Нягледзячы на ўзрост, Картэр актыўна ўдзельнічае ў амэрыканскім грамадзкім і палітычным жыцьці.
ЗША і Вялікая Брытанія занепакоеныя рашэньнем расейскага суду, які асудзіў ўкраінскага палітвязьня Паўла Грыба на 6 гадоў пазбаўленьня волі, і заклікаюць Маскву неадкладна вызваліць ўкраінца. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».
У сталіцы Літвы пачаліся ўрачыстасьці ў памяць удзельнікаў паўстаньня 1863–1864 гадоў і 155-й гадавіны гібелі ягонага кіраўніка Кастуся Каліноўскага.
Таямніча зьніклы ў беларускім Гомлі і абвінавачаны ў Расеі ў спрыяньні тэрарыстычнай дзейнасьці ўкраінец Паўло Грыб асуджаны на 6 гадоў пазбаўленьня волі. Ад моманту ягонага афіцыйнага затрыманьня і да абвяшчэньня выраку мінуў год і сем месяцаў.
У 2018 годзе на будоўлі АЭС загінуў адзін рабочы, яшчэ трое атрымалі цяжкія траўмы. Пра гэта паведамляюць naviny.by са спасылкай на Горадзенскае ўпраўленьне дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі пры Міністэрстве працы.
У Пухавіцкім раённым судзе пачаўся працэс над паэтам Славамірам Адамовічам, які стаў шырока вядомым у сярэдзіне 1990-х гадоў вершам «Убей президента», за які ён быў пакараны судом.
«Іхны выпадак ёсьць сымбалем тысяч падлеткаў, зьняволеных у жахлівых умовах пасьля несправядлівых судовых разглядаў дробных правапарушэньняў, зьвязаных з наркотыкамі».
Паліцыя ў Кітаі застрэліла кіроўцу пасьля таго, як ён на аўтамабілі ўрэзаўся ў пешаходаў, у выніку чаго загінулі шэсьць чалавек, яшчэ сямёра атрымалі раненьні і былі шпіталізаваныя.
Паролі значнай колькасьці карыстальнікаў Facebook былі даступныя для супрацоўнікаў сацсеткі і не былі абароненыя ад чытаньня, гаворыцца ў афіцыйнай заяве, якую распаўсюдзіла кампанія. У заяве, аднак, не пазначылі дакладную колькасьць акаўнтаў.
Перад сьвяткаваньнем #БНР101 у Калоскім парку Горадні вернікаў запрашаюць на ўрачыстае набажэнства за Беларусь і беларускі народ у Калоскую царкву. Служба пачнецца апоўдні 23 сакавіка.
101-я гадавіна абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі будзе адзначацца канцэртамі і культурніцкімі імпрэзамі, акцыяў пратэсту не заплянавана.
Герояў Лявона Вольскага вабіць былая Астана, перайменаваная адразу пасьля афіцыйнай адстаўкі першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.
Сэлфі, алкаголь і ежа — мы сёньня пагаворым пра зьмену культурных стэрэатыпаў, паводзінаў. Мы мяняем сьвет, але і сьвет мяняе нас.
Прэміяй сайту «Хартыя’97» за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2018 год адзначаныя блогеры Сяргей Пятрухін зь Берасьця, Аляксандар Кабанаў зь Бярозы, грамадзкі актывіст Леанід Кулакоў зь Менску і маці загінулага салдата Сьвятлана Коржыч зь Пінску.
Белгідрамэт пужае менчукоў дажджом 24 сакавіка, замежныя мэтэаролягі зь ім не згаджаюцца. У Горадні 23 сакавіка будзе цяплей, дажджу не абяцаюць.
Школы атрымалі распараджэньні з раённых аддзелаў адукацыі наконт працы з вучнямі пасьля трагедыі ў Стоўпцах. Школьным сацыяльным пэдагогам загадалі арганізаваць маніторынг сацыяльных сетак.
