17 лютага споўнілася 100 гадоў як памерла Цётка (Алаіза Пашкевіч), беларуская паэтка, адна са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай Грамады.
Памочнік старшыні ўраду Расеі Генадзь Анішчанка, былы галоўны санітарны лекар краіны, заявіў, што Злучаныя Штаты маглі наўмысна заразіць камароў вірусам Зіка, каб пасьля распаўсюдзіць іх у Расеі.
Кіраўнік страйкбольнага клюбу «Русіч» Дзьмітры Марозаў не хавае сваёй прыхільнасьці да ідэй гэтак званага «рускага сьвету».
Белтэлерадыёкампанія пракамэнтавала відэазварот свайго гукарэжысэра Ўладзімера Жолудзя пра абвяшчэньне галадоўкі.
Расейскі прэм’ер зайшоў на гэты заблякаваны паводле рашэньня суду сайт са свайго асабістага iPad.
Інстытут нацыянальнай памяці ў Польшчы заявіў, што знайшліся невядомыя дагэтуль дакумэнты, якія датычаць тайнага супрацоўніка камуністычнай службы бясьпекі па мянушцы «Болек».
У судзе Маскоўскага раёну Менску сёньня распачынаецца суд над лідэрам індывідуальных прадпрымальнікаў зь Віцебску Ірынай Яскевіч.
Індывідуальныя прадпрымальнікі Сьветлагорску падтрымаюць палітычную вулічную акцыю, прымеркаваную да Дня Волі 25 сакавіка. Пра гэта Свабодзе паведаміў салігорскі прадпрымальнік Анатоль Зьмітровіч.
Лідэр прадпрымальніцкага руху ў Баранавічах Мікалай Чарнавус падаў заяву ў адміністрацыю горада на правядзеньне агульнабеларускага мітынгу прадпрымальнікаў у Баранавічах 7 сакавіка.
Маскоўскі футбольны клюб «Лякаматыў» прайграў у Стамбуле турэцкаму «Фэнэрбахчэ» 16 лютага зь лікам 0: 2 у першым матчы 1/16 фіналу Лігі Эўропы. Перад матчам турэцкія фанаты закідалі камянямі аўтобус расейскіх футбалістаў.
Гукарэжысэр Белтэлерадыёкампаніі Ўладзімер Жолудзь выклаў у інтэрнэт відэаролік, у якім абвясьціў пра галадоўку.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку чакаюць Алесю Садоўскую па месцы яе жыхарства ў інтэрнаце Маладэчна. Яна не начуе дома.
У сярэдзіне сакавіка пачне дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ № 485, які мае ўпарадкаваць дзейнасьць у археалягічнай галіне і ўдасканаліць мэтады аховы гістарычных аб’ектаў і артэфактаў.
У беларускіх судах уводзіцца апэляцыйная вытворчасьць у крымінальных справах замест касацыйнай.
З 1 красавіка ў Абхазію бязь віз змогуць уяжджаць грамадзяне толькі тых краін, якія прызналі яе незалежнасьць.
Шэраг замежнікаў, у тым ліку высокапастаўлены беларускі дыплямат, былі гвалтам выселеныя з кватэр у Ашгабадзе. Сілавыя структуры перастараліся.
12 былых кіраўнікоў дзяржаваў — у спэцыяльным праекце Свабоды «Расея і я».
Такім чынам на рынку адзначылі трохтысячнага падпісчыка свайго акаўнта ў сацсетцы.
У сямітыcячным гарадку на Віцебшчыне ёсьць беларускі аддзел «Начных ваўкоў», вайскова-патрыятычны клюб «Спарта», кіраўнік якога перадае вітаньні Гіві і Матаролу на Данбас, і спаборніцтвы па «Русскому жиму».
15 лютага Менскі абласны суд вынес сьмяротны прысуд па крымінальнай справе аб трайным забойстве ў вёсцы Мачулішчы.
Зьмены ў законах не давялі да ЗАГСаў своечасова, таму яны мусяць патрабаваць з грамадзян даплату. З тых, хто адмовіцца даплочваць, грошы ўсё роўна здыме падатковая.
Галоўная задача групы — пераарыентаваць індывідуальных прадпрымальнікаў на гандаль таварамі айчыннага легпраму.
Сьледчы, які вядзе крымінальную справу былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, паведаміў яму, што тэрмін вядзеньня сьледзтва падоўжаны яшчэ на месяц — да 10 сакавіка.
Алене Танкачовай адмовіліся скараціць тэрмін забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь.
Адказнасьць за выкананьне пастановы — на старшынях аблвыканкамаў і Менгарвыканкаму. Цэны разьлічваліся зыходзячы з курсу даляра ў 22 719 рублёў і з індэксу спажывецкіх цэнаў — 115,1%.
Георгі Саракашыш не знаходзіцца ва ўстановах выкананьня пакараньняў, — паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар МУС Беларусі.
