У судзе Віцебскага раёну па другім разе разьбіралі справу, распачатую супраць стваральніка ініцыятывы «Хайсы — Віцебскія Курапаты» Яна Дзяржаўцава. Першы раз ён быў аштрафаваны на 115 рублёў, а пасьля адмены прысуду і паўторнага разгляду справы — ужо на 122, 5 рублёў.
У Магілёве на Ленінскай вуліцы за адзін дзень дэмантавалі 17 спадарожнікавых антэн і 30 эфірных.
Суд у Лёндане пакінуў у сіле ордэр на арышт заснавальніка сайту WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Абарона прасіла яго адмяніць, паколькі Асанжа больш не шукаюць для допыту ўлады Швэцыі.
Заснавальнік і ўладальнік прыватнага полацкага музэю савецкай атрыбутыкі зачыніў свой музэй для наведнікаў.
20 сьнежня ў Беларусі былі засуджаныя на сьмерць двое грамадзянаў, пасьля таго, як ім замянілі пажыцьцёвае зьняволеньне на сьмяротнае пакараньне. Гэта першыя два чалавекі, засуджаныя на сьмерць у 2018 годзе.
Былы галоўны рэдактар «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч у вялікім інтэрвію Свабодзе падсумоўвае вынікі кіраваньня прэзыдэнцкай газэтай цягам амаль чвэрці стагодзьдзя.
Палітвязень Міхаіл Жамчужны ў калёніі стаў ахвярай нападу невядомага вязьня, які зьбіў яго і пагражаў «распусьціць на ніткі», калі зноў сустрэне ў вязьніцы.
Гістарычныя месцы і кавярні гасьцям пакажа віртуальны пэрсанаж алень Лявон. З аркуша мапы можна скласьці знакавы горадзенскі будынак — палац Сапегаў
Беларуская чыгунка патлумачыла, чаму ў беларускім саставе цягніка «Менск — Вільня» інфармацыя падаецца выключна па-расейску.
Музэй Барыса Кіта існуе ў школе, дзе ён вучыўся і настаўнічаў.
На 85-м годзе памерла супрацоўніца Канадзкага фонду дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі Паўліна Пашкевіч-Сьміт. Пра гэта паведаміла старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
Паводле Алега Токуна, «дармаедаў» стане амаль удвая меней, чым было вызначана паводле ранейшага дэкрэту №3. Пытаньні пра тое, хто будзе «дармаедам» і за што «дармаеды» будуць плаціць, засталіся без адказаў.
Незалежнага журналіста і праваабаронцу Дыльмурода Саідава вызвалілі з турмы празь дзевяць гадоў пасьля вынясеньня прысуду. Ён пісаў артыкулы пра карупцыю і абараняў фэрмэраў Самаркандзкай вобласьці Ўзбэкістану. Яго абвінавачвалі ў махлярстве.
Апублікаваны на YouTube сюжэт белсатаўскай праграмы «Вот так» абурыў тысячы карыстальнікаў Інтэрнэту з Алжыру, Індыі і Марока.
Нованароджаны сын Сяргея Башмура памёр у чэрвені 2017 году ў абласной радзільні. У нядзелю Сяргей прыйшоў на пікет кандыдата ад «Гавары праўду» Юлі Ганісеўскай, каб расказаць сваю гісторыю. Пікет праходзіў у спальным раёне на ўскраіне Гомля.
На спробы кіроўцаў Горадзенскага аўтапарку дамагчыся нармальных умоў працы і годнай аплаты адміністрацыя адказвае звальненьнямі. Некаторыя з кіроўцаў вымушаны шукаць іншай працы, а нехта спрабуе дамагацца справядлівасьці праз суд. Адміністрацыя ўпэўненая, што дзейнічае слушна.
Фінскія ўлады неўзабаве атрымаюць магчымасьць пазбаўляць грамадзянства Фінляндыі асоб, якія мелі дачыненьне да тэрарыстычных злачынстваў. Пра гэта паведаміла ў панядзелак МУС краіны.
Польская чыгунка ў Сілезіі на поўдні краіны ўвяла бясплатны праезд для рэпрэсаваных па палітычных прычынах у часы ПНР.
Суд у Кіеве адхіліў скаргу былога прэзыдэнта Грузіі і лідэра ўкраінскага «Руху новых сіл» Міхэіла Саакашвілі на адмову даць яму палітычны прытулак ва Ўкраіне.
Група Conflict Intelligence Team (CIT), якая займаецца расьсьледаваньнямі, паведаміла аб хімічнай атацы з ужываньнем хлёру ў сырыйскім горадзе Серакаб.
Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў у панядзелак падпісаў распараджэньне пра абвяшчэньне пазачарговых прэзыдэнцкіх выбараў.
«Да пачатку студзеня даволі актыўна выклікалі на розныя сьледчыя дзеяньні ледзь ня кожны тыдзень, апошні раз недзе 6-7 студзеня, а з таго часу — цішыня, мяне не выклікаюць», — кажа Комлік.
Галоўны падазраваны ў датычнасьці да тэрактаў у Парыжы ў 2015 годзе сёньня паўстане перад судом Бэльгіі, падданым якой ён зьяўляецца.
Шэф-рэдактар аналітычнай рэдакцыі расейскага інфармацыйнага агенцтва Regnum Юры Баранчык таксама зьяўляецца фігурантам справы публіцыстаў гэтага агенцтва Алімкіна, Шыпценкі і Паўлаўца, якіх Менскі гарадзкі суд асудзіў за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці.
У віцебскіх ліхтарах пасяліўся «Дзядзя Віця» — дасьціпнік і экскурсавод.
