Да пяці гадоў пазбаўленьня волі пагражае чалавеку, які паведаміў аб ілжывым мінаваньні менскіх гандлёвых цэнтраў Galileo, «Замак» і чыгуначнага вакзалу сталіцы. Пра гэта на сваім сайце паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
Раней сёньня наведнікаў гандлёвых цэнтраў Galileo і «Замак» выводзілі на вуліцу супрацоўнікі праваахоўных органаў. Таксама сіламі міліцыі і МНС быў ачэплены корпус аўтавакзалу «Цэнтральны» і гандлёвага цэнтру Galileo.
Дакладна вядома, якія навіны ня будуць жартамі ў «Дзень сьмеху» і апошні дзень падачы дэклярацыяў аб падаходным падатку.
Жыхары вёсак ля возера Чырвонага (Жыткавіцкі раён) ладзяць талокі ля вадаёму. Яны прыбралі сьмецьце, цяпер будуюць альтанкі і садзяць дрэвы. Усё — сваімі сіламі. Возера хоча далучыць да сваёй тэрыторыі Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Палешукі паўсталі супраць такога рашэньня.
Facebook вырашыў зрабіць больш жорсткімі правілы жывых трансьляцый пасьля тэракту ў Новай Зэляндыі.
У ноч з суботы на нядзелю каля 80 краін часткова альбо цалкам пяройдуць на летні час, перавёўшы гадзіньнікі на гадзіну наперад. Гэта будзе адзін з апошніх пераводаў часу — Эўрапарлямэнт скасаваў абавязковы пераход ад 2021 году.
Лідэр прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч, які адбывае 4-гадовае пакараньне «хатняй хіміяй», паведаміў, што да яго ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі, западозрыўшы, што ён у нецвярозым стане.
31 сакавіка ва Ўкраіне адбудуцца прэзыдэнцкія выбары. Напярэдадні гэтай падзеі мы прапануем параўнаць самыя розныя аспэкты жыцьця ў дзьвюх суседніх краінах.
Грамадзянін Украіны Павел Грыб, засуджаны ў Расеі да 6 гадоў зьняволеньня нібыта за падбухторваньне да тэракту, спыніў галадоўку, якую абвясьціў 25 сакавіка.
23-гадовы выканаўца Павал Козіч атрымаў галоўны прыз за кампазыцыю «Трамвай», якую напісаў сумесна зь Ціханам Букрабам на словы Антона Рудака, паведамляе інтэрнэт-партал TuzinFM.
14 сакавіка старшыня аблвыканкама Анатоль Ліс заявіў на брыфінгу, што пытаньне аб стварэньні такой групы прапрацоўваецца, нагадвае агенцтва БелаПАН.
«Мы так прагнем чысьціні, што прыбіраем нават памяць пра сябе».
«Людзі будуць прапаноўваць чыноўніку, скажам так, за пэўную выгаду заплюшчыць вочы на некаторыя моманты і прыняць праект за адпаведны „адкат“».
Пра «народнага футбаліста» 1980-х гадоў Аляксандра Пракапенкі, выйшлі кніга, дакумэнтальны фільм і песьня. Ягоны сын Зьміцер, бізнэсовец з ЗША, хоча, каб зьявіліся і помнікі.
Дакумэнталіст Тукі Енкель расказвае, на чым трымаецца рэжым Нікаляса Мадура, пра тры мільёны эмігрантаў, пра ролю Расеі і пра тое, чаму ўладам важна ствараць «паралельную праўду».
Нямецкі гурт Rammstein выпусьціў першы за 7 гадоў музычны кліп. Відэа зьнятае на песьню «Deutschland» з анансаванага на травень альбому. Трэйлер кліпу выклікаў рэзкую крытыку ў Нямеччыне за эксплюатацыю тэмы Галакосту.
