На намесьніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэньня. Яго вінавацяць ва ўдзеле 25 сакавіка ў несанкцыянаваным мітынгу ў Менску.
Чэская Рэспубліка павінна прадставіць афіцыйнае скарачэньне назвы краіны для выкарыстаньня на ангельскай і іншых замежных мовах. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў краіны.
Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці праводзіць праверку па факце сьмерці 10 красавіка ваеннаслужачага тэрміновай службы Ўзброеных сіл Беларусі ў Старых Дарогах, паведамляе БелаПАН са спасылкай на начальніка аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадзкасьцю камітэту Сяргея Кабаковіча.
Намесьнік кіраўніка «пярвічкі» СПБ Мікола Шарах атрымаў паведамленьне, што зь ім ня будзе працягнуты працоўны кантракт.
Аргкамітэт па стварэньні гісторыка-асьветніцкага аб’яднаньня «Вяртаньне памяці» ад суботы, 16 красавіка, распачынае «Талаку» ў Курапатах.
«Народны чэмпіён» сам вырашыў разарваць кантракт зь Мінспорту, але працягне займацца спортам. Як і музыкай.
Ад 25 красавіка 2016 году менская школа № 130 будзе насіць імя грамадзянкі Злучаных Штатаў Амэрыкі Рут Уолер.
Пасьля ўдзелу ў сьвяткаваньні Дня Волі ў Менску студэнтка філялягічнага факультэту БДУ Ульяна Трэгубава была выкліканая на камісію па пропусках і атрымала заўвагу дэкана.
Пасьля атрыманьня неаднаразовых забаронаў на правядзеньне канцэртаў у Беларусі, музыкі зрабілі выснову, што ідэолягі ўнесьлі іх у неафіцыйны «чорны сьпіс» беларускіх выканаўцаў.
«Крумкачы, разам зможам перамагчы!» — сьпяваецца ў першым афіцыйным гімне клюбу «Крумкачы». Песьню напісаў і выканаў гомельскі гурт Re1ikt.
Лідэр гурту White Night Blues Юры Несьцярэнка адзначыўся ў новай якасьці — краязнаўцы. Ягоная новая кніжка прысьвечаная аднаму з уладаньняў Сапегаў ва ўсходняй Беларусі — Бялынічам.
Пабудаваць Беларускую АЭС каштуе каля 9 мільярдаў даляраў, закрыць аналягічную ў Літве — каля 6 мільярдаў эўра.
13 красавіка ў Сьветлагорску міліцыя з ужываньнем сілы выставіла з будынку райвыканкаму гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага.
Пакуль пад АЭС жывуць пераважна будаўнікі. Але будучыя супрацоўнікі ўжо трэніруюцца ва ўмовах, набліжаных да рэальнай працы.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый пачала слуханьні ў справе абраньня новага генэральнага сакратара арганізацыі.
Перад увядзеньнем новых мытных правілаў, якія пачынаюць дзейнічаць з 14 красавіка, людзі практычна з усіх рэгіёнаў Беларусі рушылі ў Польшчу на закупы. Утварыліся вялікія чэргі.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч пагадзілася стаць ганаровай старшынёй аргкамітэту акцыі «Чарнобыльскі шлях».
Гэтымі днямі ў Стакгольме праходзяць Дні Беларусі ў Швэцыі. У трохдзённай праграме — сэмінары на беларускую тэму, сустрэчы ў парлямэнце, а таксама культурніцкія імпрэзы.
У 76-ю гадавіну другога этапу масавай дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі ў Сыбір, які адбыўся 13 красавіка 1940 году, грамадзкія актывісты ўшануюць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Журналісту і пісьменьніку Кацюшэнку было 69 год.
Кіроўцу абвінавачвалі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, бо пасажыр за паездку ад Сьвіслачы да Менску пакінуў яму 25 тысяч рублёў.
Фрунзенскі раённы суд Менску прызнаў менчука Аляксандра Лапіцкага вінаватым у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку ды іншых дзяржаўных чыноўнікаў і накіраваў на прымусовае лячэньне.
У менскім архікатэдральным касьцёле імя Найсьвяцейшай Дзевы Марыі адбылася ўрачыстасьць з нагоды гадавіны бесьперапыннай малітвы за Беларусь.
Дыктоўка пройдзе 16 красавіка, сярод іншага ў памяшканьнях дзяржаўных унівэрсытэтаў. Старшыня ТБМ бачыць у арганізацыі такой дыктоўкі сьлед «русского мира».
У імпрэзах бяруць удзел праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Раіса Міхайлоўская, журналісты Андрэй Аляксандраў і Ірына Віданава.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ігар Гузь паведаміў у інтэрвію Свабодзе аб тым, што беларуская дзяржава дамагаецца экстрадыцыі ў Беларусь некаторых беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Ўкраіны.
