Радыё Свабода вядзе рубрыку, аўтарамі якой сталі жыхары захопленых прарасейскімі ваеўнікамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны. Піша Пётр Іваноў, псыхоляг з Луганску.
У першыя дні Новага году Радыё Свабода працягвае апавядаць пра самыя пасьпяховыя беларускія праекты году мінулага.
Якім быў стан грамадзянскай супольнасьці ў 2014 годзе? Наколькі шырокім быў калідор магчымасьцяў для яе дзейнасьці, ці павялічылася колькасьць затрыманьняў і рэпрэсіяў? Чаму ўлады так і ня выпусьцілі Міколу Статкевіча?
І хоць прыход навагодзьдзя бадзягі сустракаюць сваімі будзённымі клопатамі, яно і для іх час чаканьня цуду. Іхныя жаданьні прыземленыя — пазбаўленыя навагодняга пафасу.
Сьпеўны гурт «Яваровы людзі» з Таронта і Згуртаваньне беларусаў Канады віншуюць усіх з Калядамі і Новым годам!
Апошнім часам у Twitter становіцца ўсё папулярней прымяненьне хэштэгаў. Хэштэгі дазваляюць карыстальнікам зьвязаць нейкую тэму ў адно ключавое слова, якое можа прыцягнуць увагу тысяч людзей па ўсім сьвеце. Беларускія хэштэгі ў 2014 годзе таксама пабачылі мільёны людзей.
Іх можна паглядзець толькі праз ананімайзэры альбо з-за мяжы.
2014 быў годам, калі сродкі расейскай прапаганды рэзка актывізаваліся па-за межамі Расеі.
Былы першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў стаў старшынём Суду Эўраразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС).
Навагодняе віншаваньне старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы.
Так у нас здаўна казалі пра сварку мужа і жонкі на кухні. Прыказка нібы падкрэсьлівае, што ў кухоннай бітве ня можа быць станоўчага пэрсанажа. Як і ў кожнай вайне.
Інэса Крутая, якая пацярпела ад выбуху у мэтро ў 2011 годзе, і яе бацька, былы радыёфізык Аляксандар Круты, зьехалі ў Чэхію, дзе папрасілі палітычнага прытулку.
Абарона апазыцыянэра Аляксея Навальнага абскардзіла захаваньне яму меры стрыманьня ў выглядзе хатняга арышту да ўступленьня ў сілу прысуду па справе «Іў Рашэ».
Ацэньваючы ў інтэрвію РС вынікі 2014 году для Расеі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту Катона, былы памочнік прэзыдэнта Расеі Андрэй Іларыёнаў ацаніў страты Расеі ад вайны ва Ўкраіне ў 111 мільярдаў даляраў.
Навагодняе віншаваньне ад Радыё Свабода мы папрасілі агучыць выпадковых людзей на вуліцах Менску.
Дзедаў дом — сьвет бязьмежнага, магічнага і Боскага! Бабуля, шэптам слоў-чараў продкаў, бярэ маю душу ў палон...
Атака д’ябальскага дзіцяці, «шчасьлівы» ў Тэгеране, гіганцкі павук-сабака, выпрабаваньне вядром ледзяной вады ды іншыя найбольш папулярныя вірусныя відэа году
Беларускамоўных ялінак у Менску сёлета багата, нават няма магчымасьці наведаць усе і адразу. Затое ў бацькоў і іх дзетак ёсьць выбар. Піша Паліна Масьлянкова.
Якія зьмены чакаюць беларусаў з надыходам Новага году? За што давядзецца больш плаціць, а што будзе пад забаронай?
На тэрыторыі Касьцюковіцкага раёну ў Магілёўскай вобласьці затрымалі 11 грамадзян Расеі, якія палявалі ў забароненым месцы — у зоне адсяленьня і адчужэньня.
Беларусы, палякі і ўкраінцы правялі супольную малітву ў галоўным каталіцкім храме Чэхіі — Катэдральным саборы сьвятога Віта.
Самыя папулярныя вірусныя пасты ў сацыяльных сетках у 2014 годзе паводле вэрсіі суполак «Радыё Свабода» і «Мая краіна Беларусь».
Юры Тузаў, былы намесьнік старшыні Ваеннага суду, асуджаны на 14 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
6 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёна Менску адбудзецца новы разгляд справы аб наўмысным зьбіцьці Міхаіла Пішчэўскага.
Ці шмат вы можаце патраціць на сьвяткаваньне Новага году? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
У выпуску навінаў на тэлеканале СТВ паказалі сюжэт, у якім Мікалай Лукашэнка грае на піяніна.
Цэны ў рублях пакуль стрымліваюць: дзесьці — на загад кіраўніка краіны, дзесьці — таму што пакуль не прайшла індэксацыя.
Пра гэта Радыё Свабода паведаміла яго жонка Алена Каваленка.
