14 лістапада ў Менску адкрыўся шосты форум усерасейскай праграмы «Сьвятасьць мацярынства». Так, вы ўсё правільна прачыталі: Менск і ўсерасейскі форум.
Зь невядомага акаўнта ў сацыяльнай сетцы Аляксандар Лапшын атрымаў заяву сваіх адвакатаў пра прадстаўленьне яму дадатковай абароны зь пячаткай СІЗА № 1. Беларускія праваахоўныя органы сьцьвярджалі, што такой заявы ад яго не атрымлівалі — і таму мелі права яго выслаць з краіны.
«Удакладняем, што прыняцьце рашэньня аб членстве ажыцьцяўляецца непаўналетнімі са згоды бацькоў», адзначаюць таксама ў лісьце.
Клюб таксама забараніў «атрыбутыку, якая прапагандуе названыя дэструктыўныя паводзіны (лісты марыхуаны, рэкляма алькаголю, вясёлкавыя сьцягі і г.д.)».
Актывістку Аб’яднанай грамадзянскай партыі, грамадзянку Расеі Ганну Красуліну абавязалі выехаць зь Беларусі да 30 лістапада — «у інтарэсах грамадзкага парадку». Тэрмін высылкі — 1 год.
Зь іх хочуць спагнаць больш за 60 тысяч рублёў.
Прадпрымальнік Ігар Паўлаў ужо чатыры гады аднаўляе месцы баёў Першай сусьветнай у ваколіцах Смаргоні. У гэтым рэгіёне захаваліся дзясяткі бэтонных умацаваньняў войскаў кайзэраўскай Нямеччыны, якія Ігар расчышчае ад сьмецьця і паказвае турыстам.
Разьвітаньне з кампазытарам, народным артыстам Беларусі Ігарам Лучанком прайшло ў Менску, у Цэнтральным доме афіцэраў. Пахаваюць кампазытара на Усходніх (Маскоўскіх) могілках сталіцы.
Пасьля чарговага затрыманьня 13 лістапада берасьцейскі блогер Сяргей Пятрухін правёў ноч у ізалятары Ленінскага РАУС.
Падчас прэс-канфэрэнцыі Ганна Красуліна паведаміла, што даведалася пра высылку 13 лістапада ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага раёну Менску. Там ёй негалосна паведамілі, што рашэньне прынятае «на загад зьверху».
Колькасьць ахвяраў лясных пажараў у Каліфорніі дасягнула 50 чалавек, большасьць зь іх загінулі ў раёне горада Парадайз, паведамляе AFP са спасылкай на шэрыфа акругі Б’ют Коры Гоні.
Тры знаныя беларускія мастачкі Зоя Луцэвіч, Ілона Касабука і Марта Шматава абмяркоўваюць адметнасьці жаночага мастацтва ў жанрах, тэхніцы, тэматыцы, а таксама разважаюць пра няроўнасьць у мастацкай герархіі.
У Рэчыцы судзяць за хабарніцтва былога старшыню Лоеўскага райвыканкаму. Чыноўніка абвінавацілі ў лабіраваньні інтарэсаў камэрсантаў. Па вэрсіі сьледзтва, Сяргей Дзьмітроў у якасьці хабару прыняў зруб лазьні, пясочніцу і гараж. Былы кіраўнік віну не прызнае цалкам.
Сёньня ў ЗША паступіла ў продаж кніга былой першай лэдзі Мішэль Абамы «Станаўленьне» (Becoming). У ёй яна распавяла пра адносіны з мужам, пра перапыненую цяжарнасьць і пра тое, чаго ніколі не даруе прэзыдэнту Дональду Трампу.
Міграцыйная служба МУС даслала прэс-сакратарцы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганьне Красулінай рашэньне аб дэпартацыі.
Міліцыя адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы супраць YouTube-блогера Nexta.
А што ж застанецца ад вашай свабоды? І ня ў тым сэнсе, што яе ў вас нехта гвалтам адбярэ. Ды не, ні ў якім разе. Проста альгарытмы «вялікіх дадзеных» дакажуць вам, што насамрэч вы ніколі і не былі свабодным.
Сьветлагорскі завод сульфатнай беленай цэлюлёзы ўсталюе спэцыяльнае абсталяваньне, каб праводзіць дэталёвы аналіз і кантроль стану паветра на прадпрыемстве і ў яго ваколіцах.
У Беларусі 325 тысяч чалавек хварэе на цукровы дыябэт. Гэтую лічбу назваў галоўны пазаштатны эндакрыноляг Міністэрства аховы здароўя Віктар Валуевіч. Для параўнаньня, 10 гадоў таму агульная колькасьць складала 150 тысяч.
Адразу 11 чалавек асудзіў Ленінскі раённы суд Менску за махлярства з аўтамабільнымі страхоўкамі. Гэта другі суд у справе, у якой, паводле Сьледчага камітэту, фігуруе ажно 36 чалавек. Сямёра зь іх, жыхары Салігорскага раёну, да суду былі пад вартай.
Камітэт ААН супраць дыскрымінацыі жанчын заклікаў улады Таджыкістану скасаваць тэсты на нявіннасьць перад шлюбам, паведамляе таджыцкая служба Радыё Свабода.
Шасьцімесячны Джэмілеў разам з бацькамі быў дэпартаваны з Крыму ва Ўзбэкістан на загад Сталіна, як і 190 тысяч крымскіх татараў.
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны паведаміў, што яму забаранілі пакідаць тэрыторыю Расеі.
12 лістапада пасьля цяжкай хваробы памёр кампазытар, народны артыст Беларусі Ігар Лучанок. Летам ён адзначыў 80-гадовы юбілей.
