Ці сталі беларусы менш абуранымі, чым былі ў лютым, падчас першага маршу? Ці ўзрушыла Беларусь справа Аляксандра Коржыча? У чым падабенства і ў чым адрозьненьні пратэстаў у Менску і ў Кіеве, якія адбыліся на гэтым тыдні? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць публіцысты Сьвятлана Калінкіна, Аляксандар Фядута і аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч.
Журналіста «Новай газэты» Алі Фэруза, які апошнія месяцы знаходзіцца ў цэнтры часовага ўтрыманьня замежнікаў у Расеі, узнагародзілі ордэнам імя Андрэя Сахарава «За мужнасьць».
Генэральны дырэктар Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Аданам Гэбрэісус перагледзеў сваё рашэньне аб прызначэньні прэзыдэнта Зімбабвэ Робэрта Мугабэ паслом добрай волі.
Былы кіраўнік МЗС Расеі Андрэй Козыраў жорстка скрытыкаваў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў адказ на абразьлівыя заўвагі на свой адрас.
У перадачы, якую вядзе Ганна Соўсь, удзельнічаюць Юры Дракахруст, Віталь Цыганкоў і вядучы перадачы на тэлеканале «Настоящее время» Цімур Алеўскі.
Паліцыя ў Мюнхэне затрымала падазраванага, які параніў некалькіх мінакоў.
З Горацкай папраўчай калёніі № 9 выйшаў на волю актывіст прафсаюзу РЭП і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Аляксей Мілюкоў. Падчас знаходжаньня ў вязьніцы ён схуднеў на трыццаць кіляграмаў. Аляксей тройчы абвяшчаў галадоўкі пратэсту. Сваёй віны ў інкрымінаванай яму справе не прызнаў.
Зьмітра Паліенку пасадзіла на сем сутак у ШЫЗА. Пра гэта 23-гадовы вязень сумленьня напісаў у паштоўцы свайму сябру, актывісту анархісцкага руху Вячаславу Касінераву, які даслаў паштоўку «Свабодзе».
21 кастрычніка актывіста з Баранавічаў Рыгора Грыка затрымалі міліцыянты ў цывільным перад пасадкай на цягнік у Менск, куды ён выпраўляўся на акцыю пратэсту.
У Швайцарыі ў горадзе Залятурн адкрылі помнік Тадэвушу Касьцюшку. Мясцовыя беларусы прыйшлі на адкрыцьцё зь бел-чырвона-белым сьцягам і расьцяжкай «Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыньнікаў».
Мадрыд уводзіць наўпроставае кіраваньне ў Каталёніі. Пра гэта абвясьціў кіраўнік ураду Гішпаніі Марыяна Рахой. Ён паведаміў, што паўнамоцтвы рэгіянальнага ўраду цалкам пераходзіць яго кабінэту.
Высокапастаўленая прадстаўніца Паўночнай Карэі заявіла, што Пхэньян не плянуе абмяркоўваць сваю ядзерную праграму з ЗША.
У Мюнхэне невядомы напаў з нажом на мінакоў. Пра гэта паведамляе паліцыя гораду. Агенцтва Reuters са спасылкай на пажарную службу гораду перадае, што пацярпелі пяць чалавек. Іх жыцьцю нічога не пагражае.
Выбары ў парлямэнт Чэхіі, якія праходзіць 20-21 кастрычніка, не асабліва хвалявалі б сьвету за межамі невялікай, але ўтульнай краіны, калі б не адна акалічнасьць: правыя папулісты, якія зацята змагаюцца з ісламам, мігрантамі і «дыктатам Брусэля» могуць прыйсьці да ўлады і тут.
Упершыню з 1993 году беларускіх мармонаў наведаў прэзыдэнт кворуму Дванаццаці апосталаў Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён Расэл Нэльсан, а таксама іншыя лідэры. На сустрэчу зь ім у менскім Доме сходаў прыехалі вернікі з усёй краіны.
21 кастрычніка ў Вільні ўдзельнікі ІV Беларускага праваабарончага форуму прынялі рэзалюцыю пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі.
