Улады Арэнбурскай вобласьці абвясьцілі панядзелак 12 лютага днём жалобы па загінулых у авіякатастрофе ў Падмаскоўі, паведаміў «Інтэрфакс».
Маці асуджаных па артыкуле 328 правялі пікет непадалёк ад «Валадаркі» Пікет «За судовую рэформу» правялі ў межах перадвыбарчай кампаніі актывісты ініцыятывы «Рух 328» і сябры незарэгістраванай партыі БХД.
«Территория правды — гэта клясычнае ток-шоў. Акрамя двух вядучых у ім будуць прымаць удзел пяцёра экспэртаў. Мова перадачы — расейская.
За апошні тыдзень ахвярамі бамбаваньняў сталі амаль трыста чалавек. Большасьць зь іх — у выніку ўдараў сырыйскай авіяцыі, якую падтрымлівае Расея. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе ААН.
Расея перадала Эстоніі грамадзяніна гэтай краіны Райва Сусі і атрымала наўзамен расейца Арцёма Зінчанку. Абмен адбыўся на памежным пераходзе Койдула, паведаміла эстонская паліцыя бясьпекі.
Прэзыдэнт «Русала» і En + Group Алег Дзерыпаска падаў у суд на былую мадэль Насьцю Рыбку (Анастасію Вашукевіч). Пазоў зьвязаны з расьследаваньнем Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, у якім згадваліся Рыбка, Дзерыпаска і расейскі віцэ-прэм’ер Сяргей Прыходзька.
Кіраўнік «Роскомнадзора» Аляксандр Жараў заявіў інфармагенцтву РБК, што пасьля ўнясеньня блога апазыцыянэра Аляксея Навальнага і відэа яго расьсьледаваньня на YouTube у рэестар забароненай інфармацыі ад рэсурсаў, якія атрымалі апавяшчэньне, чакаюць выдаленьня інфармацыі.
Кім быў Машэраў для Беларусі – беларускім героем ці выканаўцам волі Крамля? Чаму такі ўстойлівы міт пра яго? Чаму такі ўстойлівы міт пра Машэрава як найлепшага кіраўніка?
Суд над Анатолем Лябедзькам адбудзецца ў панядзелак, 12 лютага, у Кобрыні, паведамляе сайт Аб’яднанай Грамадзянскай партыі.
Некаторыя найбольш цікавыя публікацыі Свабоды мінулага тыдня.
10 лютага апазыцыйныя кандыдаты ў дэпутаты зладзілі ў цэнтры Гомля агітацыйную акцыю пад лёзунгам «Ня быць скотам».
У Горадні адбыўся малебен з нагоды 78-й гадавіну першай масавай дэпартацыі з Заходняй Беларусі ў Сыбір грамадзян міжваеннай Польшчы.
Большасьць СМІ Расеі не паведамляе пра скандал з віцэ-прэм’ерам Сяргеем Прыходзькам, алігархам Алегам Дзерыпаскам і путанамі на яхце.
Інвалід І групы Вячаслаў Радкевіч з Маладэчна безвынікова дамагаецца пэнсіі, належнай яму за ўдзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Менскі мэтрапалітэн зьменіць для станцыі «Плошча Леніна» абвестку, якая агучваецца ў вагонах цягнікоў.
Бабруйчанін Мікалай Вашукевіч расказаў Свабодзе падрабязнасьці пра жыцьцё сваёй жонкі, вядомай таксама як Насьця Рыбка.
У анатацыі кнігі Насьці Рыбкі «Дзёньнік пра спакушэньне мільярдэра, або Клон для алігарха» пазначана, што «якія заўгодна падабенствы з рэальнымі пэрсанажамі ёсьць супадзеньнем».
Ці магла 27-гадовая дзяўчына з Бабруйску гэтак жа гучна «выстраліць» у беларускіх рэаліях? На постсавецкай прасторы VIP-прапановы падобнага кшталту зьявіліся ня так даўно і арыентаваныя найперш на тых, каго прынята называць «элітай».