Апэратыўнікі Менскай вобласьці затрымалі 12 чалавек, якія рабілі закладкі наркотыкаў у Менску і прыгарадзе. Усе яны працавалі на адну інтэрнэт-краму, паведамляе УУС Менаблвыканкаму.
Свабода сустрэлася з аўтарам тэлеграм-каналу NEXTA Сьцяпанам Сьвятловым. Гэты канал найчасьцей фігуруе ў якасьці першакрыніцы інфармацыі пра правапарушэньні з боку супрацоўнікаў міліцыі.
Грамадзянін Літвы Эвальдас Рымасаўскас прызнаў сябе вінаватым у крадзяжы больш як 100 мільёнаў даляраў у амэрыканскіх інтэрнэт-кампаній. СМІ паведамляюць, што аб’ектамі махлярства сталі Google і Facebook.
Аршанец Андрэй Корпс мае вялікі досьвед ужываньня наркатычных рэчываў, але ў 2015 годзе ён здолеў спыніцца. Заўважыўшы, што ў Воршы зьявіліся надпісы з рэклямай кантактаў наркадылераў, былы наркаман абвясьціў ім асабістую вайну, узяўшы пэндзаль і фарбу.
Праваабаронцы арганізацыі Human Constanta і актывісты яе партнэрскіх групаў, якія зладзілі ў Беларусі тыдзень асьветніцкіх захадаў.
Ільля Аксёнаў у аўтарскім праекце Каці Маркоўскай «Морква» расказаў пра супрацу зь Лідзкай абутковай фабрыкай, крытыку прынтоў на гістарычную тэматыку, а таксама пра тое, чаму LSTR пачаў вырабляць адзеньне з нэўтральнымі малюнкамі — кабанамі, рыбамі і птушкамі.
Апэляцыйны суд у Гаазе асудзіў на пажыцьцёвае зьняволеньне першага прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Радавана Караджыча.
Блогер Андрэй Павук стаў падазраваным у справе паводле ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэксу па факце заведама ілжывага паведамленьня пра міну ў будынку райвыканкаму ў гарадзкім пасёлку Акцябарскі.
Адвакатка, якую нанялі сваякі іранца Мэхрдада Джамшыдыяна, падала ў суд скаргу на рашэньне Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС дэпартаваць яго зь Беларусі ў Іран.
Старэйшая дачка Нурсултана Назарбаева Дарыга Назарбаева стала сьпікерам Сэнату. Яе новая пасада — другая ў герархіі палітычнай сыстэмы краіны.
Мэлады Гілбэрт расказала Радыё Свабода пра тое, як яна бачыць будучыню чалавечых адносінаў, і пра людзей, для якіх лялькі робяцца фэтышам, каханьнем ці лекамі.
Раніцай 20 сакавіка ў Менску ў сваёй кватэры міліцыяй быў затрыманы актывіст анархісцкага руху Зьміцер Паліенка, былы палітвязень. Раней пачатая праверка датычнасьці яго да графіці, якое абражае міліцыянтаў.
Кіраўнік камітэту архітэктуры і будаўніцтва Менскага гарвыканкаму Павал Лучыновіч затрыманы, яго падазраюць у атрыманьні хабару ў памеры 4 тысячы даляраў. Свабода прыгадала, чым ён запомніўся за 4 гады на сваёй пасадзе.
Былы эканамічны аглядальнік «БелГазэты» Аляксандар Абуховіч ужо больш за 20 дзён знаходзіцца ў рэанімацыі з траўмай галавы і шматлікімі пераломамі. Нейкі час ён быў у коме. Сваякі шукаюць вінаватых.
Мала́йцы шчасьлівейшыя. З суседзяў толькі ўкраінцы менш шчасьлівыя.
Ахвярамі цыклёну ў Мазамбіку маглі стаць больш за тысячу чалавек. Пра гэта заявіў прэзыдэнт краіны Філіпэ Ньюсі.
Дашкевіч абурыўся на Facebook карпаратыўным відэа рэстарацыі «Поедем-поедим»: кажа, «гэта проста немагчыма ўкласьці ў галаву».
