29 ліпеня ў Гомелі на вуліцы Барыса Царыкава невядомы мужчына напаў на пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты актывіста АГП Уладзімера Кацоры.
У афіцыйнай біяграфіі Яўгена Зінічава сказана, што ён «служыў на розных пасадах у органах дзяржаўнай бясьпекі».
Справу разгледзела судовая калегія па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях Вярхоўнага суду.
Ці гатовая Герой Украіны Надзея Саўчанка да новых выпрабаваньняў, але цяпер ужо на радзіме?
Юрыст з Самары Марыя Рымар, якая адпушчана пад заклад з-пад варты і будзе знаходзіцца ў Менску да суду, мае намер абскардзіць умовы ўтрыманьня ў ізалятары для правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
«Дзьверы кватэры прачыненыя, заходзім — стаяць тапачкі, дзіцячыя сандалікі, вісіць вопратка. На тумбачцы — тэлефон, падняў слухаўку — гудкі... у Прыпяці было страшней, чым на даху рэактару», — мастак Лявон Грышук згадвае пра «чарнобыльскую місію».
Супрацоўнік менскай міліцыі паскардзіўся праваабаронцам на тое, што кіраўніцтва РУУС адмяніла кампэнсацыю арэнды жыльля. Паводле аўтара ліста, кампэнсацыю ня толькі адмянілі, але прымушаюць вярнуць атрыманыя раней грошы.
У 1994 годзе ў Ісьляндыі выйшлі кніга «Торвальд Вандроўнік». Пісьменьнік Аўтні Бэргман па-мастацку апрацаваў біяграфію ісьляндзкага місіянэра. Што, акрамя сагаў, засталося ад Торвальда ў Ісьляндыі і чаму некаторыя лічаць яго мітычнай асобай, Бэргман распавёў у інтэрвію Свабодзе.
Учора паміж 16:00 і 17:00 у сваёй кватэры ў Менску памёр пісьменьнік Іван Пташнікаў. Яму было 83 гады.
29 ліпеня актывістка Ніна Багінская мела вызваліць арыштаванае раней лецішча ў Смалявіцкім раёне ад асабістых рэчаў. Зямельны ўчастак, разам з жылой і гаспадарчай забудовай выстаўлены на продаж за 10000 рублёў.
Прафсаюз кіроўцаў таксі «Цэнтар» заклікаў сабатаваць працу 29 ліпеня і сысьці на суткі ў адпачынак. Прычынай — дыктат дыспэтчарскіх службаў, якія навязваюць нерэнтабэльныя тарыфы, ставячы таксістаў на мяжу выжываньня.
«Рэпарцёры бязь межаў» заклікаюць беларускія ўлады забясьпечыць празрыстасьць у судовых працэдурах па справе Эдуарда Пальчыса, беларускага блогера і рэдактара сайту 1863x.com, які знаходзіцца пад арыштам.
Рагачоўскі раённы суд разглядае пазоў мясцовага малочна-кансэрвавага камбінату да трох жыхарак райцэнтру, якія спрычынілася да разьмяшчэньня ў інтэрнэце фатаздымка «пакета малака з мышанём».
Натальля Ільлініч, настаўніца гісторыі з 25-гадовым стажам, краязнаўца, «бээнэфаўка», у выбарчую кампанію застрахавала сваё жыцьцё, вясковую хату і карову. У яе ініцыятыўную групу ўвайшла нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
Пісьменьнік і былы дысыдэнт назваў рашэньне суду ашуканствам.
У самым ААТ «Бярозаўская машынна-тэхналягічная станцыя» кажуць, што гэта такая тэхналёгія пасадкі саджанцаў дурніц.
Парадак, добрыя дарогі, стабільнасьць, разьмераны лад жыцьця і эўрапейскасьць, — такім выглядае для жыхароў Расеі і Ўкраіны беларускае жыцьцё.
Ці ведалі вы, што першае таксі ў Менску зьявілася на год раней, чым у Нью-Ёрку і Маскве. А зь сёньняшнімі тарыфамі менскае таксі ня толькі ўваходзіць у лік самых танных у Эўропе, але й нават самых танных у Беларусі. Нечаканыя факты пра сталічнае таксі — у нашай відэагісторыі.
Візыт экспэртаў праходзіць у рамках падрыхтоўкі плянаванай місіі МАГАТЭ, якая ацэніць выбар будаўнічай пляцоўкі для ўзьвядзеньня атамных абʼектаў.
У генэральнай пракуратуры Ўладзімеру Беражкову была ўручаная пастанова аб спыненьні крымінальнага перасьледу і зьняцьці арышту з маёмасьці, паведамляе «Прэсбол».
Менскія таксісты заклікаюць зрабіць 29 ліпеня выходным — на знак пратэсту супраць «дыктату дыспэтчарскіх службаў, якія навязваюць нерэнтабэльныя тарыфы, ставячы кіроўцаў на мяжу жабрацтва».
У судзе Цэнтральнага раёна Менску 28 ліпеня абвясьцілі прысуд у справе забойства гея Міхаіла Пішчэўскага.
Улады Віетнаму прынялі рашэньне выпусьціць у бліжэйшыя два гады 20 тысяч зьняволеных з турмаў краіны дзеля эканоміі бюджэтных сродкаў.
Вікторыя Кляфлін Вудхал балятавалася ў прэзыдэнты ЗША задоўга да таго, як амэрыканкі афіцыйна атрымалі права голасу.
Два дзясяткі чалавек прыйшлі на ўрачыстую акцыю, якая пачалася 27 ліпеня а 17-й гадзіне на менскай плошчы Якуба Коласа, ля будынку філярмоніі. Зьміцер Дашкевіч прыехаў на ровары з дачкою Марай.
