У мэтро па-ранейшаму забараняецца правозіць ровары і лыжы, ручную паклажу, большую за 200 см у суме трох вымярэньняў, выбухоўку і таксычныя рэчывы, вострыя і рэжучыя прадметы, ялікі, хатніх жывёлаў бяз клетак і павадкоў. Таксама ў мэтро па-ранейшаму забароненая фотаздымка як на «рэжымным аб’екце».