У суполцы расейскага прапуцінскага аб’яднаньня байкераў «Начныя ваўкі» зьявілася інфармацыя пра сьмерць 42-гадовага ўраджэнца Гомлю Аляксея Ярашэвіча.
У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
Беларуска Аляксандра Чычыкава перамагла ў конкурсе «Міс сусьвет-2017 на інвалідным вазку».
У Клічаве прайшоў абласны фэстываль-кірмаш «Дажынкі». Мясцовыя ўлады не скарысталіся нагодай, каб прыбраць з цэнтральнай плошчы помнік Леніну. Яго перанесьлі на ўскраек пляцу і зрабілі меншым пастамэнт. Пасярэдзіне ж плошчы паставілі скульптурную кампазыцыю «Рог дастатку».
У Варшаве пачаўся фінал конкурсу Міс сьвету-2017 на інвалідным вазку. Сярод удзельніц — дзьве дзяўчыны зь Беларусі.
У Беларусі будзе створана Рэспубліканскае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства, дзе змогуць працаваць асуджаныя. Пра гэта распавёў начальнік Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў МУС Сяргей Дарошка, перадае TUT.BY са спасылкай на «СБ. Беларусь сёньня».
Супрацоўніцтва беларускіх праваахоўнікаў з Інтэрполам у пошуку зьніклага ў Белавескай пушчы 10-гадовага Максіма Мархалюка пачалося нават раней, чым хлопчыка афіцыйна абвясьцілі ў міжнародны вышук, паведамляюць у МУС Беларусі.
Нешматлікія ініцыятывы грамадзянскай супольнасьці ня здолеюць зьмяніць існыя гамафобныя практыкі без адпаведнага антыдыскрымінацыйнага закандаўства і комплексных высілкаў дзяржавы па абароне правоў усіх сваіх грамадзянаў.
Дачка расстралянага паэта Тодара Кляшторнага Мая Кляшторнага расказала Свабодзе, чым адрозьніваецца перададзеная ёй сёлета з КДБ справа маці ад той, што ёй паказвалі пры канцы 1980-х. Мая Тодараўна падкрэсьлівае, што лічыць Паўла Якубовіча, галоўнага рэдактара газэты «СБ. Беларусь сегодня» прыстойным чалавекам.
Галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч паведаміў, што вызначаюцца межы і ахоўныя зоны Курапатаў, каб «ваколіцы Курапатаў перасталі быць ласым кавалкам для ўсялякіх забудоўшчыкаў».
Прадстаўнікі жаночых праваабарончых арганізацый заявілі, што дзеяньні паліцыі абцяжарваюць працу, і абвінавацілі польскія ўлады ў спробах запалохваньня.
Ня быў у Польшчы, а агулам у Эўразьвязе, ужо больш чым паўгода, і вось сёньня прыехаў у Беласток. Амаль адразу, як маршрутка спынілася на мяжы, я са зьдзіўленьнем убачыў, як памежнік усьміхаецца падчас размовы з кіроўцам.
75-гадовы Люцыян Шчасны, былы пастух, чалавек з чатырма клясамі адукацыі, усё жыцьцё піша вершы. Нядаўна стары Люцік адшукаў у сацыяльных сетках сваё былое каханьне.
Зьніклага 16 верасьня ў Белавескай пушчы Максіма Мархалюка шукаюць і за межамі Беларусі. Інфармацыю аб гэтым распаўсюдзіў Сьледчы камітэт Беларусі.
Галадоўку ён аб'яўляе празь нязгоду з абвінавачаньнем у непадпарадкаваньні міліцыі, бо «супрацоўнікі праваахоўных органаў давалі розныя паказаньні, а аднаго зь іх я ўбачыў у залі суду ўпершыню».
Расейцы Раман Забалотны і Рыгор Цуркану, якія трапілі ў Сырыі ў палон, былі забітыя яшчэ 3 кастрычніка. Пра гэта РІА Навіны паведаміў дэпутат Дзярждумы Расеі Віктар Вадалацкі.