Беларуска летась заваявала званьне «Міс бікіні» на конкурсе «Міс Эўразія» ў Турэччыне, затым атрымала карону другой віцэ-міс на міжнародным конкурсе «Міс турызм» у Кітаі. Але не пайшла ў фотамадэлі, а занялася музыкай.
Карэспандэнт Свабоды апытаў удзельнікаў Беларускага праваабарончага форуму, які адбываецца ў Вільні.
Улады Шатляндыі пацьвердзілі гатоўнасьць адмяніць фізычнае пакараньне школьнікаў падчас вучобы.
Паводле дасьледчыкаў, усяго 9 мільёнаў заўчасных сьмерцяў, альбо кожная шостая, былі зьвязаныя з дрэннай экалёгіяй. Найгоршае ў сьвеце становішча з паветрам і вадой, паводле аўтараў артыкула, — у Банглядэш, Судане і Рэспубліцы Чад.
У перадачы «Толькі жанчыны» паспрабуем паглядзець на справу прадусара Гарві Вайнштэйна зь беларускага погляду.
20 кастрычніка ў Вільні пачаў працу ІV Беларускі праваабарончы форум. У ім бяруць удзел 29 праваабарончых арганізацый зь Беларусі.
Вязьня калёніі № 9 у Горках, віцебскага праваабаронцу Міхаіла Жамчужнага, будуць судзіць за непадпарадкаваньне адміністрацыі папраўчай установы.
Цэны на квіткі паднялі адразу ў трох абласьцях: Менскай, Віцебскай і Гомельскай. З гэтага моманту адзін талёнчык каштуе на 5 капеек болей.
Работнікам прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у аб’яднаньне «Добрускі камунальнік», заробкі часткова выдаюць талёнамі, паведамляе тэлеканал «Белсат».
Раз на месяц каля менскай кнігарні «Букініст» зьбіраюцца людзі, якія хочуць здаць на рэалізацыю старыя кнігі.
Аўтары артыкула, апублікаванай у часопісе Lancet, сьцьвярджаюць, што 9000000 заўчасных сьмерцяў у 2015 годзе могуць быць зьвязаныя з забруджваньнем, паведамляе BBC.
У вёсцы Навасёлкі, што пад Магілёвам, цягам аднаго году загінулі два жыхары, якія ваявалі на баку так званай ДНР.
Дабрачынца і актывіст расказаў Радыё Свабода, што яго радуе і што турбуе ў Беларусі, а таксама чаму шмат якія каталёнцы больш ня хочуць быць у складзе Гішпаніі.
Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 году ў Лёндане Маккэйла Мароні напісала ў сваім Твітэры, што былы лекар зборнай ЗША Лары Насар неаднаразова прыставаў да яе, калі ёй было 13 гадоў.
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Камітэт салдацкіх маці» Галіна Чыгрынава з калегамі наведала 72 аб’яднаны вучэбны цэнтар у Печах, дзе 3 кастрычніка загінуў салдат Аляксандар Коржыч. Галіна Чыгрынава расказала пра тое, што ўбачыла ў падвале мэдчасткі, дзе знайшлі цела салдата, а таксама падзялілася ўражаньнямі ад сустрэч з вайскоўцамі.
Арганізатары гарадзенскага фэстывалю моды і прыгажосьці Grodno Fashion Show адмовіліся дэманстраваць калекцыю для людзей з інваліднасьцю, спаслаўшыся на яе невысокую якасьць і на тэхнічныя прычыны. Дырэктарка Гарадзенскага дзіцячага госьпісу Вольга Вялічка ў размове з карэспандэнтам Свабоды назвала такое стаўленьне з боку арганізатараў шоў дыскрымінацыяй.
Вучэньні пройдуць «з ужываньнем зброі і тэхнікі» і будуць закрытымі для СМІ.
Недалёка ад Горадні, у Зарубіцкім лесе, паставілі крыж у гонар паўстанцаў 1863 году. Гэта зрабілі лесьнікі Індурскага лясьніцтва.
