Дональд Трамп вырашыў пасьмяротна ўзнагародзіць Элвіса Прэсьлі прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды — вышэйшай узнагародай ЗША для грамадзянскіх асоб.
Затрыманы ў Берасьці 11 лістапада праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанцін Астапук да суду зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
1 сьнежня на 89-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі краязнаўца і настаўнік Алесь Белакоз. Мы падабралі 12 выказваньняў Алеся Белакоза ў розныя гады, якія ілюструць ягоную жыцьцёвую пазыцыю.
Глеб Курэйчык, Мірон Вітушка і Кацярына Яшчанка разважаюць, чаму варта мець сваю пазыцыю і яе абараняць. Што будзе з чалавекам, які ня мае сваёй думкі? І чаму падпарадкоўвацца – гэта непрыемна.
На Сахаліне жыхары вёсак Хоэ і Тангі вымушаныя разьбіраць пустуючыя хаты на дровы, каб не замерзнуць.
Канцэрт беларускага сьпевака Дзьмітрыя Калдуна і расейскай сьпявачкі Юліі Міхальчык адбудзецца 11 лістапада на цэнтральнай плошчы Данецку. Пра гэта паведамілі ў Фондзе «Адзіны Данбас».
У Маскве невядомы напаў на валянтэраў, якія ўдзельнічалі ў рыхтаваньни сямейнай ЛГБТ+ канфэрэнцыі. Гэта адбылося напярэдадні ўвечары, пасьля таго, як саму падзею скасавалі з прычыны шматлікіх пагрозаў на адрас арганізатараў і ўдзельнікаў.
Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч у пятніцу 9 лістапада быў вызвалены са сьледчага ізалятара КДБ.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што Анкара падзялілася аўдыёзапісамі, зьвязанымі з забойствам журналіста Джамаля Хашокджы, з замежнымі партнэрамі: Злучанымі Штатамі, Нямеччынай, Францыяй і Вялікабрытаніяй.
Мэдыяпісьменнасьць, гэта значыць уменьне працаваць з сучаснымі мэдыя, выкладаюць у амэрыканскіх школах і ўнівэрсытэтах. Нават у маленькіх бібліятэках у глыбокай правінцыі праводзяць лекцыі аб тым, як распазнаць фальшывыя навіны.
Генпракурор прызнаў, што «праваахоўная сыстэма пакуль ня дала выніку» ў справе аб забойстве беларускага журналіста. Яшчэ ў жніўні Луцэнка казаў, што ў справе Шарамета «маем адну нітачку».
На суботу — штармавое папярэджаньне, аранжавы ўзровень небясьпекі.
9 лістапада памёр пісьменьнік і журналіст Уладзіслаў Ахроменка. Яму было 53 гады.
Упраўленьне кантролю за якасьцю харчовых прадуктаў і мэдыкамэнтаў ЗША забароніць продаж электронных цыгарэт з садавінавым прысмакам у мінімаркетах і на аўтазапраўках. Гэта дапаможа дзяржаве ў барацьбе з «эпідэміяй вэйпінгу (курэньня электронных цыгарэт)» сярод амэрыканскіх падлеткаў.
Беларусь — краіна Ўсходняй Эўропы. І сытуацыя з народанасельніцтвам абумоўленая ў ёй найперш гэтым чыньнікам.
«У прэзыдэнта Пуціна ёсьць адказы, якія мы павінны пачуць», – гаворыцца ў лісьце Дональду Трампу.
Хіба гэта нармальна, што цягам амаль двух месяцаў вайскоўцаў з-пад Барысава адрываюць ад баявой падрыхтоўкі і накіроўваюць працаваць у аграрныя гаспадаркі, ды яшчэ бясплатна? Такім пытаньнем задаліся праваабаронцы з цэнтру «Вясна». Валянцін Стэфановіч.
У ЗША прэс-сакратар Белага дому Сара Сандэрс абвінаваціла карэспандэнта CNN Джыма Акосту ў непрыстойных паводзінах у адносінах да маладой жанчыны-стажоркі прэс-службы.
Скардзіліся спачатку на «выкарыстаньне таварнага знаку», а затым на «парушэньне аўтарскіх правоў».
Галоўны рэдактар разьмешчанага ў Латвіі расейскамоўнага сайту Meduza.io Іван Калпакоў падаў у адстаўку. Аб гэтым паведамляецца на сайце выданьня. Рашэньне зьвязана з абвінавачваньнямі ў дамаганьнях, якія вылучыла супраць яго жонка аднаго з супрацоўнікаў выданьня.
У ноч з 9 на 10 лістапада 1938 году ў Бэрліне і іншых гарадах Нямеччыны, а таксама ў акупаваных Судэтах і анэксаванай Аўстрыі прайшлі габрэйскія пагромы. Пазьней гэтыя падзеі назвалі «Крыштальнай ноччу» — з прычыны аскепкаў шкла тысячаў вітрынаў, выбітых у ятках і крамах, якія належалі габрэям.
Супрацоўнікі расейскага краснаярскага УФСБ і Сьледчага камітэту заявілі, што ў дамах чыноўнікаў рэгіянальнага Міністэрства сацыяльнай палітыкі падчас ператрусаў выявілі тэхніку, якая куплялася на грошы для вэтэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Апублікаваныя таксама падрабязныя пляны прэзыдэнта на дзень 100-й гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.
Тры мільёны жыхароў Вэнэсуэлы за апошнія тры гады ўцяклі з краіны, ратуючыся ад палітычнага і эканамічнага крызісу. Пра гэта гаворыцца ў заяве ААН, перадае Reuters.
