Дэманстранты несьлі партрэты Леха Валэнсы і транспаранты з надпісамі «Валэнса — супэргерой», «Мы салідарныя зь Лехам», «Без Валэнсы не было б свабоды».
Колькасьць заявак на выдачу пасьведчаньня на нашэньне зброі ў Чэхіі значна вырасла. Раней людзі набывалі зброю для спартовых мэтаў, цяпер жа галоўнай прычынай зьяўляецца самаабарона.
Памятныя акцыі прайшлі і ў іншых гарадах Расеі.
Лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч выказаў сваё стаўленьне да паводзінаў Васіля Парфянкова і Эдуарда Лобава, якія ва Ўкраіне ўдзельнічалі ў пагроме расейскіх банкаў.
У Менску ўшанавалі памяць расейскага палітыка Барыса Нямцова, забітага год таму ў цэнтры Масквы. Ініцыявалі памінальную акцыю ў Менску актывісты АГП, якія прапанавалі неабыякавым беларусам прыйсьці да амбасады Расеі.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў у інтэрвію тэлеканалу НТВ заявіў, што ягоны час на пасадзе кіраўніка рэгіёну падышоў да канца і на гэтае месца дзяржаве неабходна знайсьці іншага чалавека.
Беларуская біятляністка Надзея Скардзіна перамагла ў гонцы перасьледу на эўрапейскім першынстве ў Цюмені і працягвае падрыхтоўку да чэмпіянату сьвету.
Прэзыдэнцкая газэта «Советская Белоруссия» сёньня апублікавала артыкул, у якім заяўляе пра неабходнасьць абараніць беларускую міліцыю, якая «апынулася пад ударам».
Максу Каржу адмовілі ва ўезьдзе ва Ўкраіну. Інфармацыю перадрукавалі беларускія СМІ. Старэйшыя людзі пытаюцца: «хто гэта такі?». А мільёны юных фанатаў перажываюць.
У Маскве апазыцыя выйшла на Марш памяці Барыса Нямцова
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Леанід Анфімаў заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», што да 1 сакавіка тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі будуць пералічаныя ў бок зьмяншэньня.
«Рыцар году» Міхаіл Пастухоў пра ўказы Лукашэнкі аб памілаваньні карупцыянэраў.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Справа яшчэ аднаго «ўкраінскага закладніка» у Расеі развалілася, але яго фігурант застаецца ў турме.
Тры пытаньні да трох аналітыкаў: Уладзімер Глод, Ян Максімюк і Сяргей Навумчык.
Студэнты менскіх ВНУ запісалі відэаролік, дзе яны танчаць каля ўваходаў у свае ўнівэрсытэты. Такім чынам яны спрабуюць прыцягнуць увагу Міністэрства адукацыі да рэформаў у акадэмічнай сфэры.
У Цюрыху на пазачарговым кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі футболу ФІФА прынялі пакет радыкальных рэформаў ФІФА і абралі новага прэзыдэнта гэтай арганізацыі. Ім стаў караўнік УЭФА Джані Інфантына
Я мужык-беларус, пан сухі і касы?.. ) Па-беларуску ня кажуць «мужык» у значэньні ’мужчына’. Піша Вінцук Вячорка
А як вы ставіцеся да таго, што ў расейскіх СМІ і на афіцыйным узроўні краіна называецца «Белоруссия»? Як беларусы мусяць называць Расею? Выказвайцеся ў камэнтарах пад артыкулам.
Нацыяналісты пагражаюць існаваньню сінявокай рэспублікі. Усіх на ўлік, у чорны сьпіс! Мы ім пакажам, «хто ў хаце Ленін».
Артур Самарын выкарыстаў падробленыя дакумэнты каб застацца ў Штатах, паведамілі ў паліцыі Гарызбургу, штат Пэнсыльванія.
На сайце сьпевака напісана, што канцэрты ў Крыме ў 2015 годзе не адбыліся. Наведнікі канцэртаў сьцьвярджаюць, што «было крута».
Старшыня «Пэрспэктывы» заклікае таксама сфармаваць новую рабочую групу, у якую прапануе правесьці адкрыты набор.
Напярэдадні вялікага менскага канцэрту лідэр гурту распавёў Свабодзе пра сваё стаўленьне да гучных навінаў апошніх дзён.
Радыё Свабода на падставе дакладу незалежных украінскіх экспэртаў выбрала 8 малавядомых фактаў пра жыцьцё ў Крыме на другі год расейскай акупацыі.
Былы старшыня Гомельскага гарвыканкаму Віктар Піліпец, які вызваліўся з папраўчай калёніі № 2 Бабруйску пры канцы 2015 году, не засяляўся нанова ў дом, дзе ён жыў да арышту.