У студзені авіярэйсы зь Кіева ў Менск занялі другое месца ў рэйтынгу найбольш папулярных міжнародных кірункаў, якія абслугоўвае аэрапорт «Кіеў» (Жуляны).
Настасься Вашукевіч (або Косьціна, або Башухевіч?), 27 год (або 21?), родам з Бабруйску. Сьцьвярджала, што мае сына, якому ўжо 9 год. Распавядала шмат фантастычных гісторыяў: нібыта пісала алігархаў на дыктафон, нібыта працавала на «Хартыю»…
Спачатку ў вёсцы закрылі школу. На першым часе бацькі спрабавалі супраціўляцца, потым большасьць зьмірылася з тым, што давядзецца вазіць дзяцей у іншую вёску за шэсьць кілямэтраў. Тыя, хто не зьмірыўся, проста зьехалі адсюль.
Разьвітаньне з народным артыстам Беларусі Генадзем Гарбукам пачалося ў Купалаўскім тэатры.
У КДБ Беларусі адмовіліся камэнтаваць словы Настасьсі Вашукевіч з Бабруйску пра тое, што яе нібыта затрымлівалі супрацоўнікі КДБ як актывістку «Хартыі-97».
У першы дзень у кінатэатрах Silver Screen быў аншляг. Фільм прагледзелі больш за 1300 чалавек.
За жыцьцё 34-гадовага поп-выканаўцы, атручанага месяц таму інгрэдыентам пацучынага яду — таліем, працягваюць змагацца вядучыя таксыколягі краіны. Стан здароўя артыста па-ранейшаму ацэньваецца як крытычны.
Бэрмудзкія выспы сталі першай тэрыторыяй, на якой адмянілі прыняты раней закон аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. Брытанская газэта Guardian называе гэтае рашэньне «беспрэцэдэнтным згортваньнем грамадзянскіх свабод».
Міністэрства замежных справаў Украіны патрабуе ад Расеі неадкладна пусьціць украінскіх або замежных лекараў да Паўла Грыба, якога трымаюць у расейскім СІЗА.
У сацыяльных сетках актыўна абмяркоўваецца новае расьсьледаваньне ФБК, прысьвечанае намесьніку кіраўніка ўраду Расеі, – на думку Навальнага, Сяргей Прыходзька ня толькі атрымліваў хабар ад магната Алега Дзерыпаскі, але і мог паслужыць пасярэднікам пры ўмяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. Усё гэта атрымалася высьветліць дзякуючы празьмернай шчырасьці беларускай дзяўчыны па мянушцы Насьця Рыбка, якая бавіла час з Прыходзькам і Дзерыпаскам на яхце алігарха ля нарвэскіх берагоў.
22-гадовы вазочнік-саначнік Вадзім Ліпінскі едзе на Паралімпіяду. Перад адлётам на зборы ён паказаў, як праходзіць яго дзень у Менску, і расказаў пра свой лёс.
Расьсьледаваньне Фонду барацьбы з карупцыяй расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага выкрыла сувязі намесьніка расейскага ўраду Сяргея Прыходзькі з алігархам Алегам Дзерыпаскам. Навальны выйшаў на гэтую тэму праз інстаграм «дзіўнай беларускай дзяўчыны».
Саэйма (парлямэнт) Латвіі ўхваліла ў папярэднім чытаньні законапраект аб рэформе дзяржаўнай адукацыі. Ён прадугледжвае паступовы пераход адукацыйных устаноў цалкам на латыскую мову. Зараз дакумэнт павінна ўхваліць камісія па адукацыі, пасля чаго ён вернецца ў Саэйму для канчатковага зацьвярджэньня.
Камэры відэаназіраньня ў частках, адмова ад прызыву ў войска адзінага сына ў сям’і, новае расьсьледаваньне ранейшых выпадкаў суіцыду.
