На станцыі мэтро «Плошча Перамогі» на сьветлавых табло зьявіліся чырвоныя плёмбы з тэкстам «Апячатана Службай бясьпекі прэзыдэнта».
Пракуратура італьянскага горада Мілану запатрабавала сёньня для былога прэм’ер-міністра Сільвіё Бэрлюсконі пакараньня ў выглядзе шасьці гадоў турэмнага зьняволеньня па «справе Рубі», у якой ён абвінавачваецца ў выкарыстаньні паслуг непаўналетніх прастытутак.
13 траўня Аляксандар Галіеў падаў касацыйныя скаргі ў Менскі гарадзкі суд на рашэньні суду Маскоўскага раёну адносна сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў Дзьмітрыя Галко і Аляксандра Ярашэвіча.
13 траўня па справе мэдычнага цэнтру «Экамэдсэрвіс» Упраўленьне сьледчага камітэту па горадзе Менску прыняло новыя працэсуальныя рашэньні. Дырэктару і лекару-анэстэзіёлягу выставілі абвінавачаньні і пакінулі абодвух пад вартай. Галоўнага інжынэра і мэдсястру, якая асыставала анэстэзіёлягу, вызвалілі пад абавязаньні аб яўцы.
– Хто будзе галасаваць супраць прапановаў прэзыдэнта на рэфэрэндуме? – Я, – Паша зрабіў крок наперад.
Такую інфармацыю паведаміў Радыё Свабода начальнік управы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар Чарняўскі.
Жыхары дома № 34а па вуліцы Пестрака ў Горадні, якіх улады праз суд высяляюць з кватэраў, абяцаюць пайсьці на скрайнія меры. Іх дом нечакана для іх саміх стаў інтэрнатам, які зьбіраюцца зачыніць на капрамонт, а потым засяліць іншымі людзьмі. У 160-кватэрным доме ўжо апусьцелі больш за сто кватэраў.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
У Менску адбыўся нацыянальны бацькоўскі сход, прысьвечаны праблемам беларускамоўнай адукацыі. Удзельнікі гаварылі пра цяперашнія цяжкасьці са статусам роднай мовы ў навучальных установах, а таксама падрыхтавалі пакет прапаноў да дзяржаўных ведамстваў, каб пераадолець фактычна ўзаконеную дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце.
Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН заклікала нарошчваць аб'ёмы ўжываньня ў ежу жамяры для барацьбы з выбухамі голаду ў краінах разьвіцьця.
Бацькі Ігара Аліневіча атрымалі ад сына запозьнены ліст з папярэджаньнем пра званок. Паўлу Севярынцу засталося адбыць на «хіміі» 5 месяцаў. Маці Эдуарда Лобава згадала, як наведвала івацэвіцкую калёнію летам у сьпёку. Мікалай Аўтуховіч ня лічыць патрэбным дамагацца для сябе датэрміновага вызваленьня.
У Клімавіцкім раёне, што на Магілёўшчыне, настаўнікі вымушаны зьбіраць макулятуру, мэталалом, плястыкавыя бутэлькі, каб выканаць даведзены школам плян здачы другаснай сыравіны.
«Гэта будзе ганьба для польскай дзяржавы, калі ў ёй зьявіцца першы беларус-палітвязень», — заявіў адзін з кіраўнікоў фундацыі «Свабода і дэмакратыя», былы супрацоўнік амбасады Польшчы ў Беларусі Марэк Буцька.
КДБ заявіў пра чарговы арышт карумпаваных гомельскіх чыноўнікаў.
13 траўня па справе мэдычнага цэнтру «Экамэдсэрвіс» Упраўленьнем сьледчага камітэту па горадзе Менску прынятыя новыя працэсуальныя рашэньні, паведаміў прадстаўнік Сьледчага камітэту Аляксандар Герасімаў.
З Аршанскага райвыканкаму прыйшоў адказ на ліст аршанскіх актывістаў і краязнаўцаў, абураных руйнаваньнем гістарычнага будынка — дамініканскага кляштара ў вёсцы Смаляны.
Вечарына памяці зьніклага журналіста Зьмітра Завадзкага адбудзецца ў Менску 16 траўня, у Дзень салідарнасьці зь сем’ямі загінулых і палітвязьнямі.
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя «Остгрупэн» (Östgruppen) апублікавала слайд-шоў, у якім распавядае пра беларускіх чыноўнікаў, якія запрашаюць на Чэмпіянат сьвету па хакеі, заплянаваны на 2014 год.
Позву ў суд Кастрычніцкага раёну Віцебску атрымаў старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ Леанід Аўтухоў. На спадара Аўтухова, а таксама на ягонага аднапартыйца Кастуся Смолікава міліцыянты склалі пратакол за парушэньне Закону аб СМІ, зафіксаванае 22 сакавіка.
На Радаўніцу беларусы змогуць наведаць бяз пропускаў могілкі, разьмешчаныя на забруджаных пасьля Чарнобылю тэрыторыях.
На падставе пасьведчаньня аб нараджэньні, дзе пазоўца, якая зьмяніла пол, па-ранейшаму пазначаная як мужчына, ёй не дазволілі заключыць шлюб з каханым.
