Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС праз тэлефон. Яму прапанавалі супрацоўнічаць і прасілі не пісаць на палітычныя тэмы.
Палата прадстаўнікоў у 2020 годзе ня будзе прымаць закон аб хатнім гвалце. Пра гэта напісана ў адказе на калектыўны зварот прадстаўнікоў «пралайфэрскіх арганізацый». Копію адказу Свабодзе перадаў адзін з удзельнікаў закрытай групы пралайфэраў на ўмовах ананімнасьці.
Яраслаў Раманчук мяркуе, што прычынай візавага «бана» можа быць ягоны камэнтар агенцтву «Спутник» альбо інтэрнэт-радыё «Прымус» пра кантрабанду цыгарэт празь беларуска-літоўскую мяжу.
У 2020 годзе статус уцекача ў Беларусі змогуць атрымаць 700 чалавек — на 200 менш, чым у 2019 годзе. Пастанова МУС аб разьмеркавальных квотах апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У чэрвені 2019 году Ўладзімір М. вывез зь Менску 8-гадовую дачку ў непрызнаную Рэспубліку Абхазія, разлучыўшы дзяўчынку з маці. Беларускія суды вызначылі, што дзеці мусяць жыць з маці, але бацька дачку не вяртае.
Старшыню Беларускай тэніснай фэдэрацыі і бізнэсоўца Сяргея Цяцерына і дэпутатку Марыю Васілевіч карэспандэнты Свабоды заўважылі ўвечары 13 студзеня ў рэстаране «Лебядзіны».
Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў абвясьціў пра новы паход на Маскву, каб выгнаць прэзыдэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якога ён называе «дэманам».
Трэба ўдвая больш. Цягам сьнежня і пачатку студзеня ў гарадах Беларусі за акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй прысудзілі ня менш за 66,5 тысячы рублёў штрафаў.
Крыху меншы ўзровень рэпрэсіяў, чым быў у 2018 годзе, але істотных сыстэмных зьменаў няма.
Загрузіць яшчэ