Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленьні Віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцьця Валянціна Быкава, сястра славутага літаратара Васіля Быкава.
На сайце пошуку семʼяў для сірот dadomu.by можна ўсынавіць... каалу, кветкі і чорныя квадраты. Якія шанцы ў дзяцей, чые фотаздымкі замяшчаюцца карцінкамі з флёрай і фаўнай?
Кіраўніца міжнароднага цэнтру грамадзянскіх ініцыятываў «Наш дом», які афіцыйна зарэгістраваны ў Чэхіі, Вольга Карач ня будзе ўдзельнічаць у сёлетніх выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Расейская служба Радыё Свабода распытала былых беларускіх палітвязьняў пра бытавыя ўмовы ў турмах, дзе іх трымалі.
У Вярхоўным судзе Беларусі агучаны вырак па справе судзьдзяў Менскага эканамічнага суду Грушэцкага і Мельнікавай.
Паэт Славамір Адамовіч, якога некалькі дзён утрымлівалі ў сёмым корпусе «Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя» (Навінкі), ня мае прэтэнзій да лекараў, але мае прэтэнзіі да міліцыі.
Гомельскі журналіст-фрылансэр Кастусь Жукоўскі атрымаў з Лоева адразу чатыры адміністрацыйныя пратаколы — пасьля зьняцьця сюжэту аб мясцовым камбінаце будаўнічых матэрыялаў і затрыманьня міліцыяй.
Расея, Кітай, Індыя і Саудаўская Арабія выступілі супраць рэзалюцыі.
Сьледчы камітэт па Віцебскай вобласьці працягвае сьледчыя дзеяньні паводле крымінальнай справы аб нападзе на Валянціну Быкаву.
Каля 8-й раніцы 4 ліпеня ў рэанімацыйным аддзяленьні Віцебскага абласнога шпіталя пайшла з жыцьця сястра славутага літаратара Васіля Быкава, найбліжэйшая сваячка і захавальніца ягонай памяці.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін зьняў абмежаваньні на продаж тураў у Турэччыну 30 чэрвеня.
Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў дамагаецца, каб інфармацыя пра выбары на афіцыйных сайтах зьмяшчалася і на беларускай мове.
Ніякіх сур’ёзных мэдыцынскіх дасьледаваньняў у паэта Славаміра Адамовіча ў псыхіятрычным шпіталі не было, ніякіх папер не складалі.
Паэт Славамір Адамовіч знаходзіцца ў 11-м аддзяленьні РНПЦ псыхічнага здароўя.
Расейскі апазыцыйны актывіст і сябра рады праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» Сяргей Давідзіс праехаў па ўсёй лініі разьмежаваньня ў Данецкай вобласьці і перакананы, што вайну разьвязала расейская ўлада.
4 ліпеня ў Цэнтральным судзе Менску пачаўся працэс над бізнэсоўцамі Ўладзімерам Япрынцавым і ягоным сынам Казбэкам, якіх абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, якое зьдзейсьненае арганізаванай групай.
У вайсковым парадзе, прысьвечаным Дню Незалежнасьці 3 ліпеня, прыняў удзел парадны разьлік 104-га гвардзейскага дэсантна-штурмавога палку 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Ўзброеных сіл Расеі.
Выратавальнікі знайшлі целы ўсіх 10 загінулых чальцоў экіпажу самалёта МНС Расеі Іл-76, які разьбіўся 1 ліпеня ў Іркуцкай вобласьці падчас тушэньня пажараў.
Удзельнікі шэсьця ўшанавалі памяць ахвяраў нападу ў Арланда.
На сайце Польскага тэлебачаньня апублікавана заява МЗС Польшчы, у якой асуджаецца заява Сьвятланы Алексіевіч пра забойства палякамі габрэяў у гады Другой сусьветнай вайны.
Элі Візель змагаўся з абыякавасьцю і несправядлівасьцю, заклікаў міжнародную грамадзкасьць пратэставаць супраць палітыкі савецкіх уладаў.
У пачатку ліпеня сьвет адзначае Дзень НЛА: сёлета спаўняецца 69 гадоў знакамітаму «Розуэльскаму інцыдэнту».
Сержука Вітушкі ня стала 2 ліпеня 2012 году. Падборка: Сяржук Вітушка на Свабодзе (фота, відэа, інтэрвію)
У цэнтры Бабруйску у рамках сьвяткаваньняў Дня гораду паставілі помнік славутаму земляку, пісьменьніку й кінасцэнарысту Эфраіму Сэвэлу.
Рух салідарнасьці «Разам» патрабуе неадкладнага вызваленьня затрыманага паэта і грамадзкага дзеяча Славаміра Адамовіча і спыненьня практыкі выкарыстаньня псыхіятрыі для барацьбы з іншадумствам.
«Вышыванка ня можа рабіцца для благога. У ёй заўжды дабрыня» — Валянціна Нікіціна з Клічава шые беларускую адзежу і прадае на на магілёўскай вуліцы.