Найгоршая прапанова: прывязаць алімэнты да бюджэту пражытковага мінімуму
Ва Украіне на міжнародным фэстывалі праваабарончага дакумэнтальнага кіно Docudays адбыўся спэцыяльны паказ дакумэнтальнага фільму «Трэнэр. Гульня ў цемры», які зьняла беларуская рэжысэрка, 30-гадовая Вольга Абрамчык.
Таксама кампанія пагадзілася пакрыць Парашэнку прычыненую маральную шкоду і панесеныя ім судовыя выдаткі.
Пэтыцыя дзесяці сотняў чалавек прыйшла бяз копіі дакумэнта з пацьверджаньнем паўнамоцтваў прадстаўніка заяўніка.
26 сакавіка, наведваючы малочную фэрму ў Шклоўскім раёне, Лукашэнка ўбачыў брудную карову. Гэта каштавала пасады кіраўніцтву вобласьці, міністру сельскай гаспадаркі і віцэ-прэм’еру. Свабода распавядае, як жывуць фэрмэры і каровы ў прыватнай гаспадарцы Падляскага ваяводзтва Польшчы.
Суд у анэксаваным Расеяй Крыме 27 сакавіка адправіў да 15 траўня пад арышт дзевяць крымскіх татараў, якіх затрымалі раней праз падазрэньне ў датычнасьці да дзейнасьці забароненай у Расеі арганізацыі «Хізб-ут-Тахрыр».
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія выбіраюць сабе прэзыдэнта, працягвае гутарка з бізнэсоўцам Сяргеем Жукоцкім.
У Фрунзэнскім судзе Менску пачаўся працэс, на якім разглядаюць пазовы трох жыхароў гораду да Спэцыялізаванага камбінату камунальна-бытавога абслугоўваньня.
Расейскі Кіеўскі раённы суд Сімфэропаля арыштаваў яшчэ чацьвярых крымскататарскіх актывістаў па падазрэньні ў дачыненьні да дзейнасьці забароненай у Расеі і ў анэксаваным Крыме арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр». Ім абраная мера стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня ў СІЗА да 15 траўня.
Сустаршыня Руху Салідарнасьці «Разам» Алена Талстая трымае галадоўку пратэсту ў турме на Акрэсьціна. Яе арыштавалі 25 сакавіка пасьля таго, як яна 25 сакавіка прыкавала сябе кайданкамі да слупу на Кастрычніцкай плошчы на знак пратэсту супраць затрыманьняў 24 сакавіка з нагоды Дня Волі.
У Гомлі дагэтуль не працуе прыбіральня ў парку, кошт якой ня меншы за паўтара мільёна рублёў. «Маўзалей» — так ахрысьцілі мясцовыя прыбіральню — працаваў у тэставым рэжыме летась з 25 кастрычніка. Цяпер да прыбіральні даробяць вэнтыляцыю за 46 тысяч даляраў.
Да пошукаў 29-гадовага Кірыла Механікава падключылася пошукавая група з дронам.
Сэрыю інтэрвію Свабоды з жыхарамі Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны, якія 31 сакавіка выбіраюць сабе прэзыдэнта, працягвае гутарка з праваслаўнымі сьвятарамі — пра рэлігію, расейска-ўкраінскую вайну, палітыку, царкоўную эканоміку і штодзённае жыцьцё.
Пра тое, што анархіст Зьміцер Паліенка галадае ў СІЗА, паведамілі з раніцы 27 сакавіка.
На сайце Жодзінскага гарвыканкаму паведамляецца, што гарадзкія ўлады падтрымалі добраахвотны збор сродкаў на добраўпарадкаваньне гораду.
ВІЧ апошнім часам зьмяняе «аўдыторыю»: калі раней вірус быў распаўсюджаны пераважна сярод наркаманаў, то цяпер ВІЧ усё больш перадаецца полавым шляхам.
Сама Нобэлеўскакя ляўрэатка тлумачыць, што пазыцыю Пазьняка ёй пераказалі заходнія журналісты.
Колькасьць замежных турыстаў, якія прыяжджаюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Менск, з моманту ўвядзеньня 30-дзённага бязьвізу вырасла на 43%, паведаміў 27 сакавіка намесьнік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец.
