Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і шумавыя гранаты супраць сотняў дэманстрантаў, якія прыйшлі да расейскага консульства ў армянскім горадзе Гюмры ўвечары 15 студзеня.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч ужо чатыры гады ў міжнародным вышуку Інтэрполу. Дагэтуль ён ня можа дамагчыся, каб ягоныя дадзеныя выдалілі з «чорных сьпісаў» у Расеі ды іншых неэўрапейскіх краінах
«Чытаю камэнтары да трагедыі ў Парыжы і адчуваю, што ў душы ідэалізую Эўропу». Пра спрэчкі наконт Charlie Hebdo і эўрапейскіх каштоўнасьцяў піша Сяргей Дубавец.
Суд Кастрычніцкага раёну Магілёва пастанавіў не прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці ахоўніка крамы Дзьмітрыя Прохарава, які назваў незалежную газэту «Новы час» фашысцкім выданьнем.
Васіль Быкаў - ліцэістам: «Трэба змагацца за родную мову». Апошняе інтэрвію Васіля Быкава.
У Армэніі пахавалі шасьцёх членаў сям'і, забітых салдатам з расейскай ваеннай базы ў горадзе Гюмры. Напярэдадні ля вайсковай часткі прайшла масавая акцыя пратэсту з патрабаванньем выдаць вінаватага армянскаму боку. Салдат арыштаваны рашэньнем гарнізоннага суду.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў справе цэнаўтварэньня трэба рабіць так, каб ня ўгробіць рынак.
Падзеньне курсу беларускага рубля, якое не спыняецца ад канца мінулага году, не прывяло да зьяўленьня валюты ў абменных пунктах. Фармальна банкі выстаўляюць даляры па максымальна магчымым курсе — 15 300 рублёў, эўра — блізу 18 000.
15 студзеня 1990 году ў Беларусі паўстала ўнікальная навучальная ўстанова — Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.
Аляксандар Лукашэнка запэўніў, што прэзыдэнцкія выбары, якія ў Беларусі адбудуцца ў 2015 годзе, пройдуць «выключна чэсна». Пра гэта ён заявіў сёньня, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў пры абмеркаваньні кандыдатуры Андрэя Кабякова ў якасьці прэм’ера.
Аляксандар Лукашэнка сёньня заявіў, што Беларусь намагаецца нармалізаваць адносіны з Эўразьвязам і ЗША, і папрасіў Расею не турбавацца з гэтай прычыны.
Прадстаўляючы сёньня ў Палаце прадстаўнікоў Андрэя Кабякова ў якасьці новага прэм’ер-міністра, Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў надаць міністрам болей паўнамоцтваў:
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што краіна мае намер рабіць намаганьні па нармалізацыі адносін з Эўразьвязам і ЗША. Ён папрасіў Расею не турбавацца з гэтай нагоды.
Паляпшэньня сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў Брагінскім раёне будуць дабівацца пры дапамозе пашырэньня сеткі сямейных клюбаў.
15 студзеня 1990 года ў Беларусі паўстала ўнікальная навучальная ўстанова — Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. У 2003 годзе ліцэй страціў свой афіцыйны статус і нейкі час працаваў падпольна.
Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.
Абвінавачаны ў забойстве сям’і з шасьці чалавек у армянскім горадзе Гюмры расійскі вайсковец Валеры Пермякоў будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Армэнія.
Пра рэакцыю армянскага грамадзтва, магчымыя палітычныя наступствы трагедыі ў Гюмры і пра стаўленьне армянаў да расейцаў і расейскай палітыкі разважае журналіст армянскай службы радыё Свабода Армэн Калаян.
У Менску даволі шмат крамаў з шыльдамі на беларускай мове. Аднак ці сустракаецца родная мова ўнутры такіх крамаў? І ці прысутнічае беларуская мова ў расейскамоўных і замежных крамах?
14 студзеня ў Магілёве прайшло беларускамоўнае інтэлектуальнае спаборніцтва «Беларускае пяціборства-2015».
14 cтудзеня ў Вярхоўным судзе адбыліся папярэднія слуханьні па пазове газэты «Народная воля» да Міністэрства інфармацыі.
Дэпутаты Дзярждумы Расеі Аляксандар Сідзякін і Павал Саўчанка, якія, як паведамлялася раней, зьніклі ў Антарктыдзе падчас узыходжаньня на пік Вінсана, выйшлі на сувязь.
Два варыянты дасягненьня стабільнасьці цэнаў і валютнага курсу ў Беларусі агучыў на міжнароднай канфэрэнцыі ў Менску Кірыл Руды — памочнік кіраўніка дзяржавы ў эканамічных пытаньнях:
Наркотыкі трапляюць у Беларусь у асноўным з краін Азіі транзытам праз Расею.
У Данецкай вобласьці абвешчаная жалоба. 13 студзеня ракета, выпушчаная з устаноўкі залпавага агню «Град», трапіла ў раёне гораду Валнаваха ў рэйсавы аўтобус. Загінулі 12 і атрымалі раненьні 16 чалавек.
