Менгарвыканкам будзе разам з адміністрацыяй Фрунзенскага раёну Менску адказьнікам па пазове менчука Дзяніса Тушынскага, нязгоднага з будоўляй новай раённай пракуратуры і гарадзкога аддзелу міліцыі сярод жылых дамоў на вуліцы Данілы Сердзіча.
Кітайскія ўлады арганізавалі візыт для невялікай групы журналістаў у тры лягеры палітычнага перавыхаваньня ці як іх афіцыйна называюць у Кітаі — у «цэнтры прафэсійнай падрыхтоўкі» Кашгара, Хатана і Каракаша.
Гіпэрмаркет Prostore шукае трох кантралёраў-касіраў, вакансіі даступныя для вазочнікаў і людзей з парушэньнямі слыху, піша Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў. У аддзеле пэрсаналу Prostore гэтую інфармацыю пацьвердзілі.
Пік грыпу ў Беларусі чакаецца ў канцы студзеня — пачатку лютага. Такі прагноз зрабіла супрацоўніца Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іна Карабан. Паводле яе, гэты год у пляне грыпу цалкам паўтарае папярэдні, успышак пакуль няма.
Сьледчы камітэт прыняў да вытворчасьці крымінальную справу супраць былога кіраўніка клюбу Dozari.
Магілёўскі абласны суд пакараў жыхара Бабруйску Аляксандра Асіповіча за двайное забойства. Разглядала рэзанансную справу судовая калегія пад старшынствам Міхаіла Мельнікава.
Працэдуру падпіскі на платныя сэрвісы прапануецца зрабіць больш складанай, з абавязковым пацьверджаньнем падпіскі перад яе актывацыяй.
Крымінальная справа аб бязьдзейнасьці службовай асобы ў дачыненьні галоўнай рэдактаркі парталу Tut.by Марыны Золатавай перадалі ў Генэральную пракуратуру, паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.
Амэрыканскі пэнсіянэр турэцкага паходжаньня Ількер Коджахан вырашыў прамяняць Нью-Ёрк на Горадню. Менавіта тут адчувае сябе шчасьлівым і хоча ажаніцца. Пра жанчын, дарэмную мару жыць у Нью-Ёрку і баскетбольныя пляцоўкі ён распавядае Свабодзе.
«Сваім разьдзяваньнем яна зьняславіла ня толькі казаскі народ, але і ўвесь жаночы род», — абураюцца мясцовыя жыхары. Гэта ўжо ня першы «пратэст супраць грудзей» у Казахстане.
Дырэктар беларускага патрыятычнага супэрмаркету symbal.by Павал Белавус у вялікім інтэрвію Каці Маркоўскай паказаў сваю загарадную сядзібу, дзе расказаў, як і хто перабудоўваў для яго вясковы клюб плошчай 300 квадратных мэтраў у звышсучасны палац.
Журналісты з Independent кажуць, што Менск — гэта эўрапейскі горад № 1, куды варта паехаць у 2019-м. А я сябе сёньня адчуваю кавалкам дз..ма. Бо каб трапіць на прыём у звычайную паліклініку ў горадзе № 1, трэба апусьціцца да ўзроўню дз..ма. Ня меней.
Амэрыканскі двухтыднёвік «New York» папрасіў некаторых пісьменьнікаў, журналістаў, інтэрнэтных экспэртаў і ншых зрабіць прадказаньні, як будзе выглядаць сьвет праз дваццаць гадоў, то бок у 2039 годзе.
У красавіку дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разгледзяць законапраект «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі». Свабода разам з экспэртамі разабралася, якія зьмены ён нясе.
Часам мне здаецца, што нічога ў беларускай палітыцы мяне ўжо ня зьдзівіць. Але, па шчырасьці, прапанова пакінуць стары памер адпачынку па дагляду за дзецьмі (тры гады), а штомесячныя выплаты рабіць толькі першы два гады, усё ж зьдзівіла.
