Лютэранскі сквэр у горадзе Менску, разьмешчаны на месцы даўніх Лютэранскіх могілак, разбураюць для пашырэньня дарогі. Жыхары дому №81 праз гістарычную мапу Менску спрабуюць вызначыць рэлігійную рэлігійную ці нацыянальную прыналежнасьць могілак, а таксама іх старадаўнасьць.
Гляджу на сьвяткаваньне Дня Перамогі на БТ і мяне прабівае аскома. Мне не хапае праўды пра вайну, той праўды, што я чуў часам у прыватных аповедах маіх сваякоў.
Ініцыятыва па перакладзе фільмаў «Кінаконг» упершыню пераклала на беларускую мову карэйскую кінастужку — гістарычны баявік «Гнеў караля».
Літоўскія візавыя цэнтры адкрыліся 13 траўня ў Магілёве, Лідзе, Баранавічах і Пінску. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў Літвы.
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, мастацтвазнавец, фотамастак і археоляг Зянон Пазьняк прыслаў на Радыё Свабода свой водгук на канчатковае разбурэньне аднаго з найстарэйшых нэкропаляў Менску — былых Лютэранскіх могілак у раёне вуліцы Кала Лібкнэхта.
Сьледчы камітэт адмовіўся заводзіць справу аб давядзеньні да сьмерці вязьня жодзінскай турмы Ягора Пратасені, які рабіў спробу суіцыду на самым пачатку году, а праз тры месяцы памёр у Салігорску на руках маці.
Два інваліды ў кітайскай правінцыі Хэбэй аб’ядналіся, каб палепшыць стан навакольнага асяродзьдзя ў ваколіцах сваёй вёскі.
Рада па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі паведаміла, што накіруе запыт па факце надгляду праваабаронцы Ліліі Шыбанавай на літоўска-беларускай мяжы.
«У параўнаньні зь Беларусьсю Расея вельмі лібэральная краіна. У нас лайтовы рэжым, калі на ваш паглядзець. Гэта ў параўнаньні», — Аксана Шалыгіна, паплечніца і бліжэйшы сябар мастака Пятра Паўленскага, некалькі дзён правяла ў Беларусі.
Генэральны дырэктар РБК Мікалай Малібога тлумачыць звальненьне супрацоўнікаў немагчымасьцю «прыйсьці да адзінага меркаваньня па частцы важных пытаньняў».
22-гадовы беларус Сяргей Іваноў быў пакараны сьмерцю ў ноч на 18 красавіка. Ён стаў першым чалавекам, пакараным сьмерцю зь лістапада 2014 году.
Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр раздае мінакам белыя і чырвоныя стужкі, а таксама стужкі зь беларускім арнамэнтам.
Не выключаю, што інжынэрам газавых печак у Асьвенціме таксама бачыўся нейкі «залаты век». «У залежнасьці ад таго, як на гэта паглядзець».
Сталёвыя канструкцыі былых глушылак не працуюць. Патрэбныя грошы, каб іх дэмантаваць.
Дзяржпамежкамітэт Беларусі сьцьвярджае, што сябра Рады па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека пры прэзыдэнце РФ, кіраўнік асацыяцыі «Голас» Лілія Шыбанава не затрымлівалася на літоўска-беларускай мяжы.
Сайт «Міратворац», які апублікаваў пэрсанальныя дадзеныя журналістаў, акрэдытаваных у так званых «ДНР/ЛНР», закрываецца.
У ноч на 13 траўня беларускія памежнікі зьнялі зь цягніка і затрымалі заснавальніцу расейскай Асацыяцыі некамэрцыйных арганізацый «У абарону правоў выбарцаў «Голас» Лілю Шыбанаву.
Івана-Франкоўскі гарадзкі суд 12 траўня абвясьціў вырак па справе блогера Руслана Кацабы — 3 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі.
У тым ліку арыштаваны начальнік маладзечанскага мытнага пасту.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Ці сапраўды беларусы ставяцца да туркмэнаў ды іншых выхадцаў зь Сярэдняй Азіі як да роўных? Ці гатовая Беларусь прымаць усё больш людзей зь іншай мэнтальнасьцю, веравызнаньнем, колерам скуры?
Баранавіцкі сябра партыі БНФ Мікола Чарнавус аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (6,3 мільёнаў рублёў) за правядзеньне несанкцыянаванага пікету.
Расейскі эстрадны артыст Філіп Кіркораў у эксклюзіўным камэнтары праекту Радыё Свабода «Крым. Рэаліі» высока ацаніў творчасьць крымска-татарской выканаўцы Джамалы, прадстаўніцы Ўкраіны на «Эўрабачаньні-2016».
У Маладэчне насупраць райвыканкаму прайшоў несанкцыянаваны пікет супраць будаўніцтва сьвінакомплексаў у Маладэчанскім раёне.
Пэнсіянэры па адным выходзілі з самаробнымі плякатамі на плошчу Свабоды, каб прыцягнуць увагу да парушэньня законнасьці ў адміністрацыйнай вэртыкалі і ўправаахоўнай сыстэме.