На сайце Petitions.by беларусы актыўна падпісваюцца за легалізацыю і дэкрыміналізацыю марыхуаны (канабісу) — на момант публікацыі, за два тыдні збору, набралася 4455 подпісаў.
У чэскіх парлямэнцкіх выбарах удзельнічае адзіны беларус. Андрэй Рамашэўскі, стваральнік колішняй Партыі аматараў піва ў Беларусі, балятуецца ў чэскі парлямэнт ад Пірацкай партыі. Гэтая арганізацыя ўваходзіць у Інтэрнацыянал пірацкіх партыяў і мае сваіх прадстаўнікоў у дзяржаўных структурах Чэхіі.
Сышоў у адстаўку прэмʼер-міністар Партугаліі Антоніу Кошта — на фоне хвалі крытыкі ўраду за няздольнасьць прадухіліць гібель людзей у выніку лясных пажараў.
На гэтым тыдні спаўняецца тры гады выданьню «Мэдуза». Праект, створаны былым галоўным рэдактарам «Лента.ру» Галінай Цімчанкай ператварыўся за гэты час у адзін з самых папулярных СМІ на расейскай мове.
Ва Ўкраіне некалькі тысяч чалавек каля будынку Вярхоўнай Рады праводзяць масавыя акцыі з патрабаваньнямі скасаваць дэпутацкую недатыкальнасьць, стварыць Антыкарупцыйны суд і ўнесьці зьмены ў выбарчае заканадаўства.
Апытаныя карэспандэнтам Свабоды беларускія трэнэры і спартоўцы, якія ведалі Гуцу і Шчэрбу, дзівяцца гучным абвінавачваньням.
Два тыдні прайшло ад моманту, калі газэта The New York Times апублікавала расьсьледаваньне, у якім былыя і цяперашнія падначаленыя знакамітага прадусара (зьнятыя пры прадусарскім удзеле Харві Вайнштэйна фільмы атрымалі больш за 300 намінацый і 81 прэмію «Оскар») распавялі журналістам пра яго сэксуальныя дамаганьні.
Кіраўнік адной з найбуйнейшых прадусарскіх кампаній ЗША звольніўся пасьля абвінавачваньняў у дамаганьнях.
Мы спыталі мінакоў на вуліцах Менску, ці вераць яны ў суіцыд Сашы Коржыча і ці чулі раней пра дзедаўшчыну ў беларускім войску.
Як паведамляе выданьне Генэральнай пракуратуры Таджыкістану, у сьпісе ўжо 319 мужчын-гомасэксуалаў і 48 лесьбіянак.
Пра яшчэ адзін выпадак суіцыду салдата ў войску распавёў партал TUT.BY. Трагедыя адбылася летась у вайсковай частцы нумар 48685 у Лідзе. Падчас сьледзтва зьніклі перадсьмяротная запіска і асабісты дзёньнік хлопца, а справу закрылі праз «адсутнасьць складу злачынства».
Маскоўскі раёны суд Менску пакараў палітыка Алеся Лагвінца за ўдзел у правядзеньні 1 верасьня ў Слуцку «ўроку гісторыі» пакараў штрафам на 50 базавых велічынь (1150 рублёў). 19 кастрычніка ў Фрунзенскім судзе за акцыю ў Слуцку будуць судзіць і сына палітыка Антося Лагвінца.
Адзін з найбагацейшых людзей сьвету Джордж Сорас перадаў 18 мільярдаў даляраў, большую частку свайго багацьця, заснаванай ім дабрачыннай арганізацыі «Адкрытае грамадзтва», ператварыўшы яе ў адну з найбуйнейшых падобных арганізацыяў у сьвеце.
Славутая ўкраінская гімнастка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка Тацяна Гуцу абвінаваціла легендарнага беларускага гімнаста Віталя Шчэрбу ў згвалтаваньні
З 1 лістапада будзе зроблены пераразьлік працоўных пэнсіяў у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў краіне. У выніку пэнсіі павялічацца ў сярэднім на 5%.
Загрузіць яшчэ