У спэцыяльным звароце, апублікаваным на сайце Хартыі-97, Аляксандар Макаеў заклікае прадпрымальнікаў ня думаць, што цяперашнія падзеі закрануць толькі іх.
Актывісты падаравалі Ўладзімеру Арлову, Нілу Гілевічу, Радзіму Гарэцкаму і Эрнсту Сабілу кветкавыя сувэніры ў выглядзе сэрцаў, а таксама толькі што выдадзены пераклад Новага Запавету
Былы кандыдат у прэзыдэнты, былы палітвязень Мікола Статкевіч выступіў у сацыяльнай сетцы Фэйсбук з заявай наконт заўтрашняга мітынгу прадпрымальнікаў.
Ранейшага адзінства ў шэрагах прадпрымальнікаў няма. Такое меркаваньне выказалі гандляры пасьля праведзенага імі 14 лютага на Віленскім рынку сходзе. На яго прыйшло блізу сотні чалавек.
Беларуская і расейская мовы апісваюць шлюб па-рознаму. Папросім людзей на менскай вуліцы перакласьці звычайную беларускую фразу пра шлюбны зьвяз на расейскую мову.
На Берасьцейшчыне скарацілі працу сельскіх клюбаў да 22 гадзінаў. А дыскатэкі для моладзі ў некаторых сельскіх дамах культуры адбываюцца раз на месяц.
Да дня Сьвятога Валянціна на заводзе «БелАЗ» набылі 25 падарункавых сэртыфікатаў на 10-хвілінную паездку на 130-тонным самазвале.
Крызыс прымушае беларусаў ня толькі зацягнуць паясы, дастаць з шафы даўно забытае адзеньне, што выйшла з моды, менш піць і паліць, эканоміць нават на касмэтыцы і сродках гігіены.
Стаўшы вазочнікам, 26-гадовы Арцём пабачыў шмат няшчасных сямейных гісторый, у якіх жонка сыходзіць ад мужа інваліда. Але жонка-прыгажуня Юля кожны дзень даказвае сваё каханьне.
Свабода згадвае беларускія песьні за апошнія паўстагодзьдзя, якія прыйдуцца дарэчы да Дня ўсіх закаханых. Песьняры, мэтал і рэп — пра каханьне па-беларуску можна сьпяваць па-рознаму.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Рамантычныя гісторыі беларускай сучаснасьці і мінулага, якія захапляюць і ўражваюць.
88-я цырымонія ўручэньня ўзнагародаў Амэрыканскай кінаакадэміі пройдзе 28 лютага ў Лос-Анджэлесе. Найлепшым мастацкім фільмам можа стаць «Шпіёнскі мост» Стывена Спілберга, у якім адну з галоўных роляў, расейскага рэзыдэнта на Захадзе, выканаў расеец Міхаіл Гаравы.
У Баранавічах 13 лютага ў раёне чыгуначнага і аўтавакзалу быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.
З пачатку кастрычніка мінулага году ў рэгіёне ў выніку нападаў з боку палестынцаў і ізраільскіх арабаў загінулі 27 ізраільцян і адзін амэрыканец.
Дэкамунізацыя будзе каштаваць Украіне як мінімум $ 200 мільёнаў.
Разьлікова-даведачныя цэнтры жыльлёва-камунальных прадпрыемстваў Гомеля яшчэ ня ўсім разаслалі паведамленьні наконт новых тарыфаў за камунальныя паслугі, а гараджане ўжо захваляваліся, як гэта адаб’ецца на сямейным бюджэце?
На рынку «Паўднёвы» у Горадні адбыўся чарговы сход прадпрымальнікаў — рашэньняў ніякіх не прынялі.
Тэма нацыянальнай самаідэнтыфікацыі ў Беларусі – гэта ў першую чаргу тэма правоў чалавека. Тэма вяршэнства асобы над дзяржаўнай сыстэмай.
Чыгункі «Горадня-Варшава» ня будзе. Цягніка паміж Горадняй і Польшчай больш няма.
Міхась Бернат зь вёскі Русіно пад Баранавічамі за сваё 70-гадовае жыцьцё стварыў музэй, усталяваў памятныя шыльды ў гонар знакамітых асобаў і падзеяў і аднавіў адзіны ў Баранавіцкім раёне ветраны млын.
Сяргей Пугачоў хаваецца ў Францыі.
Чыноўнікі не аднойчы вінавацілі дробных бізнэсоўцаў, што прывезеным з Расеі таварам тыя давялі да банкруцтва беларускія прадпрыемствы лёгкай прамысловасьці. У адказ прадпрымальнікі заяўлялі, што гэтыя прадпрыемствы выпускаюць неканкурэнтаздольную прадукцыю.
