У Навабеліцкім раёне Гомеля вуліца Валадарскага месьціцца за чыгункай на Чарнігаў. Тут гэткі «бальшавіцкі куток» у прыватным сэктары — тры вуліцы Луначарскага, Бабушкіна, Валадарскага з двума завулкамі, Сьвярдлова зь пяцьцю завулкамі і праездамі.
Сілы сырыйскіх курдаў і іх саюзьнікі па апазыцыі рэжыму Башара Асада прымуць канстытуцыю для фармаваньня новай сыстэмы ўлады на поўначы Сырыі.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і грамадзкую актывістку Вольгу Мікалайчык вызвалілі з Цэнтральнага РУУС.
Гілары Клінтан раскрытыкавала Дональда Трампа за яго асуджэньне амэрыканскіх вайскоўцаў і за пахвалу прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, заявіўшы, што яе рэспубліканскаму апанэнту не ўдалося даказаць, што ён можа быць галоўнакамандуючым.
Карэспандэнт Свабоды змог датэлефанавацца да Вольгі Мікалайчык. Яна распавяла, што знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. Ёй сказалі, што яна «крышку затрыманая».
Ляяльнае стаўленьне да нацыянальнай сымболікі: зьмена акцэнтаў ці часовая зьява.
Пра затрыманьне былога палітвязьня і сустаршыні "Маладога фронту" паведаміла ў Фэйсбуку ягоная жонка Наста.
Міжнародны Паралімпійскі камітэт скасаваў акрэдытацыю Андрэю Фомачкіну. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў прэс-службе камітэту.
У 1999 годзе пасьля чарговага інтэрвію з прафэсарам Васілём Несьцярэнкам у «Белрадзе» ён прапанаваў мне памераць наяўнасьць радыеактыўнага цэзію-137 у арганізьме.
Шукальнікі мамантавых біўняў дазволілі журналісту «Радыё Свабода» Эймасу Чаплу пабываць у адным са сваіх лягераў пры ўмове, што ён ня будзе раскрываць іх імёны і месцазнаходжаньне.
Дырэктар PRAS Мікалай Тамашэвіч лічыць, што фармат настольнай гульні аказаўся прыдатны для прасоўваньня ведаў па гісторыі. Студыя засталася задаволеная гульнёй «1514» і абяцае неўзабаве анонс новай «настолкі».
Прэм’ер-міністра Ўзбэкістану Шаўката Мірзіёева прызначылі часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта краіны.
У Першамайскім судзе Менску 8 верасьня пачнецца працэс па справе былога гендырэктара «Дынама-Менск» Максіма Суботкіна.
У дзень 502-й гадавіны бітвы пад Воршай актывісты беларускіх моладзевых палітычных арганізацыяў выпусьцілі відэа з патрабаваньнем усталяваць цывілізаваную мяжу з Расеяй.
Напярэдадні дня Міжнароднай салідарнасьці журналістаў відэаблогер і бард, стваральнік суполкі «Рудабельская паказуха» з райцэнтру Акцябрскі Андрэй Павук уганараваны дыплёмам «За адданасьць прафэсіі».
Ані выбачэньняў, ані тлумачэньняў ад міліцыі за месяц не дачакаўся Дзьмітры Серада, у кватэру якога 4 жніўня ўварваўся АМАП. І Дзьмітры пайшоў на прыём да начальніка ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандра Барсукова.
Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў адмаўляецца камэнтаваць падрабязнасьці расьсьледаваньня справы пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Папярэджаньне вынесла камісія Кастрычніцкай выбарчай акругі № 20 на падставе матэрыялаў праверкі, праведзенай Кастрычніцкім райаддзелам міліцыі Віцебску.
Бярозаўскую лядовую арэну пераводзяць на балянс райвыканкаму пасьля арышту бізнэсоўца Юрыя Чыжа, які апекаваўся ёй дагэтуль. Будоўля культурна-этнаграфічнага комплексу «Сабалі» спынілася, бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў перажывае не найлепшыя часы.