Больш за 120 сутак у штрафным ізалятары за паўгода, праведзеныя ў папраўчых установах, адседзеў Уладзіслаў Казакевіч. 18-гадовага менчука асудзілі на 15 гадоў калёніі агульнага рэжыму за напад на наведнікаў гандлёвага цэнтру «Новая Эўропа» ды забойства чалавека.
Копіі дакумэнтаў, табліцы разнарадак, сьведчаньні людзей, сумы выдаткаў і тлумачэньні чыноўнікаў.
9 лютага ў паўднёвакарэйскім Пхёнчхане стартуе ХХІІІ зімовая Алімпіяда. За мэдалі Гульняў-2018 у шасьці дысцыплінах пазмагаюцца больш за тры дзясяткі беларускіх спартоўцаў.
У Косаве ў Івацэвіцкім раёне адбылося традыцыйнае ўшанаваньне чарговых 272-х угодкаў народзінаў Тадэвуша Касьцюшкі. На Берасьцейшчыне адбыўся аўтапрабег у гонар Касьцюшкі, у памяць аб ім маліліся ў Косаўскім касьцёле.
Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.
Актывісты заклікаюць пераназваць вуліцу Савецкую ў Наваградку на вуліцу ў гонар ганаровага грамадзяніна горада Барыса Кіта, які памёр 1 лютага на 108-ым годзе жыцьця.
4 лютага ў менскім Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы была адпраўлена паніхіда за спачын душы вядомага беларускага дзеяча міжваеннай пары і замежжа, выбітнага навукоўца Барыса Кіта.
Ці будуць знойдзеныя лекі ад раку? Ці сталі беларусы менш баяцца раку? Як будуць мяняцца лячэньне і дыягностыка анкалягічных хваробаў? Калі анкалягічная хвароба вылечваецца на 100%?
На крыжах каля вёскі Колбавічы ужо няма надпісаў супраць уніятаў, якія былі зробленыя казакамі.
Фільм Крыстафэра Нолана «Дэнкерк» атрымаў сёлета ажно 8 намінацыяў на кінапрэмію «Оскар». Праваабаронцы заклікаюць скасаваць гэтыя намінацыі. Яны абвінавацілі аўтараў стужкі ў парушэньні правоў чалавека.
У ЗША пракуратура прад’явіла афіцыйнае абвінавачваньне жыхару штата Арызона, які прадаў бранябойныя патроны Стывэну Пэдаку, які ўчыніў страляніну ў Лас-Вэгасе.
У апошні раз падобную сустрэчу правёў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы ў 2006 годзе.
Міністэрства замежных справаў Беларусі выказала спачуваньні ў сувязі са сьмерцю Барыса Кіта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Сьдледчы камітэт спыныіў справу аб незаконным захоўваньні зброі ў дачыненьні Міраслава Лазоўскага
У 2017 годзе маці Андрэя Чаўтаева вырашыла пераехаць да сына ў Віцебск. Яна прадала кватэру ва Ўзбэкістане і перавяла грошы сыну ў Беларусь.
У нядзелю, 4 лютага, у менскім Сьвята-Петра-Паўлаўскім саборы на Нямізе будзе адпраўленая паніхіда за спачын душы найстарэйшага беларуса сьвету, вядомага беларускага дзеяча замежжа, выбітнага навукоўца Барыса Кіта. Пачатак а 12.40.
Журналіст і выпускнік ЭГУ Сяргей Харытонаў 3 гады расьсьледаваў, як «унівэрсытэт у выгнаньні» апынуўся на мяжы краху. А цяпер тлумачыць, што зь ім добра і што кепска.
Прэм’ерныя паказы спэктакля «11 красавіка», які заснаваны на гісторыях людзей, што пацярпелі ў выніку тэракту ў менскім мэтро вясной 2011 года, пройдуць 3 і 4 лютага ў сталічнай арт-прасторы «Верх» (вуліца Куйбышава, 22).
Уладальнікі літоўскай закусачнай амэрыканскай кухні Keulė Rūkė ўсталявалі «помнік» Сталіну перад сваім грыль-барам ў Коўне, які аформлены ў стылістыцы раманаў Джорджа Оруэла «1984» і «Фэрма».
У сталіцы забясьпечанасьць бальнічнымі месцамі складае 7,29 на 1 тысячу жыхароў, а ў сярэднім па Беларусі – 9,42 на 1 тысячу насельніцтва. Такія лічбы прывяла начальнік аддзела спэцыялізаванай мэдычнай дапамогі камітэта па ахове здароўя Менгарвыканкама Натальля Карловіч на паседжаньні гадавой калегіі ведамства.
«Жыць чэсна, рабіць усё папраўдзе і нікога ня крыўдзіць», — такія парады дае стогадовая магіляўчанка Вера Райкова тым, хто хоча жыць доўга.
ФБР абвінавачвае праграміста Пятра Левашова ва ўзломе мільёнаў кампутараў па ўсім сьвеце.
Экс-выведнік добраахвотніцкага батальёну «Азоў», у мінулым грамадзянін Беларусі Сяргей Кароткіх (Малюта) зьняпраўджвае сваю датычнасьць да арганізацыі парамілітарнага руху «Нацыянальныя дуржыны Ўкраіны», пра што нядаўна паведамлялі СМІ.
На 35-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка зь Вялейкі завялі крымінальную справу за выкарыстаньне рабскай працы ў прысядзібнай гаспадарцы.
Маскоўскі гарадзкі суд 2 лютага зьмяніў рашэньне Басманнага суду аб выдварэньні з Расеі аўтара «Новай газэты» Алі Фэрузу. Згодна зь сёньняшнім рашэньнем суду, Фэруз можа выехаць у трэцюю краіну, падаўшы хадайніцтва. Да таго часу ён застаецца ў спэцыяльнай установе для замежных грамадзян.
Загрузіць яшчэ