Да прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне застаўся тыдзень. Пасьля абраньня ўвага прэсы і грамадзтва прыкавана ня толькі да яго (ці да яе), але і да жонкі або мужа першай асобы дзяржавы. «Настоящее время» расказвае, зь кім зьвязалі сваё жыцьцё лідэры ўкраінскай перадвыбарчай кампаніі.
У Віцебскай вобласьці затрымалі 59-гадовага жыхара Шаркаўшчыны, якога падазраюць у пэдафіліі. Устанавілі чатырох пацярпелых, паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі.
Зьмітра Паліенку затрымалі раніцай 20 сакавіка – нібыта за тое, што ён распыліў пярцовы газ на чалавека за тыдзень да таго.
У цэнтры Берасьця ўжо два месяцы не спыняюцца работы эксгумацыі парэшткаў ахвяраў часоў Другой сусьветнай вайны.
27 сакавіка 1909 году нарадзіўся паэт Валеры Маракоў. Ён праславіўся як творца яшчэ непаўналетнім. Свабода сабрала 20 цікавых фактаў пра Валерыя Маракова
51-гадовы Алег Волчак больш вядомы як праваабаронца праз дзейнасьць ягонай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтва». І мала хто ведае, што былы сьледчы Волчак зьняўся невялікіх ролях у больш чым 150 фільмах, што нядаўна ён паўтара месяцы падарожнічаў па Амэрыцы з дальнабойшчыкамі.
Апазыцыйны актывіст Зьміцер Дашкевіч, якога сёньня пасьля трох дзён на Акрэсьціна аштрафавалі за заклік ускладаць кветкі ў Курапатах, вырашыў выказацца «пра жыцьцё».
Былы саўладальнік расейскай нафтавай карапарацыі ЮКОС і грамадзкі дзяяч Леанід Неўзьлін на сваёй старонцы ў Фэйсбуку пракамэнтаваў выказваньне Аляксандра Лукашэнкі
Ці праўдзівы стэрэатып, што ўзорная мусульманка — гэта ціхая, спакойная, пакорная і цярплівая жанчына? Беларускі Раяна Вольга Чарных і Тацяна Фаміна, якія прынялі іслам, расказваюць, зь якімі мітамі наконт ісламу і мусульман ім даводзіцца сутыкацца.
Трое расейскіх вайскоўцаў загінулі ў Сырыі ў канцы лютага «пасьля нападу тэрарыстаў», паведамілі 26 сакавіка ў Мінабароны РФ. Іх целы даставілі ў Расею.
«Наперадзе другія Эўрапейскія гульні, на якія прыедуць госьці з многіх краін, у якіх ёсьць такая традыцыя. Што мы ім хочам паказаць? Пустую вуліцу з гранітнай пліткай і 623 слупкі?»
Апошні раз беларускі ўрад у эміграцыі даваў узнагароды «сябрам Беларусі» больш за 70 гадоў таму, цяпер такую практыку вырашылі аднавіць.
Інтэрвію з наймаладзейшым футбалістам менскага «Тарпэда» Паўлам Кляньнё, які ня толькі добра гуляе ў футбол, але выдатна валодае роднаю моваю, ганарыцца гістарычнымі сымбалямі і зьяўляецца фанам Лявона Вольскага.
А 21-50 25 сакавіка ў Менску схапілі жанчыну, якая ішла па праспэкце Незалежнасьці зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Сьвяткаваньне 23 і 24 сакавіка, спроба сьвяткаваньня і хапун 25-га. Што было, з фота і відэа.
Больш за 10 чалавек затрыманыя 25 сакавіка ў цэнтры Менску. На Кастрычніцкай плошчы затрымалі палітыкаў Віталя Рымашэўскага і Мікалая Казлова, а таксама людзей, якія хадзілі з нацыянальнай сымболікай, ці размаўлялі з журналістамі.
Загрузіць яшчэ