З 7 па 10 сакавіка Беларуская чыгунка перавезла больш за 737 тысяч пасажыраў, зь іх 530 тысяч — у электрычках і дызэль-цягніках.
Намесьніцу дырэктара Агенцтва інфармацыі і масавых камунікацый пры адміністрацыі прэзыдэнта Ўзбэкістану Наргіз Рахімаву накіравалі ў прымусовы адпачынак з прычыны пагрозы яе бясьпецы.
Дакумэнтальны фільм амэрыканска-расейскай рэжысэркі Марыяны Яроўскай «Жанчыны ГУЛАГу» трапіў сёлета ў шорт-ліст прэміі «Оскар». Цяпер Марыяна выправілася са сваім фільмам у адукацыйны тур па 20 прэстыжных амэрыканскіх унівэрсытэтах.
«Натуральна, такія хамскія адносіны да памяці людзей мяне і кранаюць. Бо сёньня гэта косткі тых, хто тут жыў, а потым — косткі маіх знаёмых ці сваякоў… Я хачу, каб жыхарам гораду была аказаная пашана».
Менскага відэаблогера Паўла Сьпірына выклікалі ў міліцыю, якая праводзіць стасоўна яго праверку па 189-м артыкуле Крымінальнага кодэксу праз абразу чыноўніка.
Пра разьвіцьцё гарадоў-спадарожнікаў каля Менску Аляксандар Лукашэнка гаворыць ужо 10 гадоў, 8 гадоў дзейнічае ўрадавая праграма па разьвіцьці гэтых гарадоў. Свабода паглядзела, ці памянялі беларусы сталіцу на гарады-спадарожнікі.
Беларускі скульптар Андрэй Засьпіцкі памёр 11 сакавіка на 96-м годзе жыцьця, піша фатограф Юры Іваноў.
11 сакавіка сярэднюю школу №2 ў Стоўпцах на Меншчыне наведаў міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Пра гэта паведамляе мясцовая газэта «Прамень».
Cуд у Малайзіі вызваліў з-пад варты адну з падазраваных у атручваньні брата паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына таксінам VX ў 2017 годзе. 26-гадовая грамадзянка Інданэзіі Сіці Айсіа ўжо выйшла на волю, паведамляе Reuters.
Больш за чатыры месяцы жыхарцы Быхаўскага раёну Вользе Бабашцы афіцыйна не паведамляюць вынікаў праверкі абставінаў сьмерці яе 8-гадовага сына Ягора. На пісьмовыя звароты ў раённую пракуратуру і аддзел Сьледчага камітэту жанчыне не адказваюць.
Мадура абвінаваціў Злучаныя Штаты ў падтрымцы акту сабатажу на гідраэлектрастанцыі Гуры. Спэцыялісты, аднак, лічаць, што перабоі ў працы ГЭС сталі вынікам шматгадовага недафінансаваньня.
Сяргей і Наста Дабравольскія нарадзіліся ў невялікіх гарадах. У раньняй маладосьці за лепшым жыцьцём яны выправіліся ў Менск. Са сталіцы пераехалі ў маленькую вёску пад Лоевам. Зарабляюць на жыцьцё продажам сваіх ганчарных вырабаў і мыла. «Нам тут ідэальна!», — кажуць былыя гараджане і «дармаеды».
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу каля поўдня 10 сакавіка зноў сабраліся на берасьцейскай плошчы Леніна. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
Перад вывазам валянтэры сабраліся на талаку, каб адсартаваць надмагільлі і занатаваць надпісы на іх.
Аб гэтым расказаў Павал Севярынец пасьля выхаду з арышту, піша Белсат.
Японка Канэ Танака, якой цяпер 116 гадоў, прызнаная 9 сакавіка найстарэйшым чалавекам у сьвеце, паведамляе сайт «Кнігі рэкордаў Гінесу».
«Я веру ў мары і самаадданую працу», — дэвіз маладой спартоўкі з Горадні, якая не сьвяткуе 8 сакавіка.
Паводле Эўрастату, самая вялікая перавага жаночага насельніцтва над мужчынскім (24.500.000) - у Эўропе (ААН ўключае таксама ў гэты рэгіён Расею, Украіну, Беларусь і Малдову).
Усе яны не пра палітыку
Якое пасланьне новых мэдыя? Ці замыкаюць нас сацыяльныя сеткі ў «бурбалцы» людзей, якіх мы хочам чуць? Няма бога акрамя кліку — ці гэта крэда сучаснай журналістыкі?
Самае папулярнае жаночае імя ў Беларусі ў 2019 годзе — Сафія, сярод мужчынскіх імён на першае месца сёлета выйшаў Міхаіл.
Зь песьняй «Чаравала» выступаў у фінале беларускага нацыянальнага адборачнага туру на конкурс «Эўравізія—2019» гурт Aura.
Францускае Міністэрства замежных справаў заплаціць 450 тысяч эўра штрафу за занадта нізкую колькасьць жанчын на важных пасадах.
На пачатак 2019 году ў Беларусі жыве 5,1 мільёнаў жанчын. Гэта 53,4% усяго насельніцтва краіны. У дзень 8 сакавіка Белстат распавёў пра беларускіх жанчын.
Артыкул «Правілы жыцьця праваслаўнай фэміністкі, якая супраць абортаў і за любоў да мужчыны» выклікаў вялікія спрэчкі ў сацыяльных сетках. Многія пісалі, што пазыцыя Веры Сярдзюк не адпавядае каштоўнасьцям фэмінізму. Адказвае магістарка сацыяльна-пэдагагічных навук Маргарыта Тарайкевіч.
