У сеціве зьявіўся відэазапіс зьбіцьця, зроблены, як мяркуецца, у папраўчай калёніі № 9 у Карэліі: на відэа двое мужчын у форме наносяць вязьню ўдары рукамі і нагамі.
Натальлю моцна зьбіваў муж, яна трапляла ў рэанімацыю, мела пералом сківіцы, некалькі сатрасеньняў мозгу. Пасьля разводу год жыла ў «Радзіславе». Супрацоўнікі прытулку дапамаглі вывучыцца на майстра манікюру і набылі набор інструмэнтаў.
Расейскаму лётчыку-касманаўту Аляксею Лявонаву было 85 гадоў. Пра сьмерць Лявонава паведамляе ТАСС са спасылкай на яго памочніцу.
З 4 да 30 кастрычніка ў Беларусі праходзіць перапіс насельніцтва. Мы спыталі ў мінакоў у Менску, што для іх родная мова і якую яны назавуць такой у афіцыйных блянках.
Ніводная дзяўчынка ня мусіць абіраць вопратку, цацкі, хобі ці прафэсію па крытэры жаноцкасьці.
Перакладчыца Марына Шода піша пра тое, як трапіла ў поле прыцягненьня польскай пісьменьніцы Вольгі Такарчук.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паставіў усясьветны рэкорд па працягласьці выступу ў часе прэс-маратону, які адбываецца сёньня ў Кіеве з 10-й раніцы.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала сытуацыю «цынічным рэклямным трукам».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі задаволены першай сустрэчай з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Жытоміры.
Міністар транспарту Аляксей Аўраменка пацьвердзіў прыход у Беларусь першай лоўкост-кампаніі. Зь вясны 2020 году рэйсы Wizz Air злучаць Менск і Будапэшт.
За 25 гадоў было толькі 2 гады, калі сьмяротны прысуд у Беларусі не выконваўся. Да Дня супраць сьмяротнага пакараньня Свабода сабрала ўсе прысуды ў адной інфаграфіцы.
Раніцай 10 кастрычніка дома ў анархіста Сяргея Сазановіча, які зарэгістраваны ў Століне, прайшоў ператрус. Забралі цьвёрды дыск кампутара і ноўтбук, якія належыць анархісту, а таксама іншыя прылады.
У Магілёве гаспадары 6 кватэр аднаго зь мясцовых шматпавярховікаў падлічваюць страты ад залітага вадой празь нядбайнасьць камунальнікаў жытла. На працягу 4 гадзінаў яны чакалі паратунку ад службаў экстранай дапамогі, але марна.
Беларусь сабралася зьмякчыць правілы ўезду для іншаземцаў з «чорнага сьпісу».
Жыхары двух сельсаветаў на Смаргоншчыне — Залескага і Сінькоўскага — пачалі збор подпісаў да раённых і абласных уладаў супраць дэградацыі статусу «аграгарадок».
Cярод расейцаў Беларусі было больш людзей сталага веку і менш моладзі. Пры гэтым расейцы атаесамляліся з расейскай мовай амаль стоадсоткава і паводле паказьніку роднай мовы, і паводле паказьніку мовы хатняга ўжытку
Савет Міністраў зацьвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2020 годзе.
Ці можна лічыць сёлетні перапіс насельніцтва ў пэўнай ступені дыскрымінацыйным? Ці можна казаць пра гендэрную няроўнасьць у пастаноўцы пытаньняў? Як улада і грамадзтва могуць скарыстаць вынікі перапісу? Ці можна яго лічыць аб’ектыўным бяз уліку меркаваньняў большасьці беларусаў замежжа?
З 4 па 30 кастрычніка ў Беларусі праходзіць перапіс насельніцтва, за 6 дзён у ім узялі ўдзел 1,5 мільёна чалавек, больш за 600 тысяч перапісаліся праз інтэрнэт. Свабода сабрала хібы, пра якія распавялі ўдзельнікі.
На лініі сутыкненьня, там, куды патэнцыйна штохвілінна можа прыляцець куля або снарад — за 10 кілямэтраў ад фронту, — жыве каля 100 000 дзяцей. Пра тое, як вайна ўплывае на псыхіку дзяцей, як адбіваецца на іх успрыманьні сьвету — рэпартаж ваеннага карэспандэнта Радыё Свабода.
Даваць бюджэтныя грошы на гэта больш ня будуць. Падобная праграма ўжо дзейнічала ў 2007–2011 гадах.
Назіраючы за тым, як ідзе перапіс, за тым, як перапісваюцца мае калегі па рабоце, бацькі маіх вучняў, што пішуць перапісанты ў сацыяльных сетках, якія скрыншоты посьцяць, слухаючы расповеды валянтэраў-перапісчыкаў – я баюся.
Вечарына стане чарговым напамінам пра трагічную дату беларускай гісторыі: толькі за адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году савецкія энкавэдысты расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
У восеньскім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наш сёньняшні рэспандэнт — Павал Аракелян.
Дырэктар Менскага бюро Свабоды Валянцін Жданко аднаўляе падзеі, пры якіх праводзілася мяжа паміж Беларусьсю і Літвой на падставе ўспамінаў і архіўных зьвестак, а таксама свайго інтэрвію 30-гадовай даўнасьці з савецкім функцыянэрам.
