Горадзенскага бізнэсоўца Аляксандра Прасьняка забілі 15 студзеня каля ягонага дома.
Уладзімер Архангельскі не выключае, што выставачны цэнтар можна было б пабудаваць і ў іншым месцы Менску.
У Магілёве калектыў ААТ «Мажэліт» абараніў ад звальненьня шматгадовага кіраўніка Вікенція Ермалёнка. Гарантыі таго, што ён застаецца дырэктарам, даў першы намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Васіль Акуліч 15 студзеня на сходзе працаўнікоў прадпрыемства.
Беларусь заняла 70-е месца ў рэйтынгу «найлепшых краінаў сьвету» паводле амэрыканскага часопісу US News & World Report.
Арбітарка па шахматах з Ірану Шахрэ Баят заявіла, што ня вернецца ў краіну пасьля скандалу зь яе фатаграфіяй. Пра гэта іранка расказала ў інтэрвію Бі-бі-сі.
Грамадзянская ініцыятыва «Наша права» сабрала больш за 2700 подпісаў пад зваротам да ўладаў з нагоды плянаванай сёлета амністыі. Падпісанты просяць прымяніць амністыю да маладых людзей, асуджаных па «наркатычным» артыкуле Крымінальнага кодэксу № 328.
Пасьля заканчэньня школы Вера разьбіла рукой вакно і выскачыла з трэцяга паверху.
Марыя Сушчанка старшынявала ў Глушанскім сельскім выканкаме 13 гадоў. Была дэпутаткай Бабруйскага раённага савету. Пасаду пакінула датэрмінова. Матывы яе звальненьня застаюцца незразумелымі. Сама яна пазьбягае кантактаў з прэсай.
Гэта найгоршы паказьнік сярод дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у праграме ЭЗ «Усходняе партнэрства».
Раней на шыльдзе з цытатай генэрала Васіля Маргелава быў фон з амэрыканскімі верталётамі «Х’юі» UH-1 Iroquois і вайскоўцамі арміі ЗША, узброенымі карабінамі М1.
26 гадоў таму адбыўся першы і пакуль адзіны візыт у Беларусь прэзыдэнта ЗША. Тагачасныя кіраўнікі Беларусі Вячаслаў Кебіч і Станіслаў Шушкевіч і лідэр Апазыцыі БНФ у Вярхоўным савеце 12-га скліканьня Зянон Пазьняк прыгадваюць падзеі 15 студзеня 1994 году.
На будынку велізарны крыж, уваход на сыгналізацыі, а за дзьвярыма — жыцьцё, падобнае да любога садка ці школы. Чаму менчукі сюды водзяць дзяцей і як каталіцкая манашка кіруе нетыповай установай, — у матэрыяле Свабоды.
З 1999 году да 2015-га ўключна не каралі нікога.
Доля людзей у Эўропе, якія гавораць дома на дзяржаўнай мове, адрозьніваецца ў розных краінах. У той час, як практычна ўсе палякі карыстаюцца польскай, толькі 80% баўгараў гавораць дома па-баўгарску і толькі 55% украінцаў па-украінску.
У Магілёве калектыў ААТ «Мажэліт» бароніць ад звальненьня шматгадовага кіраўніка Вікенція Ермалёнка. Зварот у яго падтрымку падпісалі больш за 200 чалавек. Назіральная рада не падтрымала прызначэньня новага дырэктара, сьцьвярджаюць у таварыстве.
Актор Марк Гэміл, вядомы роляй Люка Скайўокера ў кінаэпапеі «Зорныя войны», выдаліў свой акаўнт у сацсетцы Facebook, пратэстуючы супраць рашэньня кампаніі не адмаўляцца ад палітычнай рэклямы.
19-гадовы Руслан Зайцаў загінуў падчас тэрміновай службы ў Мазырскім памежным атрадзе. У першыя дні пасьля сьмерці Памежны камітэт агучыў вэрсію самагубства, але родныя ня вераць у яе і кажуць, што ня могуць дабіцца праўды пра сьмерць хлопца.
У Магілёве 10-месячнага хлопчыка, якога сваячка выкінула з гаўбца, а таксама ягонага старэйшага брата вярнулі сям’і. Бацькі месяц пераконвалі службы апекі, што дзецям зь імі будзе бясьпечна.
У Кіеве беларускія і ўкраінскія актывісты пікетавалі амбасаду Беларусі ва Ўкраіне, патрабуючы спыніць перасьлед удзельнікаў акцый супраць паглыбленьня беларуска-расейскай інтэграцыі.
Рэдакцыя звольнілася
Адміністратара групы «Это Минск, детка!» Яўгена Малахоўскага выклікалі ў Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС праз тэлефон. Яму прапанавалі супрацоўнічаць і прасілі не пісаць на палітычныя тэмы.
Палата прадстаўнікоў у 2020 годзе ня будзе прымаць закон аб хатнім гвалце. Пра гэта напісана ў адказе на калектыўны зварот прадстаўнікоў «пралайфэрскіх арганізацый». Копію адказу Свабодзе перадаў адзін з удзельнікаў закрытай групы пралайфэраў на ўмовах ананімнасьці.
Яраслаў Раманчук мяркуе, што прычынай візавага «бана» можа быць ягоны камэнтар агенцтву «Спутник» альбо інтэрнэт-радыё «Прымус» пра кантрабанду цыгарэт празь беларуска-літоўскую мяжу.
