Новыя кардыналы — выхадцы зь Італіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Нікарагуа, Канады, Бразіліі, Аргентыны, Чылі, Паўднёвай Карэі, Буркіна-Фасо і Гаіці — найбяднейшай краіны заходняга паўшар’я
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Вадзім Бекбулатаў. Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаныя Дзьмітры Баскаў, Алег Мікульчык і Сяргей Шыткоўскі.
На аўкцыёне ў ЗША ў суботу быў прададзены паляўнічы дазвол на адстрэл асобіны чорнага насарога ў Намібіі.
У Віцебску ў ізалятары часова ўтрыманьня памёр затрыманы за хуліганства.
Кандыдат гістарычных навук Іна Соркіна будзе звольненая з унівэрсытэту імя Янкі Купалы.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, у гісторыі.
Дасьледчыца архітэктуры сярэднявечнага Берасьця Ірына Лаўроўская патрабуе публічных выбачэньняў ад кіраўніка Таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча. Яна вінаваціць яго ў тым, што ён бяспраўна распараджаецца яе інтэлектуальнай уласнасьцю.
Кастрычніцкі суд Магілёва перагледзіць адміністрацыйную справу супраць сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антона Касцова. Судзьдзя гэтага суду Алена Селядцова 26 сьнежня пакарала актывіста трыма суткамі адміністрацыйнага арышту за парушэньне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.
Судзьдзя Першамайскага райсуду Натальля Карабліна прызнала яго вінаватым у хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыянтам — супрацоўнікам выцьвярэзьніку 16 лістапада мінулага году.
Заўтра, 12 студзеня, паводле зьвестак актывісткі Валерыі Хоцінай, заканчваецца месяц «узмоцненага харчаваньня», які лекары прызначылі яе мужу, палітвязьню Мікалаю Дзядку.
Былы прэм'ер-міністар Ізраілю 85-гадовы Арыэль Шарон амаль восем гадоў знаходзіўся ў коме пасьля інсульту.
Бацькі Васіля Парфянкова тэрмінова адправілі яму ў жодзінскую турму грошы — 400 тысяч рублёў, каб мог набыць капэрты і паперу для лістоў, а таксама нешта з харчоў.
Уладзь Яроменак напісаў пра ўмовы ў арыштным доме ў Баранавічах, дзе будзе знаходзіцца да сакавіка.
Асаблівае месца ў папярэджаньні адведзена для амэрыканцаў зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй. Ім рэкамэндуецца памятаць, што ў мінулым годзе ў Расеі прыняты закон аб забароне прапаганды гомасэксуалізму
Улады гэтага амэрыканскага штату рэкамэндуюць жыхарам не выкарыстоўваць вадаправодную ваду для піцьця і прыгатаваньня ежы. У пятніцу ў райне уцечкі не працавалі школы і кропкі грамадзкага харчаваньня.
Паводле людзей, якім давялося быць у зьняволеньні, ці ня самае папулярнае чытво за кратамі — гэта эзатэрычная літаратура: кнігі, якія спэцыфічна трактуюць малавывучаныя, часам зусім містычныя здарэньні... За калючкай шмат хто верыць у цуды, надае значэньне розным снам, знакам ды прыкметам.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Кіраўніцтва турмы № 1 у Горадні ў поўным складзе адпраўлена на пэнсію.
Тры чалавекі дагэтуль застаюцца зьніклымі бязь вестак пасьля разгону пратэсту ў Кіеве ў ноч з 29 на 30 лістапада.
Пра інцыдэнт Вользе Мікалайчык стала вядома ў ноч на 10 студзеня, адразу пасьля вяртаньня з Кіева. Рэжысэр дакумэнтальных фільмаў Вольга Мікалайчык не выключае, што здарэньне неяк зьвязанае зь яе паездкай ва Ўкраіну і выступам на Эўрамайдане.
Сябра Міжнароднага алімпійскага камітэта заявіў, што абвешчаная Масквой сума 50 мільярдаў долараў, выдзеленых на Алімпіяду ў Сочы зьяўляецца астранамічнай, што служыць «дрэнным прыкладам» для іншых краін.
Кіева-Сьвятошынскі суд асудзіў на 6 гадоў трох «васількаўскіх тэрарыстаў» за спробу падарваць помнік Леніну ў Барыспалі. Тым часам па краіне несупынна шырыцца хваля новых пашкоджаньняў скульптурнай ленініяны.
Суд Слуцкага раёну Менскай вобласьці прыняў рашэньне аднавіць на працы Тамару Жураўлевіч апэратарам жывёлагадоўчага комплексу саўгаса «Слуцк».
Нецьвярозыя памежнікі з аўтаматамі, якія ахоўваюць беларуска-ўкраінскую мяжу, ледзь не пастралялі тут маладых вяскоўцаў.
