Пасьля тае аварыі маладая жанчына загінула на месцы, 6-гадовая дзяўчынка памерла ў рэанімацыі, а яе маці атрымала цяжкія траўмы. Кіроўцу далі 7 гадоў турмы.
У Савецкім раёне Гомеля дзевятнаццаць кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў вырашылі аднавіць раду дырэктараў, якая існавала за савецкім часам.
Народжаны ў Бабруйску Руслан Цімашэнка пераехаў на сталае жыхарства ў ЗША на пачатку 1990-х. У 2007-м 23-гадовы выпускнік паліцэйскай акадэміі быў расстраляны проста ў твар.
Грамадзянка Расеі Валянціна Брускова падала ў Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі заяву, у якой патрабуе тэрмінова вызваліць яе дачку Ўладлену Функ (Брускову) і адправіць зь ёю ў Расею.
Віцебшчына ўжо не адзін год займае першае месца ў краіне па колькасьці самагубстваў. Аднак за апошнія месяцы выпадкі суіцыдаў пачасьціліся, прычым адразу ва ўсіх рэгіёнах вобласьці. Адмыслоўцы-псыхіятры лічаць гэта яшчэ адным наступствам фінансава-эканамічнага крызісу.
Маці Яны Паляковай ад журналіста “Свабоды” даведалася, што Салігорская пракуратура адмовілася заводзіць крымінальную справу за давядзеньне да самагубства.
Ахова ўрочышча Курапаты даручана аўтапатрулям ДАІ і Менскага РУУС. Пра гэта гаворыцца ў лісьце начальніка галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Менскага аблвыканкаму.
Чарнагорыя з 25 сакавіка ня будзе ўводзіць візавы рэжым зь Беларусьсю, як гэта плянавалася раней.
Салігорская пракуратура адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы паводле факту самагубства праваабаронцы Яны Паляковай.
18 сакавіка ў болей як ста гарадох Эўропы і іншых кантынэнтаў маюць адбыцца акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
Сёньня -- Дзень унутраных войск РБ. Да сьвята шмат хто з вайскоўцаў атрымалі новыя шчыты, бронекамізэлькі ды пераселі ў новыя аўтамабілі.
Сёньня ва Ўправе Партыі БНФ адбудзецца прэзэнтацыя кнігі “Акрэсьцінскія будні. Дзёньнікі палітвязьняў” — супольнага праекту моладзевых актывістаў і праваабаронцаў.
Яна ўзначальвала канал ад ягонага заснаваньня ў 2007-м годзе.
Полацкія чальцы Свабоднага прафсаюзу правялі пікет супраць звальненьня апэратара кацельні Уладзімера Губскага.
Прыхільнікі ірляндзкай культуры адзначылі Дзень сьвятога Патрыка тацамі ў Купалаўскім сквэры й шэсьцем да Акадэміі навук.
Валянціна Брускова прыехала з расейскага гораду Вялікі Ноўгарад ў Беларусь, каб сустрэць сваю дачку Ўладлену на выхадзе з калёніі. Але сустрэча зноў і зноў адкладаецца.
Беларусь лічыцца краінай бяз “злодзеяў у законе”, хоць яшчэ 10 гадоў таму не саступала ў гэтым сэнсе суседзям. Што адбываецца з крымінальнымі аўтарытэтамі і як гэта ўплывае на стан правапарадку ў краіне?
Сакратарку Эмануіла Зэльцэра Ўладлену Функ (Брускову) дэпартуюць у Расею тады, калі атрымаюць зьвесткі пра яе рэгістрацыю. Так заявілі ў Дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі.
Пракуратура: “Сёньня, 17 сакавіка, заканчваецца 10-дзённы тэрмін, адведзены на праверку. Але яшчэ рашэньне не прынятае. Пра вынік праверкі паведамім заўтра, 18 сакавіка”
Судзьдзя Натальля Козел вырашыла, што журналіст Андрэй Пачобут актыўна ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу каля Дому палякаў.
У Беларусі штогод павялічваецца колькасьць фактаў адмываньня грошай, атрыманых незаконным шляхам.
Сёньня ў многіх краінах сьвету адзначаецца Дзень сьвятога Патрыка – вядомага распаўсюдніка хрысьціянства ў Ірляндыі.
Сёньня Міжнародную фэдэрацыю хакею паспрабуюць пераканаць, што Менск гатовы прыняць чэмпіянат сьвету 2014 году.
Цягам гадзіны, зь 5-й да 6-й вечара мясцовыя актывісты – прадстаўнікі розных палітычных партый і рухаў – раздавалі мінакам інфармацыйныя матэрыялы пра парушэньні правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
Крызіс абвастрае ў людзей цягу да шлюбных здрадаў. А якія псыхалягічныя праблемы хвалююць беларусаў? Ці лічаць яны вартым зьвяртацца ў крытычных сытуацыях да адмыслоўцаў?