Грамадзянін Беларусі Ўладзімер Юрчанка спрабуе пазьбегнуць экстрадыцыі з Украіны. Апошняе судовае рашэньне чакаецца на наступным тыдні.
Праваабаронцы Human Constanta сабралі і накіравалі 18 сакавіка ў МЗС і МУС больш за тысячу подпісаў пад пэтыцыяй супраць высылкі зь Беларусі іранца Мэхрдада Джамшыдыяна, якому пагражае на радзіме сьмяротнае пакараньне.
Урад Японіі 19 сакавіка прыняў рашэньне зьмяніць шэраг законаў аб абароне правоў дзяцей пасьля гучных выпадкаў сьмерці праз пакараньні бацькамі. Законы, якія парлямэнт пачне распрацоўваць зараз, набудуць моц у красавіку 2020 года.
Чым можна даехаць зь Менску ў Горадню адсьвяткаваць 101-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР у Калоскім парку 23 сакавіка.
Як Назарбаеў падрыхтаваўся да свайго сыходу? Пра гэта Юры Дракахруст пагутарыў зь экспэртам у справах Цэнтральнай Азіі Брусам Панірам.
Самотных маці ў беларускім грамадзтве часта шкадуюць і адначасна асуджаюць. Чаму ня трэба гэта рабіць, і чаму тэрмін «маці-адзіночка» у пэўнай ступені прыніжальны? Зь якімі стэрэатыпамі, перадузятасьцю і цяжкасьцямі сутыкаюцца жанчыны, якія з розных прычынаў абралі такую форму сям’і?
Заўзятары з інваліднасьцю змогуць купіць квіткі на Эўрапейскія гульні ў Менску за 10 адсоткаў ад цаны.
За гэта трэба дзякаваць ня толькі дактарам, але і Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і арганізацыі «Лекары бязь межаў».
У Маскве памёр рэжысёр і сцэнарыст, народны артыст СССР Марлен Хуцыеў. Яму было 93 гады.
Свабода пагутарыла зь берасьцейскім актывістам Віталём Казаком, які ладзіць акцыі супраць будоўлі жылога комплексу, дзе знайшлі парэшткі соцень расстраляных нацыстамі людзей, і трапіў за гэта пад судовы перасьлед.
15-гадовую вучаніцу гомелькай сярэдняй школы затрымалі падчас нанясеньня трафарэтных надпісаў, якія рэклямуюць працу ў інтэрнэт-краме наркотыкаў і псыхатропных рэчываў на тэрыторыі Гомля.
Стыхія закранула перш за ўсё жыхароў Мазамбіка, Зымбабвэ і Малаві.
75 гадоў таму быў вызвалены лягер сьмерці «Азарычы» (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласьці). За сакавіцкі тыдзень 1944 году тут загінула ня менш за 9 тысяч чалавек. Ад голаду, холаду, хваробаў і нацысцкіх куляў.
Не абскардзіла прысуд — значыць, «па сутнасьці, прызнала яго абгрунтаванасьць і справядлівасьць», мяркуе газэта «Рэспубліка». Золатава сумнявалася, ці варта абскарджваць прысуд, бо ў Беларусі ўсё роўна толькі 0,2% апраўдальных.
Свабода паслухала кіраўніка дзяржавы і «зазямлілася» ў гаспадарцы «Пруднікі-Агра» Мядзельскага раёну.
«Калі мы займаліся сэксам у тым матэлі, ты паабяцаў дапамагчы мне. Калі ты ігнаруеш мяне, як цяпер, я адчуваю сябе выкарыстанай».
Суд у Чачні 18 сакавіка прызнаў вінаватым у захоўваньні наркотыкаў у буйным памеры кіраўніка рэгіянальнага аддзяленьня цэнтру «Мэмарыял» Аюба Ціціева і асудзіў яго на чатыры гады калёніі-пасяленьня.
Загрузіць яшчэ