Жыхар Краснаярску Максім Ашуркін наносіць яркі макіяж, нават калі ідзе за хлебам у суседнюю з домам краму.
Спартовец перакананы, што чыноўнікі лічаць яго «ворагам і апазыцыянэрам».
У рэцэпце сапраўднага хлеба павінна быць мука, соль, вада, а розныя дабаўкі мяняюць смак, тэрмін захоўваньня, але не заўсёды яны карысныя для арганізма.
Цягам месяца, пачынаючы ад сёньняшняга дня, на ўзгорках Валожыншчыны ў ваколіцах вёскі Малое Запрудзьдзе будзе закладацца сакральная дуброва з 555 дрэўцаў.
Кошт работ па захаваньні прыжыцьцёвага аблічча правадыра Кастрычніцкай рэвалюцыі заяўлены на сайце дзяржзакупак РФ.
У Вільні у Беларускім Доме правоў чалавека адбудзецца прэзэнтацыя раману «Цкаваньне».
Лётчыца трымае сухую галадоўку ўжо 7 дзён — 6 красавіка яна аднавіла галадаваньне з патрабаваньнем вярнуць яе ва Ўкраіну.
Грамадзкага актывіста Алексу Кліменку міліцыянты пагражаюць прымусова даставіць у Цэнтральны суд Менску 14 красавіка на разгляд пратаколу аб удзеле ў пікеце салідарнасьці з Надзеяй Саўчанкай каля амбасады Расеі.
Людзі, якія сёньня ў Горадні ня маюць працы і шукаюць яе ў Цэнтры занятасьці, успрымаюць указ аб падвышэньні пэнсійнага ўзросту з разгубленасьцю. Але знаходзяцца і тыя, хто дае дзяржаве свае парады.
Знакаміты падарожнік Беларусі стварае відэа-энцыкляпэдыю беларускіх населеных пунктаў.
У сядзібе Партыі БНФ сёньня адбудзецца вечарына памяці «Клянуся і сьведчу», прысьвечаны ахвярам дэпартацыі 1940–1941, 1951 гадоў у Беларусі.
Прычынай адмовы называюць тое, што не былі выкананыя ўмовы Гройсмана па прапанаваных ім кандыдатурах.
Старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі сабраў у Адэсе экстранную прэс-канфэрэнцыю, на якой раскрытыкаваў дзеяньні цэнтральнай улады ў Кіеве і заклікаў Вярхоўную Раду не галасаваць за новы ўрад.
Колькі людзі змогуць заашчадзіць, навучыся яны дамаўляцца, а не ваяваць адзін з адным?
Прэзыдэнт Кіргізстану прыняў адстаўку прэм’ер-міністра Сарыева. Прычынай адстаўкі сталі абвінавачваньні кабінэту Сарыева ў карупцыі.
Чым адрозьніваюцца «альтэрнатыўныя» і «афіцыйныя» казакі ў Беларусі і ці зьяўляюцца яны часткай «рускага сьвету»?
Праект будзе распавядаць гісторыі пасьпяховых дабрачынных праектаў і зьвяртаць увагу на праблемы, да разьвязаньня якіх павінна падключыцца грамадзтва.
Дом каапэратыўны, кватэры людзі будавалі за ўласныя сродкі. І яны абураныя, чаму іх не спыталі, калі прадавалі ўчастак зямлі пад іхнымі вокнамі прыватнаму ўласьніку. Пра пэрспэктывы ўзьвядзеньня гандлёвага цэнтру людзі даведаліся толькі тыдзень таму.
Што адораны, сьмелы, вясёлы, чулы – сказалі, і гэта было літаральна навідавоку, напісанае ў яго проста на твары. Не сказалі пра выразнае сэміцкае аблічча, што дасталася яму ад бабкі.
Прадпрымальнікі пачалі зьбіраць подпісы для звароту ў Канстытуцыйны суд Беларусі, да Аляксандра Лукашэнкі і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, каб дамагчыся адмены 222 указу.
Зь 1 студзеня 2017 году адбудзецца паэтапнае штогадовае павышэньне на 6 месяцаў пэнсійнага ўзросту да дасягненьня мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі — 58 гадоў.
У Брагінскім раёне пры павароце зь вёскі Новая Грэбля на Прасмычы доўгія гады стаяў знак радыяцыйнай небясьпекі. Апошнім часам яго ня стала. Паводле ўрадавых пастановаў, шмат якія вёскі на Гомельшчыне нібыта «пачысьцелі» ад радыяцыі.
Прадпрымальнікі заплянавалі чарговы форум на 16 траўня, але ў залі ім адмаўляюць са спасылкай на гарадзкія ўлады.
Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» яе сястра Вера са спасылкай на прадстаўнікоў консульскай службы Ўкраіны. Яна таксама адзначыла, што Саўчанка пагадзілася на тое, каб ёй паставілі кропельніцу.
Загрузіць яшчэ