Як прызнаньне факту палёту можа адбіцца на лёсе затрыманых у гэтай справе журналіста Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава?
Да 40 мільёнаў беларускіх рублёў дзяржава прымушае заплаціць тых выпускнікоў, якія не пажадаюць адпрацаваць на прапанаваных па накіраваньні месцах.
Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка напісаў прашэньне аб памілаваньні пад ціскам адміністрацыі амаль месяц таму. Калі могуць вызваліць вязьня?
Сёньня для беларусаў афіцыйна пачынаюцца ХХХ летнія Алімпійскія гульні ў Лёндане — яшчэ за дзень да іх урачыстага адкрыцьця.
Вярхоўны камісар АБСЭ ў справе нацыянальных меншасьцяў Кнут Вольлебек адзначае, што стаіць на пазыцыі, выказанай ім у сьнежні 2010 году ў лісьце да старшыні Вярхоўнай Рады з крытычнай ацэнкай законапраекту аб мовах.
Матэрыялы па факце жорсткага абыходжаньня з птушанятамі бакланаў перададзеныя ў Лукомльскі сельскі савет для складаньня адміністрацыйнага пратаколу і перадачы ў суд.
Праз супярэчнасьці у пратаколе і паказаньнях сьведкаў-міліцыянтаў судзьдзя накіравала справу журналіста Эўрарадыё на дапрацоўку. Ругайна вызвалілі.
Бліц-агляд падзеяў у Беларусі й сьвеце чацьвярга, 26 ліпеня.
Журналіста зьняволілі ў ягоны дзень народзінаў — яму споўнілася 25 гадоў.
З Пушкіным працуюць сем юнакоў і 75-гадовы пэнсіянэр. Усе яны атрымалі дабраславеньне айца Сергія.
Намесьнік інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» патрабаваў позвы, а па яго прыехалі міліцыянты.
Зь Пятром Басейкам, кіраўніком ініцыятыўнай групы незалежнага вылучэнца на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў з райцэнтру Хоцімск Валера Каранкевіча, мясцовы жылкамгас не жадае болей працягваць працоўных адносінаў.
Аляксандар Лукашэнка выказаў меркаваньне, што вучыцца ў ВНУ 4–5 гадоў — гэта вельмі шмат.
КДБ выкрыў карупцыю ва ўправе капітальнага будаўніцтва Гомельскага гарвыканкаму.
Праваабаронцы «Міжнароднай амністыі» і «Вясны» патрабуюць вызваленьня Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава, якіх трымаюць у сувязі са справай аб плюшавых мядзьведзіках. Працягваюць дзеяньні па юрыдычнай дапамозе вязьням «амэрыканкі» і прафэсійныя адвакаты.
Суполка «Ўкантакце» «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» абвясьціла акцыю «Ляпіс Трубяцкі — бясплатны канцэрт у Менску».
Пра гэта паведаміла нявеста зняволенага лідэра "Маладога фронту" Наста Палажанка.
Былога палітвязьня Аляксандра Малчанава зьмясьцілі ў калёнію № 14, што ў пасёлку Навасады ў Барысаўскім раёне.
Для гэтага дастаткова далучыцца да суполкі Радыё Свабода ў Facebook ці Vkontakte і паставіць «лайк». Выпадкова абраныя пераможцы атрымаюць кароткахвалевыя прымачы.
Упэўненасьць — аснова посьпеху. Людзі, ня ўпэўненыя ў сабе, ня здольныя прааналізаваць і ацаніць аб’ектыўна складаную сытуацыю, ня могуць своечасова прыняць адказнае рашэньне.
На пытаньне пра прашэньне аб памілаваньні бацька зьняволенага Аляксандар Каваленка адказаў, што сын напісаў толькі адзін радок: «Прашу вызваліць мяне».
У Екацярынбургу ямы на дарогах упрыгожылі партрэтамі мясцовых чыноўнікаў. Як перадае агенцтва «Ura.ru», неўзабаве пасьля зьяўленьня графіці на дарогах гарадзкія камунальнікі ямы зараўнавалі.
Кіраўніка пратэсту рабочых на «Пінскдрэве» Дзьмітрыя Кудранка начальнік службы эканамічнай бясьпекі холдынгу папярэдзіў, што ён будзе адказваць за заклікі да беспарадкаў.
Прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка паведаміла, што сярэдні заробак ў Менску ў чэрвені склаў 4 мільёны 807 тысяч.
«Ён павінен быць неадкладна вызвалены, а абвінавачваньні супраць яго зьнятыя,» — патрабуе аўтарытэтная праваабарончая арганізацыя.