Суд у Вашынгтоне пастанавіў выпусьціць са шпіталя Джона Гінклі-малодшага, які ў 1981 годзе зрабіў замах на саракавога прэзыдэнта ЗША Рональда Рэйгана.
Сузаснавальніца «Ўкраінскай праўды» Алена Прытула ўпершыню выказалася публічна пасьля забойства Паўла Шарамета.
«Людзям не хапае сьпіртнога, і яны ідуць у начную краму, а потым іх цягне на прыгоды»
Сябра АГП Мікалай Уласевіч, які прыцягнуў увагу да няштатнай сытуацыі на будаўнічай пляцоўцы АЭС у Астраўцы, сьцьвярджае, што гэта ўжо ня першая такая сытуацыя.
Вязьні рыхтуюць Мсьціслаў да «Дажынак». Асуджаныя працуюць у якасьці рознарабочых, рамантуюць і аднаўляюць будынак у цэнтры Мсьціслава.
У Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэта працягваюцца добрыя стасункі з Іранам, заявіў Свабодзе Анатоль Сікорскі, рэктар БДМУ. Пра тое, што іранцам забаранілі вучыцца ў Беларусі, ён нічога ня чуў.
У Віцебскім аблвыканкаме пацьвярджаюць, што беларускія падлеткі езьдзілі на ваенізаваныя зборы ў Расею, дзе інструктарамі былі баевікі дывэрсійна-штурмавой выведвальнай брыгады «Русіч», але заяўляюць, што Беларуская праваслаўная царква ня мела да гэтага дачыненьня.
Арыштаваны блогер, заснавальнік сайту 1863.com Эдуард Пальчыс не выключае, што суд над ім адбудзецца ў жніўні. Пра гэта са спасылкай на ліст ад мужа карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка вязьня Вікторыя.
Нацыянальны зьезд Дэмакратычнай партыі, які адкрыўся 25 ліпеня ў Філядэльфіі, пачаўся з дэманстрацыі рознагалосьсяў адносна чаканай намінацыі Гілары Клінтан кандыдатам у прэзыдэнты ЗША.
Першамайскі раённы суд Менску адправіў адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на грамадзкага актывіста Паўла Вінаградава, на дапрацоўку.
Сёньня ў Маскоўскім абласным ваенным судзе працягнуцца папярэднія слуханьні па справе аб забойстве апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова. Яны праходзяць у закрытым рэжыме.
Апошнім часам у дачыненьні да лоеўскіх міліцыянтаў у розныя інстанцыі сталі паступаць скаргі на перавышэньне службовых паўнамоцтваў і беспадстаўны гвалт.
«Гэта не расейскі стандарт» — напісана на рэклямным банэры.
Міністэрства аховы здароўя Ірану забараніла іранскім студэнтам атрымоўваць адукацыю па мэдычных спэцыяльнасьцях у Беларусі ад 1 жніўня. Пра гэта піша іранскі бізнэс-штодзёньнік Financial Tribune.
На ўмовы ўтрыманьня ён ня скардзіцца, родныя і сябры ўжо атрымалі ад яго лісты. Зь ім актыўна працуе адвакат, які зьвярнуўся ў амбасады Швэцыі і Расеі, робіць запыты, рыхтуе дакумэнты.
Назіральнік ад БХК у Горадні Раман Юргель зьвярнуўся да Лідзіі Ярмошынай са скаргай, просячы паўзьдзейнічаць на абласное ўпраўленьне юстыцыі.
Што кажуць экспэрты адносна першых вынікаў расьсьледаваньня забойства вядомага журналіста Паўла Шарамета, якое здарылася 20 ліпеня ў Кіеве? Якія шанцы на тое, што забойцаў знойдуць?
Да масавага забойства ён рыхтаваўся на працягу году.
Жыхару вёскі Вялікая Гаць Валянціну Кавальчуку паставілі дыягназ аб псыхічным захворваньні за тое, што ён пісаў скаргі і патрабаваў ад чыноўнікаў і мясцовых міліцыянтаў вырашыць яго праблемы.
Сямёра зь дзевяці ахвяраў 18-гадовага Алі Давіда Санбалі, які зладзіў стральбу каля гандлёвага цэнтру ў Мюнхэне на мінулым тыдні, былі падлеткамі. Наймалодшым ахвярам было па 14 гадоў.
Два чалавекі забітыя і яшчэ 14 параненыя ў выніку атакі каля начнога клюбу ў горадзе Фор-Маерс (Fort Myers) у штаце Флорыда.
Ксёндз Патрык Поўзі з парафіі Сьвятога Якуба ў амэрыканскім горадзе Фолз Чорч (штат Вірджынія) зрабіў абвестку пра кропкі збору пакемонаў на тэрыторыі парафіі. Усё часьцей каталіцкія сьвятары выкарыстоўваюць гульню Pokemon Go для эвангелізацыі.
Міжнародная арганізацыя Amnesty International заявіла пра зьбіцьцё і згвалтаваньне ўдзельнікаў путчу ў Турэччыне.
Сёньня ў Маскоўскім абласным ваенным судзе пачынаецца працэс па справе аб забойстве расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова.
У панядзелак могуць стаць вядомыя новыя падрабязнасьці ў справе забойства журналіста Паўла Шарамета — першыя дадзеныя экспэртыз павінны даць спэцыялісты Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША, якіх далучылі да расьсьледаваньня, паведаміў генпракурор Юры Луцэнка.
Загрузіць яшчэ