Вечарына памяці апазыцыйнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, генэрала Валерыя Фралова, адбылася ў Менску. Ён памёр 10 лістапада 2014-га ва ўзросьце 67 гадоў.
Усё больш дзяцей у Беларусі ідуць вучыцца ў польскія школы, летась — да 13 тысяч. Былыя выпускнікі расказалі, чаму яны засталіся ў Польшчы, як ім там жывецца і кім яны сябе адчуваюць.
Сёлета ён адзначыў 80-годзьдзе
Амэрыканскі пісьменьнік, сцэнарыст, рэдактар і выдавец Стэн Лі памёр ва ўзросьце 95 гадоў. У супрацоўніцтве з шэрагам мастакоў ён стварыў, сярод іншага, такіх супэргерояў як Чалавек-павук, Тор і Жалезны чалавек.
Затрыманага 11 лістапада берасьцейца Канстанціна Астапука, які знаходзіўся на цэнтральнай плошчы горада ў касьцюме ліса, адпусьцілі з ізалятару. Яму выдалі позву на час наступнай акцыі праціўнікаў акумулятарнага заводу.
На сёньня ў Беларусі ёсьць два псыхолягі, якія прафэсійна працуюць з агрэсарамі ў карэкцыйных групах. Адзін зь іх — Раман Кручкоў, паводле якога ўсе мы і агрэсары, і ахвяры гвалту, і сьведкі гвалту ў розныя пэрыяды свайго жыцьця.
Траціна насельніцтва краіны мела на 2017 год наяўных рэсурсаў меней за мінімальны спажывецкі бюджэт, але ніжэй за пражытковы мінімум мелі толькі 5,9%. Разьбіраемся, што гэта значыць.
Дональд Трамп вырашыў пасьмяротна ўзнагародзіць Элвіса Прэсьлі прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды — вышэйшай узнагародай ЗША для грамадзянскіх асоб.
Затрыманы ў Берасьці 11 лістапада праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанцін Астапук да суду зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
1 сьнежня на 89-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі краязнаўца і настаўнік Алесь Белакоз. Мы падабралі 12 выказваньняў Алеся Белакоза ў розныя гады, якія ілюструць ягоную жыцьцёвую пазыцыю.
Глеб Курэйчык, Мірон Вітушка і Кацярына Яшчанка разважаюць, чаму варта мець сваю пазыцыю і яе абараняць. Што будзе з чалавекам, які ня мае сваёй думкі? І чаму падпарадкоўвацца – гэта непрыемна.
На Сахаліне жыхары вёсак Хоэ і Тангі вымушаныя разьбіраць пустуючыя хаты на дровы, каб не замерзнуць.
Канцэрт беларускага сьпевака Дзьмітрыя Калдуна і расейскай сьпявачкі Юліі Міхальчык адбудзецца 11 лістапада на цэнтральнай плошчы Данецку. Пра гэта паведамілі ў Фондзе «Адзіны Данбас».
У Маскве невядомы напаў на валянтэраў, якія ўдзельнічалі ў рыхтаваньни сямейнай ЛГБТ+ канфэрэнцыі. Гэта адбылося напярэдадні ўвечары, пасьля таго, як саму падзею скасавалі з прычыны шматлікіх пагрозаў на адрас арганізатараў і ўдзельнікаў.
Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч у пятніцу 9 лістапада быў вызвалены са сьледчага ізалятара КДБ.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што Анкара падзялілася аўдыёзапісамі, зьвязанымі з забойствам журналіста Джамаля Хашокджы, з замежнымі партнэрамі: Злучанымі Штатамі, Нямеччынай, Францыяй і Вялікабрытаніяй.
Мэдыяпісьменнасьць, гэта значыць уменьне працаваць з сучаснымі мэдыя, выкладаюць у амэрыканскіх школах і ўнівэрсытэтах. Нават у маленькіх бібліятэках у глыбокай правінцыі праводзяць лекцыі аб тым, як распазнаць фальшывыя навіны.
Генпракурор прызнаў, што «праваахоўная сыстэма пакуль ня дала выніку» ў справе аб забойстве беларускага журналіста. Яшчэ ў жніўні Луцэнка казаў, што ў справе Шарамета «маем адну нітачку».
На суботу — штармавое папярэджаньне, аранжавы ўзровень небясьпекі.
9 лістапада памёр пісьменьнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка. Яму было 53 гады.
Упраўленьне кантролю за якасьцю харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў ЗША забароніць продаж электронных цыгарэт з садавінавым прысмакам у мінімаркетах і на аўтазапраўках. Гэта дапаможа дзяржаве ў барацьбе з «эпідэміяй вэйпінгу (курэньня электронных цыгарэт)» сярод амэрыканскіх падлеткаў.
Беларусь — краіна Ўсходняй Эўропы. І сытуацыя з народанасельніцтвам абумоўленая ў ёй найперш гэтым чыньнікам.
«У прэзыдэнта Пуціна ёсьць адказы, якія мы павінны пачуць», – гаворыцца ў лісьце Дональду Трампу.
Хіба гэта нармальна, што цягам амаль двух месяцаў вайскоўцаў з-пад Барысава адрываюць ад баявой падрыхтоўкі і накіроўваюць працаваць у аграрныя гаспадаркі, ды яшчэ бясплатна? Такім пытаньнем задаліся праваабаронцы з цэнтру «Вясна». Валянцін Стэфановіч.
У ЗША прэс-сакратар Белага дому Сара Сандэрс абвінаваціла карэспандэнта CNN Джыма Акосту ў непрыстойных паводзінах у адносінах да маладой жанчыны-стажоркі прэс-службы.
Скардзіліся спачатку на «выкарыстаньне таварнага знаку», а затым на «парушэньне аўтарскіх правоў».
Загрузіць яшчэ