Заўтра, 24 красавіка, у Швайцарыі стартуе 73-ці чэмпіянат сьвету ў хакеі. У першай жа сустрэчы беларусы будуць процістаяць канадцам – пачынальнікам гульні, якая з блаславеньня Аляксандра Лукашэнкі і ў Беларусі становіцца спортам №1. Затым, у нядзелю і аўторак, адбудуцца сустрэчы зборнай Беларусі з камандамі Славаччыны і Вугоршчыны. Каб працягнуць удзел на другім этапе чэмпіянату, трэба не апынуцца на апошнім месцы ў групе.