Паэта Славаміра Адамовіча ўтрымліваюць у сёмым корпусе «Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя» (Навінкі), паведамляюць у Фэйсбуку.
На актывіста грамадзянскай кампаніі «Zмена» склалі два пратаколы за акцыю, якую ён разам з паплечнікамі зладзіў 26 чэрвеня.
Радыё Свабода вядзе жывую трансьляцыю зь менскіх вуліц, высьвятляе, як праходзіць дэнамінацыя і высьвятляе ў менчукоў, як можна назваць новыя грошы. Радыё Свабода www.svaboda.org
«Я напісаў скаргі і ў пракуратуру, і ў ГУУС — чатыры скаргі напісаў, каб патлумачылі, на якой падставе забіралі машыну, каб вінаватых пакаралі».
Мясцовыя ўлады вырашаюць, ці не забараніць рух мотатранспарту па галоўным праспэкце гораду. Паведамленьне пра ініцыятыву разьмешчана на сайце Полацкага райвыканкаму.
Беларус Аляксей Шчадроў дапамагае бяздомным малітвай і "сухім законам". Рэпартаж тэлепраекту Радыё Свабода "Настоящее время".
Пілігрымы з розных гарадоў Беларусі падыходзяць да Будслава, дзе 2 ліпеня адбудзецца штогадовы Будслаўскі фэст.
У Беларусі адбылася дэнамінацыя. На купюрах зьніклі чатыры нулі, затое зьявіліся манэты. Гэта ўжо ня першая дэнамінацыя ў краіне. Усяго іх было тры. Па гэтаму паказьніку Беларусь зраўнялася з Зымбабвэ.
Гэта ўраджэнец Чачні Ахмед Чатаеў, ён даўно быў на прыкмеце ва ўладаў у сувязі з падазрэньнямі ў джыхадызьме.
Інтэрвію Свабоды зь Міколам Валынкам — ужо больш за 20 гадоў лідэрам Незалежнага прафсаюзу гарнякоў Данбасу, арганізатарам шахцёрскіх пратэстаў за часамі Савецкага Саюзу. Падчас акупацыі Данбасу вымушаны быў пераехаць з Данецку ў Кіеў, але працягвае грамадзкую дзейнасьць.
Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу ў справе гандлю людзьмі, у якім аналізуецца сытуацыя і ў Беларусі.
Стваральнік ініцыятывы «Гуманітарны маршрут Беларусь — АТА» гамяльчук Андрэй Стрыжак узнагароджаны ганаровай граматай амбасады Ўкраіны ў Беларусі за сваю працу ў зоне АТА.
Сьледчы камітэт Цэнтральнага раёну Менску працягнуў на месяц тэрмін сьледзтва, бо супрацоўнікі не змаглі арганізаваць шэраг сьледчых дзеяньняў. Зьміцер Паліенка ўтрымліваецца ў СІЗА-1.
Вольгу Караткевіч пахавалі ў вёсцы Пятровічы Смалявіцкага раёну. На разьвітаньні прысутнічалі родныя і сябры журналісткі, а таксама калегі з Радыё Свабода.
Экспэрты лічылі Кірыла Рудога найбольш лібэральным і прагрэсіўным чыноўнікам з прэзыдэнцкай адміністрацыі, а адзін зь лідэраў «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў у свой час назваў Рудога прадстаўніком «партыі рэфарматараў ва ўладзе».
Колькасьць ахвяраў тэракту ў аэрапорце Стамбула дасягнула 42 чалавек, а колькасьць пацярпелых набліжаецца да 240.
Падпісаць паштоўку ў падтрымку зьняволенага стваральніка сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса людзі прыходзяць у гарадзенскі офіс БХД.
Пазоў магілёўскага журналіста-фрылансэра Аляксандра Буракова на рашэньне гарадзкой і абласной прызыўных камісіяў Ленінскі суд Магілёва не задаволіў.
Журналісту-фрылансэру Кастусю Жукоўскаму патэлефанавалі з Лоеўскага РАУС з патрабаваньнем прыехаць у міліцыю для складаньня адміністрацыйных пратаколаў.
З разьвіцьцём краіны #чтотонетак, крызіс ёсьць, і ў ім вінаваты Лукашэнка, а стабільнасьці няма. Так кажа большасьць апытаных Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў.
Аўтар кнігі «У галаве ў Пуціна», галоўны рэдактар часопіса «Philosophie Magazine» Мішэль Эльчаніноф распавёў Радыё Свабода, як французамі авалодвае ідэалёгія Крамля, і што такое «антрапалягічная паніка».
Ня стала журналісткі Вольгі Караткевіч, якая працавала з 1996 па 2009 год на Радыё Свабода.
Вольга Караткевіч працавала на Радыё Свабода з 1996 году.
Свабода запытала ў экспэрта ў галіне турызму Ліліі Кобзік, ці паўплывае тэракт у Стамбуле на плынь беларускіх турыстаў у Турцыю, і ці будуць тур-апэратары вяртаць грошы тым, хто ўжо набыў пуцёўкі, але баіцца ехаць на курорт.
Загрузіць яшчэ