Упраўленьнем Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці распачата крымінальная справа ў дачыненьні да аднаго з намесьнікаў старшыні Менскага райвыканкаму. Чыноўнік затрыманы.
«Каханьне — ілжывая каштоўнасьць, чужая расейскай культуры», — заявілі актывісты, якія ладзілі акцыю супраць Дня сьвятога Валянціна ў Краснадары.
Сёньня адбудзецца чарговае паседжаньне рабочай групы па пытаньнях дзейнасьці ІП. Пачатак — аб 11-й.
Анатоль Лябедзька аштрафаваны на 50 базавых велічынь — 10 мільёнаў 500 тысяч рублёў.
У Ленінскім раённым судзе Менску сёньня судзяць актывістаў АГП Анатоля Лябедзьку, Мікалая Казлова і Вольгу Маёраву за ўдзел у акцыі 30 студзеня.
Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка зьвярнуліся да міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча з нагоды публікацыі ў газэце «Кобрынскі весьнік» матэрыялу, які, на іх думку, абражае цыганскую дыяспару ў Беларусі.
Мянчанка Вольга Альфер дэ Фэрнандэс 10 год жыве за мяжой, кіруе фірмай у Вялікабрытаніі ды асвойвае рынак Блізкага Ўсходу.
Паводле ААН, пад расейскія бомбы патрапілі 5 бальніц і 2 школы.
Вера Саўчанка, сястра Надзеі Саўчанка дала інтэрвію тэлепраграме Радыё Свабода «Настоящее время»:
Бі-Бі-Сі удалося пабачыць у Варшаўскім архіве лісты, якія Караль Вайтыла (пазьней папа Ян Павал ІІ) пісаў замужняй жанчыне Ганьне-Тэрэзе Тымянецкай.
Mалыя, безабаронныя дзеці робяцца лёгкай здабычай гандляроў людзьмі. Штогод дзясяткі дзяцей у Афганістане прадаюцца ў рабства або зазнаюць яшчэ горшую долю.
Навуковая рада ўкраінскага нацыянальнага ўнівэрсытэту «Кіева-Магілянская акадэмія» прагаласавала за наданьне званьня «Ганаровы доктар НаУКМА (HONORIS CAUSA)» Сьвятлане Алексіевіч
Неяк я рабіў у Маскве інтэрвію з маладой беларускай прастытуткай. Я запытаўся пра што яна марыць, кім бачыць сябе ў будучыні.
Указ № 40, які ўступіць у сілу з 14 красавіка, яшчэ болей абмяжоўвае бязмытны ўвоз тавараў для асабістага карыстаньня на тэрыторыю Беларусі.
Чацьвёра беларусаў, якія ўваходзяць у незарэгістраваную Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Свабода), пачалі галадоўку салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай.
Тры дзясяткі магілёўскіх прадпрымальнікаў з розных гандлёвых цэнтраў і рэчавых рынкаў гораду прыйшлі 15 лютага да будынку аблвыканкаму, каб выказаць свой пратэст супраць 222 указу.
«Прыйшло людзей ў 200 разоў больш, чым я меркаваў. Для мяне гэта галоўны вынік», — дзеліцца ўражаньнямі грамадзкі актывіст Павал Вінаградаў.
Зарэгістраваны першы выпадак перадачы віруса праз палавы кантакт: пад пагрозай усе, хто нядаўна пабываў у краінах Лацінскай Амэрыкі. Першы выпадак захворваньня на вірус Зіка зафіксаваны і ў Расеі.
У Маскве затрыманы 78-гадовы пэнсіянэр зь Беларусі, які кінуў паўлітровую бутэльку з фарбай у маўзалей Леніна на Краснай плошчы. Зялёнай фарбай заліло ўваход зь левага боку.
Віцебская лідэрка прадпрымальнікаў не змагла прыйсьці на акцыю пратэсту ў Менску, але заўважае, што народ сабраўся і бязь лідэраў. Пасьлязаўтра яе чакае суд.
У Горадні на плошчы Леніна прайшла акцыя прадпрымальнікаў з патрабаваньнем адмяніць указ № 222 і даць магчымасьць працаваць.
Лідэр грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка станоўча ацаніў сёньняшні мітынг прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Аднак сам ён на плошчу не выходзіў.
У Расеі дачасна сыходзяць з жыцьця спартовыя функцыянэры, датычныя да беспрэцэдэнтнага скандалу з ужываньнем допінгу расейскімі лёгкаатлетамі.
Пасьля 13-й гадзіны на плошчы загучаў трактар. Разам з тым, сярод арганізатараў акцыі гучыць меркаваньне, што ўлады разганяць акцыю ня будуць, зважаючы на магчымую адмену санкцыяў з боку Эўразьвязу.
Загрузіць яшчэ