У рот не пакладзеш, але раз на год палюбавацца можна.
Маці вязьня Ягора Пратасені, які застаецца ў коме пасьля спробы самагубства, у судзе сказалі рыхтавацца да транспартаваньня сына зь Менску ў Салігорск.
Свабода зьвярнулася па тлумачэньні ў КДБ і МУС Беларусі. МУС: «У вас няма падставаў для запыту інфармацыі, а ў мяне няма падставаў для яе прадстаўленьня»
Першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч пракамэнтаваў памілаваньне карупцыянэраў, вялікія штрафы актывістам апазыцыі і справу зьбітага журналіста tut.by Паўла Дабравольскага.
Шмат у якіх беларускіх гарадах малыя рачулкі не ў найлепшым стане. Гадамі яны забруджваюцца, аж пакуль ня трацяць магчымасьць самарэгуляваньня.
Субсыдыяваць аплату паслуг ЖКГ будуць з рэзэрвовага фонду Аляксандра Лукашэнкі.
Супраць прарасейскага баевіка з Салігорску Ігара Шчукі завялі крымінальную справу за ўдзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі іншай дзяржавы.
Бацькі Героя Нябеснай Сотні Міхася Жызьнеўскага толькі сёньня ад журналістаў даведаліся, што Міністэрства сацыяльнай палітыкі Ўкраіны зацьвердзіла пастанову «Аб пажыцьцёвай стыпэндыі памяці М. Жызьнеўскага».
Як расейскае тэлебачаньне «ратавала» сірыйцаў, дэманструючы адзін і той жа «эксклюзіўны» сюжэт сем разоў.
За месяц беларусы страцілі амаль мільён сярэдняй зарплаты. І справа тут ня ў курсе даляра.
Двойчы абраны прэзыдэнт Армэніі, які імкнуўся да збліжэньня з Масквой, раіць Захаду: Крэмль лепш рэагуе на пернік, чым на бізун.
У фэйсбуку абмяркоўваюць новаадкрытыя дакумэнты пра Леха Валэнсу, былога польскага прэзыдэнта і нобэлеўскага ляўрэата, які ў 1970-я гады нібыта супрацоўнічаў са спэцслужбамі ПНР.
Былому прадусару ўкраінскага тэлеканалу «Інтэр» Марыі Сталяровай, якая 21 лютага дапусьціла нецэнзурнае выказваньне ў жывым эфіры падчас сюжэту пра «Нябесную сотню», забаранілі ўезд ва Ўкраіну на пяць гадоў.
Археоляг Максім Чарняўскі адгукнуўся на публікацыі Свабоды на тэму прэзыдэнцкага ўказу № 485.
Руслан Верамей, калекцыянэр-нумізмат, адгукнуўся на публікацыі Свабоды на тэму прэзыдэнцкага ўказу № 485, які мае ўпарадкаваць дзейнасьць у археалягічнай галіне і ўдасканаліць мэтады аховы гістарычных аб’ектаў і артэфактаў.
24 лютага ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук адбылася прэзэнтацыя кнігі «Міхал Клеафас Агінскі: палітык, дыплямат, міністар».
Ва Украіне ўжо пасьля рэвалюцыйных падзей зьявіўся вязень сумленьня, заяўляюць у праваабарончай арганізацыі Amnesty International, якая апублікавала сваю штогадовую справаздачу.
24 лютага судзьдзя Жлобінскага раённага суду Валянціна Сапонава аштрафавала гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага адразу паводле двух адміністрацыйных пратаколаў — за выраб прадукцыі СМІ для тэлеканалу «Белсат» без акрэдытацыі.
Тры пытаньні для трох аналітыкаў: Валер Каліноўскі, Валер Карбалевіч, Віталь Цыганкоў.
Памер пажыцьцёвай стыпэндыі бацькам Жызьнеўскага — Міхаілу Пятровічу і Ніне Васільеўне, якія жывуць у Беларусі, складзе 3 тыс. 250 грн кожнаму.
24 лютага Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева вызначыў меру стрыманьня Васілю Парфянкову — хатні арышт на 2 месяцы.
У паведамленьні міністэрства транспарту Расеі гаворыцца, што грузавы рух адновіцца апоўначы ў ноч на 25 лютага.
Сотні жыхароў вёскі Ігаўка, пасёлкаў Майскі і Высакапольле пратэстуюць супраць разьмяшчэньня тут палігону прамысловых адкідаў Добрускай папяровай фабрыкі «Герой працы» і новай вытворчасьці крэйдаваных і некрэйдаваных відаў трохслойнага кардону.
Загрузіць яшчэ