Рада руху «За свабоду» на сваім сёньняшнім пасяджэньні абвясьціла аб пачатку збору подпісаў у падтрымку тэлеканала «Белсат».
Ірына Халіп адзначае, што адміністрацыя калёніі перад меркаваным выхадам Сілівончыка на свабоду купіла яму білет на цягнік.
Разьвітаньне зь Леанідам Мараковым адбудзецца 19 сьнежня аб 11-й гадзіне ў менскім Саборы сьвятога Пятра і Паўла (вул. Ракаўская, 4. мэтро Няміга)
Першыя біямэтрычныя пашпарты зьявяцца ў Беларусі пры канцы 2018 году, паведаміў начальнік дэпартамэнту ў справе грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных справаў Аляксей Бягун на прэсавай канфэрэнцыі 16 сьнежня ў Менску.
Кандыдатка на прэзыдэнта ЗША і былы дзяржаўны сакратар Гілары Клінтан назвала сваю паразу на выбарах «асабістымі рахункамі» расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.
Кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак накіраваў дырэктару РНПЦ псыхічнага здароўя ліст з просьбай тэрмінова прызначыць лекарскую камісію для пацыента шпіталя Аляксандра Лапіцкага.
Шмат хто піша пра тое, што для яго значыць тэлеканал Белсат: «беларускамоўныя мульцікі для дачкі», «велічэзны відэаархіў і відэатэка матэрыялаў з апошняга дзесяцігодзьдзя жыцьця нашай краіны», «журналісцкія расьсьледаваньні», «магчымасьць глядзець тэлебачаньне па-беларуску».
Журналісты Euronews абвясьцілі 24-гадзінны страйк ў падтрымку ўкраінскай, пэрсыдскай і арабскай службаў, якія кіраўніцтва тэлеканала плянуе зачыніць або скараціць.
«Магчыма, яны баяцца, што мы б прывялі з сабой гісторыкаў і экспэртаў, якія б расказалі людзям пра гэтую цікавую і важную падзею з гісторыі Случчыны, і жыхары з гэтай вуліцы іначай бы ўспрынялі факт перайменаваньня».
Сярод жыхароў Беларусі распаўсюджанасьць бактэрыі гелікабактэр больш чым удвая перавышае паказчыкі ў краінах Эўразьвязу, паведаміла галоўны пазаштатны гастраэнтэроляг Міністэрства аховы здароўя Юлія Гаргун на прэс-канфэрэнцыі ў Мінску 14 сьнежня.
«Вывезеш 500 кубоў хлысту — атрымаеш 230–250 рублёў, крыху больш за 100 даляраў. А штраф за BelToll „шыюць“ на 5000 даляраў. Буду падаваць у Віцебскі абласны суд. Калі праігнаруюць — у Вярхоўны суд. Нешта трэба рабіць, сума непадʼёмная».
Абраны прэзыдэнт ЗША выбраў у якасьці будучага дзяржсакратара Рэкса Тылерсана, кіраўніка нафтавага канцэрну ExxonMobil. Шырокія дзелавыя сувязі Тылерсана з Расеяй сталі падставай для шматлікіх камэнтараў у амэрыканскай прэсе і заяваў амэрыканскіх палітыкаў, якія выказваюць, як правіла, трывогу з нагоды пракрамлёўскіх выказваньняў асноўнага кандыдата на пасаду новага дзяржсакратара.
Беларуса Алеся Карцеля абралі прэзыдэнтам Rotary Club Warszawa City. Ратарыянцы — гэта пасьпяховыя і ўплывовыя людзі, якіх яднае мэта служэньня грамадзтву. Rotary International — гэта міжнародная сетка дабрачынных арганізацый, у шэрагах якой звыш мільёна сяброў.
Колішні старшыня «Белкаапсаюзу» і намесьнік старшыні Савету міністраў БССР Кандрат Церах стаў апошнім міністрам гандлю Савецкага Саюзу. Цяпер 81-гадовы Церах кажа, што яго адразу пазнавалі як беларуса з акцэнту, што за 30 гадоў так і не прызвычаіўся да Масквы і ўжо паклапаціўся пра месца на Ўсходніх могілках у Менску.
