«Не баіцца нікаго, кроме Пуціна свайго»
Кніга «100 цытатаў на Свабодзе» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла на чатырох мовах — беларускай, украінскай, расейскай і ангельскай.
У сталіцы Сэрбіі Бялградзе ўдзельнікі акцыі пратэсту каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта краіны заблякавалі ўваходы ў будынак і атачылі яго з усіх бакоў.
На плошчы Леніна ў Берасьці 17 сакавіка чарговым разам сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу, паведамляе агенцтва БелаПАН. Такія сустрэчы праходзяць там кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
Пасьля трох месяцаў маўчаньня Быхаўскі раённы аддзел Сьледчага камітэту пазнаёміў маці памерлага на ўроку фізкультуры 8-гадовага школьніка Ягора Бабашкі з расьсьледаваньнем справы. Трагедыя адбылася 19 кастрычніка 2018 у вёсцы Лудчыцы (Магілёўская вобласьць).
Берасьцейскага актывіста Віталя Казака выклікалі 15 сакавіка ў міліцыю на 14 гадзін. Праз некалькі гадзін адтуль яго накіравалі ў Ленінскі РАУС Берасьця, а затым зьмясьцілі да суда ў ізалятар часовага ўтрыманьня, павеамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Сёньня дызайнэру, фатографу, графіку, паэту, публіцысту Міхаілу Анемпадыставу споўнілася б 55 гадоў. Гэтае інтэрвію зь ім было запісанае за некалькі тыдняў да ягонай сьмерці ў студзені 2018.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, прадстаўленым Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа (RFE/RL) гарадзкімі ўладамі Вашынгтону. 149-старонкавы дакумэнт падрыхтаваны Офісам галоўнага судовага мэдыка.
Цягам 40 гадоў кнігі для магілёўца Ігара Дружыніна — захапленьне, бізнэс і «хвароба». Ён марыць пра новае пакаленьне чытачоў, якія не дадуць «кнізе памерці».
15 сакавіка праваабаронцы прэзэнтавалі даклад пра стан няўрадавых арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў.
У Віцебскім раённым судзе завяршыўся судовы працэс над журналістам-фрылансэрам Віталём Скрылём. Судзьдзя Міхаіл Зубеня прызнаў яго вінаватым паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП і наклаў штраф памерам 637,5 рубля «за незаконны выраб і пашырэньне прадукцыі СМІ».
У Менску 15 сакавіка прайшла прэзэнтацыя новай кнігі Святланы Алексіевіч «100 цытатаў на Свабодзе». У відэазвароце нобэлеўская ляўрэтка адказала на пытаньні пра свабоду, апазыцыю і каханьне.
У Кіеве афіцыйна адкрылі сквэр імя расейскага палітыка Барыса Нямцова. Цырымонію наведалі мэр гораду Віталь Клічко, дэпутаты Вярхоўнай рады, старшыня Фонду Барыса Нямцова Ўладзімір Кара-Мурза-малодшы і дачка палітыка Жанна Нямцова, паведамляе DW.
Украінская вайскоўка расказала Радыё Свабода, як ваявала за мужа і сына, пра незалежнасьць Украіны і Беларусі і пра тое, як хлусьня прыводзіць да вайны.
Слонімскі райвыканкам адказаў на пэтыцыю, якая заклікала прыбраць з гораду яткі «Табакерка» і «Тытунь», а таксама спыніць «масавую прапаганду» курэньня ў Слоніме. Пэтыцыю падпісалі 312 карыстальнікаў сайту Petitions.by.
Лідэры многіх краінаў сьвету выказваюць спачуваньні і абурэньне ў сувязі з тэрактам у Новай Зэляндыі, дзе ў горадзе Крайстчэрч 49 чалавек загінулі ў выніку страляніны ў двух мячэцях.
Парэшткі былога гішпанскага дыктатара Францыска Франка сёлета будуць перанесеныя з мэмарыяльнага комплексу «Даліна Загіблых» непадалёк ад Мадрыду. Пра гэта паведаміла віцэ-прэм’ер Гішпаніі Кармэн Кальва.
Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі прыняў рашэньне на запыт іранскіх уладаў дэпартаваць Мэхрдада Джамшыдыяна на радзіму, дзе бацьку траіх дзяцей зь беларускімі пашпартамі пагражае сьмяротнае пакараньне. Працэс дэпартацыі і яе абскарджваньня цягнецца сёмы год.
Ян Максімюк распавядае пра інтэрвію з Васілём Сёмухам, якое ён запісваў у 2012 годзе для плянаванай, але нязьдзейсьненай кнігі.
Мы баімся паставіць лайк эратычнай карціне ў сацсетках, а пэдафіл можа гадамі гвалціць дзяцей.
У Беларусі караецца, напрыклад, распаўсюд графічных файлаў «Vr3pVg67J8c» і «mPQGJNVPBbw» і відэа «Без названия» — але што за выявы ў гэтых файлах, невядома.
«Патрабаваньне працадаўцы „мець прыемную і зьнешнасьць, якая выклікае прыхільнасьць“ часта азначае неабходнасьць прад'яўляць кліентам кампаніі сэксуальна акцэнтаваныя якасьці сваёй зьнешнасьці».
Пракуратура Паўночнай Ірляндыі прад’явіла абвінавачваньні ў забойстве мірных дэманстрантаў у 1972 годзе былому салдату брытанскай арміі.
На 22 сакавіка ў Мар’інай Горцы прызначаны крымінальны працэс над паэтам і грамадзкім дзеячом Славамірам Адамовічам. Яго абвінавацілі ў «крадзяжы, зьдзейсьненым з пранікненьнем у жыльлё».
У ААН заявілі, што затрыманыя Расеяй маракі трапляюць пад дзеяньне Жэнэўскай канвэнцыі.
Беларускія ўлады налічылі 425 тысяч грамадзян, якія трапляюць пад дзеяньне дэкрэту «Аб садзейнічаньні занятасьці насельніцтва», у народзе — «дэкрэту аб дармаедзтве». Тыя, хто трапіў у гэты сьпіс, будуць аплачваць усе камунальныя паслугі безь дзяржаўных субсыдыяў.
13 сакавіка Сяргею Ханжанкову споўнілася б 77 гадоў. Былы палітвязень 1970-х памёр амаль тры гады таму, 16 сакавіка 2016-га. Вечарыну памяці Сяргея Ханжанкова зладзіў у офісе БНФ рух салідарнасьці «Разам».
Амаль 4 гадзіны абмяркоўвалі зьмякчэньне антынаркатычнага заканадаўства прадстаўніцы «Матчынага руху 328» з чыноўнікамі і дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
Пола Манафорта прызналі вінаватым у спробе перашкодзіць правасудзьдзю, а таксама ў змове супраць ЗША.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што ня верыць у вінаватасьць Заўра Дадаева ў забойстве расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова. Пра гэта Кадыраў напісаў у телеграм-канале.
Якая дылема цяпер стаіць перад прыхільнікамі Майкла Джэксана, Рамана Паляньскага, Кэвіна Спэйсі? Ці заўсёды абвінавачваньні могуць мець пад сабой рэальныя доказы? Абмяркоўваюць пісьменьніцы Ганна Севярынец і Тамара Лісіцкая і рэдактарка сайту тэлеканалу Белсат Вольга Ярохіна.
Амаль сталіца Гандурасу. У Мазамбіку, Угандзе і Гане бывае паякасьней.
Урад Мадуры называў прычынай адключэньня электрычнасьці кібэратаку з удзелам ЗША. Спэцыялісты, аднак, лічаць, што перабоі ў працы ГЭС сталі вынікам шматгадовага недафінансаваньня.
31 раён Беларусі старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч называе «адсталымі ў пляне сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця». Свабода паглядзела, што гэта за раёны, і вызначыла 7 з самымі вялікімі стратамі і нізкімі заробкамі.