Як найхутчэй загаварыць на замежнай мове? Чаму большасьць беларусаў ня можа свабодна гаварыць на замежных мовах пасьля гадоў навучаньня ў школе і ВНУ? Ці маладое пакаленьне беларусаў урэшце загаворыць на замежных мовах?
Ліст 50 гадоў захоўваўся ў капсуле, закладзенай у сьцяну будынка Аршанскага райвыканкаму.
Жыхарку Гомля Юлію Ганісеўскую, шматдзетную маці, наведалі прадстаўнікі сярэдняй школы № 73 і ўручылі ёй «ліст шчасьця» — паведамленьне, што яна ўключана ў базу «не занятых у эканоміцы».
Жыхары Віцебску самаарганізаваліся для пошуку жанчыны з хваробай Альцгеймэра, не чакаючы дапамогі міліцыі.
«Яблыневы сад па дыяганалі можна прайсьці ўсяго за восем хвілінаў. Гэта ня тыя плошчы, на якіх варта дадаткова разьмяшчаць культурна-відовішчныя цэнтры, паркоўкі і канатныя дарогі. Сад мае зусім іншую функцыянальнасьць».
Па суме балаў «уцягнутасьці ў грамадзкае жыцьцё» беларусы ўсё ж стаяць вышэй за Літву і Латвію за кошт валянтэрства і ахвяраваньняў на дабрачыннасьць.
Грамадзянка Саудаўскай Арабіі забарыкадавалася ў гатэлі ў аэрапорце Бангкоку і адмаўлялася ляцець у Кувэйт, дзе жывуць яе сваякі. Яна заяўляла, што ня хоча жыць са сваёй сям’ёй, і сьцьвярджала, што ёй пагражае сьмерць, калі яна вернецца.
Былы падвойны агент Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія пасьля замаху на іх у Солсбэры дагэтуль у Брытаніі і не знаходзяцца ў ізаляцыі — сьцьвярджае газэта The Telegraph са спасылкай на свае крыніцы.
Аляксандар Лукашэнка запаліў калядную сьвечку ля іконы сьвятога князя Аляксандра Неўскага ў храме-помніку ў гонар Усіх Сьвятых.
Японія ўвяла падатак у памеры 1000 ен (прыкладна 10 даляраў) для кожнага чалавека, які пакідае краіну самалётам або караблём. Гэта першы новы падатак у краіне за 27 гадоў.
У мінулым годзе колькасьць загінулых у выніку авіякатастроф рэзка ўзрасла ў параўнаньні з 2017 годам, але 2018 год па-ранейшаму застаецца адным з самых бясьпечных за ўсю гісторыю назіраньняў.
У лістападзе студэнтка ўлікова-эканамічнага факультэту БДЭУ напісала заяву аб выхадзе з БРСМ праз рэлігійныя перакананьні. Сёньня яна знайшла ў паштовай скрыні ліст з рашэньнем пярвічнай арганізацыі.
З народным сьвяткаваньнем Калядаў яшчэ ў Сярэднявеччы змагалася царква. Амаль тысячагадовая барацьба не дала плёну. Пасьля бальшавіцкага перавароту, у рамках змаганьня з забабонамі і рэлігіяй, з Калядамі спрабавалі змагацца камуністы.
На высьпе Сайпан Паўночных Марыянскіх выспаў у Ціхім акіяне на запыт ФБР арыштавалі расейца Дзьмітрыя Макаранку. Як паведамляе The Guam Daily Post, суд прыняў станоўчае рашэньне аб выдачы Макаранкі ЗША.
Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША ініцыявалі працэдуру, якая можа перашкодзіць адміністрацыі прэзыдэнта Дональда Трампа зьняць санкцыі з кампаніі Алега Дзерыпаскі En + і падкантрольных ёй Rusal і «Евросибэнерго».
9 студзеня мае адбыцца адкрытая сустрэча з нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч, якую ініцыявала кампанія Andersen People.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел у інтэрв’ю Tut.by сярод іншага выказаўся пра магчымасьць беларускай аўтакефаліі, розьніцу паміж расейцамі і беларусамі, а таксама пра законапраект аб хатнім гвалце, які ня быў прыняты летась.
Найлепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла турнір у Шэньчжэне (Кітай) з прызавым фондам 750 тысяч даляраў.
Тры гады жыхары Воршы змагаліся за тое, каб абвесткі ў гарадзкім грамадзкім транспарце гучалі па-беларуску. Так некалі і было, пакуль зь невядомае прычыны назвы прыпынкаў не пераклалі на расейскую.
Пакрысе разгараецца скандал: прыватная кампанія па дамове з Мінадукацыі зьбірае адбіткі пальцаў у школьнікаў дзесяці менскіх школаў.
Абаронцу Курапат Дзянісу Ўрбановічу больш не пагражае крымінальны перасьлед за словы наконт кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, выказаныя падчас вахты каля рэстарацыі «Поедем поедим».
Нацыянальны аэрапорт «Менск» заняў першае месца ў топ-20 па пунктуальнасьці палётаў у 2018 годзе ў катэгорыі «Small Airports». Такую справаздачу зрабіла брытанская аналітычная кампанія Official Airline Guide (OAG), якая зьбірае інфармацыю пра рэйсы, аэрапорты і авіякампаніі.
Карэспандэнт Свабоды паспрабаваў высьветліць, як 2019 год сустрэлі беларускія вязьні, вызваленьня якіх дамагаюцца праваабаронцы.
Расейскае міністэрства надзвычайных сытуацый паведаміла, што на анэксаваным паўвостраве 4 студзеня з прычыны дрэннага надвор’я бяз электрычнасьці засталіся 28 населеных гарадоў і пасёлкаў.
Як беларусы замежжа даказваюць чыноўнікам, што яны не дармаеды? Сваімі ўражаньнямі ад кантактаў з чыноўнікамі і адпаведнымі камісіямі дзеляцца беларускі, якія жывуць у Чэхіі.
Міністарка працы і сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч адказала на пытаньне карэспандэнта Свабоды, чаму паводле новага варыянту «дармаедзкага дэкрэту» беспрацоўныя грамадзяне, якія плацяць падаткі са сваіх даходаў, трапілі ў лік дармаедаў.
Спартовы чыноўнік адкрыў прыватную фірму пад назвай «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар спартовай і прафэсійнай арыентацыі». Па адбітках пальцаў ён вызначае аптымальныя для школьнікаў віды спорту. Спартовыя мэдыкі называюць тэхналёгію паранавуковай, але кампанія супрацоўнічае зь Мінадукацыі.
Жыхар Калінкавічаў на Гомельшчыне Васіль Лужкоў чатыры гады ня мае сродкаў для існаваньня. Пасьля цяжкай хваробы страціў здароўе. Лекары прапісалі мноства абмежаваньняў, празь якія чалавека не бяруць на працу нават дворнікам. Праца забаронена, а інваліднасьць «не паложана».
Былога палітвязьня і прадпрымальніка з Ваўкавыску Міколу Аўтуховіча журналісты памылкова «выслалі» за межы Беларусі. Свабода даведалася, чым ён займаецца ў падпольлі і як сябе адчувае.
Пахаваньні шасьці чалавек, якія загінулі 31 сьнежня ў выніку частковага абвалу шматкватэрнага дома ў расейскім горадзе Магнітагорску, адбудуцца 4 студзеня, паведамілі мясцовыя чыноўнікі.
Жыць там няпростае, і прырода быццам выштурхвае людзей, намякаючы на тое, што яны лішнія
Юры Туронак, несумненна, быў адным з галоўных беларускіх гісторыкаў ХХ стагодзьдзя. І напісаць свае найважнейшыя кнігі, на маю думку, ён змог толькі таму, што жыў у Польшчы.
Найстарэйшай ахвяры выбуху ў жылым доме ў расейскім Магнітагорску было 95 гадоў, яна загінула разам з дачкой.
Мужчына апублікаваў у сацсетках фатаздымак у форме супрацоўніка ДАІ з пнэўматычным пісталетам і кайданкамі ў руках.
Загрузіць яшчэ