10 гадоў «Белпошта» адмаўляецца ўключыць адзіную ў Гарадзенскай вобласьці незалежную газэту ў падпісны каталёг, а «Белсаюздрук» не дазваляе прадаваць яе праз свае кіёскі.
Міліцыі пра ўдзел Галіны Лагацкай у мітынгу паведаміў жыхар дому, дзе жыве актывістка.
Аляксандар Каралёў ужо 5 гадоў чакае «гарантаванага» дзяржавай сацыяльнага жытла. У адчаі ён ужо пагадзіўся на зруйнаваную чатырохпакаёўку ў Станіславове.
Суд пастанавіў, каб раённая падатковая інспэкцыя вярнула рэчы, канфіскаваныя ў прадпрымальніка з Зэльвы Віктара Ламекі, і пералічыла на ягоны рахунак судовыя выдаткі.
У сераду 13 красавіка памёр прафэсар Іржы Марван, вядомы чэскі славіст і балтыст. Прафэсару Марвану было 80 гадоў.
Расея, згадвае пракурор, адмовілася ад сваіх кадравых вайскоўцаў.
Карэспандэнт Свабоды выслухаў аргумэнты літоўскіх чыноўнікаў, палітыкаў і актывістаў супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы, за 40 кілямэтраў ад Вільні.
Баранавіцкі гарвыканкам не дазволіў Міколу Чарнавусу зладзіць акцыю ў Старым парку, «каб падзякаваць за падвышэньне пэнсійнага ўзросту».
Урадам дазволена падвышаць заробкі бюджэтнікам з сэканомленых сродкаў, апрача тых, якія ашчаджаныя на камунальных паслугах. Памер падвышальных каэфіцыентаў не акрэсьлены.
Праваабаронцы і адвакаты Андрэя Бандарэнкі рыхтуюць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.
Марк Фейгін, адвакат Надзеі Саўчанкі, якая ўтрымліваецца ў расейскім СІЗА, заявіў, што прызнаньне прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным факту перамоваў аб вызваленьні ўкраінкі Надзеі Саўчанкі дае шанцы на канчатковае рашэньне.
Свабода пачынае публікацыю сэрыі рэпартажаў пры жыцьцё самасёлаў у чарнобыльскай зоне — у вёсцы Савічы Брагінскага раёну, дзе засталося 13 жыхароў.
Нават калі ня ўмеюць сьпяваць.
На намесьніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. Яго вінавацяць ва ўдзеле 25 сакавіка ў несанкцыянаваным мітынгу ў Менску.
Чэская Рэспубліка павінна прадставіць афіцыйнае скарачэньне назвы краіны для выкарыстаньня на ангельскай і іншых замежных мовах. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў краіны.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці праводзіць праверку па факце сьмерці 10 красавіка ваеннаслужачага тэрміновай службы Ўзброеных сіл Беларусі ў Старых Дарогах, паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю камітэту Сяргея Кабаковіча.
Намесьнік кіраўніка «пярвічкі» СПБ Мікола Шарах атрымаў паведамленьне, што зь ім ня будзе працягнуты працоўны кантракт.
Аргкамітэт па стварэньні гісторыка-асьветніцкага аб’яднаньня «Вяртаньне памяці» ад суботы, 16 красавіка, распачынае «Талаку» ў Курапатах.
«Народны чэмпіён» сам вырашыў разарваць кантракт зь Мінспорту, але працягне займацца спортам. Як і музыкай.
Ад 25 красавіка 2016 году менская школа № 130 будзе насіць імя грамадзянкі Злучаных Штатаў Амэрыкі Рут Уолер.
Пасьля ўдзелу ў сьвяткаваньні Дня Волі ў Менску студэнтка філялягічнага факультэту БДУ Ульяна Трэгубава была выкліканая на камісію па пропусках і атрымала заўвагу дэкана.
Пасьля атрыманьня неаднаразовых забаронаў на правядзеньне канцэртаў у Беларусі, музыкі зрабілі выснову, што ідэолягі ўнесьлі іх у неафіцыйны «чорны сьпіс» беларускіх выканаўцаў.
«Крумкачы, разам зможам перамагчы!» — сьпяваецца ў першым афіцыйным гімне клюбу «Крумкачы». Песьню напісаў і выканаў гомельскі гурт Re1ikt.
Лідэр гурту White Night Blues Юры Несьцярэнка адзначыўся ў новай якасьці — краязнаўцы. Ягоная новая кніжка прысьвечаная аднаму з уладаньняў Сапегаў ва ўсходняй Беларусі — Бялынічам.