За апошнія тры месяцы ў Менску прадалі два аб’екты, якія належаць зьняволенаму бізнэсоўцу Юрыю Чыжу: гандлёвы цэнтар ProStore на Каменнай Горцы — за 21 млн даляраў, а кінатэатар SilverScreen у «Арэна-Сіці» — ажно за 74,7 млн даляраў.
У Фрунзэнскім судзе Менску пачаўся працэс па справе менскага раварыста, які ўдарыў мінака бэйсбольнай бітай. На лаве падсудных — 30-гадовы Анатоль Грынкевіч, індывідуальны прадпрымальнік. Пацярпелы — Васіль Дземідовіч, яму 17 гадоў.
За апошні год выпадкі ценявой здабычы бурштыну фіксаваліся ў Ровенскай, Валынскай, Львоўскай і Жытомірскай абласьцях Украіны. Былі зьнішчаныя тысячы гектараў лесу і ральлі.
Былы журналіст «Дарожнага кантролю» Андрэй Дзындзя заклікае Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны расьсьледаваць факт набыцьця народным дэпутатам Украіны Сяргеем Лешчанкам кватэры ў цэнтры Кіева за 7,5 млн грыўняў (прыкладна 300 тысяч даляраў).
У навукова-дасьледчай працы, завершанай у 1993 годзе і падпісанай дваццацьцю навукоўцамі, было знойдзена 7 прыдатных пляцовак, 15 умерана прыдатных і 6 непрыдатных для разьмяшчэньня АЭС. Астравецкая пляцоўка трапіла ў лік апошніх.
Дырэктар краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур», беларускі фатограф і дасьледчык прыроды Сяргей Плыткевіч накіраваў адкрыты ліст старшыні Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь Валянціну Сукалу.
7 верасьня ў Маскоўскім судзе Менску будзе абвешчаны прысуд былому гендырэктару баскетбольнага клюбу «Цмокі-Менск» Канcтанціну Шараверы, якога абвінавачваюць ў крадзяжы грошай клюбу праз злоўжываньне службовым становішчам.
Амаль 450 мільёнаў эўрапейцаў слухалі летась радыё прынамсі раз на тыдзень, паведаміў Эўрапейскі вяшчальны саюз.
Вядомага лекара Юху Хэрнэсьніемі даставілі ва Ўзбэкістан на прыватным самалёце, каб ён ратаваў прэзыдэнта краіны. Па словах Хэрнэсьніемі, 27 жніўня яму патэлефанаваў былы вучань з Казахстану ў вельмі тэрміновай справе.
Інвалід-вазочніца з Палтавы стамілася чакаць дапамогі ад чыноўнікаў і сама аплаціла пабудову пандуса каля падʼезду, каб мець магчымасьць выяжджаць з кватэры. Але замест удзячнасьці ёй выпісалі штраф.
Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў падчас працоўнай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай. Пра гэта інфармуе агенцтва БЕЛТА.
Рашэньне па справе блогера Антона Матолькі — гэта не судовы прэцэдэнт, які будзе абавязковы для прымяненьня іншымі беларускімі судамі ў аналягічных справах. Але такая судовая практыка ўсё роўна не на карысьць аўтараў.
Актывісты «Маладога фронту» капаюць акопы ў лесе недалёка ад Веткі, за 25 км ад расейскай мяжы. Акцыя «Маладога фронту» зьвязаная з агрэсіяй Расеі адносна Ўкраіны: на думку яе ўдзельнікаў, беларусам таксама трэба быць гатовымі да адпору расейскай агрэсіі.
Пухавіцкі раённы суд адправіў на перагляд пастанову начальніка мясцовага ДАІ, у адпаведнасьці зь якой кандыдатка ў дэпутаты ад Партыі БНФ Натальля Ільініч мусіла сплаціць штраф за тое, што быццам «пакінула жывёлу без нагляду» на дарозе, праз што адбылося ДТЗ.
