27-28 ліпеня ў вёсцы Аўцюкі й райцэнтры Калінкавічы ладзіўся VII Усебеларускі фэстываль народнага гумару.
ХХХ летнія Алімпійскія гульні ў Лёндане ўступілі ў свае правы. Старт ім дала ўрачыстая цырымонія, якая позна ўначы фэерычна завяршылася на цэнтральнай алімпійскай арэне брытанскай сталіцы.
Расейскі фізык-ядзершчык Андрэй Ажароўскі сумняецца ў тым, што беларуская АЭС будзе пабудаваная і лічыць, што ва ўлады проста няма разумных аргумэнтаў на карысьць гэтага праекту.
У гонар 22-х угодкаў прыняцьця дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі аршанскія актывісты ўзьнялі над Крапівенскім полі пад Воршай бел-чырвона-белы сьцяг.
Сустаршыні аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Паўлу Севярынцу дазволены трохдзённы адпачынак, паведаміла прэс-служба БХД.
Кітаянка І Сылін атрымала першы залаты мэдаль Алімпіяды ў Лёндане ў стральбе з пнэўматычнай вінтоўкі на 10 мэтраў.
У 4-ай магілёўскай турме на прафіляктычны ўлік пастаўлены актывіст Яўген Васьковіч, паведаміў сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.
З ліста дамоў старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага ягоная жонка Натальля Пінчук зрабіла выснову, што і ў калёніі яе муж не згубіў прагі да вывучэньня сямейных каранёў, і нават адтуль прымае пэўныя захады.
Чытач «Свабоды» Зьміцер даслаў на наш сайт ліст ад свайго сябра Мікалая Аўтуховіча.
Расейскага фізыка-ядзершчыка Андрэя Ажароўскага, якія адбыў 28 ліпеня 10-суткавы адміністрацыйны арышт па абвінавачваньні ў дробным хуліганстве, сёньня раніцай дэпартавалі з Беларусі. Яму забаронены ўезд у краіну на працягу 10 гадоў.
Як лечаць Зьмітра Дашкевіча, ў якога турэмныя лекары знайшлі запаленьне лёгкіх?
Зьміцер Дзядзенка — удзельнік праграмы «У што я веру — 2012».
Бліц-агляд падзеяў і датаў выходных 28-29 ліпеня.
27 ліпеня каля Чырвонага касьцёла ў Менску затрымалі Галіну Царук і Веру Ціцянкову. Жанчыны ішлі зь бел-чырвона-белымі балёнікамі на малітоўную акцыю. Пра гэта «Свабодзе» расказала ўдзельніца падзей Ганна Шапуцька.
27 ліпеня дзьверы офіса «Свабоднага прафсаюза Беларускага» на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) замуравалі, што супярэчыць пастанове Гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці.
Сёньня ў Магілёўскай папраўчай калёніі № 19 скончылася спатканьне палітвязьня Сяргея Каваленкі з жонкай Аленай і сынам Валянцінам.
Днямі спаўняецца год, як вызвалілі першую хвалю асуджаных за Плошчу — за сьнежаньскія падзеі 2010 году. Як склаўся лёс былых палітвязьяняў, ці ўдалося ім уладкавацца на працу, вучобу?
27 ліпеня з ізалятара на Акрэсьціна пасьля адбыцьця 10 дзён арышту выйшла актывістка Кася Галіцкая.
27 ліпеня споўнілася 22 гады актывісту анархісцкага руху Арцёму Пракапенку, які адбывае зьняволеньне ў Шклоўскай калёніі. Арцём Пракапенка быў асуджаны на 7 гадоў за падпал дзьвярэй будынка КДБ у Бабруйску.
Пра гэта паведаміла "Свабодзе" Алена Сурапіна, маці фатографа Антона Сурапіна, якога з 13 ліпеня трымаюць у СІЗА КДБ паводле справы аб "плюшавых мядзьведзіках".
Пра гэта паведаміла каардынатарка грамадзянскай ініцыятывы" За волю" Ганна Шапуцька.
Узьдзенскі райвыканкам Менскай вобласьці прыняў рашэньне, у адпаведнасьці зь якім да 17 жніўня, на час жніва, у крамах мясцовага райспажыўтаварыства ад 9.00 да 18.00 забаронены гандаль алькагольнымі напоямі.
Група віцебскіх дэмакратычных актывістаў наведала месца расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў пад вёскай Паляі ў Віцебскім раёне.