Падчас адкрыцьця помніку Сымону Балівару ў беларускай сталіцы целаахоўнік вэнэсуэльскага прэзыдэнта Нікаляса Мадуры трымаў у руках чорную валізку.
«Выданьне маёй новай кніжкі затрымліваецца, бо няма грошай», — сказаў сёньня карэспандэнту Свабоды былы кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Беларусі Пятро Краўчанка.
Нобэлеўскі камітэт прысудзіў прэмію па літаратуры брытанскаму пісьменьніку японскага паходжаньня Кадзуо Ісігура. Яго ўзнагародзілі за творы «вялікай эмацыйнай сілы». Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе акадэміі.
У цэнтры Кіева разбураныя некалькі мэмарыяльных пліт у гонар герояў Нябеснай сотні — людзей, якія загінулі ад куль снайпэраў падчас падзей на Майдане ў 2014 годзе.
У Менску ад сардэчнага прыступу памёр бацька палітвязьня Ільлі Валавіка.
На цьвёрдым дыску, які належыць дацкаму вынаходніку Петэру Мадсэну, сьледчыя знайшлі відэа, на якім абезгалоўліваюць жанчын. Хто на відэа, BBC News не ўдакладняе.
Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў у сераду, што ня думаў пра адстаўку і што заўсёды быў настроены на супрацоўніцтва з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
У Магілёве ня будуць увекавечваць удзел сямʼі Лукашэнкаў у суботніках. Гарвыканкам лічыць усталяваньне помніка «Бурлакі на суботніку» немэтазгодным. У Менску ж ініцыятыву прафсаюзнага актывіста з Магілёва Аляксея Паўлоўскага яшчэ зьбіраецца разглядаць Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі.
Шматдзетная сям’я Сьнігір зь вёскі Ясень Асіповіцкага раёну атрымала ад Аляксандра Лукашэнкі падарунак — карову па мянушцы Белка.
Юрысты міністэрства адукацыі Казахстана паскардзіліся ў паліцыю на карыстальнікаў Фэйсбуку, якія разьмяшчалі там фатаграфіі новых падручнікаў расейскай мовы. У межах крымінальнай справы крытыкаў новай сыстэмы адукацыі запрасілі на гутарку ў паліцыю.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура прыляцеў у Маскву. У сераду 4 кастрычніка ён сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным падчас Энэргетычнага тыдня і, як чакаецца, папросіць аб рэструктурызацыі ці нават поўным сьпісаньні расейскага доўгу.
Праграма «Вести недели» на тэлеканале «Россия 1» стала ляўрэатам галоўнай тэлевізійнай прэміі ў Расеі ТЭФИ-2017 у намінацыі «Інфармацыйна-аналітычная выніковая праграма».
3 кастрычніка стала вядома, што самую прэстыжную ў сьвеце навуковую прэмію ў фізыцы атрымалі трое амэрыканцаў: Кіп Торн, Райнэр Вайc і Бары Барыш. Продкі апошняга паходзяць зь Беларусі.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя салідарнае з прадстаўнікамі грамадзкасьці, якія выказвалі апасеньні з прычыны будаўніцтва воднай магістралі Е40, якая, як мяркуецца, пройдзе праз тэрыторыю Беларусі.
Вечарам 1 кастрычніка ў Лас-Вэгасе 64-гадовы пэнсіянер-бухгалтар Стывэн Пэдак расстраляў з акна свайго пакоя на 32-м паверсе гатэля наведвальнікаў канцэрту, які праходзіў на плошчы ўнізе. 59 чалавек былі забітыя, 527 параненыя.
Чаму аўтараў-жанчынаў у дакумэнтальным кіно болей чым у мастацкім? Якія сучасныя трэнды ў дакумэнтальным кіно ў сьвеце? Якія дакумэнтальныя фільмы найлепей характарызуюць Беларусь часоў кіраваньня Лукашэнкі?
Лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку заблякавалі ў сацсетцы «Одноклассники» за «распальваньне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай нянавісьці», паведамляе прэсавая служба партыі.
Удзельнікі фэсту «Талька-2017», які прайшоў 1 кастрычніка ў лесе каля станцыі Талька Пухавіцкага раёну, знайшлі на дрэве відэакамэру, якая запісвала ўсё, што адбывалася на лясной паляне цягам традыцыйнага сьвята беларускай бардаўскай песьні.
Дыназаўраў, зробленых менскай «Усходне-Эўрапейскай кампаніі» набываюць у ЗША, Канадзе, Кітаі, Індыі, Ганконгу. Ёсьць беларускія тырэксы і птырадактылі і ў Галівудзе. А неўзабаве зьявяцца яшчэ і ў Дыснэйлэндзе.
«Вы самі перасяліцеся ў гэты дом і жывіце там, а побач пабудуйце гмах на 12 паверхаў, каб ваш дом апынуўся ў двары гэтага гмаха. Абавязкова трэба канфлікт нейкі ўчыніць».
З 5 па 10 кастрычніка Праваабарончы цэнтар «Вясна» чацьвёрты раз ладзіць «Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня».
Суд засакрэціў судовыя рашэньні ў справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета на хадайніцтва сьледчых, паведаміў міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў.
Галоўнага бухгальтара прафсюзу РЭП Ігара Комліка выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд.
У часе рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі ў Барсэлёне працуе карэспандэнт Свабоды Аляксей Знаткевіч, які падзяліўся сваімі ўражаньнямі пра сутыкненьні, атмасфэру і настроі людзей у Барсэлёне.
Права на самавызначэньне супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці. Як знайсьці балянс паміж гэтымі прынцыпамі? Удзельнічаюць: гісторык, доктар філязофіі Лізавета Касмач, Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
Нобэлеўская прэмія 2017 года ў вобласьці фізіялёгіі і мэдыцыны прысуджана групе навукоўцаў з ЗША — Майклу Янгу, Джэфры Холу і Майклу Розбашу за дасьледаваньне малекулярных мэханізмаў, якія адказваюць за цыркадныя рытмы — біялягічныя гадзіны з пэрыядам 24 гадзіны.
Хоць дакумэнты для дэпутатаў былі падрыхтаваныя на расейскай мове, спадар Дапкюнас абодва разы прамаўляў па-беларуску.
Зоркі нарвэскай тэлевізіі Ойстэн Бака, Торы Мэнтʼярві і Рунэ Гокстад, якія плывуць з Фінляндыі ў Турцыю, даплылі да Хэрсону ва Ўкраіне. Далейшы курс ў Стамбул яны працягнуць без Торы Мэнтʼярві.
Паліцыя Лас-Вэгасу паведамляе аб страляніне ля гатэлю Mandalay Bay ў самым цэнтры гораду. У афіцыйным твітэры паліцыя просіць людзей трымацца далей паўднёвага канца вуліцы Лас-Вэгас-стрып.
1 кастрычніка ўлады горада Нью-Ёрк узарвалі стары мост Касьцюшкі (Kosciuszko Bridge), які злучае раёны Бруклін і Квінз, паведамляе Голас Амэрыкі.
У аўтаномным рэгіёне Каталёніі на поўначы Гішпаніі, дзе мясцовыя ўлады спрабуюць правесьці рэфэрэндум аб незалежнасьці, які абвясьцілі незаконным і забаранілі ў Мадрыдзе, паведамляюць пра ўжо сотні пацярпелых у сутыкненьнях з паліцыяй, якая на загад цэнтральнага ўраду краіны спрабуе перашкодзіць галасаваньню.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў пэдагагічных работнікаў з прафэсійным сьвятам — Днём настаўніка, які ў Беларусі адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка.
У Аўстрыі 1 кастрычніка набыў моц закон, які забараняе нашэньне галаўных убораў, якія зачыняюць твар, а таксама масак і спэцсродкаў у грамадзкіх месцах.
Загрузіць яшчэ