Журы Літаратурнай прэміі Сярэдняй Эўропы Angelus 2016 году абвясьціла шорт-ліст зь сямі фіналістаў. Сярод асноўных прэтэндэнтаў — польскі пераклад раману Ўладзімера Някляева «Аўтамат з газіроўкай зь сіропам і без».
Белы дом адмяніў сустрэчу Барака Абамы з кіраўніком Філіпінаў. Яна перанесена на нявызначаны тэрмін.
Стывэн Сыгал працягвае постсавецкае турнэ — цяпер ён гасьцюе ў прэзыдэнта Кыргызстану. Падарожжы Стывэна Сыгала, паводле яго словаў, маюць вялікую місію — мір ва ўсім сьвеце.
Акруговая камісія Старавіленскай выбарчай акругі № 105 у Менску разаслала выбарнікам улёткі зь пералікам «бонусаў», якія чакаюць іх на выбарчых участках.
У Кабуле адбыўся чацьвёрты за суткі выбух. Інфармацыя пра ахвяраў і пацярпелых удакладняецца.
Сьмерць Іслама Карымава можа паставіць некаторых яго бліжэйшых сваякоў у цяжкае становішча. Вядома, калі нехта зь іх вырашыць застацца ва Ўзбэкістане.
Асабістыя кепскія адносіны, нежаданьне дражніць Маскву пашанай памяці «архітэктара» незалежнай палітыкі Ўзбэкістану, слабыя эканамічныя сувязі з гэтай краінай — матывы, па якіх на пахаваньне Карымава паехаў не Лукашэнка, а Кабякоў.
5 верасьня ў Вялікім тэатры ў Варшаве адбудзецца ўрачыстая прэм’ера мастацкага фільма «Смаленск». Гэта першы мастацкі фільм, прысьвечаны авіякатастрофе польскага прэзыдэнцкага лайнэра, у якой загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі з жонкай Марыяй.
Як даведалася Свабода, пасьля публікацыі інтэрвію з былым баевіком «ДНР» Раманам Джумаевым ён быў вымушаны зьехаць зь Беларусі і цяпер жыве ў Расеі.
Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў пакуль не дае дакладнага адказу на пытаньне пра хаду расьсьледаваньня забойства журналіста Паўла Шарамета ў цэнтры Кіева больш за месяц таму, але запэўнівае, што ёсьць усе шанцы яго раскрыць.
Дырэктарка тэлеканалу Белсат расказала чэскаму выданьню Echo24 пра бягучыя праблемы і пра пляны каналу на будучыню.
Ад 4 верасьня з Горадні да Кракава штодня пачынае курсаваць цягнік польскага фармаваньня. Ён будзе выпраўляцца а 15.32 паводле беларускага часу і паедзе праз Кузьніцу, Беласток і Варшаву. Прыбыцьцё ў Кракаў — а 23.04.
3 верасьня ў санаторыі «Машынабудаўнік» пад Гомелем адкрыўся двухдзённы форум ананімных алькаголікаў (АА) Беларусі. На яго запрошаны чальцы групаў з Расеі, Украіны, краін Балтыі.
Ва Ўзбэкістане ў горадзе Самаркандзе работнікі ўпраўленьня добраўпарадкаваньня, якія мінулую ноч займаліся прыборкай цэнтральных вуліц і сквэраў гораду, працягваюць сваю працу і 2 верасьня.
Калі паміраюць шматгадовыя аўтарытарныя кіраўнікі, не прынята сьпяшацца з афіцыйным паведамленьнем аб сьмерці.
Магілёўскі гарвыканкам ня супраць усталяваньня помніка Цішку Гартнаму. Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які з Магілёўскага гарвыканкаму прыйшоў намесьніку старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігару Барысаву
Суд адмяніў гэтую забарону, бо не ўдалося даказаць, што ісламскія купальнікі ўяўляюць пагрозу для грамадзкага парадку.
Загрузіць яшчэ