«Я — гісторык душы. Гісторыя часта ставіцца да малога і чалавечага з высакамернасьцю і грэблівасьцю. У маіх кнігах гучыць цэлы хор»
Кіраўнікі міжнароднага літаратурнага Фэстывалю Конрада, які арганізуецца штогод у Кракаве, кажуць, што былі вымушаныя адмовіць у ранейшым запрашэньні расейскаму пісьменьніку Захару Прылепіну, каб не ператварыць фэстываль у «месца палітычных антаганізмаў».
Журналіст Чары Анамурадаў, які мае швэдзкае грамадзянства, быў вызвалены з-пад варты 13 верасьня і ўжо пакінуў межы Беларусі.
Мэр Калінінграду Аляксандр Ярашук на просьбу жыхароў пабудаваць паліклініку замест храму параіў ім думаць пра душу, а самую прапанову назваў «пераборам».
Палітык паведаміў, што яго машына Nisan зьляцела з дарогі і перакулілася, але змагла даехаць да Менску.
Былы прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс знаходзіцца ў цяжкім, але стабільным стане пасьля перанесенага інсульту.
На швайцарскіх рахунках, зьвязаных зь сям’ёй намесьніка начальніка Упраўленьня эканамічнай бясьпекі МУС Расеі палкоўніка Дзьмітрыя Захарчанкі, знойдзена каля 300 млн эўра.
Украінская служба Радыё Свабода ў рубрыцы «Лісты з акупаванага Данбасу» публікуе ліст выкладчыка з Луганску Яны Віктаравай.
На пачатку гэтага тыдня начальніцу цэнтральнай заводзкай лябараторыі ААТ «Беларускі мэталюргічны завод» у Жлобіне Алену Барадынцаву звольнілі з пасады.
Пячэрскі раённы суд Кіева задаволіў хадайніцтва сьледчага ў справе пра забойства Паўла Шарамета, дазволіўшы правесьці агляд аварыйнага будынку, які знаходзіцца паблізу месца здарэньня і зь якога маглі дыстанцыйна падарваць аўтамабіль беларускага журналіста.
Суд Маскоўскага раёну Менску на паседжаньні 13 верасьня зьняў з актывіста Паўла Вінаградава прэвэнтыўны нагляд, усталяваны ў чэрвені, у сувязі са сканчэньнем тэрміну судзімасьці.
Выкладчык катэдры біямэханікі Ўнівэрсытэту фізкультуры Анатоль Скуратовіч распавёў Свабодзе, як спрабаваў перадаць ліст Аляксандру Лукашэнку. Сёньня ён зьбіраецца падаваць скаргу ў АБСЭ, якая назірала за парлямэнцкімі выбарамі.
У грамадзкага актывіста зь Ліды Валерыя Мінца забралі аўтамабіль, а на самога яго склалі адміністрацыйны пратакол пры спробе прыняць удзел у менскай вулічнай акцыі «Патрабуем сапраўдных выбараў».
19 верасьня а 19 гадзіне актывісты выйдуць на Кастрычніцкую плошчу і ўздымуць бел-чырвона-белыя сьцягі.
Сам кандыдат у дэпутаты Аляксандар Мех мяркуе, што яго і Рыгора Грыка затрымлівалі, каб ня даць паехаць на Плошчу ў Менск.
У Фэйсбуку ў акаўнце Jhon Silver, які належыць арыштаванаму блогеру Эдуарду Пальчысу, зьявіўся вялікі пост.
Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Юля Сьцяпанава.
Спраўдзіць веданьне беларускай мовы, засвоіць новыя словы да пагутарыць па-беларуску ў грамадзкі цэнтар «Кола» прыйшлі больш за тры дзясяткі чалавек. У адной аўдыторыі за «партамі» сядзелі вучні ад дзятвы да людзей сталага веку.
Сьпявак Сяргей Міхалок і акторка Сьвятлана Зелянкоўская, якія жывуць разам ужо больш за сем год і гадуюць сына Макара, таемна ажаніліся год таму, 26 жніўня 2015 года.
Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк даслаў у рэдакцыю Свабоды сваё слова на сьмерць аднаго зь лідэраў Беларускага народнага фронту Юрыя Хадыкі (1938–2016).
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан заяўляе, што хутка акрыяла і адчувае сябе нашмат лепш пасьля «галавакружэньня» і страты раўнавагі падчас жалобных мерапрыемстваў у Нью-Ёрку па ахвярах тэрактаў 11 верасьня 2001 году.
39-гадовая кандыдатка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выбарах у Палату прадстаўнікоў нечакана атрымала права на дэпутацкі мандат. Сабраць зьвесткі пра новую дэпутатку ў адкрытых крыніцах аказалася складана.
Адной зь неспадзяванак выбарнай кампаніі стала абраньне дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім — намесьніцы старшыні Таварыства беларускай мовы, навуковай супрацоўніцы Інстытуту мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук.
Расейскія памежнікі блякуюць транзытны рух на мяжы зь Беларусьсю. Найкарацейшая траса ў Маскву — праз Берасьце і Беларусь — зачыненая для легкавых аўтамабіляў.
У Фрунзенскім судзе Менску завяршыўся працэс па гучнай справе раварыста, які зьбіў мінака бэйсбольнай бітай.
Лідэры «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч і Андрэй Дзьмітрыеў перакананыя, што рэальных лічбаў ня ведае ніхто. Але выказалі задавальненьне, што апазыцыя прайшла ў парлямэнт, і абвясьцілі пра пачатак ад сёньняшняга дня наступнай выбарчай кампаніі — прэзыдэнцкай.
Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах-2010, старшыня БСДП(Г) Мікола Статкевіч кажа Свабодзе, што Лукашэнка мог прызначыць менавіта гэтых жанчын, бо лічыць іх менш небясьпечнымі.
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан адмяніла заплянаваную на 12 і 13 верасьня перадвыбарчую паездку ў штат Каліфорнія.
11 верасня ў Катэдральным Саборы БАПЦ у Нью-Ёрку была адслужаная паніхіда па Юрыю Хадыку і па ахвярах тэракту 11 верасня 2001 году.
Ёахім Герман настойвае на ўвядзеньні верхняй мяжы па прыёме мігрантаў. Паводле яго, больш за 200 тысяч уцекачоў у год Нямеччына прымаць не павінна, паведамляе Deutsche Welle.
У ЗША памерла Грэта Цымэр Фрыдман — мяркуецца, што гэта менавіта яна трапіла на знакаміты здымак «Пацалунак», які ў памяці амэрыканцаў сымбалізаваў Дзень перамогі ў Другой сусьветнай вайне.
Прафэсара, палітыка, выбітнага дзеяча беларускага руху Юрыя Хадыкі ня стала раніцай 11 верасьня. Апошнія гады ён жыў у сям’і малодшага сына ў Злучаных штатах Амэрыкі. Згодна з тэстамэнтам, у ЗША адбудзецца крэмацыя, а пахаваньне пройдзе ў Беларусі.
Артур Фінькевіч паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ў ягоную кватэру ломяцца супрацоўнікі міліцыі. З-за гэтага ён ня можа выйсьці з дому на выбарчы ўчастак.
Пропускам на канцэрт Лявона Вольскага ў летнім амфітэатры грамадзка-палітычнага цэнтру на вуліцы Палескай стаў пароль паўстанцаў 1863 году: «Каго любіш?» — «Люблю Беларусь!» — «То ўзаемна!»
Юры Хадыка — беларускі фізык, палітык, прафэсар, актыўны ўдзельнік незалежніцкага руху Беларусі. Апошнія некалькі год жыў у ЗША, у сям’і сына. Юрыю Хадыку было 78 год.
Суд у Маскве ў суботу арыштаваў намесьніка начальніка Упраўленьня эканамічнай бясьпекі МУС Расеі палкоўніка Дзьмітрыя Захарчанку, які абвінавачваецца ў атрыманьні хабару і перавышэньні службовых паўнамоцтваў, перадае «Інтэрфакс».
«Людзі адсюль выяжджаюць, бо няма працы. Завод стаіць», — гэтак кажуць пра сваё жыцьцё жыхары пасёлку Ялізава, што на Магілёўшчыне. У тое, што сытуацыю выправяць абраныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, пасялкоўцы ня вераць, але ўсё адно ідуць галасаваць.
Беларуская нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры 10 верасьня бярэ ўдзел ва ўрачыстым адкрыцьці «гораду-прытулку» (City of Asylum) у Пітсбургу ў ЗША — месца часовага пражываньня для пісьменьнікаў, якія, з увагі на палітычныя або іншыя рэпрэсіі, ня маюць магчымасьці свабодна працаваць у сябе на радзіме.
Кандыдаты ў дэпутаты ад правацэнтрысцкай кааліцыі правялі апошні перад выбарамі пікет ля гатэлю «Менск» і перадалі ў Цэнтрвыбаркам зварот, у якім прыводзяць шматлікія факты фальсыфікацый на датэрміновым галасаваньні і патрабуюць не прызнаваць выбары свабоднымі і легітымнымі.
Былы супрацоўнік Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША Эдвард Сноўдэн, які хаваецца ў Расеі, заявіў, што расейскія ўлады прыціскаюць грамадзянскія свабоды жыхароў краіны.
«Вы злачынца!» — рэжысёр Аляксей Туровіч публічна абвінаваціў кандыдата ў дэпутаты Алега Гайдукевіча ў фабрыкаваньні сваёй справы і паабяцаў, што той сядзе «раней ці пазьней».
Міністар унутраных спраў Нямеччыны Томас дэ Мэзьер папярэдзіў аб ўзрастаньні небясьпекі з боку радыкальных ісламістаў у Нямеччыне. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію Bild.
Дырэктар беларускага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Андрэй Фомачкін, які пранёс на адкрыцьці Паралімпіяды ў Рыё расейскі сьцяг, заявіў, што не шкадуе аб сваім учынку.
Трапіць у парлямэнт — гэта як атрымаць адпачынак на чатыры гады ў сталіцы. Так думаюць пра працу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у рэгіёнах. Свабода падлічыла, што маюць беларускія дэпутаты.
Гэта здарылася пасьля таго, як у сьвеце узьнялася хваля крытыкі гэтай сацыяльнай сеткі за цэнзуру.
Пракуратура Менску вярнула на дадатковае расьсьледаваньне ў Сьледчы камітэт крымінальную справу жыхара Рудзенску Ўладзімера Кондруся, якога праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязьнем.
Cтаршыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч паабяцаў, што ў будучыні ў Беларусі будуць зьмененыя будаўнічыя нормы і правілы дзеля бясьпекі дзяцей/
У Навабеліцкім раёне Гомеля вуліца Валадарскага месьціцца за чыгункай на Чарнігаў. Тут гэткі «бальшавіцкі куток» у прыватным сэктары — тры вуліцы Луначарскага, Бабушкіна, Валадарскага з двума завулкамі, Сьвярдлова зь пяцьцю завулкамі і праездамі.
Сілы сырыйскіх курдаў і іх саюзьнікі па апазыцыі рэжыму Башара Асада прымуць канстытуцыю для фармаваньня новай сыстэмы ўлады на поўначы Сырыі.
Загрузіць яшчэ