Паліцыя ў Пакістане заклікае адзначыць вышэйшай грамадзянскай узнагародай падлетка, які коштам уласнага жыцьця прадухіліў тэракт у школе.
Хочацца пачаць 2014 год простым і пазытыўным тэкстам, напісаным некрытычна, бяз закідаў і мудрагелістых разважаньняў.
Чаму гарэлка і каўбаса нам больш не смакуюць, як некалі? Можа яны зрабіліся нарэшце проста звычайнымі прадуктамі, «як у нармальных людзей»?
Як пераканаўся наш карэспандэнт Ігар Карней, ажыятаж з праходжаньнем тэхнічнага агляду ў апошнія дні году, які быў выкліканы ўвядзеньнем транспартнага падатку, мінуўся.
Віцебскі палітык апавёў «Свабодзе», што Першамайскі райсуд прызнаў яго знаходжаньне ў шпіталі ўхіленьнем ад судовага разбору за адміністрацыйнае правапарушэньне — непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Цяпер міліцыянты прынесьлі яму позву проста ў палату.
Эўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў Расею выплаціць 1,9 мільёна эўра па позьве сваякоў 36 чалавек, зьніклых бязь вестак у Чачні ў пэрыяд з 2000 па 2006 гады.
Малчанаў перакананы, што такім чынам яму помсьціць КДБ.
У забойствах шасьці чалавек у Стаўрапольскім краі падазраюць трох жыхароў паселішча Сьветлаводзк, што з Кабардзіна-Балкарыі.
10 студзеня працягваўся разгляд «справы Экамэдсэрвіса». Былую гендырэктарку, анэстэзіёляга, галоўнага інжынэра абвінавачваюць у службовай нядбайнасьці, якая прывяла да сьмерці пацыенткі.
У закінутых хатах у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну знайшлі дах над галавой і міску гарачай стравы 9 бяздомных.
У ЗША ў чацьвер пасьпяхова ажыцьцёўлены запуск прыватнага касьмічнага карабля, які павінен даставіць грузы на Міжнародную касьмічную станцыю.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Галоўны мэдык касьмічнага праекту «Марс-1» расказаў, як будуць рыхтаваць кандыдатаў на калянізацыю Марса, ці магчымыя там дыктатура і дзеці, а таксама пра сваю жонку зь Беларусі.
Лера Красоўская – бакаляўр здароўя – прапануе свае парады землякам.
Стан былога прэм'ер -міністра Ізраілю Арыэля Шарона працягвае пагаршацца і цяпер ацэньваецца як вельмі крытычны.
Суд у Барысаве прызнаў былога палітвязьня Аляксандра Малчанава парушальнікам прэвэнтыўнага нагляду.
Пракамэнтаваць гісторыю беларуса Шаўцова, які ўцёк з рабства, мы папрасілі журналістку з Дагестану Пацімат Махмудаву.
31-гадовы жыхар Краснапольскага раёну Аляксандар Шаўцоў, якога мінулым летам захапілі ў рабства ў Расеі, уцёк зь няволі. Ягоныя пакуты ў Расеі працягваліся 9 месяцаў.
Тэмы, падзеі і героі сёньняшняга эфіру Радыё Свабода.
Амаль шэсьць сутак вайскоўцы і міліцыянты шукалі Аляксандра Сушчыка, салдата 5-й асобнай брыгады спэцпрызначэньня ў Мар’інай Горцы, які самавольна пакінуў вайсковую частку. Затрымалі яго ў Чэрвеньскім раёне пасьля крадзяжу цывільнай вопраткі і харчоў у вёсцы Скрабінка.
На Камароўскім рынку ў Менску з пачаткам новага году традыцыйна падвысіліся цэны на прадукты харчаваньня. Сярод наведнікаў у гэтыя дні — багата прыезджых з Расейскай Фэдэрацыі.
У Кастрычніцкім раённым судзе Менска пачаўся працэс па справе кіраўнікоў мэдычнай фірмы летась памерла, не ачуняўшы пасьля плястычнай апэрацыі.
Расейскія турысты, якія абралі Беларусь месцам калядна-навагодніх вакацыяў, вяртаюцца дадому і дзеляцца ўражаньнямі ад тутэйшых прыгодаў.
Адзін з ініцыятараў збору подпісаў менскіх лекараў хуткай дапамогі да Аляксандра Лукашэнкі і міністра аховы здароўя Васіля Жарко з патрабаваньнямі забясьпечыць ім сацыяльную абарону і годны заробак распавёў Свабодзе, чаму кампанія ў інтэрнэце спынілася, а подпісы ў папяровым выглядзе зьбіраюць дагэтуль.
Жыхар Магілёўшчыны вырваўся зь няволі ў расейскім Дагестане, але ня можа вярнуцца на радзіму.
Загрузіць яшчэ