Перад судом прадстануць журналісты і сябры СПБ Андрэй Пачобут і Ігар Банцар.
73% жыхароў Менску ва ўзросьце 18—39 гадоў не чытаюць газэт. Такія дадзеныя зафіксаваў сацыялягічны цэнтар “Зеркало-Инфо”. Спэцыялісты гэтага цэнтру правялі адпаведнае апытаньне ў другой палове лютага сёлета.
16 сакавіка ў Брусэлі будзе прынятае рашэньне пра лёс санкцыяў супраць высокіх беларускіх чыноўнікаў на чале з Лукашэнкам. <b>ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ</b>
Пасьля таго як у мінулы чацьвер у кватэры лідэра грамадзкай ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства” Міколы Ўласевіча зрабілі ператрус, увечары яму стала дрэнна.
У Гомелі зь сямі ўдзельнікаў акцыі ў абарону роднай мовы пакараныя штрафамі двое апошніх — Зьміцер Кутасаў і Яўген Якавенка.
Ці разьвяжацца пасьля зьезду Саюзу палякаў канфлікт вакол польскай меншасьці ў Беларусі?
Матчамі 1/4 фіналу Кубка Беларусі афіцыйна стартаваў чарговы футбольны сэзон. Як адзначаюць спэцыялісты, сёлетняе першынства будзе мець шэраг нюансаў, перадусім, эканамічнага характару. Бальшыня футбольных камандаў знаходзіцца на балянсе дзяржаўных прадпрыемстваў, якія сур’ёзна пацярпелі ад крызісных наступстваў. Як адаб’ецца на футболе фінансавы крызіс?
Сёньня на Кастрычніцкай плошчы Менску адбудзецца акцыя салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск павіншаваў Анжаліку Борыс з паўторным абраньнем на пасаду старшыні СПБ.
Пад Магілёвам завяршыўся трэці сацыяльны форум. Яго ўдзельнікі заявілі аб стварэньні антыкрызіснага дабрачыннага фонду для падтрымкі недзяржаўных арганізацыяў Беларусі.
15 сакавіка ў Горадні адбыўся Сёмы зьезд Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца беларускімі ўладамі. Паўторна на пасаду старшыні была абраная Анжаліка Борыс. /img/icon-photogallary.gif
У Магілёве пачаў працу Трэці сацыяльны форум. На ім 74 прадстаўнікі з 27 няўрадавых арганізацыяў абмяркуюць сытуацыю ў недзяржаўным сэктары Беларусі.
Беларускія падзеі ў фатаздымках, 8—14 сакавіка 2009 году.
Франка пакаралі пазачарговым нарадам пасьля выступу хлопца на дыскусіі пра сьцягі — дзяржаўны і бел-чырвона-белы. Апроч таго, яму занесьлі вымову ў асабовую справу за невыкананьне загаду. Падставай стала публікацыя прыватнага дзёньніка ў інтэрнэце.
Каля дзясятка актывістаў БРСМ у перапынках між лекцыямі раздавалі студэнтам стужкі зь беларускім арнамэнтам, сьцяжкі з надпісам “Гавары са мной па-беларуску”, а таксама кружэлкі зь беларускім песьнямі.
Рашэньне пра прымусовую высылку грамадзянкі Расеі Ўладлены Функ тлумачыцца тым, што яна “ўяўляе сабой пагрозу нацыянальнай бясьпецы Беларусі”.
У Мазыры супрацоўнікамі КДБ затрыманы 48-гадовы першы намесьнік старшыні райвыканкаму. Ён падазраецца ў атрыманьні матэрыяльных каштоўнасьцяў ад кіраўнікоў адной з мазырскіх фірмаў за лабіраваньне ейных інтарэсаў.
Чарнагорыя з 25 сакавіка ўводзіць візавы рэжым зь Беларусьсю й некаторымі іншымі краінамі.
Адвакатка Мар’яна Сямешка абскардзіла прысуд праваабаронцы Яне Паляковай, якая скончыла жыцьцё самагубствам 7 сакавіка ў Салігорску.
Грамадзкія актывісты з Горацкай антыядзернай групы заклікаюць правесьці агульнабеларускую кампанію “Рэгіёны супраць АЭС”. Яе мэта — далучыць да антыядзернага супраціву як мага больш грамадзян, якія ня ведаюць, як супрацьстаяць будаўніцтву атамнай станцыі.
Беларусь увайшла ў лік 45 краін сьвету, дзе ў пэрыяд 2010—2050 гг. насельніцтва скароціцца прынамсі на 10%.
Справа за атрыманьне хабару распачата ў дачыненьні да першага намесьніка старшыні Мазырскага раённага выканаўчага камітэта.
Прэзыдэнт мюнхенскага футбольнага клюбу “Баварыя” Карл-Гайнц Румэнігэ абверг чуткі аб набыцьці гульца “Барсэлёны”, беларускага спартоўца Аляксандра Глеба.
Загрузіць яшчэ