Іван Осіпаў — фінансавы аналітык, які захварэў на бортніцтва. У вольны час ён спрытна лазіць па дрэвах, даглядае калоды. Бортніцтва для яго — лад жыцьця, філязофія.
Берасьцейскія незалежныя журналісты Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава 16 кастрычніка былі аштрафаваныя судзьдзём суду Жабінкаўскага раёну Дзьмітрыем Куроўскім на 1.715 рублёў.
Блогер Антон Матолька атрымаў адказ зь Менскага райвыканкаму ў адказ на скаргу актывістаў у Генпракуратуру на правядзеньне вясельля з салютам у рэстаране «Поедем поедим».
У Лёндане праходзіць масавая акцыя пратэсту з патрабаваньнем правесьці рэфэрэндум аб канчатковай дамове ў справе «Брэксыт».
Напярэдадні ў выніку сутыкненьня аўтамабіля Renault Logan з прычэпленым да трактара плугам загінулі чатыры жанчыны, яшчэ адна ў цяжкім стане знаходзіцца ў бальніцы.
Намесьнік кіраўніка кіроўнай партыі Турэччыны паабяцаў раскрыць «усю праўду» пра забойства журналіста Джамаля Хашокджы. «Турэччына не дазволіць гэта схаваць», — заявіў былы віцэ-прэм’ер краіны Нуман Куртулмуш.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей лічыць, што прапанаванае для амбасадараў і пасланцаў форменнае адзеньне выглядае прыгожа і элегантна.
«Сапраўдны мужчына» — гэта такі мітычны пэрсанаж, які часта ўзгадваюць, калі рэальныя ўчынкі рэальных мужчын падаюцца няправільнымі ці нязручнымі для кагосьці.
У жніўні Міністэрства аховы здароўя зацьвердзіла новы пералік асноўных лекавых сродкаў для льготнага і бясплатнага забесьпячэньня пры аказаньні мэдыцынскай дапамогі ў амбуляторных умовах. Зараз на сайце ведамства зьявіўся камэнтар да пастановы.
Нарвэгія — гэта краіна-мара многіх імігрантаў. Вялікія заробкі, сацыяльная дзяржава, фантастычныя пэйзажы і спакой. Гэтую ідылію парушае хіба толькі ювэнальная юстыцыя і яе галоўны інструмэнт Барнэвэрнэт — сацыяльная служба, якая можа забраць у сям’і дзіця па ягоным жа даносе. Ці ўсё ж не?
Нідэрландскія ўлады выдалі першы пашпарт, у якім пазначаны «нэўтральны» пол уладальніка.
Больш за тысячу чалавек падпісаліся цягам двух дзён пад зваротам да гомельскіх уладаў і Міністэрства транспарту. Людзі патрабуюць знайсьці сродкі і дабудаваць «усходні абход» у Гомлі — мост цераз Сож і дарогу, якія злучаць мікрараёны Цэнтральны і Навабеліцкі.
Беларусы, якія раней працавалі ў Чэхіі, а пасьля выйшлі на пэнсію, будуць атрымліваць сваю частку пэнсіі за гэты час у эўра.
Карыстальнікі сацыяльных сетак заўважылі, што пасьля пачатку спрэчнага добраўпарадкаваньня менскіх Вайсковых могілак аналягічныя работы нібыта пачаліся і на Кальварыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што савудаўскі журналіст Джамаль Хашогджы, «здаецца, сапраўды быў забіты». Такую заяву кіраўнік Белага дома зрабіў, адказваючы на пытаньні журналістаў на авіябазе Эндрус у Мэрылэндзе.
У сьледзтва зьявіліся пытаньні і да мэдыка, які палічыў, што «керчанскаму стралку» Уладзіславу Расьлякову можна мець зброю.
Апошнія падзеі вакол Курапатаў не зьмянілі плянаў КХП БНФ на штогадовую акцыю.
З жыхарамі Багушэўску, якія пратэстуюць https://www.svaboda.org/a/29550415.html супраць закрыцьця лякарні і паліклінікі, сустрэўся старшыня Сеньненскага райвыканкаму і мясцовыя дэпутаты. Яны казалі, што мэдыцынскія ўстановы не закрываюць, а толькі рэарганізуюць.
