Грамадзкі рэдактар Свабоды на гэтым тыдні Вацлаў Гавэл. Першы дэмакратычны прэзыдэнт Чэхаславаччыны , а потым Чэхіі, адзін з закладальнікаў руху Хартыя-77, пісьменьнік і філёзаф. Паводле словаў Васіля Быкава, які некалькі сваіх апошніх гадоў пражыў у Празе, “на прыкладзе Вацлава Гавэла сьвет убачыў не так часта ажыцьцёўлены пастулят -- мару антычнага Платона пра тое, каб філёзафы апыналіся пры ўладзе, а ўладары рабіліся філёзафамі.’’
Сёньня Вацлаў Гавэл у адказах на пытаньні карэспандэнта Радыё Свабода Джэрэмі Бранстэна гаворыць пра тое, дзе, на яго думку, павінна закончыцца пашырэньне НАТО і Эўразьвязу.