26 ліпеня ў стартавым матчы алімпійскага футбольнага турніру зборная Беларусі выйграла ў каманды Новай Зэляндыі зь лікам 1:0.
Злачынцы прыходзілі да старых і заяўлялі ім, што ў сувязі з уступленьнем Казахстана ў Мытны саюз адбываецца абмен грошай на новую валюту.
Гомельскія грамадзкія актывісты накіравалі палітычным вязьням віншавальныя паштоўкі да Дня незалежнасьці Беларусі, які дэмакратычная супольнасьць адзначае 27 ліпеня.
Мінулай ноччу каля пасёлка Лужасна ля Віцебска на высакавольтнай лініі электраперадач лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.
Палітвязень Сяргей Каваленка напісаў прашэньне аб памілаваньні. Гэта пацьвердзіла яго жонка Алена.
На 45-м годзе жыцьця ў Менску раптоўна памёр вядомы беларускі спартовы журналіст Сяргей Аляхновіч.
На сайце Алімпіяды няправільна пазначаная краіна нараджэньня 30 спартоўцаў, што выступаюць за Расею.
Цягам двух дзён — 25 і 26 ліпеня — адвакат ня змог сустрэцца з фатографам Антонам Сурапіным, які ўтрымліваецца ў сьледчым ізалятары КДБ.
Прафэсар Бандажэўскі: Вязьні на працяглы пэрыяд пазбаўленыя блізкіх кантактаў з жанчынамі. Што я магу пажадаць маладым людзям, якія сядзяць за кратамі, але сур'ёзна думаюць пра стварэньне сям'і і здаровых дзяцей?
Бліц-агляд падзеяў у Беларусі й сьвеце.
Як прызнаньне факту палёту можа адбіцца на лёсе затрыманых у гэтай справе журналіста Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава?
Да 40 мільёнаў беларускіх рублёў дзяржава прымушае заплаціць тых выпускнікоў, якія не пажадаюць адпрацаваць на прапанаваных па накіраваньні месцах.
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка напісаў прашэньне аб памілаваньні пад ціскам адміністрацыі амаль месяц таму. Калі могуць вызваліць вязьня?
Сёньня для беларусаў афіцыйна пачынаюцца ХХХ летнія Алімпійскія гульні ў Лёндане — яшчэ за дзень да іх урачыстага адкрыцьця.
Вярхоўны камісар АБСЭ ў справе нацыянальных меншасьцяў Кнут Вольлебек адзначае, што стаіць на пазыцыі, выказанай ім у сьнежні 2010 году ў лісьце да старшыні Вярхоўнай Рады з крытычнай ацэнкай законапраекту аб мовах.
Матэрыялы па факце жорсткага абыходжаньня з птушанятамі бакланаў перададзеныя ў Лукомльскі сельскі савет для складаньня адміністрацыйнага пратаколу і перадачы ў суд.
Праз супярэчнасьці у пратаколе і паказаньнях сьведкаў-міліцыянтаў судзьдзя накіравала справу журналіста Эўрарадыё на дапрацоўку. Ругайна вызвалілі.
Бліц-агляд падзеяў у Беларусі й сьвеце чацьвярга, 26 ліпеня.
Журналіста зьняволілі ў ягоны дзень народзінаў — яму споўнілася 25 гадоў.
З Пушкіным працуюць сем юнакоў і 75-гадовы пэнсіянэр. Усе яны атрымалі дабраславеньне айца Сергія.
Намесьнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» патрабаваў позвы, а па яго прыехалі міліцыянты.
Зь Пятром Басейкам, кіраўніком ініцыятыўнай групы незалежнага вылучэнца на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў з райцэнтру Хоцімск Валера Каранкевіча, мясцовы жылкамгас не жадае болей працягваць працоўных адносінаў.
Аляксандар Лукашэнка выказаў меркаваньне, што вучыцца ў ВНУ 4–5 гадоў — гэта вельмі шмат.
КДБ выкрыў карупцыю ва ўправе капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкаму.
Праваабаронцы «Міжнароднай амністыі» і «Вясны» патрабуюць вызваленьня Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава, якіх трымаюць у сувязі са справай аб плюшавых мядзьведзіках. Працягваюць дзеяньні па юрыдычнай дапамозе вязьням «амэрыканкі» і прафэсійныя адвакаты.
Суполка «Ўкантакце» «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» абвясьціла акцыю «Ляпіс Трубяцкі — бясплатны канцэрт у Менску».
Пра гэта паведаміла нявеста зняволенага лідэра "Маладога фронту" Наста Палажанка.
Загрузіць яшчэ