Генэрал-лейтэнант Джэфры Харыгіан — кіраўнік Цэнтральнага камандаваньня ВПС ЗША (гэта камандаваньне са штаб-кватэрай у Катары адказвае, у прыватнасьці, за апэрацыі ў Сырыі, Іраку і Аўганістане). Ён стаў першым высокапастаўленым амэрыканскім вайскоўцам, які афіцыйна пракамэнтаваў бой пад Дэйр-эз-Зарам, у выніку якога вечарам 7 лютага загінулі — як з агаворкамі прызнаў у чацьвер і МЗС РФ — расейскія грамадзяне.