80 гадоў таму былі расстраляныя больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Як зьмяніла краіну і людзей «чорная ноч»? Што павінна адбыцца, каб трагедыя не паўтарылася — пакаяньне ці пакараньне? Чаму варта правесьці «ноч паэтаў» у Курапатах?
Напэрэдадні 80-х угодкаў «чорнай ночы», калі былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў беларускай інтэлектуальнай эліты, у сацыяльных сетках распачаўся флэш-моб. Яго ўдзельнікі чытаюць вершы забітых у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году і ставяць хэштэгі #ночпаэтаў #забітыўссср #Курапаты2017.
Чарговым госьцем інтэлектуальнага клюбу «Сьвятлана Алексіевіч запрашае» стане вядомы расейскі рэжысэр Аляксандр Сакураў. Паседжаньне адбудзецца 28 кастрычніка ў Доме Кіно.
Затрыманьне адбылося позна ўвечары 27 кастрычніка на месцы працы актывіста.
Жыхар Слаўгараду 91-гадовы Фелікс Шкірманкоў больш за 25 гадоў адпрацаваў на Калыме. У нявольніцкі край паехаў добраахвотна. Магаданскі пэрыяд свайго жыцьця ён называе школай найвышэйшага гарту. На Калыме Шкірманкоў пачаў задумвацца пра савецкую справядлівасьць, а знаёмства з «ворагамі народу» зьмяніла ягоны сьветапогляд.
Бабруйскага актывіста прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці, блогера Алега Жалнова вінавацяць у зьнявазе гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі службовых асобаў Упраўленьня ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму і Бабруйскага гарвыканкаму. Бабруйскі суд пачаў разгляд пазову.
Прэм'ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой заявіў аб роспуску ўраду Каталёніі і каталёнскага парлямэнту.
У пятніцу, 27 кастрычніка, суд у Парыжы прызнаў Тэадарэна Абіанга, сына прэзыдэнта Экватарыяльнай Гвінэі, вінаватым па справе аб набыцьці маёмасьці незаконным шляхам.
У гадавіну «чорнай ночы» у эфіры Свабоды начныя чытаньні ў Курапатах і ўключэньні з розных куткоў Менску, зьвязаных з апошнімі днямі расстраляных пісьменьнікаў.
З рэдактарам інтэрнэт-часопісу #RFRM і беларускім масонам Сержам Харытонавым гаворым пра тое, што дае заходняя адукацыя, чаму цікавыя «лонгрыды», чаму ня трэба надта фіксавацца на 90-х гадах, і хто яны, новыя героі Беларусі. З размовы мы выбралі сем фактаў пра Сержа Харытонава.
Адвакатку Ганну Бахціну 26 кастрычніка выключылі зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.
Рэгіянальны прадстаўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў з Гомля не знайшоў абароны ў беларускіх судах і зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека. Яго аштрафавалі за гучную лаянку, хоць пасьля апэрацыі на гартані ён можа гаварыць толькі шэптам.
Літоўская тэатраведка і пісьменьніца Рута Ванагайце, аўтарка кнігі «Нашы» пра ўдзел літоўцаў у Галакосьце падчас Другой сусьветнай вайны, выступіла з выказваньнямі, якія выклікалі ў Літве буру пратэстаў. Выдавецтва «Alma littera», дзе выходзілі яе кнігі, спыніла зь ёй супрацоўніцтва і прыбірае яе кнігі з сыстэмы кнігагандлю.
На ранішнім страйку ў Крыўску механізатары патрабуюць працы, добрага заробку і паважлівага стаўленьня.
Трое нарвэжцаў, якія падарожнічалі зь Фінляндыі ў Турэччыну, завяршылі сваё падарожжа. Пра іх прыгоды ў Беларусі Свабода пісала ў верасьні. Больш за два тыдні яны правялі на беларускім адрэзку Дняпра.
У Менску пачаліся жалобныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гадавіны «ночы расстраляных паэтаў», што адзначаецца 29 кастрычніка. У офісе БНФ сябры ініцыятывы «Вяртаньне памяці», грамадзкія актывісты ды іншыя праслухалі лекцыю вядомага дасьледчыка Ігара Кузьняцова пра рэпрэсіі 1937–1938 гадоў ды сустрэліся з народжанымі ў ГУЛАГУ Зінаідай Тарасевіч і Ўладзімерам Раманоўскім.
Літоўская пісьменьніца Рута Ванагайце, аўтарка кнігі «Нашы», дзе яна дасьледавала ўдзел літоўцаў у Галакосьце, паведаміла, што яе ўжо год зьвязвае блізкае сяброўства з дырэктарам ерусалімскага Цэнтру Сымона Візэнталя Эфраімам Зурафам, якога называюць «паляўнічым на нацыстаў».
Міністэрства адукацыі Беларусі пастанавіла скасаваць іспыты пасьля 4-й клясы для паступленьня ў гімназіі. Цяпер гэта павінны аформіць на заканадаўчым узроўні.
Як жанчыны змагаюцца супраць акушэрскага гвалту і за павагу да жанчын у цяжарнасьці і родах?
Паранены ад выбуху ў цэнтры Кіева ўкраінскі дэпутат абяцае ўласнае расьсьледаваньне. Сьледзтва ня ўпэўненае, што менавіта ён быў мэтаю злачынцаў.
Сябра «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда зь Берасьця адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрыманьня ў Ганцавічах.
Глябальны прафсаюз IndustriALL даслаў запрашэньне лідэру незалежнага Беларускага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзю Фядынічу наведаць Жэнэву 26-29 лістапада 2017 году.