Дворнікі мятуць лісьце, якога няма, маляры фарбуюць дамы, у якіх ніхто не жыве, пад’ёмныя краны прыехалі на закінутую пляцоўку, каб нічога не пабудаваць. Горадня падрыхтавалася да візыту Аляксандра Лукашэнкі, які чакаецца 19 кастрычніка.
Самы малады палітвязень, арыштаваны за Плошчу-2010, Мікіта Ліхавід амаль дзевяць месяцаў адбыў у штрафным ізалятары турмы за тое, што адмовіўся прызнаць сябе вінаватым і выконваць турэмны распарадак. Ліхавід — у праекце Свабоды «Забытыя. Размова з героямі ўчорашніх дзён».
У Менску трывожнымі кнопкамі абсталявана больш як 300 навучальных установаў, паведаміў 18 кастрычніка кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, адказваючы на пытаньне журналістаў, зьвязанае з трагедыяй у Керчы.
Улады Нарвэгіі папрасілі прабачэньня за ганеньні, якім пасьля Другой сусьветнай вайны падвергліся нарвэскія жанчыны, якія ўступалі ў сувязь з салдатамі арміі нацыстоўскай Нямеччыны. Адпаведную заяву зрабіла прэм’ер-міністар краіны Эрна Сольбэрга.
Рада Менскай эпархіі пагражае перадаць справу ярэя Аляксандра Шрамка ў царкоўны суд для разгляду пытаньня аб мэтазгоднасьці яго далейшага сьвятарскага служэньня «ў выпадку зацятасьці ў сваіх дзеяньнях і нежаданьня стаць на шлях выпраўленьня».
Адзін з абаронцаў мэмарыялу ахвярам сталінізму ў Курапатах Зьміцер Дашкевіч запрашае далучыцца да вечарыны памяці «Ноч расстраляных паэтаў». Упершыню такая акцыя прайшла летась.
У гарадзкім пасёлку Багушэўск Сеньненскага раёну закрываюць лякарню і паліклініку. Яны абслугоўвалі за 2, 5 тысячы мястэчка і 2 тысячы жыхароў навакольных вёсак.
Некалькі публічных фондаў, якія валодаюць акцыямі кампаніі Facebook, выставілі прапанову адхіліць ад пасады генэральнага дырэктара яе заснавальніка Марка Цукербэрга, паведамляе Reuters.
Невядомае месца пахаваньня Скарыны, няма перакананьня народу ў ягонай сьвятасьці, ініцыяваньне працэсу не адпавядае нормам касьцёльнага заканадаўства.
Цяпер у Беларусі каля 1600 зуброў — але папуляцыя яшчэ не адноўленая ў дзікай прыродзе. Каб разабрацца з праблемамі зуброў, кажа навуковец, трэба мяняць праўныя акты.
Міністар аховы здароўя Расеі Вераніка Скварцова заявіла, што падчас страляніны ў Керчанскім каледжы загінулі 20 чалавек. Усіх загінулых апазналі сваякі.
«У любым чалавеку варта бачыць асобу, а не дыягназ» — рэпартаж Свабоды з клюбнага дому «Крылы надзеі» ў Віцебску, які дапамагае вырашаць праблемы сацыяльнай адаптацыі людзей з псыхічнымі захворваньнямі, змагаецца са стыгмай і рыхтуе ў горадзе маленькую рэвалюцыю.
У Магілёве ўпарадкавалі магілу настаўніка, які ў 1920-я гады вучыў дзяцей па-беларуску. Надмагільную пліту адрэстаўравалі, паставілі агароджу. Грошы на гэта ахвяравалі прадпрымальнікі.
Эпіграф кнігі — цытата з раману «Дзевяноста трэці год» Віктора Гюго: «Усё было страшна, але ніхто ня ведаў страху».
Зь берасьцейскай журналісткай Інай Хоміч размаўляем пра яе мапу «Дыялекты» і пра тое, навошта ёй яна патрэбная і што пра яе кажуць людзі.
У Дэпартаменце канстытуцыйнай бясьпекі (ДКБ) Грузіі ў 2007 годзе распрацоўвалі плян замаху на бізнэсоўца Бадры Патаркацышвілі, санкцыю на забойства якога даў тагачасны прэзыдэнт краіны Міхаіл Саакашвілі, паведаміла 17 кастрычніка Галоўная пракуратура Грузіі.