Пабудаваць Беларускую АЭС каштуе каля 9 мільярдаў даляраў, закрыць аналягічную ў Літве — каля 6 мільярдаў эўра.
13 красавіка ў Сьветлагорску міліцыя з ужываньнем сілы выставіла з будынку райвыканкаму гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.
Пакуль пад АЭС жывуць пераважна будаўнікі. Але будучыя супрацоўнікі ўжо трэніруюцца ва ўмовах, набліжаных да рэальнай працы.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый пачала слуханьні ў справе абраньня новага генэральнага сакратара арганізацыі.
Перад увядзеньнем новых мытных правілаў, якія пачынаюць дзейнічаць з 14 красавіка, людзі практычна з усіх рэгіёнаў Беларусі рушылі ў Польшчу на закупы. Утварыліся вялікія чэргі.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч пагадзілася стаць ганаровай старшынёй аргкамітэту акцыі «Чарнобыльскі шлях».
Гэтымі днямі ў Стакгольме праходзяць Дні Беларусі ў Швэцыі. У трохдзённай праграме — сэмінары на беларускую тэму, сустрэчы ў парлямэнце, а таксама культурніцкія імпрэзы.
У 76-ю гадавіну другога этапу масавай дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі ў Сыбір, які адбыўся 13 красавіка 1940 году, грамадзкія актывісты ўшануюць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Журналісту і пісьменьніку Кацюшэнку было 69 год.
Кіроўцу абвінавачвалі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, бо пасажыр за паездку ад Сьвіслачы да Менску пакінуў яму 25 тысяч рублёў.
Фрунзенскі раённы суд Менску прызнаў менчука Аляксандра Лапіцкага вінаватым у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку ды іншых дзяржаўных чыноўнікаў і накіраваў на прымусовае лячэньне.
У менскім архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Дзевы Марыі адбылася ўрачыстасьць з нагоды гадавіны бесьперапыннай малітвы за Беларусь.
Дыктоўка пройдзе 16 красавіка, сярод іншага ў памяшканьнях дзяржаўных унівэрсытэтаў. Старшыня ТБМ бачыць у арганізацыі такой дыктоўкі сьлед «русского мира».
У імпрэзах бяруць удзел праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Раіса Міхайлоўская, журналісты Андрэй Аляксандраў і Ірына Віданава.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ігар Гузь паведаміў у інтэрвію Свабодзе аб тым, што беларуская дзяржава дамагаецца экстрадыцыі ў Беларусь некаторых беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Ўкраіны.
Жыхар Краснаярску Максім Ашуркін наносіць яркі макіяж, нават калі ідзе за хлебам у суседнюю з домам краму.
Спартовец перакананы, што чыноўнікі лічаць яго «ворагам і апазыцыянэрам».
У рэцэпце сапраўднага хлеба павінна быць мука, соль, вада, а розныя дабаўкі мяняюць смак, тэрмін захоўваньня, але не заўсёды яны карысныя для арганізма.
Цягам месяца, пачынаючы ад сёньняшняга дня, на ўзгорках Валожыншчыны ў ваколіцах вёскі Малое Запрудзьдзе будзе закладацца сакральная дуброва з 555 дрэўцаў.
Кошт работ па захаваньні прыжыцьцёвага аблічча правадыра Кастрычніцкай рэвалюцыі заяўлены на сайце дзяржзакупак РФ.
У Вільні у Беларускім Доме правоў чалавека адбудзецца прэзэнтацыя раману «Цкаваньне».
Лётчыца трымае сухую галадоўку ўжо 7 дзён — 6 красавіка яна аднавіла галадаваньне з патрабаваньнем вярнуць яе ва Ўкраіну.
Грамадзкага актывіста Алексу Кліменку міліцыянты пагражаюць прымусова даставіць у Цэнтральны суд Менску 14 красавіка на разгляд пратаколу аб удзеле ў пікеце салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай каля амбасады Расеі.
Людзі, якія сёньня ў Горадні ня маюць працы і шукаюць яе ў Цэнтры занятасьці, успрымаюць указ аб падвышэньні пэнсійнага ўзросту з разгубленасьцю. Але знаходзяцца і тыя, хто дае дзяржаве свае парады.
Знакаміты падарожнік Беларусі стварае відэа-энцыкляпэдыю беларускіх населеных пунктаў.
У сядзібе Партыі БНФ сёньня адбудзецца вечарына памяці «Клянуся і сьведчу», прысьвечаны ахвярам дэпартацыі 1940–1941, 1951 гадоў у Беларусі.
Загрузіць яшчэ