«Белавія» назвала найбольш папулярныя маршруты паводле вынікаў распродажу 16 кастрычніка.
17 кастрычніка падчас пасяджэньня Рады Эзразьвязу Зьвяз і Вялікабрытанія заключылі новае пагадненьне аб выхадзе Злучанага Каралеўства са Зьвязу. Дакумэнт, каб уступіць у сілу, патрабуе зацьвярджэньня брытанскім парлямэнтам. Што прапануе новае пагадненьне?
Дзяўчына пагадзілася.
Ліст прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа лідэру Турэччыны Рэджэпу Эрдагану, адпраўлены перад пачаткам наступу турэцкай арміі на курдзкія тэрыторыі ў Сырыі, быў выкінуты атрымальнікам у сьметніцу, паведамляюць крыніцы турэцкай службы BBC.
Больш за 220 тысяч беларусаў маюць дзьве і больш кватэр, паведаміў сёньня на прэс-канфэрэнцыі начальнік галоўнага ўпраўленьня падаткаабкладаньня фізычных асобаў Міністэрства падаткаў і збораў Міхаіл Расолька, піша БЕЛТА.
Праз гадзіну Паліенку вярнулі ў залю, дзе пачынаўся працэс. Суд пагадзіліся зрабіць адкрытым. Паліенка заявіў, што свайго дамогся. Яго сустрэлі авацыяй.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даручыў ураду рэгулярна праводзіць дасьледаваньні спажывецкіх пераваг і асаблівасьцяў паводзінаў моладзі ў сеціве.
«Ня будзьце дурнем», — з такім заклікам зьвярнуўся прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп да прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана ў асабістым лісьце, пераконваючы турэцкага лідэра пайсьці на ўзаемавыгаднае пагадненьне з кіраўніцтвам сырыйскіх курдаў.
Палітычных зьняволеных амністыя не закране — яна ня дзейнічае на тых, хто асуджаны за «экстрэмізм».
Чарговы «Інтэлектуальны клюб Сьвятланы Алексіевіч» прымаў у госьці праўнучку першага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова. Свабода сабрала найцікавейшыя цытаты з сустрэчы.
Восеньню 2018 году Свабода наведала прытулак «Радзіслава» для жанчын, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту. Шэсьць жанчын на ўмовах ананімнасьці пагадзіліся распавесьці свае гісторыі на відэакамэру пры пагашаным сьвятле.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца, якую мову трэба называць галоўнай падчас перапісу насельніцтва.
Экспэрты лічаць, што выканальніцкія віды мастацтва могуць даць добры старт для маладых людзей на іх шляху да пасьпяховай прафэсійнай кар’еры.
Амністыю прыменяць да 1600 вязьняў, асуджаных па 328 антынаркатычным артыкуле.
Падлічылі з дакладнасьцю да яйка!
Начальнік наркакантролю назваў колькасьць асуджаных паводле арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь, якія трапяць пад амністыю.
Кінарэжысэр Аляксей Туровіч накіраваў скаргі генэральнаму пракурору і міністру ўнутраных спраў з просьбай распачаць крымінальную справу за злоўжываньне ўладай на супрацоўнікаў Партызанскага РУУС Менску.
У восеньскім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наша сёньняшняя рэспандэнтка — Вераніка Круглова.
Пад экспэрымэнт трапяць установы дашкольнай адукацыі ў Горадзенскай вобласьці, Салігорскім раёне, Баранавічах, Віцебску, Гомлі і Магілёве, Першамайскім раёне Менску.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, якім зьмяніў межы Менску і Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці.
Птушыны прытулак за 30 кілямэтраў ад Асіповічаў узнавіў працу пасьля сакавіцкага пажару. Адбудавацца дапамаглі ахвяраваньні тысяч беларусаў. Як зьмянілася жыцьцё прытулку, куды возяць пакалечанае птаства з усёй Беларусі, Свабодзе расказалі яго гаспадары Жанна і Аляксандар Сталяровы.
Упраўленьне раёну Пэшт у Вугоршчыне пакарала кампанію Coca-Сola за плякаты з выявай гомасэксуальных параў, паведаміла ў аўторак выданьне «Magyar Hirlap».
Пра тое, чаму Беларусі патрэбны Марш супраць гвалту, Свабода пагаварыла са Сьвятланай Гатальскай і Аляксандрай Савініч.
Дзіўна, але хвосткія, аптымістычныя і ўвогуле бадзёрыя прапановы Віктара Пракапені па рэфармаваньні сыстэмы адукацыі ў Беларусі выклікаюць у мяне трывогу і тугу.
Паводле брытанскай кампаніі OAG, аэрапорт у Менску заняў пятае месца ў рэйтынгу пунктуальнасьці адпраўкі рэйсаў ў верасьні сёлета.
«Яны зноў і зноў кажуць, што найперш гэтым павінна займацца сям’я. Добра, тады мы, маці, застанёмся дома і будзем толькі выхоўваць нашых дзяцей. А дзе ж яны ў бюджэт знойдуць грошы, у тым ліку на заробкі міліцыянтам?»
«Ты не белафін, я не беларасеец», «Гэта ня мы абралі (Бела)Пуціна», «Гэта ня мы прысабечылі (Бела)Крым», «Белы расейскі (не беларасейскі) мядзьведзь».
Доля габрэяў сярод насельніцтва Беларусі за 112 гадоў зьменшылася ў 100 разоў. Паводле перапісу 2009 году габрэі былі раўнамерна расселеныя па Беларусі, сярод іх было значна больш гараджанаў, чым у сярэднім сярод насельніцтва, сярод іх была рэкордна высокая доля асобаў сталага веку.