Напярэдадні Радаўніцы прадстаўнікі розных палітычных партый наведалі месца расстрэлу мірных грамадзянаў ва ўрочышчы Кабыляцкая гара.
12 траўня ў вёсцы Ленін, што ў Жыткавіцкім раёне, усталявалі мэмарыяльны камень у памяць 1200 мясцовых жыхароў, якіх закатавалі нацысты ў лютым 1943 году.
Ад помніку войнам-вызваліцелям зьніклі вянкі, якія на Дзень Перамогі 9 траўня усклалі актывісты Аб’яднаных дэмакратычных сілаў і Партыі левых «Справядлівы сьвет».
12 траўня 2013 года ў Нью-Ёрку 25 беларусаў пікетавалі будынак прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.
Хто атрымаецца, калі спалучыць у сваім характары авечую рахманасьць, ваўчынае свабодалюбства ды пчаліную працавітасьць? Магчыма — сапраўдны гаспадар.
У выніку перастрэлкі падчас параду ў гонар Дня маці ў амэрыканскім Новым Арлеане пацярпелі 12 чалавек.
Франак Вячорка піша пра праўдзівае і надуманае ў мастацкай стужцы «Жыве Беларусь!».
Пра падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Вядомы сваёй сьціпласьцю Рымскі папа Францішак за два месяцы з моманту ўступленьня на Сьвяты пасад кананізаваў больш сьвятых, чым любы зь яго папярэднікаў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Занепакоенасьць вынаходніцтвам Кодзі Ўілсана ўжо выказалі некалькі ўплывовых амэрыканскіх палітыкаў. Глядзіце відэа з выпрабаваньняў пісталета.
10 траўня падчас матчу Беларусь-Канада на лядовай арэне ў Стакгольме зноў луналі вялікія і малыя нацыянальныя беларускія сьцягі.
На Міжнароднай касьмічнай станцыі зафіксавалі ўцечку аміяку, які можа пагражаць сыстэме энэргазабесьпячэньня.
Маці Эдуарда Лобава, які адбывае тэрмін у Івацэвіцкай калёніі «Ваўчыныя норы» едзе на доўгатэрміновае трохдзённае спатканьне. Але начальнік калёніі забараніў перадаць з сабой харчовую перадачу
12 траўня ў мястэчку Леніне Жыткавіцкага раёна адбудзецца адкрыцьцё мэмарыяльнага знаку ў памяць 1200 нявінных ахвяр нацызму, якія былі закатаваныя 70 гадоў таму.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» асудзіла чарговыя арышты журналістаў у Менску і запатрабавала вызваліць Аляксандра Ярашэвіча і Дзьмітрыя Галко.
У сёньняшнім «Парадзе Шумана» ў Варшаве актыўна ўзялі ўдзел і беларусы з нацыянальнай сымболікай.
Позьняя вясна адсунула адкрыцьцё байкерскага сэзону, але па-летняму цёплы травень зь ліхвой кампэнсуе чаканьні матацыклістаў.
У траўні 1953-га пачалося паўстаньне ў Нарыльску — першая масавая акцыя непадпарадкаваньня вязьняў савецкіх лягераў. Пасьля паўстаньня ўлада вымушаная была пайсьці на саступкі.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Падазраванага ў выбуху падчас бостанскага маратону Тамерлана Царнаева пахавалі на мусульманскіх могілках у штаце Вірджынія.
Амэрыканскія ўлады паведамілі, што сетка кібэрзлачынцаў здолела пранікнуць у базы дадзеных па дэбітных картках і зьняць 45 мільёнаў даляраў з грашовых аўтаматаў у больш чым 25 краінах.
Трываласьць, непахіснасьць незалежнасьці прадугледжвае стварэньне сучаснай эканамічнай базы, адаптаванай да выклікам глябалізацыі, здольнай выжыць без расейскіх энергетычных льгот і зьнешніх крэдытаў.
Прычынай стала зацягваньне тэрмінаў здачы новага будынку музэю на праспэкце Пераможцаў і вызваленьня памяшканьняў на Кастрычніцкай плошчы
Сьвята перамогі і дадатковыя выходныя дні вяскоўцы і ўладальнікі лецішчаў выкарыстоўваюць для засяваньня палёў і агародаў. Найцяжэй гэтую працу выконваць калгасным пэнсіянэрам, якія ў сталым веку засталіся без дапамогі сваіх гаспадарак і мясцовых уладаў.
Ратавальнікі знайшлі жанчыну, якая выжыла 17 дзён пад руінамі шматпавярховага будынку, які рухнуў у сталіцы Банглядэш Дацы.
Зь ініцыятывы польскага эўрадэпутата Марэка Мігальскага ў Эўрапарлямэнце стартавала акцыя «Лукашэнка, Puck You!» (puck — па-ангельску: шайба), накіраваная на тое, каб пазбавіць Беларусь права правядзеньня Чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014 годзе.
У Воршы ідзе да завяршэньня даўгабуд, які гараджанам ужо набіў аскоміну. Лядовую арэну, якую мусілі здаць яшчэ да «Дажынак» 2008 году, рыхтуюць да ўрачыстага адкрыцьця.
Загрузіць яшчэ