Віцебская актывістка «Эўрапейскай Беларусі» Алена Семенчукова, якую 5 ліпеня асудзілі на 10 сутак за ўлёткі з заклікам байкатаваць выбары, абвясьціла галадоўку на знак пратэсту.
Год «хатняй хіміі» запатрабавала пракуратура для вядомага кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдахі. Абвесьцяць прысуд 10 ліпеня ў Кастрычніцкім судзе Менску.
Таварыства аховы помнікаў гісторыі й культуры працягвае змагацца за захаваньне ў райцэнтры Горкі дома, у якім жыў клясык беларускай літаратуры, грамадзкі дзеяч Максім Гарэцкі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка даў КДБ права не пускаць за мяжу беларусаў, якія знаходзяцца на прафіляктычным уліку ў ворганах дзяржбясьпекі.
У Беларусі плянуецца ўвесьці абавязковы кантроль асобаў, якія наведваюць гульнёвыя ўстановы, на падставе дакумэнтаў, якія сьведчаць асобу.
Першы расейскі канал зрабіў сюжэт пра швэдзкі мядзведжы дэсант у Беларусь.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведае 6 ліпеня Магілёўскую вобласьць.
Арганізатар дзёрзкага палёту адказаў --> http://nn.by/?c=ar&i=76388#!nn на пытаньні «Нашай Нівы». Як піша выданьне, швэды спачатку меркавалі захаваць інкогніта, але недаверлівая рэакцыя шведзкіх і беларускіх СМІ вымусіла іх раскрыцца.
Прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі пакуль не камэнтуе той факт, што пралёт над Беларусьсю швэдзкага самалёта пацьвердзілі самі арганізатары палёту, а літоўскія адмысловыя службы пацьвердзілі парушэньне паветранай мяжы зь Беларусьсю з боку Літвы 4 ліпеня.
Жыхар раёна Сухарава ў Менску знайшоў швэдзкіх плюшавых мядзьведзікаў у сябе ў двары і на даху.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Гэта выданьню Lietuvos rytas пацьвердзіў прадстаўнік вайскова-паветраных сілаў Літвы.
Чарговая музычная забарона — гэтым разам пад яе трапіў беларускамоўны поп-панкавы гурт «AMAROKA».
Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская пакарала дзяўчыну за распаўсюд улётак з заклікам байкатаваць выбары.
Леанід Мажальскі з жонкай былі дастаўлены ў гарадзкі аддзел міліцыі Першамайскага раёну.
6-га ліпеня вечарам у райцэнтры Смалявічы на Меншчыне быў затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Сяргееў Клюеў.
Незалежны вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін, камэнтуючы пралёт на тэрыторыю Беларусі швэдзкага самалёта, пацьвердзіў, што гэта цалкам магчыма пры пэўных умовах.
У разгар адпачынкаў дэпутаты ды чыноўнікі розных рангаў скіроўваюцца пераважна на дачныя ўчасткі ці ў мясцовыя санаторыі.
5 ліпеня старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў Міхаіл Кавалькоў зноў ня трапіў на сваё працоўнае месца — у офіс суполкі, які знаходзіцца ў будынку заводакіраўніцтва.
Маці абвінавачанага ў тэрарызьме і расстралянага Ўладзіслава Кавалёва атрымала ліст з прэзыдэнцкай адміністрацыі толькі пасьля паўторнага звароту да Аляксандра Лукашэнкі.
Аб гэтым паведаміў Мікола Статкевіч сваёй жонцы падчас тэлефоннай размовы з жонкай.
Чорныя пакеты з цацачнымі мядзьведзямі і цыдулкамі на замежнай мове, скінутыя з самалёта над Івянцом, мясцовыя жыхары бачылі ў аддзяленьні міліцыі. Дадалося відэа з Івянца.
Калі вы вырашылі супрацьстаяць хваробам у няволі, я б папярэдзіў вас ад пэўных тыповых памылак, якія робяць многія арыштанты, адчуўшы нейкія сымптомы захворваньня.
У інтэрнэце зьявіліся відэа, на якіх зь невядомага самалёту скідваюцца нейкія рэчы. Адзін фрагмэнт відэа зьняты ў кабіне пілёта, на другім, дзе самалёт бачна ў небе, — можна пазнаць горад Івянец Менскай вобласьці.
