19 кастрычніка суд Ленінскага раёну Магілёва не задаволіў пазоў былога вылучэнца на дэпутацтва Палаты прадстаўнікоў ад АГП Аляксея Паўлоўскага супраць пракурора Магілёўскай вобласьці Эдуарда Сянкевіча.
Сьледчы камітэт Беларусі закрыў крымінальную справу супроць грамадзяніна Расеі, які летась арганізаваў забойства трох зуброў у Налібоцкай пушчы.
Былы прэм’ер Юлія Цімашэнка адмаўляецца ад лячэньня і просіць перавесьці яе назад у Качаноўскую папраўчую калёнію. Пра гэта паведаміў яе абаронца Сяргей Уласенка, спасылаючыся на ліст экс-прэм’ера.
Жонка палітвязьня Алена перажывае, што ўмовы ўтрыманьня ў турме вельмі цяжкія: «Камэра маленькая, вуглавая, халодная. Зімой, калі мароз, ён надзяе шапку ў памяшканьні».
Верхняя палата Нацыянальнага сходу пераехала ў новае памяшканьне — адрэстаўраваны будынак былой Нацыянальнай бібліятэкі, помніка архітэктуры ў стылі канструктывізму.
На вашыя пытаньні адказаў былы рэдактар часопісу «Arche» Валер Булгакаў.
22 кастрычніка рэдакцыя Радыё Свабода абярэ 10 найлепшых слоганаў сярод паўтысячы варыянтаў, якія мы атрымалі за гэтыя два тыдні.
У бабруйскай калёніі № 2 мэдычныя бандэролі для вязьня забаранілі.
Расьсьледаваньне справы пра забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай прыпынена. А ў кватэру, дзе жывуць маці і айчым забітай журналісткі, спрабавалі трапіць невядомыя.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Newsweek, вядомы амэрыканскі часопіс з 80-гадовай гісторыяй, мае намер з наступнага году поўнасьцю перайсьці ў онлайн-рэжым.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала даклад «Сьмерць дыктатара».
Адміністрацыя сацыяльнай сеткі распачала пераклад Twitter яшчэ на 16 моваў. Сярод іх ёсьць і беларуская.
Намесьнік міністра аховы здароўя Генадзь Гадавальнікаў паведаміў, што неўзабаве вырастуць цэны на 33 найменьні айчынных лекаў.
Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд грамадзянскай справы па пазове былога кандыдата на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў, вылучэнца ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксея Паўлоўскага супраць пракурора Магілёўскай вобласьці Эдуарда Сянкевіча, які таксама ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі і стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.
Сёньняшняе выданьне польскай газэты Rzeczpospolita піша, што Міністэрства замежных справаў Польшчы паслала ў Беларусь лісты з інфармацыяй пра фінансавыя сродкі, выдадзеныя ім каля 30 беларускім апазыцыянэрам.
Два гады таму, 17 кастрычніка 2010 году, трое маладых хлопцаў — Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Павал Сырамалотаў — кінулі «кактэйль Молатава» ў дзьверы будынка Бабруйскага КДБ.
Валер Булгакаў паведаміў, што перастаў быць галоўным рэдактарам часопіса «Arche», які ачольваў з 1998 году. Новым рэдактарам прызначаны Алесь Пашкевіч.
Калегія Берасьцейскага абласнога суду па грамадзянскіх справах адмовіла каардынатару руху «За свабоду» Дзянісу Турчаняку, які прасіў накіраваць яго скаргу на Ленінскую адміністрацыю гораду ў суд ніжэйшай інстанцыі.
Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласьці аштрафаваў Валера Булгакава на 5 базавых велічынь. Таксама канфіскаваны ўвесь прыбытак ад продажу часопіса «Архэ» на агульную суму 875 тысяч рублёў.
Уласевіч патлумачыў, што ў інтэрвію і так усе зразумела і дадатковых тлумачэньняў не патрабуе.
18 кастрычніка Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу каардынатара грамадзянскай кампаніі «За свабодныя выбары» Юрыя Новікава на прысуд Ленінскага раённага суду Магілёва. Справу разглядаў судзьдзя Рыгор Качалаў.
А 12-й гадзіне гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласьці павінен пачаць разгляд справы Валера Булгакава. Яго вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.
Дзьве ўдзельніцы расейскага панк-гурту Pussy Riot будуць адбываць свой тэрмін у калёніі недалёк ад Масквы. Умовы ўтрыманьня зьняволеных і тое, як іх "выпраўляюць працай", не надта адрозьніваюцца ад савецкага часу. І ад беларускіх турмаў.
На нядаўніх муніцыпальных выбарах ў Бэльгіі дэпутатам гарадзкой рады Антвэрпэну абралі эмігрантку зь Беларусі Галіну Мацюшыну. Адна з заснавальнікаў арганізацыі «Салідарнасьць», якая ў Бэльгіі займаецца абаронай правоў эмігрантаў з былога СССР, была абраная ад партыі хрысьціянскіх дэмакратаў.
