Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджаньні вайскоўцаў мэдалямі «За бездакорную службу». У сьпісе былы начальнік НДІ Ўзброеных сіл Алег Любочка, які захапляўся царом Іванам Жахлівым і называў айчынай Расею, а таксама ад’ютант зь Печаў, дзе летась быў знойдзены ў пятлі салдат Аляксандар Коржыч.