«З майго асабістага досьведу: калі паскардзіліся на вайскоўца ўнутраных войскаў, на міліцыянта, то нешта там было».
Ляўрэат Ганкураўскай прэміі Джонатан Літэл заявіў, што першае расейскае выданьне ягонай кнігі зрабілася ахвярай цэнзуры.
Беларускамоўныя электронныя лісты пачалі прыходзіць беларусам ад імя «Белпошты». Прадпрыемства абвергла сваю датычнасьць да рассылкі і заявіла, што за гэтым стаяць зламысьнікі.
На 1 траўня 2020 году.
Першаклясьнік Багдан расказвае пра тое, як зрабіць усіх беларусаў беларускамоўнымі.
А было і горш. Цяпер збольшага забясьпечваецца норма ў аднаго пэдыятра на 800 дзяцей.
Сям’я нябожчыка Міхала Рыштоўскага, якога камісавалі з войска з чацьвёртай стадыяй анкалёгіі, спрабуе атрымаць кампэнсацыю за сьмерць сваяка. Аднак страхавая кампанія адмаўляе, бо хлопец памёр дома, а ня ў войску.
Сёньня — роўна 80 гадоў з дня забойства чалавека, роля якога ў беларускай гісторыі ўсё яшчэ належным чынам не ацэнена і не асэнсавана. Гэта Раман Скірмунт.
Тры дзяўчыны і два хлопцы ў грыме Джокера выйшлі да гатэлю Mariott з плякатам «Мы такія шчасьлівыя жыць у дыктатуры». У гэты час у гатэлі праходзіў міжнародны форум «Менскі дыялёг».
У межах бестэрміновага экспэрымэнту кантралёрам дадуць жазло, як у ДАІ.
Палякі былі заангажаваныя ў беларускую мову больш, чым насельніцтва ў цэлым, а паводле паказьніку мовы хатніх зносінаў — больш, чым нават этнічныя беларусы.
У адкрыты доступ трапіла база дадзеных кліентаў апэратара мабільнай сувязі «Билайн», паведамляе «Коммерсантъ». Спасылкай на базу з выданьнем падзяліліся крыніцы ў банкаўскіх службах інфармацыйнай бясьпекі.
Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, аўтара папулярнага ютуб-каналу «Краіна для жыцьця», затрымлівалі сёньня ў цэнтры Менску пасьля пікету Мікалая Статкевіча. Пра гэта ён паведаміў падчас прамога эфіру ў сваім канале.
Паводле дадзеных на раніцу 6 кастрычніка ўдзел у перапісе насельніцтва ў Беларусі ўзялі ўдзел больш за 505,1 тыс. чалавек.
Мастак з Новасыбірска Канстанцін Яроменка выставіў на аўкцыён партрэт якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ішоў у Маскву «выганяць Пуціна», але апынуўся пад сьледзтвам.
5 кастрычніка ў Парыжы на могілках Манпарнас адбылася акцыя руху Femen у абарону ахвяраў сямейнага гвалту.
Які аўтарытэт настаўніка ў сучаснай школе? Ці шмат агрэсіі ў школьных клясах і калідорах? Якія ўмовы працы патрэбныя, каб прадухіліць «выгараньне» настаўнікаў? У дзень настаўніка гэта абмяркоўваюць настаўніцы Ганна Севярынец, Натальля Ільініч і Алена Міхаленка.
Паступіў званок ад праваахоўных органаў з рэкамэндацыяй «не праводзіць паказ фільма», паведаміў гурт Brutto.
На будынку ў Горадні, дзе месьціцца Цэнтар гарадзкога жыцьця, 5 кастрычніка зьявілася пано ў гонар Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
У 11 гадзін раніцы 5 кастрычніка ў перапісе ў Беларусі прынялі ўдзел 373,8 тысячы чалавек, зь якіх перапісваліся праз Інтэрнэт – 181 тысяча чалавек.
Улады Ірана заявілі, што прынамсі 3500 прыхільніц футболу будуць дапушчаныя на стадыён падчас гульні нацыянальнай зборнай супраць каманды Камбоджы. Рашэньне пусьціць жанчын на стадыён адбылося пад ціскам ФІФА і зьвязанае са сьмерцю заўзяракі Сагар Хадаяры ў верасьні 2019 года.
У восеньскім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наша сёньняшняя рэспандэнтка — Іна Кулей.
У верасьні 2018 году Свабода наведала прытулак «Радзіслава» для жанчын, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту. Шэсьць жанчын на ўмовах ананімнасьці пагадзіліся распавесьці свае гісторыі. Як зьмянілася іх жыцьцё за гэты год?
Праз тры гадзіны пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Жытоміры, Уладзімір Зяленскі апублікаваў у фэйсбуку пост, напісаны часткова па-ўкраінску і часткова па-беларуску.
Грамадзяне Беларусі, якія на пачатак кампаніі перапісу больш як год знаходзіліся на тэрыторыі замежных дзяржаў, у перапісе ўдзельнічаць ня могуць.
The Soufan Center падлічыў, колькі замежнікаў узялі ўдзел у збройным канфлікце ва Ўкраіне за 5 гадоў. Паводле гэтага некамэрцыйнага дасьледчага цэнтру, найбольш беларусаў ваявалі на баку сэпаратыстаў.
4-30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва, падчас якога сярод іншага ў нас спытаюць пра мову, на якой мы размаўляем дома, пра родную мову.
4–30 кастрычніка ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва, падчас якога сярод іншага ў нас спытаюць пра мову, на якой мы размаўляем дома, і пра родную мову.