Сёлета ў Горках пройдуць «Дажынкі». Падрыхтоўка да іх ідзе поўным ходам ад зімы. Райцэнтар — спрэс адна будаўнічая пляцоўка. Асноўны від транспарту тут — цяжкая будаўнічая тэхніка з грузавікамі, якія ўздымаюць за сабой аблокі пылу.
Асуджаны ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч можа не атрымаць належнага яму спатканьня з дачкой і жонкай, якое плянавалася ў канцы ліпеня.
Эўрапейскі парлямэнт пераважнай бальшынёй галасоў адмовіўся ратыфікаваць глябальную дамову, накіраваную супраць інтэрнэт-пірацтва. Законапраект падтрымалі толькі 39 дэпутатаў, супраць выказаліся 478, 165 - устрымаліся.
Пры канцы жніўня ў Горадні адбудзецца Першы кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі.
У Гарадзенскай вобласьці актывісты стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» распачалі збор подпісаў за як найхутчэйшае ўвядзеньне малога памежнага руху з Польшчай.
Актывістку стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вольгу Пансевіч са Слоніма чарговым разам аштрафавалі.
У грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога Язэпа, што на вуліцы Арджанікідзэ, 6, прайшла паніхіда і адпяваньне Сяргея Вітушкі.
Беларускі экспэрт Яўген Марозаў, аўтар кнігі «Сеткавы падман: цёмны бок інтэрнэт-свабоды», у інтэрвію --> http://www.fr-online.de/medien/evgeny-morozov--warum-das-internet-die-welt-nicht-rettet-,1473342,16529208.html Frankfurter Rundschau распавёў аб вопыце працы ў няўрадавай арганізацыі.
Рашэньнем Міністэрства эканомікі да 50% падвышаныя тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам па тэрыторыі краіны.
4 ліпеня адбыўся суд над актывістам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэем Моўчанам.
У гэтыя дні адзначае сваё 20-годзьдзе недзяржаўная грамадзка-палітычная газэта «Барысаўскія навіны».
У Магілёве чэмпіёнка пэкінскай Алімпіяды Аксана Мянькова дамагаецца, каб было адноўлена ўзьвядзеньне дома, у якім яна плянуе набыць кватэру.
У спальным раёне Берасьця людзі пратэстуюць супраць будаўніцтва аптэкі.
Эўрапейская арганізацыя ядзерных дасьледаваньняў CERN абвясьціла сёньня аб адкрыцьці новай элемэнтарнай часьцінкі, падобнай да легендарнага базона Гігса — фундамэнтальнай часьцінкі, існаваньне якой было тэарэтычна прадказанае ў 1960-х гадах.
Законапраект аб амністыі знаходзіцца ў прэзыдэнцкай адміністрацыі.
Тры дні адбыў у ізалятары на Акрэсьціна актывіст «Зьмены» Ягор Віняцкі, якога затрымалі ў суботу, 30 чэрвеня, і склалі на яго пратакол пра нібыта нецэнзурную лаянку.
Пракамэнтаваць палітычную і грамадзкую сытуацыю ва Ўкраіне пасьля прыняцьця Вярхоўнай Радай закону аб статусе расейскай мовы мы папрасілі прэзыдэнта Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі Валера Хмялько.
На сайце «Свабоды» адбылася онлайн-канфэрэнцыя з карэспандэнтам «Газэты Выборчай», актывістам Саюзу палякаў у Беларусі Андрэем Пачобутам.
У Фэйсбуку былы кіраўнік перадвыбарчага штабу зьняволенага кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча Сяргей Марцэлеў падзякаваў тым, хто «дапамагаў змагацца за від на жыхарства ў Польшчы».
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) заклікае ўлады Беларусі зьняць абвінавачаньне з гарадзенскага журналіста, актывіста апазыцыйнага Саюзу палякаў Андрэя Пачобута.
Каля двух дзясяткаў менскіх католікаў выправіліся ў вэляпілігрымку ад касьцёла Сьвятых Сымона і Алены ў Менску да Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе.
Суд над актывісткай БХД Вольгай Пансевіч заплянаваны на 4 ліпеня.
Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі зарэгістравала грамадзкае аб’яднаньне «Рух салідарнасьці «Разам».
Разьвітаньне пачнецца апоўдні ў грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога Язэпа, што на вуліцы Арджанікідзэ, 6.
Загрузіць яшчэ