Блог Сяргея Дубаўца «Мова дэмакратыі і мова дыктатуры» выклікаў вялікі розгалас. Аўтар адказаў на вашы пытаньні на сайце Свабоды.
Паводле ацэнак аналітыкаў, у Беларусі цяпер 115 мультымільянэраў, а іх маёмасьць ацэньваецца ў 13 мільярдаў даляраў.
У Гомелі прадпрымальнікі гандлёвага цэнтру «Сакрэт» пратэстуюць супраць рэзкага падвышэньня арэнднай платы новым уласьнікам — менскім таварыствам з дадатковай адказнасьцю «НП-Сэрвіс».
Пра гэта сёньня піша расейская газэта «Известия» са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Сьледчага камітэту Расеі (СКР) Уладзімера Маркіна.
18 кастрычніка публіцыст, рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў павінен зьявіцца ў Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд. Тут будзе разглядацца справа аб сканфіскаваных у яго кнігах і часопісах.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» працягвае конкурс самаробных паштовак і сувэніраў, прысьвечаных палітвязьням і правам чалавека.
Па прапанове мэра сталіцы Францыі гарадзкая рада надала званьне ганаровага грамадзяніна Парыжу зьняволенаму старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму.
18 кастрычніка галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў павінен зьявіцца ў абласны гаспадарчы суд у Горадні. Будзе разглядацца справа аб сканфіскаваных у яго кнігах і часопісах.
16 кастрычніка ў межах Маратону Салідарнасьці з палітвязьнямі ў сядзібе БНФ прайшла прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільма «Kazus Бяляцкага». Фільм прадстаўлялі аўтар сцэнару Ўладзімер Халіп і рэжысэр Юрась Стаюнічаў.
Менгарвыканкам распарадзіўся да 17 кастрычніка ўключыць ацяпленьне ў навучальных і мэдычных установах, інтэрнатах і жылых дамах горада. Гэтымі днямі будынкі падключаюць да ацяпленьня па ўсёй краіне. Адмыслоўцы заяўляюць, што цяперашняя камунальная сыстэма мае шмат хібаў, якія трэба выпраўляць.
Сем гадоў таму ў Беларусі запачаткавалася традыцыя праводзіць 16 чысла кожнага месяца акцыі салідарнасьці са зьніклымі і палітвязьнямі. Чаму яны больш не праводзяцца?
Міхаіл Гулін працаваў старшым выкладчыкам архітэктурнага факультэту Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.
Аляксандар Лукашэнка патлумачыў журналістам прычыны адхіленьня ад пасадаў кіраўнікоў акцыянэрных таварыстваў «Камунарка» і «Спартак».
У Магілёве жыхары некалькіх вуліц непадалёк ад цэнтру патрабуюць адкрыць гароднінную краму.
Незалежныя экспэрты называюць Астравецкую АЭС самабудам, бо яе ўзводзяць без архітэктурнага праекту і экалягічнай экспэртызы.
Кіраўніца Femen Ганна Гуцал ня зьдзіўленая рэакцыяй Лукашэнкі, якая, на яе думку, толькі падкрэсьлівае «спэцыфічнасьць» беларускага кіраўніка.
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі вярнуў грамадзянства мільярдэру Бідзіне Іванішвілі, які зьяўляецца лідэрам кааліцыі «Грузінская мара», што перамагла на парлямэнцкіх выбарах 1 кастрычніка.
Як паказваюць апошнія дасьледаваньні, Беларусь у сусьветных лідэрах па спажываньні тытунёвых вырабаў. Колькі каштуюць цыгарэты ў Беларусі і ў нашых суседзяў?
Апытаньне Лявада-цэнтру паказала, што ў Расеі стала больш жыхароў, нэгатыўна настроеных у адносінах да людзей іншых нацыянальнасьцяў, паведамляе Інтэрфакс.
Талерантнасьць і дэмакратыя: правы і статус сэксуальных меншасьцяў у Беларусі. - Калі сэксуальная арыентацыя чалавека перастае быць яго прыватнай справай? - Чаму апазыцыйныя палітыкі маўчаць пра правы геяў?
Менская кандытарская фабрыка «Камунарка» перавяла на расейскую мову каля 500 назваў цукерак і шакаляду. Гомельская кандытарская фабрыка «Спартак» мае чатыры беларускамоўныя назвы з 800 найменьняў сваёй прадукцыі.
15 кастрычніка ў Магілёве адчыніўся офіс дэпутата «Грамадзянскай дамовы». У ім будуць працаваць былыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якіх падтрымлівала грамадзянская кампанія «Гавары праўду» на апошніх выбарах.
Загрузіць яшчэ