«У Смаргонях мне падабаецца тое, чаго няма», — кажа Таня Скарынкіна ў інтэрвію Свабодзе з нагоды менскай прэзэнтацыі яе кнігі па-ангельску.
Свабода разьбіралася, што і чаму ў Беларусі лічыцца экстрэмізмам, падпадае пад афіцыйную забарону і пакараньне ў выпадку распаўсюду.
Савет вэтэранаў вайны і працы ААТ «Полацак-Шкловалакно» абвінаваціў актывіста СПБ Віктара Стукава, што той перашкаджаў дзейнасьці арганізацыі.
17 кастрычніка аднавіўся працэс у справе Коржыча. Пракурор працягвае допыт сьведак.
Амаль палова насельніцтва Зямлі — 46%, або 3,4 млрд чалавек, —змагаецца за задавальненьне базавых патрэб і жыве на менш як $ 5,5 у дзень, гаворыцца ў прэс-рэлізе Сусьветнага банку.
З 12.01 раніцы 17 кастрычніка ў Канадзе афіцыйна легалізаванае ўжываньне марыхуаны ў рэкрэацыйных мэтах. Адпаведныя заканадаўчыя зьмены, прынятыя Сэнатам краіны ў чэрвені, афіцыйна набылі моц.
Вакол сытуацыі з добраўпарадкаваньнем Вайсковых могілак у Менску разгарэўся яшчэ адзін скандал. Унук сьвятара, чыю магілу каля царквы Аляксандра Неўскага перарабілі ў рамках гэтага добраўпарадкаваньня, зьбіраецца падаваць у суд.
Кацярына Пікірэня — графік і дызайнэр. Яна жыве і працуе ў Празе, дзе скончыла філію брытанскага ўнівэрсытэту. Кацярына афармляе кніжкі для выдавецтва «Логвінаў» і адшліфоўвае сваё графічнае майстэрства ў віртуальным «пакоі ўцёкаў».
Новая кніга Алеся Бяляцкага «Турэмныя сшыткі» (Менск, 2018, «Вясна») нагадвае трыптых «Страшны суд» Ераніма Босха — толькі выкананы мазаікай, і аўтар там не судзьдзя.
Паліцыя Мюнхэна адкрыла справу пасьля акцыі брытанскага журналіста Грэма Філіпса на магіле ідэоляга ўкраінскага нацыяналістычнага руху Сьцяпана Бандэры. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйнай старонцы консульства Украіны ў Мюнхэне ў фэйсбуку.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які знаходзіцца ў расейскай турме, трапіў у рэанімацыю бальніцы горада Лабытнангі. Ён выходзіць з пяцімесячны галадоўкі. Пра гэта ў аўторак паведаміла яго сястра Натальля Каплан «24-му каналу».
Затрыманыя трое ўдзельнікаў. Акцыя працягвалася некалькі сэкундаў. Такім чынам актывісты распачалі анансаваную раней кампанію «Білет на той сьвет».
Магілёўскае спэцаўтапрадпрыемства вінавацяць у жорсткім абыходжаньні з адлоўленымі жывёламі. Карэспандэнт Свабоды пагутарыў зь яго кіраўніком і актывістамі Таварыста аховы жывёлаў.
Актывіст АГП Уладзімер Кацора зьвярнуўся ва ўкраінскую амбасаду з нагоды апаганьваньня магілы Героя Ўкраіны Міхася Жызьнеўскага, пахаванага пад Гомлем. Вандалы неаднаразова псавалі помнік героя.
Палітык, палітоляг, пісьменьніца Вольга Абрамава ў шчырым інтэрвію Свабодзе ўпершыню прызнаецца, за што ёй сорамна і чым яна можа ганарыцца, расказвае, як восем гадоў даглядала хворую маці, тлумачыць, чаму падтрымлівае жаночыя квоты ў палітыцы.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка перакананы, што рашэньнем аб спыненьні дачыненьняў з Канстантынопалем РПЦ выйшла на шлях самаізаляцыі і канфлікту з усясьветным праваслаўем.
Загрузіць яшчэ