Адказнасьць за напад на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы ўзяла на сябе групоўка «Аль-Каіда на Аравійскім паўвостраве», якая базуецца ў Емэне.
З грамадзянаў, якія больш за паўгода ня плацяць падаткі, дзяржава абяцае спаганяць аднаразовы збор у памеры 20 базавых велічынь (на сёньня — 3,6 мільёна рублёў).
Шчасьце — гэта калі ёсьць чалавек, якога можна пасадзіць насупраць і слухаць гадзіны напралёт, а потым гадзіны напралёт гаварыць, а потым зноў слухаць...
Студэнцкае прадстаўніцтва і Асацыяцыя выпускнікоў ЭГУ абнародавалі высновы і рэкамэндацыі па выніках канфэрэнцыі «Беларускі ЭГУ: пасьля дзесяці гадоў у Літве», якая прайшла 9–10 студзеня ў Вільні.
Званьне культурнай сталіцы 2015 году ў Беларусі атрымала Берасьце. Што будзе пераважаць у зьвязаных з гэтым імпрэзах — нацыянальны калярыт або тэма Другой усясьветнай вайны?
Пра трагічнае здарэньне паведамілі відавочцы ў сацыяльных сетках.
«Упэўнены, што ўкраінскі народ падтрымае гэтае рашэньне, і мабілізацыя пройдзе пасьпяхова», — заявіў ён.
Беспрэцэдэнтным для Беларусі называе КДБ затрыманьне групы 20 «мусульманаў-салафітаў». Але ці можна тут верыць спэцслужбам?
У Гомелі сябры моладзевай краязнаўчай суполкі «Талака» ўзнавілі вясёлы рытуал калядных сьвятаў — шчадраваньне. 13 студзеня ў казачных строях яны выправіліся на Цэнтральны рынак.
Валерый Пермякоў, які служыў на разьмешчанай у армянскім горадзе Гюмры (Армэнія) 102-й расейскай ваеннай базе, прызнаўся ў забойстве шасьці членаў адной сям’і.
На ўсходзе Украіны недалёка ад гораду Валнаваха ў пасажырскі аўтобус трапіў артылерыйскі снарад. Загінулі 10 чалавек, 13 параненыя.
Беларусь завяршыла ўнутраныя працэдуры па ратыфікацыі пагадненьня з Ізраілем аб адмене візаў для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў. А Ізраіль з завяршэньнем працэдураў затрымліваецца.
14 cтудзеня ў Вярхоўным судзе Беларусі будзе разглядацца пазоў газэты «Народная воля» да Міністэрства інфармацыі, якое вынесла папярэджаньне газэце за артыкул «На цепь». Рэдакцыя патрабуе адмяніць гэтае папярэджаньне.
Былы гендырэктар аб’яднаньня «Барысаўдрэў» Уладзімер Мальцаў падаў у Вярхоўны суд Беларусі касацыйную скаргу на прысуд, які вынес яму Менскі абласны суд.
У Парыжы адбылася цырымонія разьвітання з трыма паліцэйскімі, якія загінулі на мінулым тыдні ў выніку нападаў ў францускай сталіцы.
Пад пагрозай пілы і сякеры апынуліся 300 гектараў ляснога масіву, які засланяе менскі мікрараён Уручча ад шумнай маскоўскай трасы.
Украінская рэдакцыя Радыё Свабода працягвае публікаваць рубрыку «Лісты з акупаванага Данбасу», аўтарамі якой сталі жыхары захопленых сэпаратыстамі раёнаў на ўсходзе Ўкраіны.
Суд не задаволіў скаргу Алены Танкачовай на рашэньне Першамайскага РУУС аб высылцы яе зь Беларусі
Tuzin.fm адшукаў тэледэбют гурта «Ляпіс Трубяцкі» у этэры Беларускай тэлевізіі.
На вокладцы новага нумару сатырычнага тыднёвіка Charlie Hebdo, які выйдзе ўпершыню пасьля нападу на рэдакцыю часопіса, намаляваная карыкатура прарока Мухамада.
Пасьля шэрагу дасьледаваньняў Свабоды пра заходнюю дапамогу, частка якога была прысьвечаная дзейнасьці Міністэрства прыроды і навакольнага асяродзьдзя Беларусі, гэтае ведамства выклала на сваім сайце сьпіс праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
Зноў падвышаныя цэны на аўтамабільнае паліва — рост у залежнасьці ад маркі склаў ад 450 да 600 рублёў за літар
Паводле словаў байцоў украінскага войска, сёньня ў Данецкім аэрапорце не сьціхаюць перастрэлкі з самай раніцы, па ўкраінскіх пазыцыях працуе артылерыя.
Сустрэча «нарманскай чацьвёркі» ў Астане, якая заплянаваная на 15 студзеня, пад пагрозай зрыву. Кіраўнікі МЗС Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі ўчора выказаліся за тэрміновыя кансультацыі ў «менскім фармаце».
Загрузіць яшчэ