У 2020 годзе статус уцекача ў Беларусі змогуць атрымаць 700 чалавек — на 200 менш, чым у 2019 годзе. Пастанова МУС аб разьмеркавальных квотах апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У чэрвені 2019 году Ўладзімір М. вывез зь Менску 8-гадовую дачку ў непрызнаную Рэспубліку Абхазія, разлучыўшы дзяўчынку з маці. Беларускія суды вызначылі, што дзеці мусяць жыць з маці, але бацька дачку не вяртае.
Старшыню Беларускай тэніснай фэдэрацыі і бізнэсоўца Сяргея Цяцерына і дэпутатку Марыю Васілевіч карэспандэнты Свабоды заўважылі ўвечары 13 студзеня ў рэстаране «Лебядзіны».
Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў абвясьціў пра новы паход на Маскву, каб выгнаць прэзыдэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, якога ён называе «дэманам».
Трэба ўдвая больш. Цягам сьнежня і пачатку студзеня ў гарадах Беларусі за акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй прысудзілі ня менш за 66,5 тысячы рублёў штрафаў.
Крыху меншы ўзровень рэпрэсіяў, чым быў у 2018 годзе, але істотных сыстэмных зьменаў няма.
Парлямэнт самаабвешчанай рэспублікі Абхазія прыняў адстаўку прэзыдэнта Рауля Хаджымбы.
У адміністрацыі рэстарана «Лебядзіны» карэспандэнту Свабоды паведамілі, што PR-дырэктарка Вікторыя Мароз там не працуе.
Я думаю пра Ільлю і Станіслава Косьцевых, якім вынесены сьмяротны вырак за жорсткае забойства настаўніцы. У адрозьненьне ад апошніх сьмяротных і несьмяротных нападаў на настаўніц нічога незразумелага ў фактаграфіі гэтай справы няма.
Tut.by разабраўся, чаму ў маршрутках Менску паказваюць расейскія навіны ды іншыя відэа пра Расею.
Раніцай 13 сьнежня з дрэваў у Грушаўскім сквэры зьніклі шалікі, якія напярэдадні навязалі мясцовыя жыхары. Як стала вядома Свабодзе, іх зьнялі супрацоўнікі камунальных службаў.
Увечары 11 студзеня Міша Якімчык з маці Людмілай вярнуўся ў Горадню пасьля двух з паловай месяцаў прыгодаў.
Прэзыдэнт самаабвешчанай рэспублікі Абхазія Рауль Хаджымба пагадзіўся пайсьці ў адстаўку.
Частку дрэваў Грушаўскага сквэру могуць высекчы. Мясцовыя жыхары супраць.12 студзеня, у нядзелю, яны выйшлі ў сквэр і абвязалі дрэвы шалікамі, заклікаючы беражліва ставіцца да прыроды.
Міністар унутраных спраў Ўкраіны Арсэн Авакаў заявіў пра затрыманьне «групы кілераў», якіх падазраюць у некалькіх забойствах, у тым ліку ў забойстве ураджэнкі Чачэніі Аміны Акуевай.
Цэнтральная выбарчая камісія Абхазіі прызначыла паўторныя выбары прэзыдэнта гэтай самаабвешчанай рэспублікі на 22 сакавіка.
12 студзеня каля поўдня ў Берасьці на плошчы Леніна чарговы раз сабраліся праціўнікі акумулятарнага заводу.
Гісторык Аляксей Ластоўскі, які быў у Іране, лічыць, што на ўспрыманьне краіны ўплываюць стэрэатыпы, часта вельмі далёкія ад рэчаіснасьці.
На аплату штрафаў, якія ў Беларусі прысудзілі ўдзельнікам акцый супраць інтэграцыі з Расеяй, ужо сабралі больш за 13 тысяч рублёў. Збор сродкаў працягваецца на сайце Моламола.
Прадстаўнікі прэзыдэнтаў Украіны Уладзіміра Зяленскага і Ірана Хасана Роўхані паведамілі пра іх тэлефонную размову пасьля таго, як Тэгеран афіцыйна прызнаў сябе вінаватым у зьбіваньні ўкраінскага пасажырскага самалёта каля іранскай сталіцы ракетай СПА.
Увечары 11 студзеня сотні людзей выйшлі ў Тэгеране на акцыю пратэсту ля ўнівэрсытэту імя Аміра Кабіра, а таксама перад будынкам Тэгеранскага ўнівэрсытэту, перадае іранская служба Свабоды.
11 студзеня ў Менску адкрываецца рэстаран «Лебядзіны» — той самы, дзеля якога ўлады пасунулі межы прыроднага запаведніка.
11 студзеня на прыёме напярэдадні старога Новага году кіраўнік Беларусі ўручыў узнагароды чыноўнікам, дзеячам культуры і журналістам, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Генэральная пракуратура Ўзбэкістану 11 студзеня паведаміла, што профільныя ведамствы краіны сумесна з кампэтэнтнымі органамі Швайцарыі, Францыі, Расеі, Латвіі і іншых краінаў праводзяць работу па вяртаньні актываў дачкі памерлага прэзыдэнта Узбэкістану Гульнара Карымавай.
11 студзеня каля 15.30 з гомельскага ізалятару часовага ўтрыманьня зьнянацку адпусьцілі блогера Сяргея Ціханоўскага. Учора яго прывезьлі на суд з ізалятара і пакаралі чарговымі 15 суткамі за нібыта ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй.
Корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі, элітнай іранскай вайсковай часткі, узяў на сябе «поўную адказнасьць» за катастрофу ўкраінскага самалёта пад Тэгеранам.
Эўразьвяз заклікае Беларусь увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне як першы крок да яго поўнай адмены, гаворыцца ў заяве Эўрапейскай службы зьнешніх сувязяў, зробленай пасьля вынясеньня ў Беларусі двух новых сьмяротных прысудаў.
Загрузіць яшчэ