Аляксандр Лукашэнка параўнаў «Славянскі базар у Віцебску» з лёнданскай Алімпіядай, назваўшы беларускі фэстваль астраўком вальнадумства.
У Беларусі ізноў запрацаваў сайт ElectBY. org — інтэрнэт-плятформа для збoру інфармацыі аб выбарчых парушэньнях — паведамляе рэсурс Netprophet, прысьвечаны разьвіцьцю тэхналёгіяў у галіне мэдыяў.
У пятніцу на вашы пытаньні адкажа Пэр Кромвэл, які арганізаваў акцыю з плюшавымі мядзьведзікамі. Напярэдадні ён прапанаваў "Свабодзе" новае відэа палёту – амаль паўтары гадзіны.
Баранавіцкі грамадзкі актывіст Рыгор Грык накіраваў старшыню Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанціну Сумару зварот з просьбай забараніць выпуск пладова-ягаднага віна, «каб ня спойваць моладзь».
Праціўнікі прыезду Ярмошынай ў Вену перадалі ёй улётку і зладзілі вулічную выставу палітычных малюнкаў. 12 ліпеня старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына прыбыла ў Вену, каб прыняць удзел у канфэрэнцыі АБСЭ «Дэмакратычныя выбары і назіраньне за імі».
«Да акцыі мы ня мелі ніякіх кантактаў зь Беларусьсю», — заявіў заснавальнік швэдзкай піяр-кампаніі Studio Total Пэр Кромвэль.
Актывісты суполкі «Свабодны рэгіён» тройчы вывешвалі расьцяжку «Свабоду Статкевічу!» у розных месцах гораду.
Намесьнік старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка зьвярнулася з адкрытым лістом да беларускіх апазыцыйных палітыкаў і простых грамадзянаў.
Карэспандэнты «Свабоды» ў рэгіёнах высьвятлялі, на якія рэальныя заробкі могуць разьлічваць тыя, хто шукае працу.
Афіцыйнае адкрыцьцё «Славянскага базару ў Віцебску» — увечары 12-га ліпеня. Але канцэрты зорак расейскай эстрады ды іншыя імпрэзы ідуць у горадзе ўжо трэці дзень.
У Празе ў грэка-каталіцкім катэдральным саборы Сьвятога Клімэнта сёньня адбылася імша ў падтрымку ўкраінскай мовы. Пасьля набажэнства адбыўся мітынг у абарону ўкраінскай мовы, які арганізавала міжнародная грамадзкая арганізацыя «Украінская эўрапейская пэрспэктыва».
Алесь Бяляцкі ведае пра прысуджэньне яму прэміі Пэтры Кэлі нямецкага фонду імя Генрыха Бёля. Мэдычную бандэроль для Эдуарда Лобава ў маці не прынялі. Родныя Мікалая Аўтуховіча на амністыю не спадзяюцца.
«Вуліца чырвоных ліхтароў» — так называецца экскурсія, якую ўпершыню правяла ў Горадні Ганна Шарэнда, прадстаўніца турыстычнай фірмы «Mercana».
Актывістку грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Яніну Лясьнеўскую затрымалі міліцыянты.
Рэзкае падвышэньне коштаў на беларускія санаторыі прывяло да таго, што ў шэрагу выпадкаў адпачынак у Турцыі ці Грэцыі абыдзецца таньней, чым у Місхоры ці Сочы.
Кіраўнік МНС Расеі Ўладзімер Пучкоў заявіў, што пасьля паводкі зьніклымі бязь вестак да гэтага часу лічацца 17 чалавек.
Упраўленьне юстыцыі Смалявіцкага раёну адмовіла ініцыятыўнай групе грамадзянаў у правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму адносна мэтазгоднасьці будаўніцтва кітайскага тэхнапарку на землях, якія суседнічаюць з садовымі таварыствамі. Чыноўнікі ўдакладнілі, што пытаньне такога ўзроўню павінна вырашацца на агульнанацыянальным рэфэрэндуме.
У магілёўскай актывісткі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аксаны Самуйлавай арыштавалі машыну на той падставе, што Аксана не сплаціла два штрафы паводле двух судовых выракаў 2010 й 2011 гадоў.
Удзельніцы расейскага панк-гурта Pussy Riot павінны раскаяцца і папрасіць прабачэньня, але іх няма чаго трымаць пад вартай, — заявіў біскуп Гомельскі і Жлобінскі Расейскай Праваслаўнай Царквы (РПЦ) Стафан.
Сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка зьбіраўся вылецець у Вену на сэмінар АБСЭ ў пытаньнях выбараў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Пэрам Кромвэлам, заснавальнікам рэклямнага агенцтва «Тотал», якое арганізавала акцыю ў падтрымку дэмакратыі і свабоды слова ў Беларусі.