У Празе на базе філязофскага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту адкрыўся Акадэмічны цэнтар Барыса Нямцова для вывучэньня Расеі. Асноўная мэта цэнтру — дасьледаваньне і аналіз сучаснай палітычнай сыстэмы Расеі.
Жыхары Літвы ў асноўным ухваляюць замежную палітыку ўладаў і выступаюць за больш цеснае супрацоўніцтва зь іншымі дзьвюма краінамі Балтыі, а таксама Польшчай.
7 лютага памёр народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, які аддаў тэатру і кіно больш за 60 гадоў свайго жыцьця, зь іх 56 ён служыў у Купалаўскім тэатры. Генадзю Гарбуку было 83 гады. Актора ўспамінаюць калегі і крытыкі.
Сябры аргкамітэту распрацавалі лягатып сьвята, сабралі больш за 1 тысячу рублёў ахвяраваньняў.
Пра біткойн і крыптавалюты, бязьвіз, супрацьстаяньне NATO, Данбас і санкцыі.
Дэпартамэнт юстыцыі ЗША паведаміў пра выкрыцьцё адной з самых буйных груповак кібэрзлачынцаў. Яна была створана украінцам, але пазьней яе ўзначаліў расеец.
Генадзь Гарбук, які памёр 7 лютага на 84-м годзе жыцьця, будзе пахаваны 9 лютага на Ўсходніх (Маскоўскіх) могілках Менску. «Цырымонія разьвітаньня пачнецца а 10-й ці апоўдні, час яшчэ ўдакладняецца»
«Міграцыйная служба і суды Ўкраіны не пачулі маіх аргумэнтаў, якія тычыліся справы атрыманьня статусу ўцекача і дазволу на жыхарства».
Да чэмпіянату сьвету па футболе ў Расеі засталося крыху больш за чатыры месяцы. Але бадзяжныя жывёлы — да гэтага часу адна з галоўных праблем Сочы, дзе пройдзе адразу пяць матчаў турніру.
З бацькамі Андрэй і Наста асабліва не размаўляюць — тыя не падзяляюць іх поглядаў. Але пара ні пра што не шкадуе. Кажуць, ва Украіне ў іх сям’і зьявілася будучыня.
У Столінскім раёне больш за 20 год тысяча жыхароў вёскі Хорск штозіму застаецца адрэзанай ад суседняга Давыд-Гарадку, бо няма моста. Улады ня бачаць праблемы, але загінуў ужо не адзін чалавек.
Амэрыканскі часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг самых багатых людзей, якія зарабілі свае грошы на крыптавалютах.
Папулярны бэльгійскі сьпявак беларускага паходжаньня Андрэй Лугоўскі знаходзіцца ў крытычным стане ў адным са шпіталяў гораду Бругэ пасьля спробы яго атручваньня.
Восем памятных дошак у гонар знакамітых беларусаў вырабяць 8 лютага ў Менску падчас міжнароднай выставы «Мэмарыял. Камнеапрацоўка».
44-гадовая Наталі Касьцюшка-Марызэ, адна з самых прыкметных жанчын францускай палітыкі, вядомая ўсёй Францыі пад мянушкай NKM, вырашыла завяршыць сваю палітычную кар’еру.
У маразы адзіны паратунак для гомельскіх бяздомных — людзкая дапамога ды больш-менш цёплыя падвалы шматкватэрных дамоў. На нейкія захады ўладаў бяздомныя грамадзяне не разьлічваюць.
Кампанія Mark Formelle напярэдадні 8 сакавіка стварыла пэтыцыю, у якой пратэстуе супраць фанатызму ў змаганьні з дэманстрацый паўаголеных цел у рэкляме і прапануе пакінуць за жанчынамі права быць прыгожымі і прывабнымі.
Бязьвізавы ўезд у Беларусь на 5 дзён даў магчымасьць заходнім эўрапейцам наведаць Менск і іншыя гарады краіны і падзяліцца сваімі ўражаньнямі ад вандровак. Свабода сабрала некаторыя з такіх водгукаў на заходніх сайтах.
Загрузіць яшчэ