Падчас баёў у ваколіцах сырыйскага гораду Пальміра прыхільнікі рэжыму Башара Асада, як мяркуецца, ужылі хімічную зброю.
У Тэатры Польскім, што ў Варшаве, 12 сьнежня прэзэнтавалі кнігу лідэра грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава «Беларуская рулетка».
Абраны прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў прынёс прысягу на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат парлямэнту і стаў кіраўніком дзяржавы.
«На гэты момант галоўным упраўленьнем барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС устаноўлены 171 грамадзянін, у дачыненьні да якога ёсьць зьвесткі пра ўдзел у баявых дзеяньнях за матэрыяльнае ўзнагароджаньне, гэта значыць найміцтва».
«Калі ён зьяўляецца супрацоўнікам міліцыі, то да яго будуць ужытыя меры спагнаньня за зьнявагу формы супрацоўніка міліцыі, а таксама будзе дадзеная ацэнка ягонай любові ці нелюбові да беларускай мовы».
Былы работнік менскага заводу «Атлант» Мікалай Шуляк дзесяць гадоў судамі дамагаецца прызнаньня інваліднасьці, атрыманай пры выкананьні працоўных абавязкаў. Адміністрацыя прадпрыемства адмаўляецца прызнаць факт страты працаздольнасьці, а сыстэма Міністэрства аховы здароўя не праводзіць лячэньня паводле адпаведнага дыягназу.
На 100 тысяч чалавек у Казахстане прыпадае прыкладна 212 зьняволеных. У Беларусі зьняволеныя 306 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. Паводле гэтага паказьніку, Беларусь займае 12-е месца ў сьвеце
13 сьнежня ў Жлобіне пахавалі грамадзкага актывіста, дэпутата Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, намесьніка старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Марата Афанасьева.
Сёньня ў пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» на мяжы зь Беларусьсю яшчэ адзін расейскі блогер завіў пра жаданьне атрымаць ва Ўкраіне статус уцекача.
Выданьне «Наша ніва» заклікае фундаваць свае расьсьледаваньні праз краўдфандынгавы збор грошай. Таму, хто ахвяруе 1000 рублёў, рэдакцыя абяцае пасадзіць бульбу.
Дыскусія маладых гарадзенскіх гісторыкаў наконт асобы Кастуся Каліноўскага і паўстаньня 1863 году прывяла да высновы, што і паўстаньне, і асоба героя дагэтуль мала вывучаныя.
12 сьнежня вакаліст і заснавальнік рэгі-гурту Клім Малажавы асуджаны Маладзечанскім раённым судом да 9 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Яго абвінавацілі ў незаконным абарачэньні наркотыкаў.
Расейскія мэдычныя ўстановы абавязалі атрымліваць асобную ліцэнзію для прадстаўленьня паслугаў па штучным спыненьні цяжарнасьці. Адпаведную пастанову падпісаў кіраўнік ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў.
«І саленьні, і марынаваныя грыбы, і бульба, і ягады, і казінае малако, і квашаная капуста, і кампоты, і сала, і свойскія кілбасы. А яшчэ тут можна пачуць ідэальную прыродную беларускую мову».
Маларыцкі фэрмэр Мікалай Бяльчук выйшаў зь СІЗА ў Берасьці, адбыўшы арышт за канфлікт зь міліцыянтам.
Сёньня ўначы аўтамабіль Volkswagen з днепрапятроўскімі нумарамі рэгістрацыі зьнёс памятны знак герою Нябеснай сотні, беларусу Міхаiлу Жызьнеўскаму на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.
Перасяленка з Украіны Ніна Юзэпчук, маці двух непаўналетніх сыноў, якая жыве ў вёсцы Новая Дуброва Акцябрскага раёну, другі год ня можа ўладкавацца на працу.
Штогод у Беларусь прыяжджаюць больш за 50 тысяч "мэдычных турыстаў". Замежнікі з усяго сьвету едуць да нас, каб зрабіць плястычныя апэрацыі, палячыць зубы, перасадзіць органы і вылечыць анкалягічныя захворваньні. Чаму за мяжой шануюць мэдыцыну, на якую так часта скардзяцца беларусы, высьвятляла Свабода.