Паводле Індэксу ўстойлівасьці арганізацый грамадзянскай супольнасьці Беларусь у 2017 годзе заняла перадапошняе месца з 24 краін рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і Эўразіі. Горшая сытуацыя з NGO толькі ў Азэрбайджане. У сьвеце Беларусь на ўзроўні Замбіі і Эгіпту.
Пакуль ва ўрочышчы Курапаты ідуць працы па добраўпарадкаваньні і канчатковым аздабленьні дзяржаўнага мэмарыяльнага знаку, а каля рэстарацыі «Поедем поедим» працягваюць стаяць пікеты з патрабаваньнем яго закрыць, разгараецца скандал вакол Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
У 2019 годзе Чарльз Кушнер, бацька зяця прэзыдэнта ЗША, плянуе наведаць Наваградак. Ці прыедуць разам зь ім ягоны сын Джарэд з жонкай Іванкай Трамп, пакуль невядома.
Абвінавачваньне выставілі дзевяці з 18 затрыманых па справе журналістаў.
Журналісту Deutsche Welle Паўлюку Быкоўскаму 8 лістапада прад’явілі абвінавачаньне па «справе БелТА».
«Але для таго, каб гэта адсочваць у межах закону, міліцыянтаў трэба будзе яшчэ больш. Сродкаў, якія ёсьць цяпер, недастаткова для рэгуляваньня гэтай дзейнасьці».
І таксама падумаюць, ці абражаць мігрантаў у падручніках.
У Менску афіцыйна вырашылі зьнесьці 62 двухпавярховыя дамы ў квартале вуліц Філімонава — Сталетава — Авангарднай, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Минск-Новости» кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёну Дзяніс Аўсянікаў.
Фактычна «курылкі» існуюць, хоць дэ-юрэ забароненыя. І паліць там могуць у тым ліку тыя, хто павінен сачыць за выкананьнем забароны.
Былы таджыцкі футбаліст Парвіз Турсунаў, які знаходзіцца пад арыштам у Беларусі і пагрозай экстрадыцыі на радзіму, просіць палітычнага прыстанішча, паведамляе centre1.com.
Каля 40% работнікаў заводу атрымалі свае заробкі цалкам, сьцьвярджае кіраўніцтва заводу, але астатнім 60% — па 355 рублёў за кожны месяц, агулам 1065 рублёў. Рэшту абяцаюць даплаціць да 20 лістапада.
Мільярдэр у свой час быў уладальнікам кампаніі «Уралкалий».
7 лістапада ў амбасадзе Літвы ў Беларусі прайшла канфэрэнцыя «Курапацкая трагедыя. Захаваньне мінулага для сучаснасьці».
Краўдфандынгавая плятформа Talaka.by, якая цяпер зьмяніла адрас на Talaka.org, патлумачыла, чаму апошні месяц працуе ня так, як раней: не бярэ новыя праекты і не ажыцьцяўляе збор сродкаў.
Чаму збольшага менавіта жанчыны чакаюць сваіх блізкіх, якія трапілі за краты? Як мяняецца жанчына, якая чакае, якая змагаецца за асуджанага блізкага чалавека? І ў якіх выпадках ня трэба ахвяраваць сваім жыцьцём?
У Польшчы затрымалі арганізатара працоўнага рабства. З 2016 году праз махлярскую схему 42-гадовага паляка прайшлі сама меней 540 грамадзян Польшчы, Беларусі, Украіны, Грузіі і Малдовы, паведамляе Дэпартамэнт марской памежнай аховы Польшчы.
У Нямеччыне, у горадзе Мюнстэр, перад судом паўстаў былы ахоўнік СС, якога абвінавачваюць у саўдзеле ў масавых забойствах у канцлягеры Штутгаф падчас Другой усясьветнай вайны.
Выйшла кніга «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыцьцяпіс грамадзяніна Краю». Аўтар манаграфіі Алесь Смалянчук распавёў Свабодзе 10 невядомых фактаў пра адну з ключавых постацяў беларускай незалежнасьці пачатку ХХ стагодзьдзя.
Судзьдзя Канстытуцыйнага суду Беларусі Валянціна Падгруша рабіла 30 кастрычніка справаздачу, на падставе якой было прынята рашэньне заканадаўча ўрэгуляваць фота- і відэаздымку грамадзян бязь іх згоды.
Журналістцы інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Тацяне Каравянковай 6 лістапада прадʼявілі абвінавачаньне па «справе БелТА».
Свабода запыталася ў жыхароў Менску, як яны ставяцца да гэтых арганізацыяў, ці добраахвотна туды ўступалі і навошта.
Аляксандар Лукашэнка 6 лістапада адкрыў мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. Ён загадаў узнагародзіць будаўнікоў і кіраўнікоў, якія займаліся рэканструкцыяй моста.
У Беларусі зь лютага 2018 году зарэгістраваны 241 выпадак адру, паведаміла журналістам намесьніца начальніка аддзелу гігіены, эпідэміялёгіі і прафіляктыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.
Праект прынялі без удзелу грамадзкасьці, актывісты і экспэрты называлі помнік «безыменным і безадносным да часу», стылістычна чужым народнаму мэмарыялу.
Белавус паабяцаў спытаць, калі ж Менгарвыканкам вызначыць дату. Неафіцыйны дазвол на дошку далі яшчэ 1 сакавіка. На новую шыльду сабралі грошы цягам трох гадзінаў — старая сапсавалася, бо чакала ўстаноўкі чвэрць стагодзьдзя.
У папраўчай калёніі № 22 пад Івацэвічамі з суботы на нядзелю пачаліся забурэньні, паведаміла Свабодзе лідарка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар.
Загрузіць яшчэ