На якія праблемы і тэмы трэба акцэнтаваць увагу ў Міжнародны жаночы дзень? Абмяркоўваюць кіраўніца аб’яднаньня «Гендэрныя пэрспэктывы» Ірына Альхоўка, кіраўніца прытулку для жанчын-ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава» Вольга Гарбунова, блогерка і журналістка Наста Захарэвіч.
Свабода падлічыла, колькі жанчын працуюць у Беларусі на высокіх пасадах, вызначыла іх прадстаўніцтва ва ўладных структурах.
Аляксандар Лукашэнка не шкадуе рэвэрансаў у бок «лепшай паловы чалавецтва». Пра жанчын ён гаворыць з царкоўнага амбону і на ведамасных нарадах; прыгажуні мадэльнай зьнешнасьці суправаджаюць яго на хакейных матчах і ў перамовах.
Паштоўкі, прэс-сьняданак, калготы ды шкарпэткі, параўнаньне з жывёлай і мужчына ў вакне. Свабода сабрала 6 нечаканых віншаваньняў зь Міжнародным жаночым днём.
Галіна Самусенка — жанчына-пастар пратэстанцкай царквы «Адраджэньне» з горада Крычава Магілёўскай вобласьці. 14 гадоў адпрацавала настаўніцай пачатковых клясаў, ужо 8 гадоў служыць пастарам.
Сёньня я прапаную вам размову з чалавекам, які глядзіць на кнігавыданьне ў Беларусі як на бізнэс, які корміць яго і ягоную сям’ю.
На якія праблемы і тэмы трэба акцэнтаваць увагу ў Міжнародны жаночы дзень? Што ня варта рабіць і гаварыць 8 сакавіка? Як прыбраць сэксізм і надаць рэальны зьмест гэтаму дню?
Вера Сярдзюк, пралайферка, дырэктарка цэнтру «Матуля», якая нярэдка спасылаецца на Біблію і падкрэсьлівае, што галоўны ў сям’і — мужчына, раптоўна назвала сябе фэміністкай.
Дэпартамэнт контравыведкі Службы бясьпекі Ўкраіны затрымаў чыноўніка Харкаўскай гарадзкой рады, які быў завэрбаваны ФСБ Расеі — яму выставілі абвінавачаньне ў дзяржаўнай здрадзе і арыштавалі на час расьсьледаваньня справы.
Чарговае Падарожжа Свабоды са Зьмітром Бартосікам у горад Глыбокае Віцебскай вобласьці.
Паводле ацэнак ААН, у Паўночнай Карэі «хранічна недаядаюць» 11 мільёнаў чалавек, ці 43% усяго насельніцтва, піша Washington Post.
Вера Сярдзюк называе сябе фэміністкай, але выступае супраць абортаў. У яе пяцёра дзяцей, але яна за натуральны мэтад кантрацэпцыі. Як гэта спалучаецца?
Сацыяльная сетка Facebook і сэрвісы Instagram і WhatsApp, якія належаць ёй, адмовяцца ад захоўваньня канфідэнцыйных карыстальніцкіх дадзеных у краінах, якія парушаюць правы чалавека.
«У народу, як ніколі раней, існуе попыт на справядлівасьць»
Дыскусія наконт выказваньняў былых дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня пра «вялікую размову з прэзыдэнтам».
Адказ на кароткую пэтыцыю заняў тры старонкі.
VIP-верталёт ня менш як за 12 млн эўра купіла кампанія расейскага мільярдэра Гуцэрыева, які раней хваліўся падарункам Лукашэнку.
Старшынёй Саюзу кампазытараў Беларусі на пазачарговым зьезьдзе 2 сакавіка стала 53-гадовая кампазытарка і выкладчыца Алена Атрашкевіч. Прапануем вам 10 найбольш найбольш цікавых фактаў пра першую жанчыну на чале Саюзу кампазытараў Беларусі.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч расказала Радыё Свабода пра чарговае паседжаньне свайго «Інтэлектульнага клюбу».
Актывіста руху татарскай моладзі «Азатлык» Батырхана Агзамава абвінавацілі ў распальваньні нянавісьці паміж расейцамі і татарамі.
Аграгарадок Доўск, што стаіць на скрыжаваньні трасаў Гомель — Магілёў і Бабруйск — Слаўгарад, зь лютага застаўся без аўтавакзалу. Людзі мусілі чакаць рэйсаў пад адкрытым небам, нават у прыбіральню схадзіць не было куды.
Кажуць, многія блытаюць «Арт-сядзібу» з Symbal.by і думаюць, што «ў нас жа ёсьць грошы». Але «сядзіба» і крама — толькі «сябры і калегі», але «розныя каманды».
У чацьвер, 7 сакавіка, Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа ўручыць штогадовую Міжнародную прэмію «За мужнасьць», якую Дзярждэпартамэнт ЗША штогод уручае 10 экстраардынарным жанчынам розных узростаў і нацыянальнасьцяў з усяго сьвету.
Ва ўсім Лагойскім раёне ўжо чатыры гады ня робяць абортаў. На пачатку 2015 году апошні гінэколяг мясцовай раённай бальніцы напісала заяву і адмовілася рабіць аборты. Мы сустрэліся з Ірынай Казлоўскай — лекаркай, якая ініцыявала гэты рух у горадзе.
У Беларусі неабходна перагледзець формы і мэтады прафіляктыкі наркаманіі, заявіў прэм’ер-міністар краіны Сяргей Румас.
Загрузіць яшчэ