Неафіцыйны закрыты паказ фільма «Жыве Беларусь!» прайшоў 23 ліпеня ў Варшаве. «Жыве Беларусь!» здымаўся ў лістападзе-сьнежні 2011 года ў Польшчы.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
«Я задаволеная, таму што ў турму не забралі. Я не хачу, каб сын сядзеў у турме. Ён і так шмат перажыў, увесь зьбіты, і яму трэба лячыцца».
Журналіста Эўрарадыё Віталя Ругайна затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы для пэрсанальнага догляду і праверкі дакумэнтаў.
Многія бацькі, аднак, пачалі рыхтавацца да школы, па сутнасьці, ад пачатку лета, а то й раней, бо купіць дзецям адразу вопратку, абутак і школьныя прыналежнасьці няма як — не хапае месячнага заробку.
24 ліпеня адміністрацыя Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў пачала высяляць з арандаванага памяшканьня суполку Свабоднага прафсаюзу Беларускага.
Актывісты апазыцыі ў рэгіёнах кажуць пра пэўны лібэралізм пад час рэгістрацыі, але спадзеваў на вольны характар выбараў не маюць.
Судзьдзя Сяргей Люштык аштрафаваў Андрэя Моўчана на 10 базавых велічыняў (1 мільён рублёў).
Маці затрыманага журналіста Антона Сурапіна атрымала першы ліст ад сына са сьледчага ізалятара КДБ.
На прадпрыемстве «Пінскдрэў» створана Рабочая рада, якая будзе весьці перамовы з адміністрацыяй.
24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста Васіля Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, устаноўленага судом.
Родныя віцебскага палітвязьня Сяргея Каваленкі атрымалі доўгатэрміновае спатканьне, якое пачнецца сёньня і завершыцца 27 ліпеня. У адмысловы пакой Магілёўскай папраўчай калёніі № 19 дапушчаныя жонка Сяргея Каваленкі Алена, непаўналетнія дзеці Вікторыя і Валянцін, брат Віталь і бацька Аляксандар Васільевіч.
«Сяргей абвінавачаны паводле таго ж артыкула, паводле якога падазраюць і Антона Сурапіна — гэта спрыяньне групе асобаў у незаконным перасячэньні дзяржаўнай мяжы. Пра гэта маці Сяргея Людміле паведаміў дзяжурны адвакат, які наведваў яго ў СІЗА КДБ», — распавяла «Свабодзе» Ірына Лагойка, сяброўка арыштаванага па справе плюшавых мядзьведзікаў менскага рыэлтара Сяргея Башарымава.
Жонка палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук расказала «Свабодзе», што днямі быў атрыманы адказ з упраўленьня Дэпартамэнту пакараньняў па Магілёўскай вобласьці на скаргу, накіраваную ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Беларусі.
24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста Васіля Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду.
Раніцай 24 ліпенія журналіст Эўрарадыё Віталь Ругайн ехаў з Вільні ў Менск. Пасьля мытнага дагляду ў Віталя канфіскавалі ноўтбук.
24 ліпеня жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі Алена, ягоныя брат Віталь і бацька Аляксандар Васільевіч атрымалі ў Магілёўскай папраўчай калёніі № 19 спатканьне зь вязьнем. Сустрэцца са зьняволеным бацькам атрымалі магчымасьць і двое ягоных непаўналетніх дзяцей – сын Валянцін і дачка Віка.
16 ліпеня суд быў перанесены з-за няяўкі міліцыянтаў, якія затрымлівалі актывіста «Эўрапейскай Беларусі».
Алена Сурапіна : «Мне вельмі дзіўна, што дагэтуль мне не пазваніла адвакат, але спадзяюся, што, магчыма, там афармляюць паперы аб вызваленьні і таму няма званку. Я яшчэ чакаю».
Пераможцам першага тыдня ў конкурсе «Адпачынак па-беларуску. Што гэта і як?» стаў Лёня Аляксюткін, які пакінуў свой фатаздымак у нашай суполцы ў ВК.
21-22 ліпеня 2012 г. у катэдральным саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку (ЗША) адбыўся царкоўны сабор Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, прысьвечаны юбілеям абвешчаньня Аўтакефаліі ў 1922 г. і 1942 г. на саборах у Менску.
Сёлета прэстыжнай журналісцкай прэміяй імя Дэйвіда Бэрка быў уганараваны пакістанскі журналіст Сайлаб Махсуд з Радыё Машал, «за выключную прынцыповасьць, мужнасьць і арыгінальнасьць у асьвятленні пуштунскіх племянных раёнаў Пакістану».
Беларус Міхаіл Лемяшэўскі, які ўжо 18 гадоў працуе ў будаўнічым бізнэсе ў Расеі, зьдзейсьніў 20-хвілінны палёт на мотапарапляне зь бел-чырвона-белым крылом над роднымі Ганцавічамі.
У Беларусі ідзе абмен пасьведчаньняў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ён павінен завяршыцца да канца году.
Загрузіць яшчэ