Каб зрабіць жыцьцё дзясяткаў цяжка хворых дзяцей у Горадні не такім цяжкім, патрэбна каля 25 тысяч рублёў на год. Спэцыялісты госьпісу гатовыя дапамагаць ім так, як яшчэ ніхто ў Беларусі ня робіць. Аднак зь бюджэту шкадуюць грошай ім на заробак.
«У першы дзень усе ламануліся», — тлумачаць у Белстаце.
16-гадовая швэдзкая экаактывістка Грэта Тунбэрг адрэагавала на крытыку, выказаную ў яе адрас прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Зрабіла яна гэта на старонцы свайго твітэр-акаўнта, дзе карыстальнікі звычайна пакідаюць інфармацыю пра сябе. Там яна напісала: «добры, але блага інфармаваны падлетак».
Урну з попелам лідэра руху за незалежнасьць Індыі Магатмы Гандзі выкралі з мэмарыялу ў цэнтральным штаце краіны. На фатаздымках палітыка зьявіліся надпісы «здраднік». Гэта адбылося ў дзень яго 150-годзьдзя 2 кастрычніка, паведамляе выданьне The Wire.
У вёсцы Рубель Столінскага раёну 4 кастрычніка хаваюць 42-гадовую Тацьцяну — жонку праваслаўнага сьвятара Георгія. 2 кастрычніка настаяцеля царквы ў Азарычах затрымалі праз падазрэньне ў забойстве жонкі, але 3-га ўжо адпусьцілі. Разам зь дзецьмі ён прыехаў на пахаваньне.
Аліна Нагорная разьмясьціла ў сваім фэйсбуку заяву, дзе просіць прыцягнуць супрацоўнікаў Белстату да адміністрацыйнай адказнасьці за SMS-рассылку аб перапісе насельніцтва.
Ад 3 кастрычніка пасажыры «Белавія» могуць скарыстацца паслугай папярэдняга выбару месца ў салёне самалёта падчас ці пасьля набыцьця квітка на сайце авіякампаніі. За выбар месца трэба будзе даплаціць ад 4 да 30 эўра.
Партал Tut.by апублікаваў гісторыю Эдуарда Ільіных, якога вясной прызвалі ў войска з грыжай, а ў верасьні камісавалі праз абвастрэньне захворваньня. Міністэрства абароны лічыць, што яго забралі ў войска законна і права на кампэнсацыю за пагаршэньне здароўя ён ня мае.
4 кастрычніка стартуе перапіс насельніцтва. Аднак у ім ня змогуць удзельнічаць тыя грамадзяне Беларусі, якія апошні год не жылі ў краіне. А вось іншаземцы, якія тут нават транзытам, будуць перапісаныя.
Ці будуць візавыя цэнтры даваць візы ў Беларусь у іншых краінах, пакуль не паведамляецца.
У студзені 2020 году набудуць моц зьмены ў Працоўны і Жыльлёвы кодэкс Беларусі, паводле якіх тыя, хто адслужыў у войску, будуць мець дадатковыя льготы, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Тэрыторыю пад забудову прадалі яшчэ ў 2017 годзе, а пляны на забудову ўчастка агучваліся яшчэ з 2003 году.
Экспэрты, якія азнаёміліся з дадзенымі, лічаць іх сапраўднымі і называюць уцечку самай буйной у расейскім банкаўскім сэктары.
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, архіяпіскап Сьвятаслаў Логін з Таронта ў інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў выказваньні экзарха РПЦ у Беларусі мітрапаліта Паўла пра нежаданьне вернікаў маліцца па-беларуску.
У 1991 годзе Зянон Пазьняк узначальваў парлямэнцкую апазыцыю БНФ у Вярхоўным Савеце.
У сярэдзіне верасьня супрацоўнікі міліцыі, КДБ і памежнікі ў межах апэрацыі «Нелегал» кантралявалі законнасьць знаходжаньня іншаземцаў на тэрыторыі Беларусі.
Паводле «Ацэнкі сытуацыі з гвалтам у дачыненьні да дзяцей у Рэспубліцы Беларусь», такі ці іншы гвалт у беларускай школе зазнае кожны другі навучэнец. Параўнаньне з дадзенымі па іншых краінах паказвае, што Беларусь — адзін з усясьветных «рэкардсмэнаў» па распаўсюджанасьці булінгу ў школах
Некаторыя лічаць, што існуе «духоўная блізкасьць» паміж індыйцамі і беларусамі. Ці так яно насамрэч? Тэму разьвівае Ян Максімюк.
У Менску дэмантавалі тытунёвы кіёск «Табакерка» на вуліцы Кнорына, на які мясцовыя жыхары паскардзіліся ў раённую адміністрацыю. Пра паведаміла адміністрацыя Першамайскага раёну Менску ў адказ на электронную пэтыцыю на сайце Petitions.by.
У Празе ўвечары ў аўторак ва ўзросьце 80 гадоў памёр чэскі эстрадны сьпявак Карэл Гот. Пра гэта агенцтву ЧТК паведамілі яго родныя.
У восеньскім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наша сёньняшняя рэспандэнтка — Валянціна Трыгубовіч.
У Маскве для экстрадыцыі ў Беларусь была арыштаваная Вікторыя Авярʼянава, гендырэктарка закрытага акцыянэрнага таварыства «Інтэк», якое валодае папулярнымі клюбамі ў Менску, паведамляе «Коммерсантъ».
Загрузіць яшчэ