Ляўрэатамі прэміі Сахарава ў 2017 годзе сталі дэмакратычная апазыцыя і палітвязьні Вэнэсуэлы. Цырымонія ўзнагароджаньня адбудзецца ў сьнежні ў Страсбуры.
Прэміяй імя Паўла Шарамета уганараваны Афган Мухтарлы — незалежны азэрбайджанскі журналіст-дасьледчык, якога спэцслужбы выкралі ў Грузіі 29 траўня і тайна перавезьлі ў Азэрбайджан.
Праз выбух, які адбыўся напярэдадні амаль у цэнтры ўкраінскай сталіцы, загінулі дзьве асобы і пяцёра параненыя, сярод якіх народны дэпутат Украіны Ігар Масійчук і палітоляг Віталь Бала.
У Менску пройдуць жалобныя і памятныя імпрэзы да 80-годзьдзя «ночы расстраляных паэтаў» 29–30 кастрычніка 1937 году. Свабода сабрала сьпіс найбольш значных зь іх.
Беларускі сьпявак Аляксандар Саладуха сфатаграфаваўся ў байцы з расейскім гербам.
Кіраўніца Адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава сёньня прымала грамадзянаў у Першамайскім раёне Менску. У сьпіс на прыём трапілі 25 асобаў, аднак людзей прыйшло нашмат больш.
24 кастрычніка, ва ўзросьце 89 гадоў, памёр амэрыканскі сьпявак, кампазытар і піяніст Фэтс Доміна (Fats Domino), адзін з найбольш вядомых выканаўцаў музыкі ў стылі рытм-н-блюз ды рок-н-рол.
Праект veha.of.by робіць дасьледаваньні генэалягічных дрэваў і друкуе ўнікальныя кнігі пра гісторыі канкрэтных сем’яў.
Фігурант справы Алесь Яўдаха перакананы: гэтую справу адпачатку ня варта было заводзіць.
Апазыцыйныя актывісты з Гомлю Ўладзімер Няпомняшчых, Віктар Рубцоў і Барыс Анікееў падалі скаргі на ўмовы ўтрыманьня і дзеяньні супрацоўнікаў Гомельскага ізалятару часовага ўтрыманьня і Чыгуначнага РАУС Гомлю.
Старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч распавёў журналістам аб атрыманых зьвестках судмэдэкспэртызы па справе загінулага ў Печах салдата Аляксандра Коржыча.
Як толькі кірмаш адкрыўся, людзі ўсім натоўпам падаліся наперад, дзе Камітэт па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкаму прапаноўваў вакансіі.
У эканамічным судзе Горадні пачаўся разгляд пазову камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблкінавідэапракат» да ўласьніка і рэдактара гарадзенскага сайту Hrodna.life Аляксея Шоты і аўтара публікацыі Веранікі Вельб.
Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч сёньня перад пачаткам пленарнага паседжаньня Палаты прадстаўнікоў пракамэнтаваў журналістам сытуацыю, якая ўзьнікла ў беларускай арміі ў сувязі са сьмерцю Аляксандра Коржыча.
Гісторыкі лічаць, што ў Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у тысяча дзевяцьсот сямнаццатым годзе. А скончыліся — калі памёр Сталін, у пяцьдзясят трэцім. Пік рэпрэсій прыпаў на трыццаць сёмы — трыццаць восьмы гады.
Гатэляў у Менску зашмат і яны дарагія — гэта раней прызнавалася афіцыйна.
У гісторыі ёсьць як мінімум адзін выпадак, калі сувязь паміж заклікамі да гвалту і масавымі забойствамі ўдалося зацьвердзіць ня толькі юрыдычна, рашэньнем спэцыяльнага трыбуналу, але і вызначыць навукова. Гаворка ідзе пра ролю, якую адыграла «Вольнае радыё і тэлебачаньне тысячы пагоркаў» у забойстве 800 тысяч чалавек у 1994 годзе ў Руандзе.
Беларусы сталі радзей купляць побытавую тэхніку, але затое часьцей набываюць аўтамабілі, адзеньне і абутак, побытавую хімію і будаўнічыя матэрыялы. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Белстату.
Адзін заснавальнікаў усясьветна вядомай кампаніі-распрацоўшчыка кампутарных гульняў Wargaming 38-гадовы Іван Міхневіч стаў на чале новай палітычнай партыі на Кіпры.
У Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэньнях плянуецца ўнесьці шэраг зьменаў, якія тычацца кіроўцаў. Адпаведны законапраект знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў.
У сеціве зьявіўся фільм «Гісторыя сьмяротнага пакараньня», створаны ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня».
Грамадзкае аб’яднаньне «Прававая ініцыятыва» праводзіць маніторынг службы ў войску. Зь яго дапамогай ініцыятары зьбіраюцца выявіць факты вымаганьня, псыхалягічнага і фізычнага гвалту.
Жыхарка Віцебску Вольга Сьцяпанава, якую асудзілі за сьмерць дзіцяці падчас хатніх родаў, даслала тэлеканалу «Белсат» відэазварот да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Украінскі консул сустрэўся ў Краснадарскім СІЗА з затрыманым у Беларусі расейскімі спэцслужбамі грамадзянінам Украіны Паўлам Грыбам. Пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамэнту консульскай службы МЗС Украіны Сяргей Пагарэльцаў.
Пра гэта ў эфіры «Эха Москвы» заявіў галоўны рэдактар радыёстанцыі Аляксей Венядзіктаў.
Як агітуюць, як выбіраюць і як лічаць галасы на чэскіх выбарах?
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ падала заяўку ў менскія гарадзкі і абласны выканкамы на правядзеньне ў нядзелю 5 лістапада традыцыйнага шэсьця ад гадзіньнікавага заводу «Прамень» у Менску і мітынгу ў Курапатах.
Загрузіць яшчэ