«Дом Чыжа» мог бы стаць упрыгожваньнем любога спальнага мікрараёну Менску — Чыжоўкі, Серабранкі, Сухарава або Каменнай Горкі.
Галоўны рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Ненад Пеіч назваў блякаваньне сайту «Крым.Рэаліі» агрэсіўным дзеяньнем, накіраваным на тое, каб пад маркай барацьбы з экстрэмізмам цэнзураваць RFE/RL і не дазволіць расейскай і крымскай аўдыторыі даведацца праўду аб анэксіі.
У Сьледчым камітэце кажуць, што гэтым будзе займацца КДБ.
Ігар Дзьячкоў, сябра гарадзенскай арганізацыі «Грамады» і Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці, лічыць, што яго прымусілі звольніцца з палітычных матываў.
Старшыня КДБ Валеры Вакульчык заявіў журналістам у Палаце прадстаўнікоў, што мера стрыманьня для бізнэсмэна Юрыя Чыжа мяняцца ня будзе.
Нягледзячы на мытныя абмежаваньні, беларусы Гарадзеншчыны імкнуцца ў Польшчу на закупы.
У кіргіскім сяле Мундуз ня ловіцца ніводзін кіргіскі тэлеканал, затое ёсьць два дзесяткі узбэцкіх. Мясцовыя дзеці ўсё гавораць на мове суседняй краіны і прэзыдэнтам называюць Карымава.
У гэтым падарожжы ён накруціў на ровары больш за 200 кілямэтраў, запісваючы гутаркі зь беларускімі палякамі.
Беларускія журналісты спакойна ставяцца да публікацыі сайтам «Міратворац» пэрсанальнай інфармацыі журналістаў, якія мелі акрэдытацыю ў «ДНР» і «ЛНР».
Крымскататарская сьпявачка Джамала прадставіць сёньня Ўкраіну на міжнародным песенным конкурсе «Эўрабачаньне-2016». Яна выконвае песьню «1944» — пра савецкую дэпартацыю крымскататарскага народу з Крыму.
Прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч выказала занепакоенасьць адносна бясьпекі ўкраінскіх і замежных журналістаў пасьля апублікаваньня іх пэрсанальных дадзеных у інфармацыі аб акрэдытацыі на тэрыторыі так званай «ДНР».
Прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў 12 траўня прыедзе ў Магілёў. Ён возьме ўдзел у саміце гэтак званай саюзнай дзяржавы, сустрэнецца зь беларускім прэм’ерам Андрэем Кабяковым.
Ва Украіне — гучны скандал, зьвязаны з разгалошваньнем асабістых дадзеных журналістаў, што некалі працавалі ў «ДНР» і «ЛНР» — самаабвешчаных рэспубліках на ўсходзе краіны.
Пасьля нараджэньня дзіцяці яго бацька будзе мець права на тыдзень аплачанага адпачынку. Урад Чэхіі сёньня прагаласаваў за адпаведны праект закону і накіраваў яго ў парлямэнт.
Паводле ўкраінскага каналу ТСН, экс-міністр абароны Ўкраіны Міхаіл Ежаль, які год таму быў звольнены з пасады пасла Ўкраіны ў Беларусі, цяпер мае від на жыхарства ў Беларусі і пасяліўся ў элітным пасёлку Дразды пад Менскам.
Апошнім часам беларусы адначасова заклапаціліся тым, што ў нас людзі ў сярэднім мала жывуць, і тым, што на пэнсію цяпер трэба выходзіць на тры гады пазьней. Што гэта за фэномэн і як нам дажыць да той самай пэнсіі?
Дзяржаўная дума Расеі 11 траўня прыняла адпаведны закон у трэцім чытаньні. Ён прадугледжвае паступовае, штогод на паўгоду, павышэньне пэнсійнага ўросту чыноўнікам.
На беразе Цнянскага вадасховішча ўжо сьпілавалі маладыя дрэвы, узяліся за дарослыя. Мясцовых жыхароў пра гэта не папярэдзілі, не было і грамадзкага абмеркаваньня праекту.
«Існуе, я думаю, нейкая непрыязь да мяне, відаць, з-за брата, бо ніякіх адміністрацыйных спагнаньняў ці штрафаў я ня маю», — кажа Натальля Жызьнеўская.
Нечакана скасаваныя суды супраць 26 ІП, якія не пусьцілі ў свае крамы кантралёраў выкананьня ўказу № 222.
Маці былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў і былога палітвязьня Сяргея Скрабца адмовілі ў яе просьбе выкупіць уласны тэлевізар. Пра гэта Свабодзе сёньня паведаміў Сяргей Скрабец.
У вёсцы Гожа Гарадзенскага раёна камунальшчыкі пачалі закрываць водаправодныя калёнкі, зь якіх бралі ваду жыхары суседніх дамоў. Многія вяскоўцы, асабліва пэнсіянэры, якія ня маюць выгодаў у прыватных дамах, могуць застацца зусім без вады.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі 11 траўня абнародаваў дадзеныя, якія характарызуюць стан сямейных дачыненьняў у краіне.
Аляксандра Буракова накіроўваюць у транспартныя войскі.
Загрузіць яшчэ