Лён і маляўнічыя вышыванкавыя ўзоры, якія і раней заўсёды прысутнічалі на навагодніх дзіцячых тусоўках супольнасьці беларускамоўных сем’яў «Нашы дзеткі», цяпер сталі яшчэ больш выразнымі.
У якую суму беларусам абыходзіліся навагоднія мандарыны, шампанскае ды салата «Аліўе» апошнія пяць год, падлічыў БелаПАН.
У Расеі чакаецца масавая акцыя пратэсту на Манежнай плошчы. У сацыяльных сетках яе ўжо празвалі «рэвалюцыяй аліўе».
Гэтыя словы зьявіліся ў адказ на жорсткую крытыку ў адрас Баку ў сувязі з закрыцьцём ў мінулую пятніцу бюро Азэрбайджанскай службы Радыё Свабода — «Радыё Азадлыг», ператрусамі і допытамі яго супрацоўнікаў.
Сотні беларусаў вяртаюцца ў пераднавагоднія дні з Расеі, дзе яны працавалі на будоўлях. Многія зь іх ужо ня бачаць сэнсу ехаць на заробкі ў суседнюю краіну, бо расейскі рубель значна абясцэніўся, а разам зь ім — і рэальныя заробкі беларускіх гастарбайтэраў.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб неадкладных захадах па супрацьдзеяньні незаконнаму абароту наркотыкаў», які робіць больш жорсткімі захады супроць распаўсюднікаў і спажыўцоў наркотыкаў. Ці дапаможа дэкрэт спыніць наступ наркаманіі ў Беларусі?
З 29 сьнежня па 2 студзеня ў Празе праходзіць 37-я Эўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная Супольнасьцю Тэзэ (Taize). Агулам у ёй бяруць удзел 120 тысяч маладых людзей розных хрысьціянскіх канфэсіяў з усёй Эўропы.
Кіроўца менскага таксі з фірмы «Антылёпа гну» Леанід Кулакоў на мінулым тыдні правучыў кліентаў, якія адмовіліся плаціць за праезд, бо ім не спадабаўся бел-чырвона-белы сьцяг у салёне таксоўкі. Цяпер ён дадае ў салён свайго аўто ўкраінскі сьцяг.
У кліпе музыкі гурту «Рэха» Андрусь Такінданг і Віктар Паўлючэня жартуюць з паводзінаў беларусаў, якія пры першым сыгнале крызісу мяняюць рублі на валюту і скупляюць тавары ў гандлёвых цэнтрах ды кірмашах.
Мы выбралі найбольш адметныя матэрыялы і тэндэнцыі, якія зьяўляліся цягам 2014 году на сайце Радыё Свабода
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У сувязі з адменай цягніка Беларуская чыгунка просіць пасажыраў, якія папярэдне набылі квіткі на названы цягнік, зьвярнуцца ў чыгуначныя касы, дзе ім будзе вернуты кошт праезду.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Мікалая Статкевіча па-ранейшаму трымаюць ў крытай турме. Спатканьне Ігара Аліневіча з бацькамі замест трох дзён доўжылася толькі дзень. Сябры перадалі Яўгену Васьковічу кнігі і калядныя падарункі. Андрэй Бандарэнка ў карцэры атрымлівае лісты ад сяброў і сваякоў. Актывісты не выключаюць, што «хімік» Юры Рубцоў абвясьціў галадоўку.
2014 год адзначыўся шэрагам крывавых канфліктаў па ўсім сьвеце, у іх ліку — абвастрэньне сытуацыі ў Ізраілі, дзе жыве вялікая колькасьць нараджэнцаў Беларусі.
Хто яна, беларускамоўная музычная эліта? Адкуль з’явіліся гэтыя людзі? Хто больш за ўсіх трымаецца на музычнай сцэне краіны? Вызначаем юбіляраў году.
Юлія Сьцяпанава напісала ў сваім фэйсбуку пра выпадак, які здарыўся зь яе знаёмым, які працуе таксоўшчыкам у Менску.
Дваццаць пятыя ўгодкі адзначыла магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы. Сябры арганізацыі зладзілі да юбілею сьвяточны ўрок беларускай мовы з прысмакамі ды ўспамінамі.
Андрусь Такінданг просіць сьвятога Мікалая, каб у Новым годзе зьявіліся беларускамоўныя клясы ды інстытут, каб па-беларуску загаварылі міліцыянты і даішнікі. А чаго б пажадалі вы?
Крым 26 сьнежня цалкам абясточаны. Практычна з усіх гарадоў паўвыспы жыхары паведамляюць аб адсутнасьці сьвятла.
З трэцяга студзеня і штосуботы на тэлеканале «Белсат» стартуе новая праграма «Мова Нанова». Гэта — тэлевэрсія курсаў беларускай мовы, якія зьявіліся ў Менску ў 2014 годзе.
Загрузіць яшчэ