Інтэрпол адхіліў запыт нацыянальнага бюро арганізацыі ў Маскве на вышук былога кіраўніка ЮКАСу Міхаіла Хадаркоўскага.
У Полацку адбылася сустрэча прадпрымальнікаў гораду, вынікам якой стала адзінагалоснае рашэньне прыняць удзел у мітынгу 15 лютага на Кастрычніцкай плошчы Менску.
Чарга расейскіх грузавікоў на беларуска-літоўскай мяжы працягвае павялічвацца з-за праблемаў з транзытам праз Украіну і Польшчу. На беларуска-украінскай мяжы актывісты блякуюць уезд ва Ўкраіну грузавікоў з расейскімі нумарамі.
12 лютага ў Магілёве актывісты «Маладога фронту» вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг.
Сьвятлана Яроменка стала першай жанчынай-пілётам у шэрагах «Белавія» з моманту заснаваньня авіякампаніі ў 1996 годзе.
Сустрэча журналіста і двух працаўнікоў міліцыі. «Усе супадзенні з рэальнасцю немагчымыя», — папярэджвае тэлеканал «Белсат».
Па словах актывіста «Аўтамайдану», беларускія кіроўцы падтрымліваюць блякаду расейскіх фураў на беларуска-украінскай мяжы.
Пачатак мітынгаў ля галоўных паштамтаў абвяшчаўся на 17:00 12 лютага.
Папа рымскі Францішак і патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл сустракаюцца на Кубе 12 лютага. Ім ёсьць пра што пагутарыць.
Сэрвіс амэрыканскай карпарацыі адказвае, да якой пароды сабак падобны чалавек на фота.
У Беларусі ўсе стаяць перад прылаўкам, і слухаюць варыяцыі на тэму «вас многа – я адна!».
Гарадзенец Сяргей Мароз 1 сакавіка хоча адправіцца ў пешае падарожжа празь Беларусь, Расею, Манголію, Казахстан, Узбэкістан і Кіргізстан да крайняй кропкі расейскай Камчаткі і таксама пешкі вярнуцца назад.
Супрацьстаяньне ФБР і ўзброеных фэрмэраў у Арэгоне скончылася мірам.
Ён стаў прадметам гарачых абмеркаваньняў сярод грамадзкасьці дзякуючы відэаролікам, разьмешчаным у інтэрнэце. Нехта лічыць іх сьмелым учынкам, нехта — самапіярам.
Сёньня пра тое, ці складана быць вегэтарыянцам у Беларусі і пра першую вэгетарыянскую кавярню.
Паводле арганізатараў з «Маладога фронту», маратон «Люблю Беларусь» працягваецца. Ён ужо наведаў 7 мясьцінаў.
У Ленінскім судзе прайшлі працэсы за акцыю пратэсту супраць міліцэйскага гвалту 30 студзеня.
У казахскім горадзе Кызыларда ў лістападзе 2015 году зьявілася 500-мэтровая дарога з мноствам пешаходных пераходаў, але без асфальту.
У новым сырыйскім дакладзе гаворыцца пра 470 тысяч забітых — амаль удвая больш, чым паўтара года таму. Праз падтрымку Асада Расеяй ахвяраў можа стаць значна больш.
Індывідуальныя прадпрымальнікі заявілі, што правядуць мітынг 15 лютага а 12.00 на Кастрычніцкай плошчы Менску. Лідэр «Пэрспэктывы» Анатоль Шумчанка заявіў, што паважае гэтае рашэньне і адначасна спадзяецца на выніковасьць перамоваў з уладамі.
Публікацыя ў газэце «Вечерний Могилёв» пра транссэксуала прымусіла праваабаронцаў зьвярнуцца ў пракуратуру.
Аўтамабіль выклікаюць толькі праз інтэрнэт, кошт паездкі можна падлічыць загадзя, грошы здымаюцца з карткі. Свабода пратэставала бюджэтны Uber і паразмаўляла з прадстаўнікамі кампаніі.
Інтэрвію зь беларускімі вікіпэдыстамі.
Актывіст расейскага Фонду барацьбы з Карупцыяй Мікіта Кулачэнкаў быў затрыманы ўладамі Кіпра — на запыт Расеі.
У папярэднім відэазвароце летась у сьнежні жыхары прасілі дапамогі ў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
Неўзабаве набудзе моц прэзыдэнцкі ўказ № 485, накіраваны на ўдасканаленьне аховы археалягічных аб’ектаў і артэфактаў.
Загрузіць яшчэ