У Жлобіне на 71 годзе жыцьця раптоўна памёр выбітны грамадзкі актывіст, дэпутат Вярхоўнага савету 13 скліканьня, кіраўнік мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марат Афанасьеў.
У сталіцы Нарвэгіі Осла адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру калюмбійскаму прэзыдэнту Хуану Мануэлю Сантасу.
Да Міжнароднага дня правоў чалавека 23 беларускія праваабарончыя арганізацыі і ініцыятывы вызначылі і ўганаравалі прэміямі траіх прадстаўнікоў праваабарончай супольнасьці, паведамляе БАЖ.
Днямі адстаўны вайсковец прэзэнтаваў у Магілёве сваю кніжку «Прынагоднае». У ёй сабраны творчы даробак спартовага пэдагога, сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада», шматгадовага рупліўца Задзіночаньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ды краязнаўцы.
«Я думаю, трэба рабіць з пажарнікамі, — кажа Чыгрын. — Напрыклад, у Слоніме ёсьць старая дазорчая вежа, трохпавярховая. Можна было б там. Але калі не зацікавіцца мясцовая ўлада, то ня ведаю».
9 сьнежня пайшоў з жыцьця Ўладзімер Дзіско — заслужаны настаўнік Беларусі, выкладчык беларускай мовы Коласаўскага ліцэю. Яму было 80 гадоў.
Паўстагодзьдзя жыхары прыватнага сэктару ў Менску, вядомага як Сельгаспасёлак, змагаюцца супраць зносу сваіх дамоў і ўшчыльненьня тэрыторыі шматпавярховай забудовай.
«Думаю, Лукашэнка не даваў такога загаду. Нават ня думаю, а ведаю. Тут яўна ініцыятыву выявіў нейкі чыноўнік. Ёсьць у нас такая тэндэнцыя — выслужыцца», — мяркуе Ўлаховіч.
Генэральная пракуратура Ўкраіны атрымала з Расеі афіцыйную інфармацыю аб статусе экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча, зь якім ён жыве ў краіне.
«Лекаваньне ў Беларусі дало плён, у Андрушы рэмісія». Алёна Семіліт ужо больш за год жыве ў Гомелі, дзе яе сын Андрэй праходзяць курс хіміятэрапіі. Пра сям’ю даведаўся ўвесь сьвет, калі Алёна Семіліт пачала прадаваць цацачных сьнегавікоў, каб зарабіць на лекаваньне для сына. Чым сям’я жыве сёньня, чаму яны працягваюць шыць сьнегавікоў і колькім дзецям дапамагла такая ініцыятыва, Алёна распавяла Свабодзе.
Урад Нямеччыны выдзеліць 150 мільёнаў эўра на праграму па вяртаньні імігрантаў, якім не далі статусу ўцекача. Пра гэта паведаміў міністар эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця Нямеччыны Герд Мюлер.
Трывога беларускіх уладаў наконт пагрозы з боку Расеі апошнім часам значна павялічылася — менавіта гэтым можна патлумачыць рашэньне затрымаць Дзьмітрыя Алімкіна і Юрыя Паўлаўца.
Самы вядомы беларускі дысыдэнт савецкіх часоў Міхась Кукабака на сваё 80-годзьдзе завітаў на радзіму, у Бабруйск. У дзень 25 гадавіны распаду СССР тут прайшла сустрэча са славутым земляком і прэзэнтацыя ягонай кнігі.
20 лютага 1962 году Джон Глен стаў першым астранаўтам ЗША, якія зьдзейсьніў арбітальны касьмічны палёт — тры віткі вакол Зямлі.
Апошнімі днямі ўзьнікла процістаяньне ў Менску жыхароў, эколягаў зь Зелянбудам і камунальнымі службамі вакол зносу часткі дрэваў у парку Котаўка, што ў сельгаспасёлку, дзе ўлады дазволілі пабудаваць каталіцкі касьцёл.
Алімкіну інкрымінуюць злачынства паводле крымінальнага артыкула «Распальваньне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы або розьні». Алімкін знаходзіцца ў адным зь СІЗА Менску.
У Менску выйшла кніга «Чистая еда» аўтаркі Радыё Свабода Леры Красоўскай.
Загрузіць яшчэ