У расейскім Екацярынбургу адкрылі Death Сafe, куды прыходзяць паразмаўляць пра сьмерць. Людзі тут абмяркоўваюць як асабістыя перажываньні, так і культурныя і філязофскія канцэпцыі, прысьвечаныя тэме сьмерці.
«З майго асабістага досьведу: калі паскардзіліся на вайскоўца ўнутраных войскаў, на міліцыянта, то нешта там было».
Ляўрэат Ганкураўскай прэміі Джонатан Літэл заявіў, што першае расейскае выданьне ягонай кнігі зрабілася ахвярай цэнзуры.
Беларускамоўныя электронныя лісты пачалі прыходзіць беларусам ад імя «Белпошты». Прадпрыемства абвергла сваю датычнасьць да рассылкі і заявіла, што за гэтым стаяць зламысьнікі.
На 1 траўня 2020 году.
Першаклясьнік Багдан расказвае пра тое, як зрабіць усіх беларусаў беларускамоўнымі.
А было і горш. Цяпер збольшага забясьпечваецца норма ў аднаго пэдыятра на 800 дзяцей.
Сям’я нябожчыка Міхала Рыштоўскага, якога камісавалі з войска з чацьвёртай стадыяй анкалёгіі, спрабуе атрымаць кампэнсацыю за сьмерць сваяка. Аднак страхавая кампанія адмаўляе, бо хлопец памёр дома, а ня ў войску.
Сёньня — роўна 80 гадоў з дня забойства чалавека, роля якога ў беларускай гісторыі ўсё яшчэ належным чынам не ацэнена і не асэнсавана. Гэта Раман Скірмунт.
Тры дзяўчыны і два хлопцы ў грыме Джокера выйшлі да гатэлю Mariott з плякатам «Мы такія шчасьлівыя жыць у дыктатуры». У гэты час у гатэлі праходзіў міжнародны форум «Менскі дыялёг».
У межах бестэрміновага экспэрымэнту кантралёрам дадуць жазло, як у ДАІ.
Палякі былі заангажаваныя ў беларускую мову больш, чым насельніцтва ў цэлым, а паводле паказьніку мовы хатніх зносінаў — больш, чым нават этнічныя беларусы.
У адкрыты доступ трапіла база дадзеных кліентаў апэратара мабільнай сувязі «Билайн», паведамляе «Коммерсантъ». Спасылкай на базу з выданьнем падзяліліся крыніцы ў банкаўскіх службах інфармацыйнай бясьпекі.
Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, аўтара папулярнага ютуб-каналу «Краіна для жыцьця», затрымлівалі сёньня ў цэнтры Менску пасьля пікету Мікалая Статкевіча. Пра гэта ён паведаміў падчас прамога эфіру ў сваім канале.
Паводле дадзеных на раніцу 6 кастрычніка ўдзел у перапісе насельніцтва ў Беларусі ўзялі ўдзел больш за 505,1 тыс. чалавек.
Мастак з Новасыбірска Канстанцін Яроменка выставіў на аўкцыён партрэт якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ішоў у Маскву «выганяць Пуціна», але апынуўся пад сьледзтвам.
5 кастрычніка ў Парыжы на могілках Манпарнас адбылася акцыя руху Femen у абарону ахвяраў сямейнага гвалту.
Які аўтарытэт настаўніка ў сучаснай школе? Ці шмат агрэсіі ў школьных клясах і калідорах? Якія ўмовы працы патрэбныя, каб прадухіліць «выгараньне» настаўнікаў? У дзень настаўніка гэта абмяркоўваюць настаўніцы Ганна Севярынец, Натальля Ільініч і Алена Міхаленка.
Паступіў званок ад праваахоўных органаў з рэкамэндацыяй «не праводзіць паказ фільма», паведаміў гурт Brutto.
На будынку ў Горадні, дзе месьціцца Цэнтар гарадзкога жыцьця, 5 кастрычніка зьявілася пано ў гонар Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
У 11 гадзін раніцы 5 кастрычніка ў перапісе ў Беларусі прынялі ўдзел 373,8 тысячы чалавек, зь якіх перапісваліся праз Інтэрнэт – 181 тысяча чалавек.
Улады Ірана заявілі, што прынамсі 3500 прыхільніц футболу будуць дапушчаныя на стадыён падчас гульні нацыянальнай зборнай супраць каманды Камбоджы. Рашэньне пусьціць жанчын на стадыён адбылося пад ціскам ФІФА і зьвязанае са сьмерцю заўзяракі Сагар Хадаяры ў верасьні 2019 года.
У восеньскім праекце Свабоды мы прадстаўляем анкеты цікавых і вядомых людзей. Наша сёньняшняя рэспандэнтка — Іна Кулей.
У верасьні 2018 году Свабода наведала прытулак «Радзіслава» для жанчын, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту. Шэсьць жанчын на ўмовах ананімнасьці пагадзіліся распавесьці свае гісторыі. Як зьмянілася іх жыцьцё за гэты год?
Праз тры гадзіны пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Жытоміры, Уладзімір Зяленскі апублікаваў у фэйсбуку пост, напісаны часткова па-ўкраінску і часткова па-беларуску.
Загрузіць яшчэ