Аксана Самуйлава зьбіраецца балятавацца ў Палату прадстаўнікоў. На думку актывісткі, што гэтая акалічнасьць і стала падставай для арышту машыны.
Урачыстае адкрыцьцё 21-га міжнароднага фэстывалю «Славянскі базар» у Віцебску адбудзецца ўвечары 12-га ліпеня.
Пра гэта актывіст анархісцкага руху, які адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, паведаміў ў лісьце да сваёй маці.
У выніку катастрофы 13 студзеня карабель сеў на вобмель і перакуліўся каля выспы Джыльі, загінулі 32 чалавекі.
Сябру Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, вязьню Бабруйскай калёніі Яўгену Васьковічу двойчы прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні.
Абітурыентам журфаку БДУ даюць дадатковыя балы за сачыненьні са спасылкамі на дзяржаўныя СМІ і не рэкамэндуюць узгадваць незалежныя мэдыі.
У доме сустаршыні кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктара Карняенкі ў Фаніпалі прайшоў ператрус паводле санкцыі пракурора.
На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў дзьве брыгады цэху зборкі трактароў працягваюць пратэставаць супраць зьмяншэньня сумы даплат да заробку.
Віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы затрымалі ў цэнтры гораду — калі так званага «сіняга дома», што насупраць амфітэатру, дзе будуць праходзіць канцэрты.
11 ліпеня журналіста Андрэя Пачобута выклікалі ў Гарадзенскае абласное ўпраўленьне Сьледчага камітэту.
Сёлета насельніцтва сьвету налічвае 7 мільярдаў чалавек. Яшчэ ў 1950 годзе нас было 2.5 мільярдаў. У 1989 годзе Рада кіраўнікоў праграмы разьвіцьця ААН прапанавала абвясьціць 11 ліпеня Сусьветным днём народанасельніцтва.
9 ліпеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў Закон аб амністыі. Ці ёсьць спадзевы на датэрміновае вызваленьне ў палітвязьняў і іх родных?
У рубрыцы «Такое жыцьцё» — відэа, зьнятае раніцай 6 ліпеня на вуліцы Дамброўскага ў Горадні чытачом нашага сайту Ўладзімерам Б.
Я вызваліўся з-за кратаў у стане духоўнай і фізычнай раўнавагі, з прамой выправай, мускульнай сілай і адчуваньнем, што я — моцны чалавек. Проста я загнаў свае хваробы ўнутр.
З бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў звольніўся намесьнік дырэктара па кадрах, сацыяльным разьвіцьці і ідэалягічных пытаньнях Пётра Слабадчук.
Сьледчыя органы правядуць праверку ў дачыненьні да Зьмітра Дашкевіча, лідэра не зарэгістраванага ў Беларусі «Маладога фронту».
Першы намесьнік старшыні Менскага гарвыканкама Ігар Васільеў затрыманы, бо атрымаў хабар, паведаміў генэральны пракурор Аляксандар Канюк.
10 ліпеня апоўначы на ўездзе ў Віцебск з боку пасёлка Кіраўскі на высокавольтнай лініі зьявіўся бел-чырвона-белы сцяг. Ён лунаў усю ноч, пакуль зранку яго не зьнялі супрацоўнікі МНС.
Моцныя дажджы прайшлі 10 ліпеня ў некаторых раёнах Гомельскай вобласьці. У абласным цэнтры выпала 69 мм ападкаў — гэта 80% месячнай нормы.
Заяўку ў гарвыканкам падалі гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў і Ўладзімер Хільмановіч.
Верталёт МI-8МТВ пацярпеў крушэньне пад Кандагарам.
У Гомелі пасьля працяглай залевы з навальніцай ўвечары 10 ліпеня многія вуліцы апынуліся пад вадой. Затопленымі застаюцца часткі вуліц Перамогі, Кірава, Інтэрнацыянальная, праспэкта Леніна.
У Сьледчым камітэце Расеі сёньня абверглі інфармацыю іншых ведамстваў аб 170 загінулых ад паводкі на Кубані.
Удава былога палестынскага лідэра Ясіра Арафата падае ў Францыі пазоў, каб высьветліць акалічнасьці сьмерці свайго мужа ў францускім ваенным шпіталі ў 2004 годзе. Аб гэтым заявіў адвакат Сухі Арафат.
«Плятформа» дамагалася абвяржэньня зьвестак у праграме «Ў цэнтры ўвагі», якую вядзе Юры Пракопаў, дзе арганізацыю назвалі «каляправаабарончай».
Чаканьні, што амністыя закране палітвязьняў, пакуль ня спраўдзіліся — зьвестак пра тое, што нехта з палітвязьняў падпадзе пад амністыю, дагэтуль няма.
10 ліпеня магілёўскія праваабаронцы зьвярнуліся ў гарвыканкам па дазвол на правядзеньне пікету, прымеркаванага да гадавіны арышту кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Загрузіць яшчэ