Афіцыйна прычыны катастрофы «Боінга» ў Этыёпіі не абвешчаныя. Аэрапорт «Менск» можа прымаць самалёты «Боінг-737 MAX», але інфармацыя пра тое, што такія самалёты прыляталі ў Менск, пацьверджаньня не знайшла.
Абраз і крыж — адзіныя рэчы, якія захаваліся ў жыхара вёскі Жамыслаў Івейскага раёну Горадзенскай вобласьці Анатоля Халупкі з бацькоўскай хаты. Сямʼя брала іх у ссылку ў Сыбір у 1951 годзе.
З 7 па 10 сакавіка Беларуская чыгунка перавезла больш за 737 тысяч пасажыраў, зь іх 530 тысяч — у электрычках і дызэль-цягніках.
Намесьніцу дырэктара Агенцтва інфармацыі і масавых камунікацый пры адміністрацыі прэзыдэнта Ўзбэкістану Наргіз Рахімаву накіравалі ў прымусовы адпачынак з прычыны пагрозы яе бясьпецы.
Дакумэнтальны фільм амэрыканска-расейскай рэжысэркі Марыяны Яроўскай «Жанчыны ГУЛАГу» трапіў сёлета ў шорт-ліст прэміі «Оскар». Цяпер Марыяна выправілася са сваім фільмам у адукацыйны тур па 20 прэстыжных амэрыканскіх унівэрсытэтах.
«Натуральна, такія хамскія адносіны да памяці людзей мяне і кранаюць. Бо сёньня гэта косткі тых, хто тут жыў, а потым — косткі маіх знаёмых ці сваякоў… Я хачу, каб жыхарам гораду была аказаная пашана».
Менскага відэаблогера Паўла Сьпірына выклікалі ў міліцыю, якая праводзіць стасоўна яго праверку па 189-м артыкуле Крымінальнага кодэксу праз абразу чыноўніка.
Пра разьвіцьцё гарадоў-спадарожнікаў каля Менску Аляксандар Лукашэнка гаворыць ужо 10 гадоў, 8 гадоў дзейнічае ўрадавая праграма па разьвіцьці гэтых гарадоў. Свабода паглядзела, ці памянялі беларусы сталіцу на гарады-спадарожнікі.
Беларускі скульптар Андрэй Засьпіцкі памёр 11 сакавіка на 96-м годзе жыцьця, піша фатограф Юры Іваноў.
11 сакавіка сярэднюю школу №2 ў Стоўпцах на Меншчыне наведаў міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Пра гэта паведамляе мясцовая газэта «Прамень».
Cуд у Малайзіі вызваліў з-пад варты адну з падазраваных у атручваньні брата паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына таксінам VX ў 2017 годзе. 26-гадовая грамадзянка Інданэзіі Сіці Айсіа ўжо выйшла на волю, паведамляе Reuters.
Больш за чатыры месяцы жыхарцы Быхаўскага раёну Вользе Бабашцы афіцыйна не паведамляюць вынікаў праверкі абставінаў сьмерці яе 8-гадовага сына Ягора. На пісьмовыя звароты ў раённую пракуратуру і аддзел Сьледчага камітэту жанчыне не адказваюць.
Мадура абвінаваціў Злучаныя Штаты ў падтрымцы акту сабатажу на гідраэлектрастанцыі Гуры. Спэцыялісты, аднак, лічаць, што перабоі ў працы ГЭС сталі вынікам шматгадовага недафінансаваньня.
Сяргей і Наста Дабравольскія нарадзіліся ў невялікіх гарадах. У раньняй маладосьці за лепшым жыцьцём яны выправіліся ў Менск. Са сталіцы пераехалі ў маленькую вёску пад Лоевам. Зарабляюць на жыцьцё продажам сваіх ганчарных вырабаў і мыла. «Нам тут ідэальна!», — кажуць былыя гараджане і «дармаеды».
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу каля поўдня 10 сакавіка зноў сабраліся на берасьцейскай плошчы Леніна. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
Перад вывазам валянтэры сабраліся на талаку, каб адсартаваць надмагільлі і занатаваць надпісы на іх.
Загрузіць яшчэ