Расейскі сэрвіс пошуку танных авіяквіткоў Aviasales апытаў тысячу карыстальнікаў і днямі апублікаваў рэйтынг самых сумных гарадоў Эўропы. У сьпіс трапіла і беларуская сталіца. Свабода згадвала іншыя рэйтынгі, дзе Менск трапляў у топ за апошні год.
Найцяплей у краіне ў гэты дзень у 2019 годзе было ў Брагіне — аж 24,8°С. Але там рэкорд не пабіты: у 1993 годзе 14 кастрычніка там фіксавалі 24,9°С. Увогуле краінавы рэкорд цеплыні ў гэты дзень — 26,4°С у Лельчыцах у 1993 годзе.
У аэрапорце Барсэлёны Эль-Прат адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і прыхільнікамі незалежнасьці Каталёніі, паведамляе El Pais. Паводле выданьня, сама меней 56 чалавек зьвярнуліся па дапамогу да мэдыкаў.
Віктар Малец з-пад Ліды ўсё жыцьцё рабіў у сельскай гаспадарцы. На пэнсіі ня змог ляжаць на канапе. Узяў у арэнду поле і завёў кароў. Як зрабіць надоі ў разы большыя за калгасныя і чаму трэба ведаць цёлак па імёнах, — у рэпартажы Свабоды.
«Ледзьве адбілася ад іх! Мне не патрэбныя дрэвы з гародзе!»
Падпісчыкі прыйшлі ва ўпраўленьне ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму, каб падтрымаць блогера Сяргея Ціханоўскага. Яго аштрафавалі за парушэньне правілаў дарожнага руху на палову базавай велічыні (12,75 рубля).
Тры шматдзетныя маці, вядомыя і пасьпяховыя жанчыны ў Дзень маці разважаюць пра мацярынства бяз патасу і гучных словаў.
IT-ВНУ плянуюць стварыць у Беларусі да новага навучальнага году, сказаў журналістам 14 кастрычніка першы намесьнік прэм’ер-міністра Аляксандар Турчын пасьля нарады ў Лукашэнкі пра разьвіцьцё Беларусі ў лічбавай сфэры.
Сама меней 45 чалавек загінулі, два дзясяткі зьніклі бязь вестак, сотні параненых. Такія вынікі супэртайфуну «Хагібіс», які ў мінулыя выходныя абрынуўся на цэнтральныя і ўсходнія ўзьбярэжжы Японіі.
Зноў кажуць, што пра мову не пытаюць. Затое даюць смартфоны і перакладаюць Краснае як Чырвонае.
Расейская авіяцыя менш чым за суткі разбамбіла чатыры шпіталі на паўночным захадзе Сырыі ў траўні 2019 году, гаворыцца ў расьсьледаваньні The New York Times.
Пад Гомелем зладзілі першы ў Беларусі фэстываль шчасьлівых людзей «Файны ўзрост». Удзельнікам прапанавалі інструмэнтарый для дасягненьня калі не шчасьця, дык задавальненьня, радасьці і гармоніі.
Японскія навукоўцы сынтэзавалі штучную кроў, якая выратуе людзей ад страты крыві, а таксама высьветлілі, колькі трэба зьядаць грыбоў у тыдзень, каб засьцерагчы сябе ад раку прастаты. Апошнія навіны мэдыцыны ў аглядзе Настоящего времени.
Прадстаўнікі сталічных і рэгіянальных ініцыятыў у справе мэмарыялізацыі месцаў масавага пахаваньня ахвяраў сталінізму на сустрэчы 13 кастрычніка ў Менску аб’ядналіся ў калектыўную ініцыятыву з працоўнай назвай «Нарада дасьледчыкаў камуністычнага тэрору», паведамляе БелаПАН.
У Берасьці на плошчы Леніна 13 кастрычніка апоўдні чарговым разам сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 году.
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ падала заяўку на правядзеньне 3 лістапада ў Менску традыцыйнага шэсьця і мітынгу ў месцы згубы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты з нагоды дня памінаньня продкаў «Дзяды».
13 кастрычніка адзначаецца дзень нараджэньня Эдварда Вайніловіча, буйнога гаспадарчага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, прадпрымальніка і мэцэната. Што вы ведаеце пра гэтую знакавую для нашай гісторыі постаць?
13 кастрычніка Лявон Вольскі выступіў на плошчы Вацлава Гаўла ў Празе на Фэстывалі дэмакратыі.
Больш за 130 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы з прычыны баёў вакол гарадоў Рас эль-Айн і Тэль-Абіяд на паўночным усходзе Сырыі, дзе Турэччына пачала наступ на курдзкія сілы, паведамляе ААН.
У суботу 12 кастрычніка зь лекцыяй у Менску выступіла вядомая фэміністка і блогерка Бэла Рапапорт. «Што такое сацыяльны канструкт, з чым яго ядуць, а таксама наколькі гэта цьвёрдая ежа», Рапапорт разважала ў межах Маратону лекцый, арганізаванага Асамблеяй НДА.
Палітычная дзяячка з Горадні Аляксандра Васілевіч на пачатку 2017 году зьехала ў ЗША. На катэгорыю В яна здала за два тыдні да ад’езду. Цяпер дзяўчына жыве каля акіяна, возіць грузы на траку па ўсіх Штатах і ня ведае, калі вернецца на радзіму.
Свабода прыгадвае самую буйную трагедыю ў гісторыі судовай сыстэмы Беларусі. Тыя падзеі адбыліся ў Слуцку ў 1967 годзе.
Загрузіць яшчэ